Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

КЛАСІЧНАЕ ПРЫРОДАЗНАЎСТВА




Такім чынам, першапачатковыя біялагічныя веды былі выпрацаваныя чалавецтвам ужо ў першабытную эпоху і былі шчыльна звязаныя з наяўнымі ў той час вытворчымі і медычнымі практыкамі. Канцэптуальныя асновы для разгортвання біялагічнага пазнання ў антычную эпоху ствараліся ў абсягу філасофскага мыслення. Найважнейшае значэнне і ў кантэксце стварэння згаданых асноў, і ў плане разгортвання эмпірычных даследчых практык у біялогіі мае творчасць Арыстоцеля, так што яго можна з поўным правам лічыць пачынальнікам біялагічнай навукі. Для арыстоцелеўскага бачання жыцця і жывога характэрны тэлеалагічны прынцып. Гэта азначае, што філосаф разглядаў адпаведныя працэсы ў кантэксце іх мэтазгоднасці. Тэлеалагічны падыход панаваў і ў сярэднявечнай біялогіі. Сярэднявечныя тэарэтыкі бачылі прыроду (і жывую, і нежывую) іерархічна ўладкаванай, і строга падпарадкаванай мэце, прадвызначанай творчай воляй Бога. Паўнамаштабныя рэвалюцыйныя пераўтварэнні біялагічнага мыслення пачынаюцца ў эпоху Рэнесансу. Найбольш яскрава яны выявіліся на метадалагічным яго кірунку, у бачанні мэтаў і метадаў біялагічных даследаванняў. У ХVІІ ст. увага філосафаў і навукоўцаў засяроджваецца на канцэптуальных праблемах вывучэння жыцця і жывога. У сувязі з “механізацыяй” карціны свету ў прыродазнаўстве Новага часу механістычны падыход паўстаў і ў біялогіі. Сваё навуковае ўвасабленне ён знайшоў у распрацаванай У.Гарвеем тэорыі кровазвароту. Механіцызму супрацьстаялі ў гэты час віталісцкія тэорыі. У іх пастулявалася наяўнасць адмысловай, нязводнай да матэрыяльных феноменаў “жыццёвай сілы”, якая ўяўляе сабой метафізічную падставу і існасць жыцця. Вострыя дыскусіі разгарэліся напачатку Новага часу таксама вакол пытанняў пра сутнасць і характар развіцця арганізмаў. Яны істотна ўзбагацілі біялагічнае мысленне. Важныя вынікі былі дасягнуты ў гэты час таксама ў вывучэнні мікраскапічнага ўзроўню жыцця, на таксанамічным кірунку біялагічных даследаванняў і ў распрацоўцы эвалюцыйных уяўленняў.

ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

1. Паспрабуйце выявіць узаемасувязі, карэляцыі, падабенства і адрозненні паміж працэсамі станаўлення фізікі, хіміі і біялогіі сучаснага тыпу.

2. Ці існуе, на Ваш погляд, пэўная карэляцыя паміж механіцызмам і віталізмам, з аднаго боку, і прэфарматызмам і эпігенетызмам, з другога? Калі так, дык наколькі жорстка яна зададзеная і якім чынам выяўляецца?

3. Якое значэнне, на Вашу думку, мае ў рэтраспектыўным кантэксце дыскусій паміж прыхільнікамі прэфармісцкіх і эпігенетычных поглядаў тэорыя эвалюцыі Ч.Дарвіна? Сучасная генетыка?

4. Наколькі правамерная, на Ваш погляд, ацэнка эвалюцыйнага падыходу Ламарка, згодна з якой у яго рамках сістэма фіксаваных відаў толькі прыводзіцца ў рух, а сама ідэя, што абгрунтоўвае існаванне згаданай сістэмы, застаецца непераадоленай?

5. Ламарк лічыў, што адаптацыйныя паводзіны жывых істотаў грунтуюцца на ўласцівым ім памкненні да дасканаласці. Дадзены момант ламаркісцкай канцэпцыі не знайшоў водгуку ў далейшым развіцці біялогіі, у тым ліку і ў неаламаркісцкіх тэарэтычных праектах. Як Вы лічыце, чаму?




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-10-31; Просмотров: 358; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.