Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Тэма 7. Францыя ў 1945-1970-я гг




Эканамічнае развіццё Францыі пасля другой сусветнай вайны. Асаблівасці эканамічнага развіцця Чацвёртай рэспублікі. Францыя і "Агульны рынак". "Часовы рэжым". Новая расстаноўка палітычных сіл. Дзейнасць Устаноўчага сходу. Канстытуцыя 1946 г. Палітычнае жыццё Чацвёртай рэспублікі ў Францыі. Выключэнне камуністаў з ураду. Кааліцыя "трэцяй сілы" і яе палітыка. Дзейнасць урада рэспубліканскага фронту. Абвастрэнне сацыяльна-палітычных супярэчнасцей. Крызіс Чацвёртай рэспублікі, яе падзенне. Знешняя палітыка Францыі ў другой палове 1940‑х – 1950‑я гг. "План Шумана", "План Плевэна". Пачатак распаду каланіяльнай імперыі. Паражэнне ў Індакітаі. Вынікі каланіяльных войнаў.

Усталяванне Пятай рэспублікі. Канстытуцыя 1958 г. Пашырэнне дзяржаўна-манапалістычнага рэгулявання эканомікі і сацыяльных адносін. Палітычная барацьба ў перыяд рэжыму асабістай улады Ш. дэ Голя. Травеньска-чэрвеньскі эканамічны крызіс 1968 гг., яго вынікі. Адстаўка дэ Голя. Знешняя палітыка Ш. дэ Голя. Курс на адраджэнне нацыянальнай велічы Францыі. Прызнанне незалежнасці калоній у Афрыцы.

Эканоміка Францыі ў 1970-я гг. Праявы крызісу 1974-1975 гг. Эканамічная палітыка Ж Пампіду і В. Жыскар д’Эстэна. Палітычная барацьба ў 1970-я гг. Перагрупоўка партыйна-палітычных сіл. Супярэчнасці ў левым лагеры. Знешняя палітыка Францыі ў 1970-я гг. Умацаванне праатлантычных тэндэнцый у знешняй палітыцы.

Тэма 8. Францыя ў 1980-я - 2010-х гг.

Эканамічны крызіс 1979-1981 гг. і яго наступствы. Стварэнне ўрада левых сіл, яго палітыка. План Дэлора. Канцэпцыя "самакіраванага сацыялізму" ФСП і перамога левай кааліцыі на прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах 1981 г. "Левы эксперымент" і яго правал. Парламенцкія выбары 1986 г. Палітычны курс ураду Ж. Шырака: французскі варыянт неакансерватыўнай палітыкі. Выбары 1988 г. і перабудова палітычных сіл у краіне. Крызіс традыцыйных партыяў. Зніжэнне палітычнай ролі ФКП. Нацыянальны Фронт у палітычным жыцці Францыі. Палітычнае жыццё Францыі ў першай палове 1990-х гг.

Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Францыі у 1990-2010-х. гг. Далейшая перагрупоўка палітычных сілаў і прэзідэнцкія выбары 1995 г. Палітычны курс Ж. Шырака. Л. Жаспэн і абнаўленне сацыялістычнай партыі. Вынікі парламенцкіх выбараў і новы перыяд "сужыцця". Мадэрнізацыя Пятай рэспублікі: рэферэндум па прэзідэнцтве 2000 г. Прэзідэнцкія і парламенцкія выбары 2002 г. Крызіс сацыялістычнай партыі. Палітыка ўраду Ж.-П. Рафарэна. Крызіс палітыкі мультыкультуралізму. "Вайна прадмесцяў" 2005 г. Прэзідэнцкія і парламенцкія выбары 2007 г. Палітычнае жыццё Францыі на сучасным этапе. Знешняя палітыка Францыі ў 1980-я - 2010-х гг.

Тэма 9. Заходняя Германія і ФРГ ў 1945-1980-я гг.

Вынікі другой сусветнай вайны для Германіі. Акупацыйная палітыка ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі ў Заходняй Германіі. Палітыка "чатырох Д". Адраджэнне палітычных партый і арганізацый. Утварэнне ФРГ і ГДР. Канстытуцыя ФРГ 1949 г.

Эканамічнае развіццё ФРГ у 1950 – 1960 гг. Сутнасць тэорыі “сацыяльнай рыначнай гаспадаркі”. Прычыны хуткага эканамічнага развіцця, ператварэнне ФРГ у магутную індустрыяльную дзяржаву. Рост эканамічнай няўстойлівасці, крызісы 1974-1975 і 1980-1982 гг. Эканамічная палітыка сацыял-ліберальнай кааліцыі і канцлера Г. Коля. Палітычнае развіццё ФРГ у 1950 – 1960‑я гг. Панаванне ХДС/ХСС. "Вялікая кааліцыя" і яе распад. Знешняя палітыка ў 1950 – 1960‑я гг. Падпісанне Агульнага дагавору 1952 г. Уступленне ў НАТО. Нармалізацыя адносін з СССР. Дактрына Хальштэйна. Збліжэнне з Францыяй, франка-германскі дагавор 1963 г. Карэкціроўка "усходняй палітыкі" ФРГ. Палітычнае жыццё ФРГ у час праўлення сацыял-ліберальнай кааліцыі (1969-1982). Новыя сацыяльныя рухі і ўтварэнне Партыі "зялёных". Пагроза тэрарызму. Унутраная палітыка кансерватыўна-ліберальнага ўраду Г. Коля ў 1982-1989 гг. Знешняя палітыка ФРГ у 1970 – 1980‑я гг. "Новая усходняя палітыка". Адносіны ФРГ з краінамі Захаду. Заходнегерманска-савецкія адносіны.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-08; Просмотров: 623; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.