КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Развіццё сельскай гаспадаркі і феадальных адносін
Саслоўная структура гармадства. Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю. Магдэбургскае права. Аграрная рэформа 1557 г. Станаўленне фальваркавай сістэмы. Развіццё сельскай гаспадаркі і феадальных адносін. Тэма 4: Сацыяльна-эканамічнае развіцце ВКЛ 14 - 16 стст. Асноўнымі заняткамі насельніцтва ў 14 – 16 стст. застаюцца земляробства, жывёлагадоўля і хатняе рамяство. Асноўная сельскагаспадарчая культура – жыта. Таксама вырошчваліся ячмень, пшаніца, авёс, лён, проса, каноплі, гародніна. Асноўныя прылады земляробчай працы – драўляная двурогая саха, плуг, барана. Асноўная цяглая жывёла – коні (на ўсходзе), валы (на захадзе). Пераважныя віды агратэхнікі – трохполле і двухполле. У паўднёвых і лясістых раёнах працягвала месцамі існаваць падсечна-агнявое земляробства. Вярхоўным уласнікам усіх зямель ВКЛ намінальна лічыўся вялікі князь. Паводле спосабу ўладання землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. Дзяржаўныя землі падзяляліся на дзве катэгорыі: – воласці (ворныя землі былі ў асабістым карыстанні сялян, астатнія выкарыстоўваліся калектыўна); – гаспадарскія двары (належалі непасрэдна князю, кіраваліся яго адміністрацыяй і забяспечвалі княжацкі двор і казну ўсім неабходным). Шляхі пашырэння прыватнага землекарыстання: - падараванні з боку вялікага князя або буйных феадалаў сваім васалам ці царкве (каталіцкай або праваслаўнай); - купля-продаж; - залога (застава) з наступным адчужэннем. Удзельная вага прыватнага землекарыстання павялічваецца з 30% у 14 ст. да 65% у 16 ст. Формы прыватнага феадальнага землеўладання: 1) на пэўны час; 2) пажыццёва або на працягу некалькіх пакаленняў; 3) на вечнасць. Прыватнае землеўладанне пераважае на захадзе ВКЛ; дзяржаўнае - на ўсходзе. На працягу 14-16 стст. умацоўвалася прывілеяванае становішча феадальнага землекарыстання. Агульнадзяржаўныя прывілеі 1387, 1413, 1434, 1447 гг., Статуты ВКЛ гарантавалі недатыкальнасць прыватных маёнткаў, вызваленне ад натуральных і грашовых падаткаў, мытных збораў і г.д. Утвараюцца вялікія латыфундыі буйных феадалаў (Радзівілы, Гаштольды, Кішкі, Глябовічы, Валовічы, Друцкія, Астрожскія і г.д.). Асноўнай адзінкай сялянскай гаспадаркі і адначасова адзінкай падаткаабкладання з’яўляўся сялянскі двор – “ дым ”. З некалькіх дымоў утваралася сельская абшчына (грамада). Яна арганізоўвала размеркаванне ворыва і сенакосаў паміж дымамі, выплату падаткаў і выкананне павіннасцяў. Абшчыне належылі выганы, сенажаці, рыбныя ловы, лясныя ўваходы. На агульных сходах абшчыны выбіраліся старцы, дзесяцкія, соцкія, якія арганізоўвалі абшчынае жыццё: унутранае размеркаванне зямлі, расклад павіннасцяў пры захаванні кругавой парукі, копны (абшчынны) суд. Сялянская гаспадарка мела амаль выключна натуральны характар. Паступова к 16 ст. феадалы прысвойвалі сабе права распараджэння абшчыннымі землямі, а потым і ўсімі землямі сялян, выконвалі іншыя функцыі абшчыны (суд, раскладка павіннасцей, выбар старцаў і г.д.). За карыстанне зямельнымі надзеламі сялян абавязвалі выконваць шматлікія павіннасці, якія змяняліся па меры развіцця феадальных адносін. Да асноўных відаў сялянскіх павіннасцей належылі: - Даніна (натуральны аброк) – асноўны да 16 ст. від павіннасцей на карысць дзяржавы або феадала. Мела дзве формы: – “д зякло ” – даніна жытам, пшаніцай, аўсом, сенам; – “ мезлева ” – даніна мясам, яйкамі, прадуктамі бортніцтва і палявання. - Паншчына – адпрацоўкі ў гаспадарскіх і панскіх дварах з дапамогай уласных прылад працы і працоўнай жывёлы (распаўсюдзілася з 15-16 стст.). - Чынш – грашовы аброк (распаўсюдзіўся з 15-16 стст). - Дадатковыя павіннасці: будаўніцтва і рамонт замкаў, дарог, мастоў, удзел у зборах грошай на ваенныя патрэбы і г.д. Паводле юрыдычных прынцыпаў сялянскае насельніцтва падзялялася на наступныя катэгорыі: - людзі пахожыя – сяляне, якія з’яўляліся асабіста свабоднымі і выконвалі павіннасці на карысць уладальніка зямлі; мелі права змены месца жыхарства; - людзі непахожыя – сяляне, якія выконвалі павіннасці на карысць уладальніка і былі асабіста залежнымі ад землеўладальніка; без яго дазволу яны не мелі права змяняць месца жыхарства; - закупы, радовічы – сяляне, якія знаходзіліся ў часовай поўнай залежнасці ад уладальніка за атрыманую пазыку або паводле заключанага дагавору; - халопы, чэлядзь нявольная – рабы, якія лічыліся асабістай уласнасцю ўладальніка. Паводле спецыфікі выконваемых павіннасцей сяляне падзяляліся на наступныя групы: - даннікі – сяляне, што выплочвалі ўладальніку даніну прадукцыяй асабістай гаспадаркі – збожжам, медам, футрам і інш.; - асадныя сяляне або чыншавікі – сяляне, якія выплочвалі грашовы падатак на карысць уладальніка; - людзі цяглыя – сяляне, якія выконвалі на карысць уладальніка паншчыну; - сяляне-слугі – прывілеяваная частка сялянства: конюхі, сельскія рамеснікі і прамыславікі, ваенна-служылыя сяляне (баяры панцырныя, путныя, слугі-баяры), сельскі адміністрацыйны апарат (соцкія, старцы і г.д.); - агароднікі – збяднелыя сяляне ці былыя хатнія рабы, ад якіх уладальнік імкнуўся атрымаць большы даход і саджаў на невялікі кавалак зямлі за невялікія адпрацоўкі; - людзі лёзныя, кутнікі, халупнікі – беззямельныя сяляне, якія жылі за кошт часовых заробкаў. У цэлым да 16 ст. у агульнай масе сялянства пераважалі асабіста свабодныя “людзі пахожыя”. Землі, якія знаходзіліся ў непасрэдным карыстанні дзяржавы або феадалаў пры двары, былі невялікімі; для іх апрацоўкі выкарыстоўвалася пераважна праца халопаў, закупаў, радовічаў. Пераважная частка зямлі знаходзілася ў карыстанні сялянскіх абшчын, якія выплочвалі ўладальніку даніну. Такім чынам, да сярэдзіны 16 ст. сельская гаспадарка ВКЛ мела пераважна натуральны характар. У яе межах адбывалася паступова еразвіццё феадальных адносін.
Дата добавления: 2014-11-20; Просмотров: 1936; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |