Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Сацыяльнае развіццё




Індустрыялізацыя і значны эканамічны рост прывялі да істотных змен у сацыяльнай структуры грамадства. Хуткімі тэмпамі ажыццяўлялася урбанізацыя. За 1960-1985 гг. удзельная вага гарадскога насельніцтва БССР павялічылася з 32% да 62%.

Характэрнай з’явай у дынаміцы сацыяльнай структуры грамадства выступае хуткі рост рабочага класа і служачых. Удзельная вага рабочых сярод занятага насельніцтва за 1960-1985 гг. павялічылася з 45% да 60%, служачых – з 14,6% да 25,4%. У той жа час удзельная вага калгаснікаў зменшылася за гэты перыяд з 40,4% да 14,6%. Ва ўмовах пачатку навукова-тэхнічнай рэвалюцыі сярод рабочых і служачых ўзрастае доля кваліфікаваных і адукаваных работнікаў. Разам з тым павялічваецца грамадскае значэнне партыйна-дзяржаўнай бюракратыі (наменклатуры). Толькі за 1970-1987 гг. колькасць партыйна-дзяржаўнага апарату ўзрасла з 435 тыс. да 695 тыс. чалавек; расходы на яго ўтрыманне за 1960-1985 гг. павялічыліся ў 3 разы. Абапіраючыся на ўладныя паўнамоцтвы, бюракратычная эліта пашырала свае прывілеі ў сферы медыцынскага, жыллёва-камунальнага абслугоўвання, матэрыяльнага забеспячэння і г.д.

На працягу другой паловы 1950-х – першай паловы 1980-х гг. эканамічны ўздым суправаджаўся павышэннем матэрыяльнага ўзроўню жыцця насельніцтва і высокімі тэмпамі развіцця сацыяльнай сферы. У перыяд “хрушчоўскай адлігі” быў прыняты шэраг заканадаўчых актаў, накіраваных на аслабленне эксплуатацыі працоўных:

- скасаванне крымінальнай адказнасці за парушэнні працоўнай дысцыпліны і абмежаванні на свабодную змены месца працы (1956);

- пераход на 5-дзённы працоўны тыдзень (1957);

- устанаўленне мінімальных памераў пенсій (1956);

- адмена абавязковых аблігацыйных займаў (1957);

- зніжэнне падаткаў з насельніцтва.

Паляпшэнне матэрыяльнага становішча насельніцтва адлюстроўваюць наступныя з’явы:

1) Павышэнне рэальных даходаў насельніцтва за 1960-1985 гг. у 3 разы. Пры гэтым характэрнай выступае тэндэнцыя да ўраўнавання даходаў розных сацыяльных груп працоўных (так, калі ў 1970 г. заработная плата калгаснікаў складала 53% ад заробкаў рабочых і служачых, то ў 1985 г. – 89%). Разам з тым сярэдні ўзровень даходаў насельніцтва БССР быў ніжэйшы ў параўнанні з агульнасавецкім (91% на 1985 г.).

2) Фарміраванне сістэмы гарантаванага пенсійнага забеспячэння: у 1966 г. уведзена пенсія для калгаснікаў, з 1967 г. пенсійнае забеспячэнне стала ўсеагульным.

3) Рост грамадскіх фондаў спажывання: дзяржава аплочвала 2/3 выдаткаў грамадзян на жыллё, выплату пенсій, адукацыю, медыцынскае абслугоўванне, культурную сферу і г.д.

4) Развіццё сферы рознічнага гандлю і бытавога абслуговання. Колькасць устаноў дадзенай галіны за 1960-1985 гг. павялічылася ў 2,3 раза, а аб’ём рэалізаваных паслуг – у 16 разоў. Ішлло стварэнне як буйных гандлёвых цэнтраў, універсальных і спецыялізаваных крамаў, так і дробных гандлёвык кропак, сталовых і г.д.

6) Рост жыллёва-камунальнага будаўніцтва: за 1956-1985 гг. у БССР пабудавана 120 млн. м² жылля, больш за 11 млн. чалавек палепшылі свае жыллёвыя ўмовы. Разам з тым каля 30% грамадзян БССР на 1989 г. чакалі вырашэння жыллёвай праблемы.

7) Развіццё сістэмы сувязі: рост прадпрыемстваў пошты, тэлеграфа і тэлефона, значнае павелічэнне колькасці персанальных тэлефонных апаратаў, масавае з’яўленне ў быту радыёпрыёмнікаў і тэлевізараў.

8) Развіццё сістэмы аховы здароўя. Ужо ў сярэдзіне 1960-х гг. працягласць жыцця ў БССР складала 73 гады, значна знізілася смяротнасць, павялічыўся прырост насельніцтва.

Такім чынам, на працягу разглядаемага перыяду істотна паляпшаецца матэрыяльнае становішча насельніцтва, павышаецца ўзровень рэгулявання дзяржавай сацыяльнага развіцця, што дазваляе сцвярджаць пра фарміраванне ў БССР мадэлі “сацыяльнай дзяржавы”. Яе ажыццяўленне прывяло да істотнага змяншэння сацыяльнай напружанасці ў грамадстве.

У той жа час узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва ў БССР, як і ў цэлым у СССР, быў значна ніжэйшы ў параўнанні з развітымі краінамі Захаду. Так, доля фонду зарплаты ў нацыянальным даходзе СССР у 1985 г. складала 36,5%, у той час як у краінах Захаду – 60-80%; СССР на пачатак 1980-х гг. займаў 35-е месца ў свеце па працягласці жыцця, 77-е па ўзроўні спажывання і г.д. У 1970-1980-я гг. абазначылася новая сацыяльная праблема – экалагічная. Яна была выклікана рэзкім ўзрастаннем забруджвання навакольнага асяроддзя, асабліва ў гарадах, дзе дзейнічалі буйныя хімічныя прадпрыемствы.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-11-20; Просмотров: 932; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.