Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Барацьба беларускага народа супраць польска-каталіцкай экспансіі




На шляху рэлігійнай еднасці народаў Рэчы Паспалітай было шмат перашкод. Па-першае, да сярэдзіны XVI стагоддзя насельніцтва Польшчы і ВКЛ мела розныя веравызнанні. У Польшчы пануючай рэлігіяй быў каталіцызм, а ў ВКЛ – праваслаўе (Беларусь і Украіна) і пратэстантызм (Літва). Па-другое, каталіцызм і праваслаўе перажывалі крызіс. Па-трэцяе, былі вельмі складаныя рэлігійныя абставіны.

Праваслаўе да 1385 года было амаль дзяржаўнай рэлігіяй. Але пасля Крэўскай уніі пануючай рэлігіяй у ВКЛ становіцца каталіцтва. На пачатку XVI стагоддзя каталіцкая рэлігія ўваходзіць у паласу крызісу. Сутнасць яго зводзіцца да крытычных адносін шляхты як да каталічнага культу, так і да арганізацыі касцёла і яго палітыкі. На глебе барацьбы паміж свецкай і духоўнай уладамі прарасла Рэфармацыя.

Рэфармацыя – грамадска-палітычны і рэлігійны рух, накіраваны супраць каталіцкай царквы як ідэйнай асновы феадалізму. У Рэфармацыі можна выдзяліць тры напрамкі:

1) каралеўска-княжацкі, які абараняў інтарэсы манархаў і свецкіх феадалаў ва ўмацаванні сваёй улады і захопе зямных багаццяў царквы;

2) бюргерска-буржуазны з яго пропаведдзю “мірскога аскетызму” і рэспубліканскага ўладкавання царквы;

3) народны, які патрабаваў ліквідацыі царквы, феадальнага прыгнёту і ўзаконення роўнасці.

Шляхту і заможных гараджан Рэфармацыя прывабіла магчымасцю падарваць магутнасць царквы, якая ўшчымляла іх правы. У адрозненне ад заходнееўрапейскай, рэфармацыя на Беларусі праходзіла на феадальным сацыяльна-эканамічным базісе, а яе асноўнай рухаючай сілай была феадальная знаць.

Найбольшае пашырэнне ў княстве атрымаў кальвінізм, абаронцам якога стаў Мікалай Радзівіл Чорны. Ён заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую абшчыну. На тэрыторыі Беларусі арганізоўваецца больш 50 кальвінісцкіх абшчын, а пры іх – цэрквы, школы, друкарні. Найбуйнейшымі рэфармацыйнымі цэнтрамі на Беларусі сталі Бярэсце, Нясвіж, Віцебск, Наваградак, Клецк, Іўе, Слуцк, Койданава і іншыя. Вакол іх групуюцца выдатныя вучоныя, прапаведнікі, пісьменнікі, кнігавыдаўцы.

У 60-я гады XVI стагоддзя на Беларусі, у Літве і на Украіне з кальвінізму вылучыўся больш радыкальны напрамак – арыянства, ці антытрынітарызм. Яго ідэолагі (Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і іншыя) патрабавалі радыкальных сацыяльных пераўтварэнняў, асуджалі прыгонніцтва, прапаведвалі агульнасць маёмасці, што прывяло іх да канфлікту з кальвінісцкай шляхтай. У сярэдзіне XVII стагоддзя члены арыянскіх абшчын былі выгнаны з Рэчы Паспалітай. У другой палове XVII стагоддзя пад ударамі контррэфармацыі рэфармацыя зыходзіць з гістарычнай арэны.

Папства зрабіла стаўку ў выратаванні каталіцкай царквы на ордэн езуітаў. У ВКЛ езуіты з’явіліся на наступны год пасля Люблінскай уніі, выкліканыя віленскім біскупам для барацьбы з Рэфармацыяй. Галоўным ідэолагам контррэфармацыі на Беларусі і ў Літве стаў Пётр Скарга. Правячыя колы Рэчы Паспалітай надзялялі езуітаў вялікімі зямельнымі ўладаннямі. Эканамічная моц забяспечыла ім магутны ідэалагічны і палітычны ўплыў.

Езуіты ўзялі ў свае рукі адукацыю – адкрылі акадэмію ў Вільні і 11 калегій на Беларусі, пакрылі яе сеткай сваіх касцёлаў і кляштароў, заняліся дабрачыннай дзейнасцю. Адноўлены і ўзмоцнены каталіцызм пачаў выціскаць пратэстанцкія секты. К канцу XVII стагоддзя контррэфармацыя ў княстве перамагла.

Да сярэдзіны XVII стагоддзя польскія каралі практычна падпарадкавалі сабе праваслаўную царкву.

Распрацаваная Трыдэнцкім саборам праграма рэстаўрацыі касцёла прадугледжвала распаўсюджванне яго ва ўсходнеславянскім свеце. Заснаванне Маскоўскага патрыярхату ў 1589 годзе ўзмацняла праваслаўе на рускіх землях. Таму Ватыкан паспяшаўся з набліжэннем да сябе другой часткі гэтага свету – беларуска-украінскай – праз унію. Яго намеры супалі з імкненнем палітыкаў умацаваць Рэч Паспалітую праз адзінавер’е ўсіх яе падданых.

Некаторых мясцовых праваслаўных лідэраў (К. Астрожскі, І. Пацей, К. Тарлецкі і іншыя) прывабіў сваёй жыццяздольнасцю каталіцкі захад. Яны ўбачылі шлях да пераадолення духоўнага крызісу ў заключэнні уніі з Рымам. Гэты шлях быў рэалізаваны ў выглядзе Берасцейскай уніі.

Новы накірунак хрысціянства – уніяцтва – быў аформлены на Берасцейскім саборы 6–9 кастрычніка 1596 года. Ён прадугледжваў захаванне праваслаўнай абраднасці, царкоўна-славянскай мовы ў набажэнстве, але прызнаваў вяршэнства папы рымскага, каталіцкае веравучэнне.

Але замест спакою унія стала крыніцай раздораў. Першы напрамак рэлігійнай барацьбы – гэта пачатак літаратурна-багаслоўскай палемікі. Другім напрамкам была парламенцкая барацьба. На сеймах паміж праваслаўнымі і уніятамі адбываліся вострыя спрэчкі. Трэцяй формай рэлігійнай барацьбы была адміністрацыйная барацьба: закрыццё праваслаўных цэркваў, перадача іх і манастыроў уніятам.

Па Беларусі пракацілася хваля антыуніяцкіх выступленняў. Першай акцыяй стала паўстанне Севярына Налівайкі (1595–1596). З пачатку XVII стагоддзя ўсё большую вагу пачынаюць набываць казакі. Яны пачынаюць бараніць пакрыўджаную царкву. У 1648 годзе на барацьбу з прыгнятальнікамі ўзнялося запарожскае казацтва на чале з Б.Хмяльніцкім, галоўнае патрабаванне паўстання – ліквідацыя уніяцкай царквы.

У XVII–XVIII ст. на Беларусі ўзмацнілася дзейнасць каталіцкіх манаскіх ордэнаў – францысканцаў, дамініканцаў, базыльян, бернардзінцаў і інш. Яны праводзілі гвалтоўнае акаталічванне беларускага насельніцтва. Абаронцамі праваслаўя становяцца праваслаўныя брацтвы, якія ўзніклі ў XVI ст. Галоўны напрамак іх дзейнасці – захаванне чысціні праваслаўнага вучэння, богаслужэння і царкоўнага кіравання.

Такім чынам, на працягу ўсяго існавання Рэчы Паспалітай беларускі народ вымушаны быў весці цяжкую барацьбу за сваю веру, мову, культуру.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-12-27; Просмотров: 798; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.