Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад




Перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай ахоплівае больш за 200 гадоў, што складае пятую частку пісьмова вядомай гісторыі Беларусі.

Адзіная дзяржава ВКЛ і Польшчы была створана ў выніку Люблінскай уніі 1569 года. Якія ж прычыны прывялі да падпісання гэтай уніі і аб’яднання двух дзяржаў?

Па-першае, гэта барацьба за лідэрства ва Усходняй Европе паміж ВКЛ (Вялікім княствам Літоўскім) і Маскоўскай дзяржавай.

Да 15 ст. перавага была на баку ВКЛ, якое аб’яднала ў сваіх межах значную частку зямель былой Кіеўскай Русі. У 15 стагоддзі Маскоўская дзяржава вызвалілася ад татара – мангольскага іга, узмацнілася і перахапіла ініцыятыву. Яна паставіла планы па захопу і знішчэнню ВКЛ у цэнтр сваёй знешнепалітычнай дактрыны. З гэтага часу вызначылася тэндэнцыя: чым больш абвастраліся адносіны Вільні і Масквы, тым больш правячыя колы ВКЛ імкнуліся да аб’яднання з Польшчай. Кульмінацыя саперніцтва двух дзяржаў прыпадае на перыяд царствавання ў Расіі Івана IV Грознага (1533 –1584). У 1558 годзе ён распачаў так званую Лівонскую вайну супраць Лівонскага ордэна за выйсце Расіі да Балтыйскага мора, якая працягвалася да 1583 года. ВКЛ выступіла на баку Лівоніі, аднак няўдала. Рускія войскі захапілі большую частку тэрыторыі дзяржавы. У 1563 годзе яны занялі старажытны беларускі горад Полацк, знішчылі большую частку насельніцтва горада, утапілі ў Дзвіне каля 3 тыс. полацкіх яўрэяў. ВКЛ апынулася ў цяжкім ваенным становішчы. Да сталіцы ВКЛ Вільні заставалася каля 200 км. Тэрмінова патрабаваўся саюзнік. Дапамогу прапанавалі палякі. Але за гэта яны патрабавалі аб’яднання ВКЛ з Польшчай у адзіную дзяржаву. Такім чынам, экспансія з усходу была адной з галоўных прычын падпісання Люблінскай уніі. Як адзначаў віленскі ваявода Мікалай Радзівіл, “калі мы ехалі ў Люблін, на нашым хрыбце сядзеў вораг”.

Падругое, вялікае значэнне для заключэння новай уніі з Польшчай мелі супярэчнасці ў пануючым класе ВКЛ паміж магнатамі і шляхтай. У палітычным жыцці ВКЛ тон задавалі буйныя феадалы – магнаты. Яны вырашалі асноўныя пытанні жыцця дзяржавы. Шляхта ж, гэта значыць, сярэднія і дробныя феадалы, служылае саслоў’е, прысутнічала на пасяджэннях соймаў, але не мела там рашаючага ўплыву. Як казаў магнат Альбрэхт Гаштольд, “мы запрашаем шляхту на пасяджэнні соймаў, каб яны ведалі, што мы вырашаем.” У Польшчы ж шляхта мела больш шырокія правы і вольнасці. Таму шляхта ВКЛ настойліва імкнулася да аб’яднання з Польшчай, каб атрымаць рэальныя і шырокія палітычныя правы.

Пэўнае значэнне для аб’яднання мелі і эканамічныя, культурныя сувязі, якія ўжо існавалі паміж ВКЛ і Польшчай з часоў Крэўскай уніі, пазіцыя каталіцкіх іерархаў, якія хацелі пашырыць свой уплыў на ўсходзе.

Перагаворы аб уніі пачаліся ў студзені 1569 года, яны ішлі досыць супярэчліва і працягваліся шэсць месяцаў. Кожны бок адстойваў свае інтарэсы.

Палякі фактычна дамагаліся інкарпарацыі (уключэння) ВКЛ у склад Польшчы і ліквідацыі яго як самастойнай дзяржавы. Яны хацелі скарыстаць цяжкую знешнепалітычную сітуацыю, у якую трапіла ВКЛ у выніку Лівонскай вайны.

Паслы ВКЛ на чале з гетманам Хадкевічам настойвалі на раўнапраўным саюзе двух дзяржаў і дамагаліся перш за ўсё ваеннай дапамогі Польшчы ў барацьбе з Масквой. У ходе перамоў дэлегацыя ВКЛ не раз пакідала залу пасяджэння, рабіла дэмаршы і зноў вярталася. Ёсць звесткі нават аб тым, што гетман Хадкевіч стаяў на каленях і са слязьмі на вачах прасіў у палякаў дапамогі.

Невядома, колькі б ішоў гэты торг, калі б кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІ Аўгуст не прыняў нечаканае і незаконнае рашэнне. Ён выдаў загад аб далучэнні да Каралеўства Польскага тэрыторыі сучаснай Украіны (Валыні, Падолля, Кіеўшчыны), а таксама Падляшша. ВКЛ, знясіленнае вайной, не мела магчымасці супраціўляцца і вымушана было зноў сесці за стол перагавораў.

1 ліпеня 1569 года акт Люблінскай уніі быў падпісаны. Згодна з ім абодва народы павінны былі аб’яднацца ў адзін народ і адзіную дзяржаву. Вышэйшым органам абвяшчаўся агульны сойм, які выбіраўся дэлегатамі ад Польшчы і ВКЛ на павятовых сойміках.

Адмянялася асобнае выбранне караля польскага і вялікага князя літоўскага. Знешняя палітыка станавілася агульнай справай. Тэрыторыя Украіны адыходзіла да Польшчы. Унія дазваляла набываць маёнткі (землі) палякам у ВКЛ, а літвінам – у Польшчы.

Такімі былі ўмовы Люблінскай уніі, зафіксіраваныя на паперы і падпісаныя бакамі, у выніку якіх была створана новая дзяржава – Рэч Паспалітая.

Што ж такое Рэч Паспалітая і якое становішча займалі ў ёй беларускія землі? Па гэтаму пытанню ў гістарыяграфіі ёсць тры пункты погляду.

Частка гісторыкаў (польскіх, расійскіх, савецкіх) лічыла і сёння лічыць, што ў выніку Люблінскай уніі ВКЛ было інкарпарыравана ў склад Польшчы і перастала існаваць як самастойныя дзяржава.

Другі пункт погляду на РП маюць гісторыкі беларускай нацыянальнай арыентацыі. Яны сцвярджаюць, што навязаныя палякамі ўмовы Люблінскай уніі на практыцы не былі ўведзены ў дзеянне і засталіся толькі на паперы. Зліцця дзвюх дзяржаў не адбылося. ВКЛ да канца XVIII стагоддзя працягвала існаваць як самастойная і незалежная дзяржава, а Люблінская унія стварыла новую канфэдерацыю для барацьбы супраць знешняй небяспекі.

Трэці пункт погляду, які замацаваўся ў большасці сучасных беларускіх гістарычных выданняў, тлумачыць Рэч Паспалітую як фэдэратыўную дзяржаву, дзе былі агульныя органы кіравання і агульнае грамадзянства.

Безумоўна, умовы Люблінскай уніі былі даволі дыскрымінацыйнымі для ВКЛ, але пасля ліквідацыі пагрозы з боку Маскоўскай дзяржавы і ў выніку так званага “бескаралеўя” ВКЛ паступова здолела часткова аднавіць сваю самастойнасць.

На чале дзяржавы стаяў агульны кароль, які выбіраўся і польскай і літвінскай шляхтай і насіў тытул не толькі кароля, але і вялікага князя. Дарэчы, каралеўскі двор менавіта ў сувязі з Люблінскай уніяй быў перанесены з Кракава у Варшаву.

Вышэйшым заканадаўчым органам РП быў двухпалатны Вальны Сойм, работа якога насіла федэратыўны характар. Кожны трэці сойм РП праводзіўся на тэрыторыі ВКЛ у Гродна, і тут ужо пасяджэнні сойму веў мясцовы дэпутат (маршалак). Акрамя таго, насуперак акту Люблінскай уніі у ВКЛ, пачынаючы з 70 – 80-х гадоў XVI стагоддзя рэгулярна збіраліся самостойныя соймы, якія вырашалі пытанні ўнутранага жыцця ВКЛ.

ВКЛ мела свой адміністрацыйны апарат на чале з мясцовымі канцлерамі, сваё асобнае войска, кіраўніцтва якога не заўсёды лаяльна ставілася да Польшчы. Так, гетман ВКЛ Януш Радзівіл на адным з пасяджэнняў варшаўскага сойму заявіў: “Паноў-палякаў, якія лезуць у нашы дзверы, праз вокны выкідваць будзем”. Ёсць думка, што за такую пазіцыю яго палякі атруцілі.

Фактычна не былі ліквідаваны і межы паміж дзяржавамі, дзе нават спаганяліся пошліны за ўвоз і вываз купецкіх тавараў.

Прававая самастойнасць ВКЛ з цягам часу узмацнялася. У 1582 г. тут пачынае дзейнічаць Галоўны Трыбунал, у 1588 годзе была прынята трэцяя рэдакцыя Статута ВКЛ, дзе, па сутнасці, скасоўваліся некаторыя палажэнні Люблінскай уніі. Напрыклад, адзін з артыкулаў Статута забараняў “замежнікам” набываць зямельную ўласнасць і займаць у ВКЛ дзяржаўныя пасады. Па Статуту такое права мелі толькі “тубыльцы”, гэта значыць, грамадзяне ВКЛ. Акрамя таго, артыкул 1-ы IV раздела Статута замацоўваў дзяржаўнасць старабеларускай мовы, якая захоўвалася да 1696 года.

Не мела Рэч Паспалітая і агульнай дзяржаўнай сімволікі. Афіцыйная сімволіка заўсёды складвалася з дзвюх частак: побач размяшчаліся белы арол з каронай на галаве – герб Польшчы і герб ВКЛ – Пагоня.

Які ж дзяржаўны лад панаваў у Рэчы Паспалітай? Чаму шляхта так імкнулася да аб’яднання з палякамі?

У вышэйшым заканадаўчым органе, Вальным Сойме, маглі засядаць толькі шляхцічы. Яны мелі права ўдзельнічаць у выбарах караля, займаць урадавыя і вышэйшыя духоўныя пасады. Толькі шляхта мела грамадзянскія правы і свабоды: недатыкальнасць асобы, памяшкання, маёмасці; шэраг эканамічных прывілеяў (вызвалялася ад мытных пошлін); мела выключнае права на вытворчасць спірту (права прапанацыі); магла мець шынкі, млыны і кузні. Нават пошліны і падаткі на карысць дзяржавы ўстанаўліваліся са згоды самой шляхты.

Правы караля ў Рэчы Паспалітай былі істотна абмежаванымі. Ён фактычна выконваў волю шляхты і не меў права прымаць самостойныя дзяржаўныя рашэнні. Без згоды шляхецкага Сената (16 чал.) ён не мог прызначаць ці здымаць асоб з дзяржаўных пасад, склікаць паспалітае рушэнне, весці міжнародныя справы, уводзіць новыя падаткі і г.д. Нават такія прыватныя справы, як жаніцьба, развод ці замежныя паездкі падлягалі кантролю з боку шляхты. Шляхецкія вольнасці былі замацаваны ў так званых Генрыхавых артыкулах, якія павінен быў падпісваць кожны прэтэндэнт на трон у час выбараў караля. У выпадку невыканання каралём сваіх абавязкаў шляхта мела права на стварэнне канфедэрацый і ўзброенае выступленне супраць каралеўскай улады (рокашы).

Але самой галоўнай, “залатой”, шляхецкай вольнасцю было так званае liberum veto, што ў перакладзе з лацінскага азначае “свабода забароны”. Гэты прынцып панаваў ў Сойме Рэчы Паспалітай і патрабаваў аднагалоснага прыняцця рашэнняў па ўсіх пытаннях. Калі хоць адзін дэпутат не згаджаўся і ставіў сваё veto (“не дазваляю”), рашэнне не праходзіла. Гэтым, як лічылася, высока цанілася, а фактычна даводзіліся да абсурду пачуццё гонару і годнасці кожнага шляхціча-дэпутата.

Прынцып ліберум вета адыграў драматычную ролю ў жыцці Рэчы Паспалітай. Ён не раз зрываў работу вышэйшага дзяржаўнага органа ўлады. Па падліках гісторыкаў, з 50 апошніх соймаў Рэчы Паспалітай толькі 7 адбыліся без перашкод. Абранне караля таксама павінна было адбывацца аднагалосна, што цяжка было дасягнуць у асяроддзі амбіцыйнай шляхты. Ні кароль пры сваім жыцці, ні сойм пры жыцці караля не маглі намеціць яму пераемніка. Таму пасля смерці кожнага караля пачыналася выбарнае бязладдзе. Розныя шляхецкія групоўкі імкнуліся пасадзіць на трон свайго прэтэндэнта; бескаралеўе цягнулася часам па некалькі гадоў. Шляхецкая дэмакратыя перарастала ў анархію.

Усё гэта аслабляла вышэйшую ўладу ў Рэчы Паспалітай і было галоўнай прычынай яе палітычнай слабасці. Акружанай больш моцнымі цэнтралізаванымі дзяржавамі, дзе панавалі манархічныя рэжымы, Рэчы Паспалітай было наканавана палітычнае і ваеннае паражэнне.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-01-03; Просмотров: 2263; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.