Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Вопрос 24: масавая барацьба супраць нямецка-фашысцк1х захопн1каў у БССР




Вораг не змог зламаць волю беларускага народа да вызвалення. На тэрыторыi Беларусi разгарнулася масавая барацьба супраць захопнiкаý. Арганiзатарамi яе у пачатковы перыяд вайны былi не толькi партыйныя органы, кiруючыя партыйныя работнiкi, але i радавыя грамадзяне. У першыя днi вайны былi сфармiраваны i уступiлi у барацьбу з ворагам Пiнскi партызанскi атрад, якiм кiравау В. Корж, партызанскi атрад "Чырвоны Кастрычнiк" у Палескай вобласцi, якi узначалiлi Т. Бумажкоу i Д. Паулоускi. Рабочыя кардоннай фабрыкi у пасёлку Пудаць Суражскага раёна стварылi атрад, якi узначалiу дырэктар фабрыкi М. Шмыроу.

На захопленай ворагам тэрыторыi стваралася сетка падпольных цэнтрау, арганiзацый i труп. Яркая старонка гэтай барацьбы Мiнскае падполле, арганiзатарамi якога былi I. Казiнец, I. Кавалёу, У. Амельянюк, I. Матусевiч i iнш. 3 першых дзён акупацыi горада падпольшчыкi ýчынялi дыверсii на прадпрыемствах, у фашысцкiх установах, перадавалi у партызанскiя атрады зброю, медыкаменты, звесткi аб руху ваенных эшалонау, планы размяшчэння ваенных аб'ектау. У 1943 г. мiнскiя падпольшчыкi разам з партызанамi ажыццявiлi аперацыю па забойстве гауляйтэра Беларусi В.Кубэ, падлажыушы яму у ложак мiну. Удзельнiкi гэтай аперацыi А.Мазанiк, М.Осiпава, Н.Траян сталi Героямi Савецкага Саюза.

Шырокую дыверсiйную дзейнасць на буйным чыгуначным вузле "Орша" разгарнуу былы начальнiк паравознага дэпо гэтага вузла К.С.Заслонау, якi прыбыу з-за лiнii фронту. Яго людзi пачалi рабiць мiны, знешне падобныя на кавалкi вугалю, якiя праз вугальныя склады падкiдвалiся у паравозныя топкi. Заслонауцы вывелi са строю больш як 200 паравозау i ажыццявiлi каля 100 крушэнняу паяздоу. Калi узнiкла пагроза раскрыцця, К.С.Заслонау з групай таварышау пакiнуý Оршу i узначалiу партызанскi атрад. Загiнуу у баi з акупантамi у лiстападзе 1942 г.

Шэрагi народных мсцiуцау пасля перамогi Чырвонай Армii у бiтве пад Масквой значка узраслi, што дало магчымасць стварыць на базе асобных атрадау буйныя партызанскiя фармiраваннi — брыгады i злучэннi. Першая беларуская партызанская брыгада на чале з Бацькам Мiнаем (М. Шмыровым) уступiла у непасрэднае узаемадзеянне з войскамi Чырвонай Армii. Камiсарам адной з брыгад быу П.М.Машэрау. У 26 гадоу ён стау Героем Савецкага Саюза. Для кiраунiцтва усiмi партызанскiмi сiламi краiны у маi 1942 г. быу створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, якi узначалiу сакратар ЦК КП(б)Б П. Панамарэнка. Пазней быу арганiзаваны Беларускi штаб. Тэта прыдавала барацьбе арганiзаваны характар.

Вялiкi уплыу на узмацненне партызанскага руху аказалi спачатку перамога Савецкай армii пад Сталiнградам (лiстапад 1942 - люты 1943 г.), якая паклала пачатак карэннаму пералому у ходзе Вялiкай Айчыннай i другой сусветнай войнау, а потым i бiтва на Курскай дузе (лiпень 1943 г.), якая завяршыла карэнны пералом у вайне i замацавала за савецкiм камандаваннем стратэгiчную iнiцыятыву да канца вайны.

Центральным штабам партызанскага руху была спла-навана акцыя партызан па адначасовым масавым разбурэннi чыгуначных камунiкацый з мэтай дэзарганiзацыi ваенных перавозак. Галоуныя удары партызаны наносiлi па варо-жых камунiкацыях, у асноуным па чыгуначных магiстралях. Гэтыя акцыi атрымалi назву "рэйкавая вайна", першы этап якой пачауся у час контрнаступления савецкiх войскау над Курскам i працягвауся да сярэдзiны верасня 1943 г. Другi этап ахоплiвае час, калi Чырвоная Армiя уступіла на тэрыторыю Беларусi, трэцi праводзiýся напярэдаднi i у ходзе вызвалення Беларусi. Ён меу важнае аператыуна-стратэгiчнае значэнне, таму што партызаны кантралявалi многiя дарогi, грамiлi штабы i гарнiзоны.

У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. парты-занам удалося вызвалiць каля 60 % тэрыторыi Беларусi, на якой былi сфармiраваны партызанскiя зоны, iх было больш за 20.

У партызанскiх зонах функцыянiравалi падполь-ныя камiтэты партыi i Саветы, сяляне апрацоýвалi i засявалi зямлю, працавалi школы. Тут размяшчалiся аэрадромы, што прымалi самалёты з Вялiкай зямлi, iшла падрыхтоука да баявых аперацый. 3 мэтай разгрому партызанскiх зон птлерауцы праводзiлi кар-ныя экспедыцыi. Аднак нi адна з iх не прынесла фашыстам жаданых вынiкаý.

Такiм чынам, партызанскi рух на Беларусi стау сап-рауды усенародным. Дзейнiчалi 1255 партызанскiх ат-радау, аб'яднаных у 213 брыгад, якiя налiчвалi 370 тыс. чалавек, у падполлi дзейнiчала 70 тыс. чалавек. За муж-насць i адвагу у барацьбе супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаý больш як 140 тыс. беларускiх партызан i пад-польшчыкау былi узнагароджаны ордэнамi i медалямi.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-01-03; Просмотров: 355; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.