КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Частка Б
Вышэйшая школа; 3) Мастацкая літаратура; 4) ТэтраСістэмс; 5) Беларускі Дом друку. Выпускам якой літаратуры яны займаюцца. Запішыце ў адпаведнасці з бібліяграфічнымі патрабаваннямі назвы 5 кніг, выдадзеных кожным выдавецтвам за апошні год. Выдавецтва "Новое знание" было заснавана ў 1998 годзе. Спецыялізацыя выдавецтва: навуковая, вучэбная літаратура для вышэйшых навучальных устаноў, а таксама даведачная, медыцынская літаратура. Асобны накірунак працы: бізнес-літаратура. 1. Зеленый, П. В. Инженерная графика: практикум: учебное пособие для студентов высших учебных заведений по техническим специальностям / П. В. Зелёный, Е. И. Белякова; под редакцией П. В. Зелёного. – Минск: Новое знание, 2011. – 302 с. 2. Кузнецова, Л.Ф. Минутки чистописания: 2-й класс: пособие для учащихся учреждений общего среднего образования с русским языком обучения / Л. Ф. Кузнецова, С. Г. Барбушина. – Минск: Новое знание, 2011. – 39 с. 3. Кузняцова, Л.Ф. Хвілінкі чыстапісання: 2-гі клас: дапаможнік для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання / Л. Ф. Кузняцова, Л. В. Прапушняк. – Мінск: Новое знание, 2011. – 39 с. 4. Куліковіч, У. І. Сучасная беларуская арфаграфія: правілы, трэніровачныя заданні, кантрольныя работы, заліковыя тэсты, даведкі: вучэбны дапаможнік / У. І. Куліковіч. – Мінск: Новое знание, 2011. – 506 с. 5. Шимова, О.С. Основы устойчивого туризма: учебное пособие / О. С. Шимова. – Минск: Новое знание. - Москва: Инфра-М, 2012. – 189 с. Выдавецтва “Вышэйшая школа” – спецыялізуецца на выданні літаратуры для навучальных устаноў рэспублікі па ўсіх дысцыплінах. Таксама выдаецца серыя дапаможнікаў для абітурыентаў. Вучэбныя дапаможнікі гэтага тыпу ахопліваюць як тэарэтычную аснову розных дысцыплін, так і практычны аспект прадмета. Адной з найбольш важных спецыялізацый выдавецтва з’яўляецца падрыхтоўка і выпуск кніг на замежных мовах – англійскай, французскай, нямецкай, іспанскай, кітайскай. 1. Абитуриент, 2011. Высшие учебные заведения Республики Беларусь: справочник / [составитель П. И. Новодворский]. – Минск: Вышэйшая школа, 2011. – 471 с. 2. Андреев, В.П. Биологический словарь: [более 1500 терминов и понятий] / В. П. Андреев, С. А. Павлович, Н. В. Павлович. – Минск: Вышэйшая школа, 2011. – 335 с. 3. Новік, Я.К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў ― па 2010 г.: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / Я. К. Новік, І. Л. Качалаў, Н. Я. Новік; пад рэдакцыяй Я. К. Новіка. – Мінск: Вышэйшая школа, 2011. – 512 с. 4. Физическая культура: учебное пособие для студентов высших учебных заведений / [Е. С. Григорович и др.]; под редакцией Е. С. Григоровича, В. А. Переверзева. – Минск: Вышэйшая школа, 2011. – 349 с. 5. Яромич, И.В. Сестринское дело и манипуляционная техника: учебник для учащихся специальности "Сестринское дело" учреждений, обеспечивающих получение среднего специального образования / И. В. Яромич. – Минск: Вышэйшая школа, 2011. – 526 с. Выдавецтва «Мастацкая літаратура» было ўтворана ў 1972 годзе на аснове рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Спецыялізуецца на выданні паэзіі і прозы беларускіх аўтараў, збораў твораў, выбраных твораў і перакладнай літаратуры, крытыкі і драматургіі і інш. У выдавецтве выйшлі зборы твораў такіх пісьменнікаў, як Якуб Колас, Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва, Аркадзь Куляшоў, Іван Шамякін, Алесь Якімовіч, Янка Брыль, Васіль Быкаў, Іван Мележ, Пімен Панчанка, Іван Навуменка, Максім Гарэцкі, Піліп Пестрак, Пятрусь Глебка, Змітрок Бядуля, Алесь Бачыла, Андрэй Макаёнак, Уладзімір Караткевіч, Аляксей Пысін, Іван Пташнікаў, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін і іншых. Зараз выдаюцца серыі «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХ стагоддзя» (абедзве з 1998 года), «Беларуская паэзія ХХІ ст.», «Беларуская проза ХХІ ст.». 1. Сіпакоў, Янка Двое на вуліцы: выбранае / Янка Сіпакоў; [укладанне В. Шніпа]. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2011. - 542 c. 2. Васілевіч, А.С. Горкі ліпавы мёд: апавяданні: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / Алена Васілевіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2011. – 261 с. 3. Шамякін, І.П. Збор твораў; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы: у 23 т. / Іван Шамякін; рэдкалегія: У. В. Гніламёдаў [і інш.; прадмова У. В. Гніламёдава]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2010―2011. 4. Багдановіч, М. Вянок: кніга выбраных вершаў / Максим Багдановіч. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2011. – 117 с. 5. Маляўка, М. Коласаў абярэг: дзецям пра Якуба Коласа / Мікола Маляўка. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2011. – 213 с. “Тетрасистемс” (выдавецтва “Книжная Торговая Фирма”) займаецца выданнем падручнікаў, дапаможнікаў, даведчай, навуковай, навукова-папулярнай літаратуры. Выдавецтва “Беларускі Дом друку” – прадпрыемства легендарнае. Газеты і часопісы, кнігі і буклеты, плакаты ды мноства іншай прадукцыі друкуецца тут. 1. Рабцэвіч, Валянцін Навумавіч Брылёўскі скарб / Рабцэвіч В. Н., Плавінскі М. А., Іоў А. В.; Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. - Мінск: Беларускі Дом друку, 2011. - 110 с. 2. Пазнякоў, Міхась Усміхаюцца зоры над хатаю: выбраныя творы / Міхась Пазнякоў. - Мінск: Беларускі Дом друку, 2011. - 382 с.
Б 1. Запішыце азначэнне паняцця «кніга», прапанаванае I. Е. Барэнбаумам у 1977 г. Книга - это произведение письменности или печати, имеющее любую читаемую знаковую форму, зафиксированную на любом материале, выполняющее одновременно ряд функций и адресованное реальному или абстрактному читателю
Б2. Устанавіце адпаведнасць паміж тэрмінамі і іх значэннямі
Б 3. Запішыце, як гісторыкі кнігі называюць: 1. выданні, якія выйшлі ад пачатку кнігадрукавання (1450 г.) да 1.01.1501 г.; 2. кнігі першай паловы XVI ст. Прадстаўце тытульныя лісты (вокладкі) і сцісла ахарактарызуйце па два выданні кожнага перыяду. Выданні, якія выйшлі ад пачатку кнігадрукавання (1450 г.) да 1.01.1501 г. называліся Інкунабулы (лат. "у калысцы"). Адной з знакамітых інкунабул былі "Нюрнберскія хронікі" якія уяўляюць сабой багата ілюстраванае выданне прысвечанае Сусветнай гісторыі. Кнігі першай паловы XVI ст. называюцца палеатыпы (старажытныя выданні)
Адным з палеатыпаў з’яўляецца слоўнік лацінскай мовы, які быў выданы ў XVI века на латінскай мове – «Dictionarium d Ambrogio Calepino», 1546 года, Базэле (Швейцарыя). Аўтар – Амброджіо Калепіно
Б 4. Запішыце, друкарні якіх трох тыпаў у залежнасці ад крыніц фінансавання існавалі на тэрыторыі Беларусі ў першай палове XIX ст. Прадстаўце тытульныя лісты (вокладкі) і сцісла ахарактарызуйце па два выданні гэтых друкарняў.
У залежнасці ад крыніц фінансавання на Беларусі функцыяніравалі друкарні трох тыпаў: казённыя, царкоўныя і прыватныя. 3 725 выданняў першай трэці XIX ст. у казённых друкарнях выйшла 3%, у царкоўных – 67, у прыватных – 30% кніг. Вялікую ўдзельную вагу ў кнігавыданні Беларусі ў гэты перыяд мела выдавецкая дзейнасць царкоўных друкарняў. Адна з іх належала Полацкай езуіцкай акадэміі (1787 – 1820), потым Полацкаму вышэйшаму піярскаму вучылішчу (1824 – 1831), другая – Рымска-каталіцкай кансісторыі ў Магілёве. За перыяд з 1801 па 1832 г. імі выдадзена 486 назваў, або больш за палову ўсёй кніжнай прадукцыі Беларусі першай трэці XIX ст. Абедзве друкарні былі добра абсталяваны. Асабліва актыўнай была друкарня Полацкай езуіцкай акадэміі. За 19 гадоў дзейнасці з яе станкоў выйшла 415 кніг, прычым больш за трэцюю частку іх складала канфесійна-клерыкальная літаратура. Уся астатняя прадукцыя друкарні, за невялікім выключэннем, прызначалася ў дапамогу навучальнаму працэсу. Выдаваліся арыгінальныя і перакладныя творы антычных класікаў навукі і літаратуры Цэзара, Цыцэрона, Тыбула, Плінія, Вергілія, працы па філасофіі, мастацкія творы польскай літаратуры. На рускай мове ў Полацку выйшла толькі адна кніга – хрэстаматыя "Краткие выписки, собранные из некоторых писателей в пользу обучающегося юношества российскому языку" (1816). Апрача кніг езуігы выдавалі розныя календары, каталогі членаў свайго таварыства. Са старонак гэтых выданняў яны праводзілі прагіаганду свайго ордэна, барацьбу супраць філасофіі Асветніцтва.
Выданні Полацкай езуіцкай тыпаграфіі: Н. Мусніцкі «Падазронасць», 1802, “Арыфметыка: Частка 2” 1812.
Другім відам выдавецтваў былі казенныя друкарні. Параўнальна актыўнай была кнігавыдавецкая дзейнасць мінскай губернскай друкарні. 3 1797 па 1823 г. тут надрукаваны 24 кнігі. Не выключана, што іх было больш. У складзе кніжнай прадукцыі былі выданні вучэбнага, навуковага і прыкладнога характару, творы прагрэсіўных рускіх і польскіх пісьменнікаў, што сведчыць пра культурна-асветніцкую накіраванасць і тыпалагічную разнастайнасць выданняў. Сярод іх – навучальныя праграмы мясцовай гімназіі, нотнае выданне "Spiew do paloneza" (1817), перадрук "Літоўскага календара на 1822 год" (1821), творы І. Быкоўскага, Я. Ходзькі і інш. У 1808 г. надрукавана сатырычная камедыя рускага пісьменніка ліберальнага накірунку В. Капніста "Паклёп, або Суцяжніцтва" ў перакладзе на польскую мову М. Тамашэўскага. Пры нашэсці Напалеона летам 1812 г. мінская друкарня на некаторы час перайшла ва ўласнасць так званай адміністрацыі Мінскага дэпартамента. Кіраванне ёю французы даручылі друкару губернскага праўлення І. Стэфановічу. Разам з распараджэннямі мясцовых улад тут выдавалася "Часовая мінская газета", якая змяшчала загады Напалеона, паведамленні пра ваенныя дзеянні французскай і рускай армій. Газета выходзіла на польскай і французскай мовах два разы ў тыдзень аб'ёмам ад 2 да 6 старонак. Пасля выгнання французскіх захопнікаў друкарня пачала падпарадкоўвацца свайму законнаму ўладальніку – Мінскаму губернскаму праўленню. Памятная кніжка Мінской губерніі 1861 г.
У 1844 – 1846 гг. у Гродзенскай губернскай друкарні К. Вольфгангам выдаваўся літаратурна-гістарычны і медыцынскі часопіс ліберальнага напрамку "Ondyna druskienickich zrodel". Часопіс выходзіў на польскай мове адзін раз у месяц у час курортнага сезона (красавік – снежань). Усяго вядома 24 нумары часопіса. Выданне мела тры аддзелы: медыцынскі, гістарычны, літаратурны. У літаратурнай частцы пераважала проза і паэзія, дзе адлюстроўвалася мясцовая тэматыка. На старонках часопіса публікаваліся творы К. Буйніцкага, А. Адынца, У. Сыракомлі, Т. Зана, А. Плуга, Т. Нарбута і інш. Прыватныя друкарні разглядаемага перыяду былі: друкарня 3. Нахімовіча ў Гродне з трыма станкамі, друкарні 3. Прэса і I. Стэфановіча. Кнігі, выдадзеныя ў гэтых друкарнях, былі разнастайнымі па зместу, аднак пераважала духоўная літаратура. Акрамя выданняў на польскай мове былі два на рускай і адно на латыні. Б 5. Як вядома, ужо ў XIX ст. кнігавыдавецкія фірмы Еўропы імкнуцца да пэўнай спецыялізацыі. Устанавіце адпаведнасць паміж прозвішчамі выдаўцоў і літаратурай, на выпуску якой яны спецыялізаваліся.
Літаратура
1. Баренбаум, И. Е. К вопросу об универсальном определении понятия “книга” // Книга. Исследования и материалы. Сб. 34. – М.: Книга, 1977. – С. 5-13. 2. Бярозкіна, Н. Ю. Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (XVI-XX стст.) – Мінск: Беларуская навука, 2000. – 199 с. 3. Вербанец, Н.В. Йоханн Гутенберг и начало книгопечатания в Европе: опыт нового прочтения материала / Н. В. Вербанец. – М., 1980. – 237 с. 4. Владимиров, Л.И. Всеобщая история книги / Л.И.Владимиров. – М.: «Книга», 1988. – 364 с. 5. Волк, А. А. Книгоиздательское дело в Белоруссии / А. А. Волк, А.И. Ракович. - Минск, 1982. - 232 с. 6. Выдавецкая справа // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. – Мінск: БелСЭ, 1984. – Т. 1. – С. 687-692. 7. Есенькин, Б. С. Предпринимательство в книжном деле: учеб. пособие / Б. С. Есенькин, А. Ф. Коган; Моск. гос. ун-т печати. - М.: МГУП, 2004.-284 с. 8. История книги: Учебник для вузов / Под ред. А.А. Говорова, Т.Г. Куприяновой. - М.: «Светоточ», 2001. – 400 с. 9. Павленко, Н. А. История письма: учеб. пособие для филологических факультетов вузов / Н. А. Павленко. - 2-е изд., перераб. и доп. – Минск: Вышэйшая школа, 1987. – 239 с. 10. Шамракова, М. А. Всеобщая история книги. - 2-е изд., перераб. и доп. / М. А. Шамракова, И. Е. Баренбаум. – СПб.: СПбГУКИ: Профессия, 2008. – 392 с.
Дата добавления: 2015-05-22; Просмотров: 1130; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |