Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Роля і дзейнасць беларускіх асветнікаў у развіцці беларускай культуры




Менавіта на XII сгагоддзе адносіцца асветнiцкая дзейнасць вядомых ўсяму свету імён: Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага і Кліма Смаляціча.

Ефрасіння Полацкая сваё жыццё прысвяціла асвеце нашых продкаў. Дачка полацкага князя Святаслава прыняла пострыг пад імем Ефрасінні, пасялілася у келлі Сафійскага сабора, перапісвала і перакладала з іншых моў кнігі. Як лічаць гiсторыкі, вяла Полацкі летапіс. Потым заснавала у Полацку жаночы, затым мужчынскі манастыры. Іх яна адчыліла скрыпторыі - майстэрні па перапісванні кніг, а таксама школы, у якіх вучыліся дзеці грамаце, вывучалі гісторыю, грэцкую і лацінскую мовы, навуку красамоўства. Яе лічаць першай мецэнаткаю. На яе заказ полацкі дойлід Іаан пабудаваў сусветна вядомую царкву Спаса, а ювелір Богша ствараў крыж - бясцэнную святыню беларусаў. Прадслава-Ефрасіння, князёўна полацкая, таксама жыла ў XII ст. Яна была ўнучкай полацкага князя-чарадзея Усяслава. Як апавядаюць паданні, яна сваёй прыгажосцю і розумам стаяла вышэй за ўсіх сваіх сучасніц. Жаніхі прасілі рукі князёўны, але яна адмаўлялася ісці за'муж. Бацькі.хацелі аддаць яе замуж прымусам. Дазнаўшыся пра гэта, яна цішком пакінула родную сям'ю і ўцякла ў жаночы манастыр, на чале якога стаяла яе цётка. Бацькі прасілі яе вярнуцца дадому. Прадслава ж засталася ў манастыры і праз не-каторы час прыняла пострыг. Яшчэ ў доме бацькоў Прадслава любіла ў час адпачынку чытаць кнігі, што ў тыя часы было рэдкай з'явай у грамадстве. Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над ерапісваннем кніг. Вакол яе аб'ядноўваліся шматлікія паслядоўнікі асветы і кніжнасці. Манастыр, у якім жыла і працавала Прадслава-Ефрасіння, паступова стаў буйным рэлігійным і культурным цэнтрам, адкуль кнігі разыходзіліся па ўсіх заходніх землях Русі. У сталым узросце Прадслава здзейсніла паломніцтва ў Палесціну і Іерусалім. Там яна і памерла ў 1173 г. Мошчы Ефрасінні Полацкай знаходзяцца цяпер у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры, пабудаваным ёю (часткова захаваўся да нашых дзён).

Клімент Смаляціч жыў у першай палове XII ст. Як паведамляе летапіс, гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, чым манахам. У яго келлі побач з кнігамі Святога Пісання можна было знайсці і кнігі айцоў царквы (так звалі багасловаў, якія сфармулявалі дагматыку, правілы богаслу-жэння, законы ўнутраяага жыцця). 3 іх ён даведваўся пра антычных аўтараў: Гамера, Платона, Арыстоцеля. Паводле звестак, якія дайшлі да нас, Клімент быў вельмі працавітым аўтарам: ён напісаў шмат кніг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. 3 усіх гэтых матэ-рыялаў да нашага часу дайшло толькі адно пасланне, напісанае

Кліментам смаленскаму святару фаме. Гэта пасланне мае вялікую всаштоўнасць, таму што яно сведчыць пра накірунак думак Кяімента і яго сучаснікаў. Мы бачым, што грамадства таго часу цікавілася навукова-рэлігійнымі пытаннямі Святога Пісання. Адны казалі, што разумець Біблію трэба так, як яна напісана, г. зн. літаральна, другія не задавальняліся такім тлумачэннем і даводзілі, што зразумець свяшчэнныя кнігі маг-чыма толькі з дапамогай свецкай навукі. Сам Клімент (з 1147 па 1154 г. з'яўляўся мітрапалітам кіеўскім), як гэта бачна па накірунку яго думкі, прьггрымліваўся апошняга пункту гледжання.

Кірыла Тураўскі — другі прадстаўнік асветы XII ст. — паходзіў з сям'і заможных гараджан. Вучылі яго грэкі. Потым ён стаў манахам-пустэльнікам. Калі вызвалілася епіскапская кафедра ў Тураве, яго абралі епіскапам. Праваслаўная царква прылучыла Кірылу Тураўскага да ліку святых. Гэта быў не столькі кабінетны вучоны, колькі выдатны царкоўны аратар. Імя яго суст-ракаем у агульных курсах рускай літаратуры старажытнага перыя-ду. Прамовы Кірылы ўяўляюць сабой узоры царкоўнага красаэйоўства таго часу. Яго казанні і павучанні створаны на асновах візантыйскай рыторыкі. Сучаснікі далі яму назву Златавуста (задоўга да Кірылы жыў выдатны царкоўны аратар, адзін з айцоў усходняй (праваслаў-най) царквы Іаан (каля 350 - 407), якога за красамоўства назвалі Златавустам).

У ХІІ - XIV ст. Беларусь пачынае уваходзіць у склад Вялікага княства Літоўскага. Дзяржаўнай мовай у ВКЛ была беларуская мова. На ёй пісаліся статуты, пастановы сейма, летапісы, мастацкія і царкоўныя творы.

У ХІІ-ХІV ст. у асноўным адкрываліся манастырскія бібліятэкі: Слуцкага, Віцебскага, Жыровічскага. Аснову іх складалі рэлігійныя кнігі, гістарычная літаратура: летапісы, хронікі, памятнікі, а таксама палеміка, палямічная літаратура, якая абараняла праваслаўную царкву. Манахі перапісвалі кнігі, прыманыя з другіх манастыроў.

Уздымны, апагейны перыяд развіцця нашай дзяржавы і культуры прыпаў на ХV-ХVІ стагоддзі. Гэта звязана, найперш, з дзейнасцю Францыска Скарыны. Яго друкаснай справай. Сын купца з ІІолацка атрымаў адукацыю у Кракаўскім універсітэце на філасофскім факультэце, у Падуанскім універсітэце (Італія) атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны. Дзеля асветы свайго народа ён распачаў выдавецкую дзейнасць. Кнігай "Песня цара Давыда еже словуць Псалтырь", якая выйшла 6 жніўня 1517 г. у Празе, пачалася гісторыя беларускага кнiгадрукавання. Ён выдаў 23 кнігі Бiбліі у сваім перакладзе на беларускую мову. Вярнуўшыся на радзіму, Францыск. Скарына заснаваў у Вільні першую на Беларусі друкарню і выпусціў тут яш дзве кнігi - у 1525 г. Яго кнігі аздоблены гравюрамi, адрознiваюцца высокай тэхнікіай выканання і прыгажосцю. Такім чынам, беларусы першыя сярод усходнееўрапейскіх народаў атрымалі друкаваную кнігу на роднай мове. Дзякуючы гэтаму беларуская культура узнялася да еўрапейскіх вышыняў.

Паслядоўнікамі Скарыны з’яўляюцца Сымон Будны і Васіль Цяпінскі, браты Мамонічы.

Сымон Будны (1530-1593) - выдатны дзеяч беларускай Рэфармацыі, таленавіты пісьменнік, педагог, філосаф, багаслоў і прававеднік. Яго імя вядомя было у Англіі, Нямеччыне, Італіі і іншых краінах Еўропы. З-пад пяра асветнiка выйшлі кнігі "Катэхізіс”, “Апраўданне грэшнага чалавека перад богам”, "Аб галоўных артыкулах хрысціанскай веры", "Аб свсцкай уладзе", пераклады бібліі. Асветнік выступаў за вызваленне чалавечаскага духу, за свабодну праду. Заклікаў паважаць дзяржаўныя законы, шанавань бацькоўскую зямлю, матчнігу мову, жынь паводле Божых запаведзей. Сёння Бонскі універсітэт у Германіі рыхтуе факсімільнае выданне "катэхізіса" С.Буднага з нагоды яго 400-годдзя. Імя С.Буднага унесена у каляндар міжнародных дат славутых дзсячоў славянскай культуры ЮНЕСКО.

Васіль Цяпінскі (1530 - 1600) - заяўляў аб неабходнасці развіцця навукі, літаратуры, культуры на беларускай мове. Ен адкрыў друкарню і выдаў Новы Зяпавет на царкоўна-славянскай і беларускай мовах.

У друкарні братоў Мамонічаў у 1588 г. выйшаў на беларускай мове "Статут ВКЛ'".

XVI стагоддзе праславіўт беларускі пісьменнік эпохі Адраджэння Мікола Тураўскі, вядомы "перш за усё сваею "Песняю пра зубра". ЮНЕСКО уключыла яго імя у спіс найвыдатнейшых дзеячоў славянскага свету.

Асветнікі-ліцвіны неслі свае веды, кнігі у суседнія краіны. Многія даследчыкі абараняюць версію аб беларускім паходжаннi рускага друкара Івана Фёдарава ён карыстаўся гербамі Шронява, каторы належыў беларускаму шляхецкаму роду). Петр Мсціславец - паплечнік І.Фёдарава - выхадзец з Беларусі.

 

 


 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 4831; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.014 сек.