КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
На пачатку XIX ст. грамадска-палітычная сітуацыя на Беларусі шмат у чым вызначалася падзеямі агульнаеўрапейскага маштабу: французскай буржуазнай рэвалюцыей (1789-1794), падзеламі Рэчы Паспалітай, вайной 1812 г. і г.д. Французская рэвалюцыя садзейнічала распаўсюджванню рэвалюцыйных і дэмакратычных ідэй, спрыяла актывізацыі радыкальна-дэмакратычных рухаў у еўрапейскіх краінах. Адначасова яна выклікала рэзкае супрацьдзеянне правячых колаў большасці еўрапейскіх краін. Апошнія імкнуцца кансалідавацца, каб стварыць перешкоду распаўсюджванню рэвалюцыйных ідэй і рэальных рэвалюцыйных здзяйсненняў. Практычна ва ўсіх еўрапейскіх краінах назіраюцца рэвалюцыйныя ўзрушанні. Для значнай часткі беларускай шляхты – адзінага правадзейнага суб’екта тагачаснага грамадства, прычынай незадаволенасці была роспач аб Рэчы Паспалітай, імкненне да яе рэстаўрацыі. Побач з гэтым, у дэмакратычна-радыкальных колах выспяваюць ідэі аб неабходнасці вызвалення сялян ад прыгоннага стану, дэмакратычных переаўтварэняў у грамадстве. Ва ўмовах абсалютысцкай Расійскай імперыі легальным асяродкам, дзе маглі праяўляцца апазіцыйныя настроі былі губернскія і павятовыя шляхецкія дэпутатскія сходы, якія мясцовае дваранства разглядалі як былыя сеймікі Рэчы Паспалітай. Гэта становішча вызывала рэзкае супрацьдзеянне мясцовай расійскай адміністрацыі. Вайна 1812 г. паміж Расіяй і Францыяй, яе вынікі, стварэнне ў 1815 г. Царства Польскага не спраўдзілі надзей пэўнай часткі шляхецтва на аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Не дзіўна, што пры такой сітуацыі на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай узнікаюць разнастайныя суполкі, якія дзейнічаюць у гэтым накірунку. Першай тайнай арганізацыяй стала “ Віленская асацыяцыя ”, якая дзейнічала ў 1796-1797 гг. і мела аддзяленні ў Мінску, Брэсце, Кобрыне, Ашмянах. Галоўнай мэтай удзельнікі асацыяцыі ставілі аднаўленне Рэчы Паспалітай згодна з Канстытуцыяй 3 мая 1791 г. з дапамогай звонку ад Францыі. Гэтая ідэя была папулярнай сярод шляхты, але асацыяцыя хутка была раскрыта – у шляхты яшчэ не было вопыту канспіратыўнай работы. Частка гэтых арганізацый мела масонскі характар. Масоны – рэлігійна-маральны рух, які ўзнік на пачатку XVIII ст. у Англіі. Пад гэтым вызначэннем хаваюцца рухі разнастайнай накіраванасці, у тым ліку рэвалюцыйнай. Масонскія арганізацыі ў пачатку XIX ст. існавалі ў большасці еўрапейскіх краін і не выклікалі, пераважна, актыўнага супрацьдзеяння з боку ўлад, даволі часта ў склад масонскіх ложаў уваходзілі ўплывовыя асобы. На тэрыторыі Царства Польскага суполкі масонаў аднаўляюць сваю дзейнасць у 1814 г. Расійскія ўлады ведалі аб іх існаванні і не мелі нічога супраць. Гэтыя арганізацыі звязвалі свае надзеі на ўваскрашэнне вялікай Польшчы з расійскім імператарам у якасці польскага караля. 3 цягам часу сярод польскіх масонаў узнікаюць радыкальныя плыні, для якіх справа рэстаўрацыі Рэчы Паспалітай робіцца чыста нацыянальнай польскай справай, дзе ўжо няма месца Аляксандру I і Расіі. Як вынік – у 1822 г. абвешчаны агульнаімперскі ўказ, забараняўшы дзейнасць масонскіх лож. 3 польскімі масонскімі арганізацыямі цесна звязана дзейнасць масонаў на Беларусі і Літве. У 1819 г. у Вільні ўзнікае адгалінаванне польскага «Нацыянальнага масонства», сярод яго першых членаў – Міхаіл Ромер. У 1820 г. «Нацыянальнае масонства» фармальна прыпаняе свае існаванне, але пры гэтым многія яго члены ўваходзяць у зноў створанае «Патрыятычнае таварыства» (1821 г.), і мясцовае віленскае аддзяленне «Нацыянальнага масонства» трансфармуецца ў правінцыйны савет «Патрыятычнага таварыства» (старшыня – М. Ромер, члены: К. Радзівіл, Я. Вайніловіч, К. Навамейскі, А. Солтан). Літоўская ложа колькасна пашыраецца, цераз Т. Зана масоны ўсталёўваюць сувязь з мясцовымі тайнымі арганізацыямі студэнцкай і вучнёўскай моладзі. На тэрыторыі Беларусі і Літвы існуе ў гэты час мясцовых нешматлікіх ложаў у Мінску, Несвіжу, Навагрудку, Гродне. Паралельна з масонскімі арганізацыямі і ў пэўнай сувязі з імі ў беларуска-літоўскім рэгіёне ўзнікаюць патаемныя (цалкам ці часткова) асацыяцыі, якія месцяцца пераважна ў Віленскім універсітэце. У канцы 1817 – пачатку 1818 г. студэнты Т. Зан, А. Міцкевіч, Я. Яжоўскі (усяго 12 чалавак) заснавалі тайнае патрыятычнае таварыства філаматаў (ад грэч. – шанавальнікі ведаў). Члены суполкі першапачаткова ставілі польскія нацыянальныя асветніцка-культурныя мэты. Пэўны час філаматы заставаліся нешматлікай групоўкай. У 1819 г. яны разгарнулі актыўную прапагандысцкую дзейнасць сярод вучнеўскай моладзі Вільні. Вынікам гэтай працы стала заснаванне, з дазволу ўніверсітэтскага кіраўніцтва, у маі 1820 г. па ініцыятыве Т. Зана “ Таварыства прамяністых ”. Мэты гэтай культурна-асветніцкай арганізацыі супадалі з філамацкімі. Прамяністыя шчыра верылі ва ўзаемны добратворны ўплыў, прапаведывалі высокамаральныя ідэі і адпаведным чынам паводзілі сябе, практыкаваліся ў гімнастычных гульнях. Дзейнасць прамяністых выклікала незадаволенасць тагачаснага віленскага капітула і ўлад, якія ў 1820 г. распусцілі арганізацыю. У канцы 1820 г. філаматы ініцыіравалі стварэнне новай тайнай арганізацыі філарэтаў (ад. грэч. – аматары дабрачыннасці), на чале з Т. Занам. Гэтая арганізацыя перарасла ўзровень студэнцкай карпарацыі, яна ўключала ў сябе шырокія колы моладзі, у тым ліку і за межамі Вільні. Галоўная мэта філарэтаў была палітычнага хакрактару – аднаўленне Рэчы Паспалітай. Такім чынам адбылася эвалюцыю ад асветніцка-навуковых, маральна-этычных мэтаў да палітычных. Сярод членаў былі асобы дэмакратычных поглядаў, якія лічылі неабходным адмену прыгоннага права, вылучалі лозунг роўнасці ўсіх членаў грамадства, імкнуліся да вывучэння беларуска-ліцвінскага краю, звычак, фальклору, побыту насельніцтва, не цураліся беларускай мовы. Вясной 1823 г. уладам стала вядома аб існаванні шматлікіх тайных юнацкіх арганізацый. Па загаду цара ў красавіку 1824 г. быў створаны спецыяльны камітэт, у які ўвайшлі А.А. Аракчэеў, М.М. Навасільцаў, які прысудзіў кіраўнікоў філарэтаў і філаматаў да высылкі ва ўнутраныя губерні (Т. Зан, Я. Чачот, А. Міцкевіч і інш.). Частка падследных была аддадзена ў салдаты, некаторыя пазбеглі пакарання. Была праведзена «чыстка» прафесуры Віленскага ўніверсітэта: ад працы былі адхілены I. Лялевель, Ю. Галухоўскі. І.М. Даніловіч, М.К. Баброўскі. Сваіх пасад былі пазбаўлены рэктар універсітэта Твардоўскі і папячыцель Віленскай вучэбнай акругі А. Чартарыйскі. Пакаранні не прыпынілі нелегальны рух. Шмат членаў тайных арганізацый па тым ці іншым прычынам здолелі пазбегнуць пакарання і працягвалі дзейнічаць у накірунку польскага нацыянальнага адраджэння. Напрыклад, былы філамат М. Рукевіч стаў у 1823 г фундатарам таварыства «Ваенныя сябры» сярод афіцэраў Літоўскага асобнага корпусу; гэтая суполка мела свае філіялы: «Згода», куды ўваходзілі грамадзянскія асобы і «Заране» – з вучняў Беластоцкай і Свіслацкай гімназій. 24 снежня 1825 г. члены суполкі «Ваенныя сябры» капітан К.Г. Ігельстром спрабаваў ініцыяваць адмову ад прысягі Мікалаю I батальена Літоўскага корпусу, але спроба аказалася няўдалай. Удзельнікі выступлення былі пакараныя высылкай у Сібір і на Каўказ. Беларусь была таксама арэнай дзейнасці дзекабрыстаў. Пасля паўстання Сяменаўскага палка ў Пецярбургу (1820 г.) на заходнюю ўскраіну імперыі былі перадыслацыраваны гвардзейскія часці, у якіх служылі будучыя дзекабрысты А.А. Бястужаў-Марлінскі, М.С. Лунін, А.I. Адоеўскі, К.Ф. Рылееў, М.М. Мураўёў і інш. У 1821 г. быў напісаны «мінскі вырыянт» Канстытуцыі, аўтарам якога быў кіраўнік “Паўночнага таварыства” М.М. Мураўеў. Дзекабрыстамі быў распрацаваны «Бабруйскі план», згодна з ім трэба было арыштаваць Аляксандра I пад час смотру войскаў у Бабруйскай цытадэлі. Гэта дало б штуршок дзяржаўнаму перавароту ў імперыі. Але дрэнная падрыхтоўка сарвала выкананне плана. У лютым 1826 г. прапаршчык С.I. Трусаў (член таварыства «Злучаных славян») спрабаваў узняць паўстанне Палтаўскага палка Барысаўскага гарнізона. Дзекабрысты і члены мясцовых польскіх тайных таварыстваў спрабавалі наладзіць супрацоўніцтва. Адной з тэм перагавораў было вызначэнне межаў паміж будучымі свабоднымі Польшчай і Расіей. Так, дзекабрысты згадзіліся на перадачу Беларусі Польскай дзяржаве. Рэжым новага расійскага імператара Мікалая I (1825-1855 гг.) быў пазбаўлены ўсялякіх ліберальных памкненняў. Гэта хутка адчулі жыхары Царства Польскага і Заходніх губерняў Расіі, што выклікала нарастанне апазіцыйных настрояў. У снежні 1828 г. у Варшаве ўзнікае «Таварыства падхарунжых», ініцыятарам стварэння якога быў П. Высоцкі, да арганізацыі далучаюцца члены раней разгромленных суполак. «Таварыства» планавала забойства Мікалая I пад час яго каранацыі ў Варшаве (май 1829 г.) і захоп улады. Тэрмін выступлення некалькі разоў пераносіўся, але непасрэдны штуршок паўстанню далі рэвалюцыйныя падзеі ў Францыі і Бельгіі ў 1830 г. Паўстанне пачалося ў ноч з 28 на 29 лістапада 1830 г. у Варшаве. Курсанты школы падхарунжых захапілі арсенал, іх падтрымала большасць насельніцтва Варшавы. Намеснік імператара вялікі князь Канстанцін Паўлавіч, брат расійскага імператара, прыняў рашэнне аб адыходзе рускіх воінскіх часцей з тэрыторыі Царства Пальскага (польскія нацыянальныя часці далучыліся да паўстання). Сярод кіраўніцтва паўстаннем вылучаліся дзве плыні: кансерватыўна-арыстакратычная, на чале з А. Чартарыйскім і дэмакратычны клуб («левіца»), кіраваў якім I. Лялевель. Першыя імкнуліся, абапіраючыся на армію Царства Польскага і дапамогу заходнееўрапейскіх краін дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. ці шырокай нацыянальнай аўтаноміі (уключаючай усе тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай у межах Расіі). Здзяйсненне грунтоўных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў кансерватары не лічылі патрэбным. Прадстаўнікі гэтага накірунку займалі большасць уплывовых пасад у арміі, урадзе, былі большасцю ў сейме. «Левіца» – шляхецкія рэвалюцыянеры адлюстроўвалі інтарэсы прагрэсіўнай і рэвалюцыйнай часткі сярэдняй і дробнай шляхты, буржуазіі, студэнцка-вучнёўскай моладзі. Гэтая плынь не была кансалідаванай, яе ўплыў у сейме, урадзе і арміі быў нязначным. У змаганні з расійскім самадзяржаўем галоўнай сілай яны лічылі польскі народ. «Левіца» трывала падкрэслівала, што змаганне ідзе не супраць рускага народа, а накіравана супраць расійскага абсалютызму, які з’яўляецца ворагам і рускага народу. У студзені 1831 г. быў вылучаны лозунг «За нашу і вашу свабоду». I правыя і левыя ніякім чынам не ўздымалі пытання нацыянальнага вызначэння беларускага, літоўскага і ўкраінскага народаў, якія на іх думку, павінны былі ўліцца ў склад незалежнай Польшчы. Узнаўленне шляхецкай феадальна-манархічнай Польшчы ў межах 1772 г. на ўсходзе было галоўнай, а для многіх кіраўнікоў і ўдзельнікаў – адзінай мэтай паўстання 1830-1831 гг. На тэрыторыі Беларусі і Літвы непасрэдная і актыўная падрыхтоўка да паўстання пачынаецца ў студзені 1831 г. Вялася вусная агітацыя, рассылаліся пісьмовыя адозвы, збіраліся сродкі і зброя. Але ніякіх абяцанняў наконт аблягчэння становішча прыгоннага сялянства не было. Тым часам у Варшаве шляхта, якая збегла туды з заходніх губерняў аб’ядналася ў “Клуб аб’яднаных славян”, які звярнуўся да Сейму з заявай, што беларускі, літоўскі і ўкраінскі рэгіёны далучаюцца да паўстання. Сейм прапанаваў “Клубу” прымаць удзел у сеймавых пасяджэннях (часова, да правядзення нармальных выбараў). 25 студзеня 1831 г. Варшаўскі ўрад звярнуўся з заклікам да насельніцтва Беларусі, Літвы і Украіны, у якім адзначалася, што Сейм і Урад абвясцілі цэласнасць і незалежнасць Польшчы, таму і насельніцтва ўсходніх тэрыторый былой Рэчы Паспалітай павінна прымаць актыўны ўдзел у барацьбе. Расійскія ўлады прымалі экстраныя меры. У снежні 1830 г. у Заходняй Беларусі і Літве аб’яўляюць ваеннае становішча, узмацняюцца расійскія гарнізоны, больш пільным становіцца нагляд за насельніцтвам. Найбольш падазроныя асобы этапіруюцца ў глыб Расіі, адбываецца чыстка мясцовай адміністрацыі – чыноўнікі палякі і католікі замяняюцца рускімі. У снежні 1830 г. з’явіўся ўказ згодна з якім маенткі памешчыкаў, якія збеглі ў Царства Польскае, падлягалі секвестру. На пачатку 1831 г. арганізуецца Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Большасць членаў камітэта прытрымлівалася памяркоўна-кансерватыўных поглядаў. Камітэт прызнаваў вяршэнства Варшаўскага ўрада і не праяўляў асаблівай ініцыятывы. Сярод яго спраў быў збор грашовых сродкаў на мэты паўстання, арганізацыя майстэрні па вырабу зброі, спробы каардынацыі дзейнасці павятовых камітэтаў. К вясне 1831 г. на Беларусі і Літве склалася вельмі напружаная сітуацыя. Перадыслакацыі расійскіх вайсковых кантынгентаў, рэквізіцыі на патрэбы арміі вялі к пагаршэнню і так дрэннага становішча большасці насельніцтва. Узбуджальна дзейнічалі чуткі аб поспехах польскай арміі. Да таго ж, у многіх рэгіёнах Беларусі і Літвы не было значных рускіх вайсковых сіл. Узброенае выступленне на Беларусі ахапіла ў першую чаргу Ашмянскі, Браслаўскі і Свенцянскі паветы Віленскай, Вілейскі і Дзісненскі паветы Мінскай губерняў. Агульнага кіраўніцтва ў паўстанцаў не існавала, практычна адсутнічала і каардынацыя дзеяняў, звычайна рух абмяжоўваўся тэрыторыяй павета. У выпадку перамогі і авалодання цэнтрам павета, шляхта абірала павятовы ўрад, кіраўніка ўзброеннымі сіламі, іншыя органы ўлады. Кіруючыя пасады ў большасці займалі прадстаўнікі буйной і сярэдняй шляхты, якія і пры расійскім рэжыме выконвалі розныя адміністратыўна-распараджальныя функцыі. Паўстанцкія ўлады неадкладна абвяшчалі акты паўстання, прыводзілі насельніцтва да прысягі, абвяшчалі набор рэкрутаў, шляхце, далучыўшайся да паўстання, гарантавалася захаванне ўсіх саслоўных і маёмасных правоў. Сяляне і мяшчане заклікаліся рашуча ўзяцца за зброю і адстойваць новую ўладу. Вольныя ад вайсковых абавязкаў павінны былі падпарадкавацца сваім памешчыкам і адміністрацыі, выконваць звычайныя павіннасці. У выпадку не падпарадкавання памешчыкам і адміністрацыі вінаватых чакалі жорсткія пакаранні. Каталіцкае і ўніяцкае духавенства павінна было схіляць насельніцтва да змагання супраць рускіх і да паслушэнства сваім уладарам і паўстанцкім уладам. За невыкананне рэкруцкіх набораў уласнікам сялян гразілі пакаранні, уключаюцы смяротную кару. Такім чынам мяркавалася стварыць шматлікае паўстанцкае войска. Але гэтыя планы засталіся нерэалізаванымі, бо сутыкнуліся з нежаданнем сялянства, а таксама сабатажам значнай часткі буйных і сярэдніх памешчыкаў, якія не жадалі пазбавіцца працоўных рук. На тэрыторыі пяці раней узгаданых паветаў Віленскай і Мінскай губерняў у паўстанні прыняло ўдзел крыху болей за 10 тыс. чалавек. Паўстанцкі рух на Беларусі меў пераважна рэйдавы характар. Паўстанцы ў зручны момант захоплівалі цэнтр павета, іншыя населеныя пункты. Пры набліжэнні царскіх войскаў інсургенты часам аказвалі жорсткае супраціўленне, у шэрагу выпадкаў пакідалі месцы дыслакацыі без супраціўлення і адыходзілі ў бяспечныя месцы. Сяляне не спачувалі паўстанню, бо не бачылі ў ім для сябе ніякай карысці. Многія з іх аказаліся ўцягнутымі ў пастанцкі рух пад пагрозай карных санкцый. Пры зручным моманце частка іх кідала паўстанцкія атрады і накіроўвалася да хаты ці хавалася ў лесе, дзе часам яны аб’ядноўваліся і пачыналі змагацца з памешчыкамі – прыгнятальнікамі, не робячы розніцы паміж рускімі і сваімі прыгоннікамі. Расійскія ўлады прымалі экстраныя і рашучыя захады, каб не дапусціць з’яднання шляхецкага руху з сялянскім. 3 красавіка 1831 г. з’явіўся ўказ, якім прадугледжвалася падсуднасць шляхціцаў-паўстанцаў ваеннаму суду з наступнай канфіскацыяй іх маёмасці. Адначасова сялянам абяцалася прабачэнне, калі яны дабраахвотна складуць зброю і вярнуцца дамоў. На Беларусь і Літву былі ўводзены дадатковыя вайсковыя кантынгенты, фарміравалася спецыяльная рэзервовая армія, прызначаная для падаўлення паўстання ў Віленскай і Мінскай губернях. Значная роля ў зацішэнні належыць генерал-паліцмайстару рэзервовай арміі М.М. Мураўеву, які быў добра знаемы з сітуацыяй на Беларусі. У выніку, у канцы мая паўстанцкі рух на Віленшчыне і Міншчыне быў падаўлены. Адначасова паўстання пачалося на Гродзеншчыне ў Белавежскай пушчы. На Гродзеншчыне рух супаў з прыходам на Беларусь з Польшчы экспедыцыйных атрадаў, да якіх далучаюцца мясцовыя жыхары (іх налічвалася каля 1000 чал.). Дзейнаць белавежскіх паўстанцаў сур’езна пагражала камунікацыям расійскай арміі, перашкаджала яе дзеянням на терыторыі Польшчы, таму прымаліся экстраныя і рашучыя меры. У маі 1831 г. у Варшаве Сейм прапанаваў шляхце прадставіць па 1 дэпутату ад кожнага павета заходніх губерняў для ўдзелу ў сеймавых паседжаннях, а Варшаўскі нацыянальны ўрад прымае рашэнне аб накіраванні на тэрыторыю Беларусі і Літвы рэгулярных польскіх войскаў для дапамогі мясцовым паўстанцам. Цераз Белавежскую пушчу да Вільні накіраваўся атрад генерала Хлапоўскага, дзе адбылося яго злучэнне з мясцовымі паўстанцамі і з другім экспедыцыйным корпусам польскіх войск пад кіраўніцтвам генерала А. Гелгуда. Паўстанцы ставілі мэтай захоп Вільні. У чэрвені - ліпені паўстанцкі рух разгарнуўся на поўдні – у Мазырскім, Рэчыцкім і Пінскім паветах. Арганізатарамі і кіраўнікамі былі мясцовыя памешчыкі Ф. Кеневіч, Т. Пуслаўскі, колькасць паўстанцаў склала каля 1300 чалавек, але дасягнуць нейкіх рэальных поспехаў яны не здолелі. У першай палове жніўня паўстанне фактычна зышло на нет. У верасні, у лясах Заходняй Беларусі і Літвы засталіся беглыя сяляне, частка найбольш актыўных удзельнікаў - кіраўнікоў, якія не маглі разлічваць на літасць. Паўстанне 1830-1831 гг. было шляхецкім па сваім мэтам, кіравалася польскай і апалячанай шляхтай, якая з’яўлялася галоўнай рухаючай сілай. Яго галоўная мэта – гэта рэстаўрацыя шляхецкай Рэчы Паспалітай. Не гледзячы на кансерватызм, паўстанне нанесла моцны ўдар па самаўладству, садзейнічала замацаванню рэвалюцыйных змен у Францыі і Бельгіі, паспрыяла разгортванню нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў іншых еўрапейскіх краінах. На ўдзельнікаў і западозраных ва ўдзеле ў паўстанні абрынуліся рэпрэсіі. Ствараліся спецыяльныя губернскія следчыя камісіі, якія пільна разглядалі справы. Сотні шляхціцаў былі пазбаўлены сваіх маёнткаў, арыштаваны, сасланы, мноства знайшло выратаванне ў эміграцыі. Рэзка актывізаваліся дзеянні па «разбору шляхты» з мэтай выключыць з прывіляванага дваранскага саслоўя мелкапамесную і беззямельную шляхту – галоўных удзельнікаў паўстання. Дзеля гэтага праводзілася татальная праверка дакументаў на дваранскую годнасць. У выніку тысячы сямей былых шляхціцаў папоўнілі падатковыя станы сялян-аднадводцаў і мяшчан. Тэрмін “шляхта” быў забаронены для выкарыстання ў рускай мове. Адначасова расійскія ўлады абаранялі правы памешчыкаў, калі апошнія адкрыта не выступалі супраць самаўладдзя. Агульная амністыя ўдзельнікам паўстання была абвешчана ў каранацыйным маніфесце новага імператара Аляксандра II (26 жніўня 1856 г.). Вынікамі няўдалага паўстання стала адмена аўтаноміі Каралеўства Польскага і скасаванне Польскай Канстытуцыі 1815 г. Кіраўніцтва імперыяй узяла курс на татальную русіфікацыю заходнягя края, у выніку чаго была скасавана ўніяцкая царква (1839 г.), быў зачынены Віленскі ўніверсітэт (1832 г.), адменена дзеянне Статута 1588 г. Масавая эміграцыя найбольш актыўнай і адукаванай часткі шляхты адбілася на адраджэнні беларускай культуры. Рэпрэсіі, безумоўна, абмяжоўвалі магчымасці нацыянальна-вызваленчага руху, але цалкам пагасіць імкненне да волі, нацыянальнай і сацыяльнай свабоды не змаглі. У той час найбольш актыўную і радыкальную пазіцыю займалі эмігранцкія арганізацыі. Шэраг з іх лічыў, што трэба аднавіць узброеную барацьбу. Пачалася засылка на тэрыторыі Польшчы і Заходніх губерняў Расійскай імперыі спецыяльных эмісараў, якія павінны былі ствараць з мясцовых жыхароў узброеныя атрады для разгортвання партызанскай барацьбы. Так, пад час “Экспедыцыі палкоўніка Ю. Заліўскага” 1833 г. тэрыторыя Беларусі была падзелена на акругі, у кожную прызначаліся эмісары. Галоўная стаўка рабілася на прыцягненне сялян да паўстання. Агучваліся лозунгі: надзяленне сялян зямлёй, рэстаўрацыя Рэчы Паспалітай у выглядзе дэмакратычнай дзяржавы. На пачатку 1833 г. на тэрыторыю Беларусіі прыбылі М. Валовіч, П. Пішчатоўскі, М. Ходзька і інш. Аднак эмісары былі хутка арыштаваныя ўладамі, сяляне не падтрымалі “экпедыцыю”. Па ранейшаму цэнтрам нацыянальнай і сацыяльнай барацьбы заставалася Вільна. Пасля закрыцця Віленскага ўніверсітэта дзейнічалі створаныя на яго базе медыка-хірургічная і рымска-каталіцкая акадэміі. У 1836 г. сярод студэнтаў першай ўтвараецца «Дэмакратычнае таварыства», лідэрам якога быў студэнт Ф. Савіч. Акрамя студэнтаў у склад суполкі ўваходзілі прадстаўнікі разначынскай інтылегенцыі, выхадцы з шляхецкага асяроддзя. Кіраўнік, частка членаў суполкі прытрымліваліся радыкальных дэмакратычных поглядаў, іх ідэалам было грамадства роўных магчымасцей для ўсіх. Члены таварыства крытычна ацэньвалі дзейнасць сваіх папярэднікаў у 1830-1831 гг., папракалі іх за немагчымасць ўзняцца да прызнання роўнасці ўсіх людзей. Савіча нават не палохала фізічная расправа над прыгоннікамі дзеля вырашэння сялянскага пытання. Савіч і яго аднадумцы выступалі за роўнаць усіх людзей, права кожнага народа на самастойнасць, заклікалі да сумеснай барацьбы розных народаў супраць царызму, прапагандавалі рэспубліканскі лад. У 1837 г. «Дэмакратычнае таварыства» стала часткай нелегальнай арганізацыі «Садружнасць польскага народа» на чале з Ш. Канарскім, і якая на тэрыторыі Заходніх губерняў Расійскай імперыі вядома пад назвай «Маладая Польшча». У чэрвені 1838 г. улады выкрылі арганізацыю Савіча, яе кіраўнік і іншыя актыўныя члены былі сасланы на Каўказ салдатамі ў дзеючую армію. У 1846-1849 гг. дзейнічала тайная арганізацыя «Саюз свабодных братоў», вядомы яе суполкі ў Ашмянах, Вільна, Гродне, Лідзе і Мінску, колькаць удзельнікаў дасягала 200 чалавек. Найбольш актыўна дзейнічала мінскае адгалінаванне, якое разгарнула сваю дзейнасць сярод вучнеўскай моладзі, вайскоўцаў мінскага гарнізона. У Бараўлянах, каля Мінска, была наладжана вытворчасць зброі і патронаў. «Саюз свабодных братоў» ставіў перад сабой мэту сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення, свабоду Польшчы і Расіі. Гэтым памкненням ў вялікай ступені садзейнічалі рэвалюцыйныя падзеі ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе. Улады ў 30-50я гг. праводзілі актыўныя і досыць паспяховыя пошукі тайных таварыстваў, таму рэвалюцыйныя падзеі 1848 г.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 931; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |