Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Вызваленчая барацьба ў 60–90-я гг. XIX ст




Сялянскі рух. Сялянская рэформа не задаволіла сялянства. Большая частка зямель засталося ва ўладанні памешчыкаў, за памешчыкамі заставаліся і сервітуты. Яны закабалялі сялян, выкарыстоўваючы патрэбу сялян у зямлі. Высокая грашовая плата за арэнду, рознага рода “адработкі” нівеліравалі станоўчыя вынікі рэформы. Да таго, сялянства хутка абеззямельвалася ў выніку хуткага росту насельніцтва.

Калі адразу пасля рэформы, ў 1860-я гг. наглядаўся рэзкі спад выступленняў сялян, то ў 1870-я і асабліва ў 1890-я гг. наглядаецца значны іх рост. Патрабаванні сялян былі простыя – вяртанне “адрэзкаў”, памяньшэнне падаткаў і павіннасцяў, ліквідацыя саслоўнай няроўнасці і паліцэйскага нагляду. Да традыцыйных канфліктаў паміж сялянамі і памешчыкамі дадаюцца канфлікты паміж беднымі сялянамі і новай сялянскай буржуазіяй – кулакамі, якія эксплуатавалі сваіх былых суседзяў не менш актыўна за дваранства.

Адметнай формай сялянскага руху ў тыя часы было імкненне да перасялення на свабодныя землі ў Сібір і паўднёва-расійскія губерніі. Асабліва яно было пашырана ў усходніх рэгіёнах Беларусі, дзе асабліва вострай была праблема малазямелля і ўвогуле глебы былі неякаснымі. Паступова ў непісьменнае і маласвядомае сялянства пачалі пранікаць элементы грамадзянскасці, што мела вынікам большую арганізаванасць выступленняў. Для барацьбы з імі адміністрацыя прыцягвала вайсковыя каманды.

Народніцтва звязана з разначынным этапам вызваленчага руху, які прыйшоў на змену дваранскаму і будзе ў сваю чаргу зменены пралетарскім. Сялянская рэформа 1861 г. была вельмі непаслядоўнай. Яна вызвала рэзкае незадавальненне сялянства. Але яшчэ яна вызвала і шырокі рух разначыннай інтэлігенцыі, якая шукала шляхі сацыяльнай перабудовы Расіі, зыходзячы з асаблівасцей яе развіцця. А.І.Герцэн і М.Г.Чарнышэўскі прапагандавалі магчымасць пераходу Расіі ад феадалізму адразу да сацыялізму мінуючы капіталізм з дапамогай арцелі і сялянскай абшчыны, якая ідэалізавалася і ўспрымалася як галоўная ячэйка сацыялістычнага грамадства. Гэты “ аграрны сацыялізм ” Герцэна і быў пакладзены ў падмурак ідэалогіі народнікаў. У народніцтве перапляталіся рэвалюцыйна-дэмакратычныя ідэі і сялянскі ўтапічны сацыялізм.

У народніцтве развівалася два накірункі – рэвалюцыйны (неабходнасць усерасійскага сялянскага паўстання) і рэфарматарска-ліберальны (праз рэформы). Першай народніцкай арганізацыяй была “ Зямля і воля ” (1861-1864 гг.). У склад яе ў 1862 годзе ўвайшоў “ Камітэт рускіх афіцэраў у Польшчы ”, палову якога складалі выхадцы з Беларусі. Праграма “ЗВ” – гэта права кожнага на зямлю, самакіраванне сялянскіх абшчын, добраахвотная федэрацыя абласцей, выбарны ўрад. “ЗВ” актыўна падтрымала паўстанне 1863 года, у прыватнасці, пазіцыю “чырвоных”. Але намаганні пашырыць паўстанне на расійскія губерніі скончыліся безвынікова, пасля падаўлення паўстання і арышту шэрага кіраўнікоў арганізацыі яна самараспусцілася вясной 1864 года.

У 1870-1880-х гадах аформілася тры праграмы народніцтва – прапагандысцкая (П.Лаўроў), анархічная-бунтарская (М.Бакунін), згодніцкая (Л.Ткачоў). Большасць народніцкіх арганізацый кіравалася ідэямі М.Бакуніна, які зыходзіў з прынцыпа “ўсё для народа, усё сіламі народа” – што азначае дасягнення сацыялізму праз усерасійскае сялянскае паўстанне. П.Лаўроў выступаў за больш грунтоўную падрыхтоўку да рэвалюцыі. У 1876 годзе пачала дзейнічаць другая “Зямля і воля”, якая акрамя арганізацый у галоўных гарадах імперыі мела так сама гурткі і на Беларусі. Так, у 1877 годзе М.Велер арганізаваў гурток у Мінску. Шмат беларусаў было і ў іншых мясцовых і цэнтральных оаранізацыях “ЗВ” – гэта М.Судзілоўскі, К.Брэшка-Брэшкоўская, Г.Ісаеў, С.Гаховіч, М.Янчэўскі, А.Зундзіловіч. Кіраўнікі землявольцаў (М.Пляханаў, А.Міхайлаў, А.Абалешаў) імкнуліся стварыць моцную дысцыплінаваную арганізацыю рэвалюцыянераў. Праграма “ЗВ” прадугледжвала правядзенне сялянскай рэвалюцыі, нацыяналізацыю зямлі, замену імперыі федэрацыяй абшчын. Прадугледжвалася так сама фізічнае знішчэнне найбольш шкодных ці выдатных асоб з урада. Па сутнасці, праграма была пабудавана пад уплывам ідэй М.Бакуніна.

Народавальцы сутыкнуліся з непрадбачанымі цяжкасцямі. Хаджэнне ў народ скончылася правалам – большасць “хадакоў” сялянамі было здадзена ў паліцыю, а ўрад узмацніў рэпрэсіі. У выніку абвастрыліся супярэчнасці ўнутры арганізацыі паміж прыхільнікамі прапаганды і тэрору. Гэтыя супярэчнасці прывялі да расколу “ЗВ” у 1879 годзе на “ Чорны перадзел ” і “ Народную волю ”. Лідэр “Чорнага перадзелу” М.Пляханаў адмовіўся ад палітычнай барацьбы, галоўным накірункам дзейнасці лічыў ажыццяўленне перадзелу зямлі памешчыкаў паміж сялянаў – адсюль і назва арганізацыі. Спачатку большасць народніцкіх арганізацый Беларусі стала на бок “ЧП”, у Мінску нават была заснавана цэнтральная тыпаграфія арганізацыі, некаторы час тут працаваў М.Пляханаў і беларус А.В.Бонч-Асмалоўскі. Аднак, у 1881 годзе арганізацыі “ЧП” у імперыі былі выкрыты і разгромлены, і кіраўнікі апынуліся за кратамі ці ў вымушанай эміграцыі. Таму народнікі падаліся больш на бок “Народнай волі”.

Кіраўнікі “Народнай волі” лічылі магчымым адначасова ажыццявіць сацыяльны і палітычны пераварот, апошні – шляхам сістэматычнага тэрору, які падтрымае ўсё грамадства. Сігналам да народнага паўстання яны лічылі забойства цара. Але восьмы замах на Аляксандра II Вызваліцеля, здзейснены беларусам з Мазыршчыны Ігнатам Грынявіцкім, вызваў у грамадстве зусім іншую рэакцыю, не тую, на якую разлічвалі тэрарысты. Наадварот – распачатыя рэпрэсіі абяскровілі народавольчаскія цэнтры. Негледзячы на тое, што на пазіцыі “НВ” перайшло шмат чорнаперадзельцаў і на Беларусь ў 1881 годзе прыехалі лідары “НВ” Р.Альпенберг, М.Грачэўскі, М.Аўчыннікаў, была разгромлена “Паўночна-Заходняя арганізацыя Народнай волі”, створаная ў 1882 годзе на базе беларускіх гурткоў “НВ” з кіруючым цэнтрам у Вільні. Аднак народніцкія гурткі працягвалі існаваць у беларускіх гарадах, пераважна сярод вучнёўскай моладзі.

Праграма “НВ” была досыць папулярная ў асяроддзі сацыялістычных гурткоў 1880-х гг. З дзейнасцю рэвалюцыйных народнікаў звязаны пачатак распаўсюджвання на Беларусі асобных твораў К.Маркса і Ф.Энгельса і ўзнікненне першых рабочых гурткоў. У 1890-х гадах народавольчаскія і блізкія да іх арганізацыі пачалі выкарыстоўваць іншую саманазву – “сацыялісты-рэвалюцыянеры”.

Беларускае ідэйнае народніцтва. На Беларусі ідэі народнікаў падзялялі кіраўнікі “правага” крыла “чырвоных” пад час паўстання 1863 года – гэта К.Каліноўскі, В.Урублеўскі, З.Серакоўскі. А з 1874 года ў Пецярбургу пачалі ўтварацца нелегальныя гурткі студэнтаў навучальных устаноў, выхадцаў з беларускіх губерняў. На пачатак 1880-х гадоў наспела неабходнасць стварыць цэнтр беларускага народніцтва ў Пецярбурге, і зроблена гэта было на базе беларускага студэнцкага зямляцтва. Ідэйна неабходнасць беларускага народніцкага руха абгрунтоўвалася яшчэ І.Грынявіцкім і ў ананімных адозвах да беларускага студэнцтва. У 1881 годзе ў адозве “Да беларускай моладзі” ёсць заклік дзейнічаць на карысць Беларусі, але пакуль яшчэ ў межах існуючай палітычнай сістэмы. Прыкладна такіе па складу і “Лісты аб Беларусі”, якія выйшлі ў 1882 годзе пад псеўданімам Даніла Баравік. Але гэта згодніцкая пазіцыя не ўсімі была падтрымана. У 1884 годзе Шчыры Беларус заклікае звергнуць цара разам з іншымі рэвалюцыйнымі сіламі Расіі. У тым жа годзе студэнты пецярбургскіх ВНУ А.Марчанка, Х.Ратнер, М.Стацкевіч, У.Крупскі структурна аформілі Беларускую сацыял-рэвалюцыйную групу “Гоман”, якая існавала з пачатку 1880-х гадоў і пачалі выдаваць аднайменны часопіс (выйшла 2 нумары). Гоманаўцы падзялялі асноўныя палажэнні праграмы “Народнай волі”, але дадаткова яны выступалі за аб’яднанне ўсіх рэвалюцыйных сіл імперыі і распрацавалі пытанне аб існаванні асобнай беларускай нацыі, выставілі патрабаванне сацыяльнага і нацыянальнага разняволення беларусаў у супрацлегласць да афіцыйнай тэорыі “заходнерусізму”. Гоманаўцы так сама спрабавалі абвясціць сябе цэнтрам усіх народніцкіх арганізацый Беларусі, але стварыць адзіную народніцкую беларускую арганізацыю не здолелі – вельмі добра працавала царская сыскная паліцыя і існавалі разнагалоссі паміж мясцовымі гурткамі. З разгромам “НВ” перастала існаваць і група “Гоман”.

У 1884-1895 гг. галоўнае месца ў народніцкім рухе занялі ліберальныя народнікі, праграма якіх мела буржуазна-рэфармісцкі характар і была разлічана на паляпшэнне становішча дробных вытворцаў пры захаванні асноў дзяржаўнага і грамадскага ладу. Некаторыя ідэі ліберальнага пародніцтва прапагандаваліся ў газеце “ Мінскі лісток ”. Ліберальныя народнікі на Беларусі выступалі за ўмацаванне сялянскага землеўладання, за наданне ільгот сялянам і спрабавалі праводзіць гэты накірунак праз мясцовы адзел Сялянскага Пазямельнага банка ў Мінску. Так сама народнікі ініцыявалі прабуджэнне цікавасці да гісторыі края і нацыянальнай культуры Беларусі.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 456; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.