КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове НЭПа
На пачатак 20-х гг. 89% насельніцтва БССР жыло на вёске, дзе нагладалася значная перанаселенасць – шчыльнасць насельніцтва на 1 кв.км складала 33,2 чалавек (самая высокая ў СССР). Да таго большая частка зямель была нізкай якасці. Увядзенне НЭПа супала па часе з перадачай зямлі сялянам згодна з Дэкрэтам аб зямлі пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх і польскіх акупантаў. Аднак “прырэзка” зямлі аказалася нязначнай – да 1917 г. на адзін двор прыходзілася 8,35 дзесяціны зямлі, у 1924 г. – 8,41 дзесяціны. За кошт прырэзак у асноўным ствараліся новыя гаспадаркі. Землезабяспечанасць сярэдняй беларускай сялянскай гаспадаркі была ніжэй сярэдняй па СССР амаль на 1/3. У выніку пераразмеркавання зямлі адбылося змяненне сацыяльнага складу сельскага насельніцтва. Найбольш шматлікай групай сталі серадняцкія гаспадаркі (іх 65%), якім належала 75% пасяўной плошчы. На 1925/26 гг. сельскагаспадарчая вытворчасць у агульным дасягнула даваеннага ўзроўню. Удзельная вага сельскай гаспадаркі ў вытворчасці склала 71,6%, прамысловасці – 22,3%, лясной гаспадар- Зямельны кодэкс БССР прыняты ў красавіку 1925 г. пасля ўзбуйнення БССР замацаваў участкава-падворны парадак землекарыстання ў БССР (замест абшчыннага ў РСФСР), захаваў свабоду выбару формы землекарыстання, але з абмяжаваннямі для хутароў і вотрубаў, зацвярджаў нормы зямельнага надзела, у каго было звыш – лішкі адразалі. Дзяржавай рэкамендаваліся калектыўныя формы землекарыстання. Сельскагаспадарчая палітыка ў 1925/1928 гг. абазначаецца тэрмінам “ прышчэпаўшчына ”. Д.Ф.Прышчэпаў, наркам земляробства БССР, быў прыхільнікам стварэння хутароў і пасёлкаў па тыпу вотрубаў. Як вынік – на 1928 гг. у рэспубліцы было землеўладкавана 2.344 тыс. гектараў зямлі, з іх хутары і вотрубы склалі 23%. На хутары і вотрубы заахвочвалі перасяляцца беззямельных і малазямельных сялян, іх надзелы часта ствараліся за кошт адрэзкоў ад надзелаў заможных сялян-кулакоў. Сельскагаспадарчая кааперацыя ў БССР развівалася галоўным чынам у крэдытнай сферы, забеспячэнні і збыце прадукцыі вытворчасці. Ступень кааперыравання да кастрычніка 1927 г. дасягнула 37% сялянскіх гаспадарак. Аднак вытворчая кааперацыя амаль не развівалася. Калгаснае будаўніцтва актыўна пачалося ў пачатку 20-х гг., яно стымулявалася з боку дзяржавы эканамічнымі метадамі. Так, адмянялася арэндная плата за зямельныя плошчы і пабудовы, інвентар, рабочую і прадукцыйную жывёлу, меліярацыйныя збудаванні, слабыя калгасы вызваляліся ад сельскагаспадарчага падатку. Аднак умовы, у якіх ствараліся калгасы, не спрыялі іх утварэнню. Наглядалася малая колькасць сельскагаспадарчых спецыялістаў, адсутнічалі вялікія масівы ворнай зямлі, прыгодныя для апрацоўкі трактарамі, наогул, быў нізкі ўзровень механізацыі. Асноўная колькасць калектыўных вытворчых гаспадарак стваралася на дзяржаўных землях. Адсутнасць перспектыў для калгасаў у БССР падкрэслівалася ў “Матэрыялах да пяцігадовага перспектыўнага плану развіцця народнай гаспадаркі БССР на 1927/28 -1931/32 гг.”. Большае ўвагі развіццё атрымалі саўгасы. Мэты іх існавання крыху змяніліся ў параўнанні з перыядам “ваеннага камунізму”, гэта – падняцце сельскагаспадарчай культуры сярод сялян, выдзяленне селяніну-аднаасобніку лепшага насення, жывёлы, пладовых саджанцаў, распаўсюджанне новых тэхналогій. Да 1927 г. сельская гаспадарка Беларусі аднавіла даваенныя аб’ёмы вытворчасці і мела магчымасці для далейшага прагрэсу. Аднак яе эвалюцыйнае развіццё было перарвана, бо вёска была абрана на ролю асноўнай крыніцы грошай на правядзенне індустрыялізацыі краіны, а гэтыя сродкі ў неабходных дзяржаве памерах можна было адабраць толькі шляхам прымусу.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 461; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |