КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў
У 1940 г. колькасць насельніцтва БССР склала 9090 тыс. чалавек. Наглядаліся актыўныя міграцыйныя працэсы як паміж рэспублікамі СССР, так і ўнутры рэспублікі – з сяла ў горад. Колькасць гарадскога насельніцтва павялічвалася, а сельскага паніжалася. Калі ў 1913 г. гарадское насельніцтва склала 14%, то ў 1940 г. – 21%. Паралельна змянілася сацыяльная структура грамадства. Доля рабочых і служачых у 1939 г. склала 36,4%, калгаснікаў – 57,2%, эксплуататарскія класы ўвогуле зніклі, а “іншыя” класы склалі каля 6%. Жыццёвы ўзровень насельніцтва. Паказчык жыццёвага ўзроўню залежыць ад тэмпаў росту нацыянальнага даходу (гэта крыніца пашырэння вытворчасці і папаўнення фондаў народнага спажывання). Нацыянальны даход Беларусі з 1913 г. да 1940 г. вырас амаль у 4 разы, але рост жыццёвага ўзроўню значна адставаў з-за рэшткавага прынцыпу яго забеспячэння, бо асноўная частка нацыянальнага даходу ішла на ваенна-прамысловы комплекс (1/4 частку бюджэту ў 1939 г., 1/3 у 1940 г.). Заработная плата – асноўная частка даходу рабочых і служачых. Кожны год на працягу 1930 гадоў яна расла прыкладна на 1/6, але гэты рост ануляваўся высокай інфляцыяў, таму рэальная заработная плата працоўных часам не толькі не расла, а нават паніжалася. Значны рост заработнай платы адбываўся ў перадавікоў і наватараў вытворчасці. Заработная плата стаханаўцаў і ўдарнікаў у Грамадскія фонды спажывання (выдаткі на адукацыю, культуру, ахову здароўя і інш.) – адзін з паказчыкаў матэрыяльнага дабрабыту. Рост выдаткаў дзяржавы на сацыяльную сферу за Абмежаваны характарнасіла спажыванне з прычыны фарсіравання індустрыялізацыі, вялікіх памераў экспарту харчовых тавараў, забароны прыватнага гандлю, інтэнсіўнага росту гарадскога насельніцтва, парушэння прапарцыянальнасці таварнай і грашовай масы ў абарачэнні. Знізілася пакупная здольнасць рубля і выраслі цэны на ўсе віды прадукцыі. У канцы 20-х – пачатку 30-х гг. быў уведзены нарміраваны водпуск тавараў спажывання – ці картачная сістэма. Былі ўведзены высокія цэны для камерцыйнага дзяржаўнага гандлю і нізкія нарміраваныя рознічныя цэны. Ствараліся закрытыя рабочыя кааператывы (ЗРК), якія атрымалі права рабіць пазапланаваныя закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі на рынках і ў калгасах, што дазваляла павялічыць продаж харчовых тавараў рабочым. Ствараліся падсобныя гаспадаркі прадпрыемстваў. Іх прадукцыя пастаўлялася ў рабочыя сталовыя, магазіны і ларкі ЗРК У 1932 г. была створана першая падсобная гаспадарка на заводзе «Асінторф». Ствараліся калектыўныя агароды, гараджанам давалі індывідуальныя надзелы. Кожная пятая рабочыя сем’я мела індывідуальныя ўчасткі. У 1935 г. была адменена картачная сістэма, уведзены адзіныя дзяржаўныя рознічныя цэны на хлеб, муку, крупу, мяса і мясапрадукты, тлушчы, рыбу і рыбапрадукты, цукар і бульбу для ўсіх катэгорый спажыўцоў, гарадскога і сельскага насельніцтва. Новыя цэны былі вышэй нарміраваных, але значна ніжэй камерцыйных. Адчыняліся новыя прадпрыемствы гандлю. Колькасць прадпрыемстваў грамадскага харчавання вырасла ў 9 разоў. Рознічны тавараабарот вырас за 1928-1940 г. у 15,7 разоў, перавысіўшы паўмільядра рублёў. Свае асаблівасці мела сацыяльная палітыка ў адносінах да калгаснікаў. Яны не мелі права на штогадовы водпуск, аплачваемы бюлютэнь па хваробе, аплачваемы водпуск па цяжарнасці і родам. Для калгаснікаў не быў вызначаны пенсійны ўзрост, ім не выплачваліся пенсіі. Рэдкасцю ў сельскай мясцовасці была электрычнасць, радыё, бытавыя паслугі, дашкольныя ўстановы. Галоўная крыніца сялянскіх даходаў – гэта прысядзібныя ўчасткі. Яны займалі каля 4% ад усіх сельскагаспадарчых плошчаў, але на іх вырошчвалі 45% усёй прадукцыі краіны, атрымлівалі 70% мяса і малака, 45% шэрсці. Даходы з прысядзібнага ўчастка ішлі на пакупку тавараў спажывання і на ўклады ў ашчадныя касы. Жыллёвы фонд Беларусі павялічыўся з 1913 г. па 1940 г. у тры разы, але ён не паспяваў за ростам насельніцтва, да таго планы пяцігодак па ўводу жылля не выконваліся. Камунальная гаспадарка ў беларускіх гарадах развівалася па рэшткаваму прынцыпу. Толькі ў 13 гарадах быў вадаправод, у 4 – каналізацыя. Гарадскі транспарт развіваўся марудна – электрычны трамвай у Віцебску быў ўведзены яшчэ да 1913 г., у Мінску ўведзены пасля 1917 г. на базе конкі, у 9 гарадах меліся аўтобусы (усяго 85 штук). З 20-х гг. у гэтай сферы зрухаў амаль не было.
Дата добавления: 2015-06-25; Просмотров: 418; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |