Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Метадычныя ўказаннні




ТЭМЫ КАНТРОЛЬНЫХ РАБОТ І МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА ІХ НАПІСАННЮ

для студэнтаў завочнай і дыстанцыйнай форм навучання

 

Напісанне кантрольнай работы з’яўляецца адной з важных форм праверкі ведаў студэнта, атрыманых у курсе «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый», дазваляе набыць даследчыцкія навыкі, садзейнічае больш глыбокаму ўсведамленню гістарычных ведаў.

У дадзеным выданні прапанавана 48 тэм для напісання кантрольнай работы (спіс тэм прадстаўлены ніжэй), якія асвятляюць важнейшыя пытанні курса. Тэма выбіраецца студэнтам у адпаведнасці з нумарам яго заліковай кніжкі.

Перш чым пачынаць напісанне работы, неабходна ўважліва вывучыць адпаведныя раздзелы вучэбнай літаратуры. Асноўная літаратура рэкамендуецца да ўсіх тэм як абавязковая. Спіс дадатковай літаратуры можа папаўняцца самім студэнтам.

Кантрольная работа павінна складацца з уводзін, асноўнай часткі (глядзіце прапанаваныя планы тэм кантрольных работ), кароткага заключэння і спіса выкарыстанай літаратуры.

Ва ўводзінах (1 – 2 старонкі) вызначаецца актуальнасць тэмы, мэты і задачы работы, ключавыя тэрміны і паняцці. Магчыма выдзвіжэнне гіпотэз (адной ці некалькіх).

Пры асвятленні пунктаў плана асноўная ўвага студэнта павінна быць звернута на адпаведнасць зместу назве пункта плана, на паслядоўнае, звязнае, лагічнае выкладанне матэрыяла. Недапушчальным з’яўляецца спісванне матэрыяла цэлымі абзацамі, старонкамі. Калі ў рабоце прыводзяцца цытаты, то пры спасылках на крыніцу ў квадратных скобках указваюць нумар, пад якім дадзенае выданне знаходзіцца ў спісе літаратуры, а таксама старонкі, напрыклад, [2, с. 5]. Злоўжываць цытаваннем не рэкамендуецца. Кожны адказ на пытанне павінен быць дакладна выдзелены ў адпаведнасці з пунктам плана. Калі ў працэсе работы студэнт сутыкнуўся з рознымі пунктамі погляду на адну праблему, то неабходна іх выкласці і паспрабаваць вызначыць сваю пазіцыю.

У заключэнні студэнтам падводзяцца вынікі работы, робяцца агульныя высновы.

Завяршае кантрольную работу спіс выкарыстанай літаратуры (падручнікі, манаграфіі, артыкулы, матэрыялы з Інтэрнета), які складаецца ў алфавітным парадку. Наяўнасць спіса літаратуры ў рабоце з’яўляецца абавязковым.

Агульны аб’ём работы павінен складаць стандартны школьны сшытак (12 старонак) ці 10 – 12 старонак кампьютарнага набору (памер шрыфта 14 пт, інтэрвал палутарны).

Асноўныя патрабаванні да афармлення:

– на абложцы сшытка (на тытульным лісце – пры кампьютарным наборы) указваецца прозвішча, імя, імя па бацьку, нумар студэнцкай заліковай кніжкі, курс, група;

– акуратнасць напісанния, пажадана без граматычных і сінтаксічных памылак;

– выдзяленне пунктаў плана ў тэксце;

– нумарацыя старонак (арабскімі цыфрамі ў правым ніжнім вугле);

– на першай старонцы сшытка (2-м лісце) указваецца нумар і назва тэмы, план. Тытульны ліст ці абложка першай старонкай не з’яўляюцца.

У тым выпадку, калі работа не залічана, неабходна ў адпаведнасці з заўвагамі рэцэнзента ці дапоўніць ужо наяўную інфармацыю, ці выканаць новую работу. У выпадку неабходнасці можно атрымаць кансультацыю ў выкладчыка-рэцэнзента ў дзень яго дзяжурства. Трэба не спазняцца з работай, выканаць яе ў пачатку семестра, каб пры неабходнасці мець час перапрацаваць яе.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-06-26; Просмотров: 431; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.074 сек.