Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Асаблівасці словазлучэнняў-тэрмінаў у беларускай мове




Вылучаюцца тры асноўныя структурныя тыпы тэрмінаў: тэрміны-словы (катэт, інтэрвальны, псеўдатэнзар, ЭВМ), сімвалы-словы (α-часціца, γ-функцыя), тэрміны-словазлучэнні (свабодны модуль). Па сваіх унутраных прыкметах тэрміналагічныя словазлучэнні блізкія да свабодных словазлучэнняў агульнаўжывальнай лексікі.

Як вядома, свабодныя словазлучэнні ў беларускай літаратурнай мове ўключаюць словы, што захоўваюць сваё лексічнае значэнне, напрыклад, дзеяслоў ісці спалучаецца з рознымі словамі: ісці ў школу (інстытут, магазін, тэатр, бібліятэку...), ісці з сябрам (братам, сястрою, бацькам...), ісці лесам (полем, лугам, дарогай...), ісці хутка (павольна, лёгка, весела...). Несвабодныя (фразеалагічныя) словазлучэнні вызначаюцца ўстойлівасцю будовы, узнаўляльнасцю, цэласнасцю значэння, якое не выцякае са значэння слоў, што складаюць яго, напрыклад, фразеалагізм ісці ў нагу – гэта гатовая адзінка мовы са значэннем “дзейнічаць аднадушна, узгоднена; не адставаць у якіх-небудзь адносінах”, сінтаксічна непадзельная, з’яўляецца адным членам сказа. Свабодныя словазлучэнні складаюцца са слоў, паміж якімі ўстанаўліваюцца пэўныя віды сувязі: дапасаванне, кіраванне і прымыканне.

Тэрміналагічныя словазлучэнні, як і свабодныя словазлучэнні, выражаюць і абазначаюць састаўное, але адзінае паняцце; асобныя кампаненты шматслоўнай тэрміналагічнай адзінкі выражаюць істотныя прыкметы навуковага паняцця, агульнае значэнне тэрміналагічнага спалучэння вызначаецца семантыкай асобных элементаў. Асноўнай рысай шматслоўных тэрміналагічных адзінак, якая дазваляе выдзеліць іх у асобны клас, з’яўляецца сувязь з тэхнічным паняццем.

Паводле структуры тэрміналагічныя словазлучэнні падзяляюцца на простыя (раскладанне па ступенях, прастора вектарная) і складаныя (раскладанне вызначніка па элементах, раскладанне на простыя дробы). Паводле спосабу выражэння галоўнага кампанента тэрміналагічныя словазлучэнні падзяляюцца на іменныя (адказ станоўчы, адлюстраванне сферычнае) і дзеяслоўныя (выводзіць формулу, вызваляцца ад радыкалу). Від сінтаксічнай сувязі ў тэрміналагічных словазлучэннях – у асноўным дапасаванне і кіраванне; кампаненты часцей уступаюць у атрыбутыўныя і аб’ектна-атрыбутыўныя адносіны, значна радзей – акалічнасныя і аб’ектна-акалічнасныя адносіны (функцыя адваротная, умова інтэгравальнасці, умова дастатковая, пункт сканцэнтравання, пераходзіць да ліміту, раскладаць у шэраг). Па спаянасці кампанентаў тэрміны-словазлучэнні падзяляюцца на свабодныя і несвабодныя. У свабодных тэрміналагічных словазлучэннях кожны кампанент з’яўляецца тэрмінам (нулявое дзяленне, нулявы вектар). Несвабоднымі лічацца такія тэрміналагічныя словазлучэнні, у якіх кампаненты (калі яны ўжыты ізалявана) могуць і не быць тэрмінамі (напрыклад, у інфарматыцы – чорная скрынка ‘тэрмін сістэматэхнікі, якае абазначае сістэмы, структура і ўнутраныя працэсы якіх невядомыя або вельмі складаныя для разумення і тлумачэння’).

Заўвага. Тэрміналагічныя словазлучэнні ці спалучэнні трэба адрозніваць ад фразеалагічных, у якіх кампаненты страцілі сваё лексічнае значэнне. Пад фразеалагізмам прынята разумець “устойлівыя, узнаўляльныя, не менш як двухкампанентныя моўныя адзінкі, якія спалучаюцца са словамі свабоднага ўжывання і маюць цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў іх кампанентаў (калі іх разглядаць на ўзроўні слоў”. Напрыклад, фразеалагізм узвесці ў квадрат (што) мае значэнне ‘значна перабольшваць’. На мове ж матэматыкі гэты выраз (узвесці ў квадрат) значыць: ‘аснову ступені трэба ўзяць множнікам два разы’. Іншае значэнне (чым у тэрміналогіі) маюць выразы простая арыфметыка (‘нешта вельмі лёгкае для разумення, рашэння), абсалютны нуль (‘нікчэмны чалавек, зусім бескарысны ў якой-небудзь справе’). Усе гэтыя тры фразеалагізмы, так і яшчэ некаторыя склаліся ў выніку метафарызацыі састаўных тэрмінаў. Вось некаторыя прыклады: прыводзіць да агульнага назоўніка; ставіць знак роўнасці (паміж кім, паміж чым); у квадраце і інш.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 4291; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.