КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Ідэалогія лібералізму, народніцкія і сацыял-дэмакратычныя плыні
У Заходняй Еўропе ў перыяд пераходу ад феадалізму да капіталізму і яго далейшага развіцця ўзнікла палітычная і ідэалагічная плынь – лібералізм, які выказваў інтарэсы прамысловай буржуазіі па абмежаванні правоў манарха парламентам, устанаўленні канстытуцыйнага ладу і ўдзелу ва ўладзе. Лепшай формай палітычнага ладу лібералы лічылі дэмакратыю, заснаваную на пры-знанні прынцыпаў народаўладдзя, свабоды асобы і раўнапраўя грамадзян. Пэўная частка інтэлігенцыі, заклапочаная паскарэннем грамадскага прагрэсу ў Расіі, звярнула ўвагу на патэнцыяльныя магчымасці сялянства. Тыя з інтэлігентаў, хто ішоў «у народ» (сяліўся ў вёсках), каб узняць яго асветніцкі ўзровень, зваліся народнікамі. Адна іх плынь – ліберальнае народніцтва – выступала за ўдасканаленне асобы і пашырэнне яе правоў, а таксама за ўвя-дзенне канстытуцыі. Каб прадухіліць магчымы сацыяльны выбух, лібераль-ныя народнікі заклікалі да мірнай замены «самадзяржаўя цара самадзяржаў-ем народа» на аснове ўсеагульных выбараў, свабоды слова и свабоды сходаў. З цягам часу з ліберальнага народніцтва вылучылася рэвалюцыйная плынь, якая лічыла сялянства рэвалюцыйным класам, а сялянскую абшчыну – гатовай ячэйкай будучага сацыялістычнага грамадства. Характэрнай рысай iдэалогii рэвалюцыйных народнікаў з’яўлялася перапляценне ідэй народаўладдзя з сялянскiм утапiчным сацыялiзмам. Яе прадстаўнікі ставілі на мэце падрыхтоўку ў Расіі сялянскага паўстання і звяржэнне самаўладдзя. Першая народнiцкая арганiзацыя «Зямля і Воля» была створана ў 1861 г. На Беларусi iдэi народнiцтва падзялялi К. Калiноўскi, В. Урублеўскi, З. Серакоўскi. З-за спрэчкі аб тактыцы сваёй дзейнасці народнікі і падзяляліся на тры групоўкі – бунтарскую, змоўшчыцкую і прапагандысцкую. Ідэолагам першай з’яўляўся М. Бакунiн, якi заклiкаў да неадкладнага ўсенароднага паўстання супраць царызму і памешчыкаў. Прыхiльнiкi П. Ткачова выступалi «за палiтычны пераварот з мэтай перадачы ўлады народу». Трэцяя плынь народнiкаў падзяляла думку П. Лаўрова аб неабходнасцi грунтоўнай падрыхтоўкi да рэвалюцыi праз прапаганду. Намаганнямі А. Міхайлава, Г. Пляханава і іншых у 1876 г. у Пецяр-бургу была адноўлена дзейнасць нелегальнага таварыства «Зямля i Воля», у якім бралi ўдзел і студэнты з Беларусi – С. Кавалiк, А. Бонч-Асмалоўскi, І. Грынявiцкi, М. Судзiлоўскi i iнш. У жнiўнi 1879 г. «Зямля i Воля» па прычыне ідэйных спрэчак раскалолася на «Народную волю» i «Чорны перадзел». На пачатку 1880-х гг. гурткi чорнаперадзельцаў узнiклi ў Віцебску, Мiнску, Оршы, Слуцку. Другая плынь рэвалюцыянераў (А. Жэлябаў, Н. Кібальчыч, А. Міхайлаў, С. Пяроўская, С. Халтурын і інш.) аб’ядналася вакол «Народнай волi», якая паставіла на мэце прымусіць царскі ўрад пайсці на дэмакратычныя рэформы. Асноўным метадам палітычнага ўздзеяння на яго зрабіўся інды-відуальны тэрор – фізічнае знішчэнне вышэйшых дзяржаўных асоб. Пры-хільнікі гэтай тактыкі спадзяваліся гэтымі забойствамі выклікаць параліч органаў улады, анархію, а ўслед за імі – народную рэвалюцыю. У лiку ўдзельнiкаў «Народнай волi» былі выхадцы з Беларусi. Адзін з іх, І. Грынявіцкі, 1 сакавiка 1881 г. кінуў бомбу ў Аляксандра II, смяротна параніўшы яго і сябе. У студзенi 1882 г. была створана Паўночна-Заходняя арганiзацыя «Народнай волi», якая аб’яднала большасць гурткоў Беларусi, у тым ліку Бабруйска, Вiльнi, Віцебска, Гродна, Магілёва, Мiнска, Оршы, Пiнска. Дзейнасць «Народнай волі» не прынесла тых вынікаў, на якія разлічвалі яе арганізатары і кіраўнікі. На фоне крызісу народнiцкіх арганізацый у Расіі стала ўмацоўвацца но-вае вучэнне – марксізм. Яго заснавальнік – нямецкі філосаф і эканаміст К. Маркс (1818–1883) даказваў неабходнасць і магчымасць сусветнай рэва-люцыі, звяржэння буржуазнага ладу, усталявання дыктатуры пралетарыяту і пабудовы сацыялістычнага грамадства. Асноўную ролю ў рэвалюцыі павінен быў адыграць рабочы клас (пралетарыят). У адрозненне ад народнікаў, марксісты не лічылі сялянства рэвалюцыйным класам, тым не менш разгля-далі яго як саюзніка ў сумеснай барацьбе супраць самаўладдзя. На Беларусі асноўным асяроддзем распаўсюджання марксiсцкiх iдэй зрабiлiся яўрэйскiя працоўныя. У 1884 г. у лiку першых пачаў працаваць гурток Абрамовiча ў Мiнску. У 1886 г. марксiзм вывучалi ўжо каля 130 рабочых. У 1895 г. у горадзе дзейнiчалi 2 сацыял-дэма-кратычныя групы, якія ўзначальвалі Я. Гурвiч i C. Трусевiч. Пазней такiя ж гурткі ўзнiклi ў Вiльнi, Гродна, Смаргонi, Вiцебску, Гомелi. У прамысловых цэнтрах сталі ўзнікаць сацыял-дэмакратычныя ар-ганізацыі, у тым ліку пецярбургскі «Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа» (1895) на чале з У. Ульянавым (Леніным). Колькаснае павелiчэнне сацыял-дэмакратычных суполак яўрэйскiх рабочых стварыла ўмовы для ўзнiкнення масавай арганізацыі Бунд – Усеагульнага яўрэйскага рабочага саюза ў Лiт-ве, Польшчы i Расii (на чале з Крэмерам), які быў створаны ў Вiльнi ў 1897 г. Партыі «Пралетарыят» і «Польская партыя сацыялістычная» (ППС), якія ўзніклі ў Польшчы ў 1882 і 1892 гг., сталі пашыраць свой уплыў і на Заходнюю Беларусь. Асаблiвай актыўнасцю вызначаўся Лiтоўскi рабочы саюз з аддзяленнямi ў Вiльнi, Мiнску i Смаргонi. У жніўні 1900 г. па ініцыятыве Ф. Дзяржынскага адбылося аб’яднанне саюза з польскімі сацыял-дэмакратамі ў адзіную Сацыял-Дэмакратыю Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ). Па ініцыятыве ЦК Бунда была прадпрынята спроба ўтварэння агульнарасійскай рабочай партыі. З гэтай нагоды 1–3 сакавiка 1898 г. у Мiнску адбыўся I з’езд 9 дэлегатаў сацыял-дэмакратаў ад буйнейшых арганізацый Расіі, які ў прынятым Маніфесце абвясціў аб утварэнні Расійскай Сацыял-дэмакратыч-най партыі. На справе яе яшчэ толькі належала стварыць. На пачатку новага стагоддзя, у вынiку дзейнасцi “Искры” (Пляханаў, Ленiн i iнш.) наспела небходнасць i склалася магчымасць для cтварэння адзiнай сацыял-дэмакратычнай партыi. На гэты раз, каб пазбегнуць арыштаў, 43 дэлегаты правялi з’езд за мяжой у Бруселi-Лондане 17.07-10.08.1903 г.. Яны прынялі праграму РСДРП, дзе фармулявалiся задачы буржуазна-дэма-кратычнай рэвалюцыi (праграма-мiнiмум): звяржэнне самаўладдзя i ўсталя-ванне дэмакратычнай рэспублікi, прадастаўленне народам Расii раўнапраўя i права на самавызначэнне i многае iнш.) i праграмы максiмум з вызначэннем канчатковай мэты партыi – усталяванне дыктатуры пралетарыяту для пабудо-вы ў далейшым сацыялiзму. Пад час абмеркавання параграфа.1 Cтатуту аб тым, хто можа быць чле-нам партыi, адбылася сур’ёзная спрэчка. Большасцю галасоў была прынята фармулёўка Мартава, у адпаведнасцi з якой для членства ў РСДРП лiчылася дастатковым прызнанне праграмы, матэрыяльная падтрымка партыi i рэгу-лярнае асабiстае садзеянне ёй пад кiраўнiцтвам адной з партыйных аргані-зацый. Ленiн жа выказваўся за непасрэдны ўдзел кожнага ў працы партарганi-зацыi). Раскол дэлегатаў з’езда стаў вiдавочным у сувязi з выбарамi ў цэнтраль- ныя органы партыi. Колькасць членаў рэдакцыi “Искры” па прапанове Ленiна было скарочана да трох (Ленiн, Мартаў, Пляханаў). Па прычыне адмовы 15 дэлегатаў удзельнiчаць у выбарах ЦК, у яго ўвайшлi толькi прыхiльнiкi Ле-нiна. (Адсюль – “бальшавiкi – меншавiкi”). У далейшым прапанова Пляханава ў мэтах прымiрэння бальшавiкоў i меньшавiкоў вярнуць у склад “Искры” ўсiх яе супрацоўнiкаў выклiкала выхад з рэдакцыi Ленiна. Неўзабаве бальшавiкi наладзiлi выхад уласнай газеты – “Вперёд”. Але партыя паранейшаму называлася РСДРП. На Беларусi яе буйнейшыя арга-нiзацыi ў 1903-04 гг. узнiклi ў Мiнску, Гомелi, Вiцебску, Барысаве, Бабруй-ску, Магiлёве, Мазыры, Полацку. Падпарадкоўвалiся яны Палескаму (Го-мель) i Паўночна-Заходняму (Вiльня) камiтэтам. Такім чынам, расійская мадэрнізацыя ішла на ўздагон перадавых дзяр-жаў. Маруднасць рэформ і ўціск самаўладдзя не выключаў магчымасці рэвалюцыйных перамен.
Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 2681; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |