Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Аднаўленне і развіццё беларускай дзяржаўнасці




1. Перадумовы беларускага дзяржаўнага адраджэння

2. Абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі, яе лёс і значэнне

3. Утварэнне БССР – дзяржавы з абмежаваным суверэнітэтам

4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў міжваенны перыяд (1919-1939 гг.)

 

1.Беларускі народ меў сваю дзяржаўнасць больш за тысячу гадоў: Полацк (сярэдзіна 9 ст.), ВКЛ ( з перш. паловы 13 ст. да 1791 г. (да Канстытуцыі РП)), трэці падзел РП (1795 г.), у выніку якога адбылася канчатковая страта беларускага суверэнітэта. Да пачатку 20 ст. у Беларусі склаліся спрыяльныя ўмовы для адраджэння беларускай дзяржаўнасці:

1. У 1903 г. у стварэнні першай нацыянальнай палітычнай партыі (БРГ→БСГ) прынялі ўдзел Вацлаў Ластоўскі, браты Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч, Кастусь Кастравіцкі, большасць з якіх былі студэнтамі пецярбургскага універсітэта. У першай праграме БСГ выказвалася за вызваленне ад Расіі, за дэмакратычную РБ. У другой праграме 1906 г. значылася дзяржаўная і культурна-нацыянальная аўтаномія Беларусі, але са сваім парламентам у Вільні. Пасля правалу рэвалюцыі 1907 года БСГ вымушана была спыніць сваю дзейнасць да лютаўскай рэвалюцыі 1917 года.

2. Руская рэвалюцыя 1905-1907 гг. паўплывала на адраджэнне беларускай дзяржаўнасці. У 1906 годзе ў Пецярбургу было заснавана першае легальнае выдавецтва "Загляне сонца і ў наша аконца": за 8 гадоў існавання выдала больш за 40 кніг на беларускай мове тыражом больш 100 тысяч экземпляраў. Актыўна дзейнічалі такія выдавецтва, як "Мінчук", "Наша хатка", "Наша ніва". У 1907 г. знята забарона з ужывання беларускай мовы.

3. У Вільні распачаты выпуск у свет беларускіх газет: "Наша доля" (верасень 1906 г.), "Наша ніва" – выхавала шмат людзей, якія будуць стаяць ля вытокаў адраджэння беларускай дзяржаўнасці.

4. Першая сусветная вайна паскорыла нацыянальны рух на Беларусі. Усевалад Ігнатоўскі так сказаў пра людскія страты (1,5 млн. людзей): "Беларусь ператварылася ў сусветную трупярню".



5. Пад час заканчэння вайны (1914-1918 гг.) пачаўся распад імперый: Аўстрыйскай, Асманскай, Расійскай. На руінах узнікаюць новыя дзяржаўныя ўтварэнні. У гэты час назіраецца кансалідацыя беларускага нацыянальнага руху.

6. Лютаўская рэвалюцыя 1917 года ў Расіі. Мікалай ІІ адмовіўся ад улады, створаны Часовы ўрад. Знікла сістэма, што бязлітасна падаўляла ўсе спробы беларусаў аднавіць сваю дзяржаўнасць. Выйшлі з падполля палітычныя партыі, у тым ліку і беларускія. Абвешчаныя ў Расіі свабоды далі магчымасць сабраць 1 і 2 з'езды беларускіх арганізацый. На 1 быў створаны Белнацкам, на 2 – абрана беларуская дзяржаўная рада. Мэта бел. арганізацый – сабраць групы людзей з рознымі палітычнымі поглядамі, але якія былі за аднаўленне Беларусі з роднай мовай, нац. традыцыямі. Пасля Лют. рэвалюцыі прадстаўнікі нац. інтэлігенцыі пачалі агітаваць людзей за аб'яднанне людзей, каб стварыць бел. ваеннае аб'яднанне. Яны сабраліся ў Мінску ў кастрычніку 1917 года і стварылі Цэнтральную беларускую ваенную раду (ЦБВР) – зародак міністэрства абароны. Акрамя таго, створана вябікая беларуская рада (ВБР) як зародак будучага правіцельства (з прадстаўнікоў беларускіх арганізацый). Гэтыя суполкі зрабілі спробу аб'яднаць людзей вакол нац. ідэі, але не атрымалася, таму што супраць гэтага выступалі БУНД, меньшавікі, эсэры.

 

2.Працэс нацыянальнага адраджэння пачаўся пасля рэвалюцыі 1917 года. Часовы ўрад на чале з Керенскім быў звергнуты і да ўлады прыйшлі бальшавікі. Ленін вяртаецца ў Расію. 2 лістапада 1917 года бальшавікі накіравалі ў Мінск бронепоезд для ўстанаўлення ўлады бальшавікоў у Мінску. З 18 па 25 лістапада бальшавікі правялі 3 з'езды: рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў(РССД), а адпаведны Савет РССД стаў вышэйшым органам бальшавіцкай улады. Створаны выканаўчы камітэт саветаў дэпутатаў заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах). Яго прадстаўнікі жылі на Беларусі каля аднаго года, але істотна для Беларусі не зрабілі. Беларуская рада прызнала ўладу бальшавікоў у Пецярбугу, але адмовілася прызнаць законным аблвыкамзах.

5-17 снежня 1917 г. Цэнтральная беларуская рада і Цэнтральная беларуская вялікая рада склікалі ў Мінску Ўсебеларускі з'езд, на які прыехалі 1872 дэлегаты. Мэта з'езда – вырашыць далейшы лёс Беларусі. У Пецярбургу Ленін выдаў дэкларацыю аб самавызначэнні народаў, якую выкарыстала Польшча, Фінляндыя і стварылі свае краіны.

Аблвыкамзах быў супраць гэтага з'езда, але ў Петраградзе падтрымалі яго з надзеяй на тое, што бальшавіцкую ўладу прымуць на Беларусі.

Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух падзяліўся на:

1. Нацыяналістычны рух (падтрымліваліся бальшавікі, за сацыялістычны шлях развіцця, за аўтаномію Беларусі ў складзе Расіі)

2. Правы накірунак (нацыянал-дэмакратычны) (Аддзяленне Беларусі ад Расіі, поўнае нацыянальнае самавызначэнне. Падтрымлівала нац. інтэлігенцыя – В.Ластоўускі, Лёсік, Варонка).

На з'ездзе выявілася гэтае супрацьстаянне, быў выказаны недавер аблвыкамзаху. Абвясцілі абраную раду (Усебеларускі савет дэпутатаў вышэйшым органам улады на Беларусі на чале з Язэпам Пушчай). Іх лозунгам стаў "Няхай жыве Беларусь". 17 снежня з'езд прыняў рэзалюцыю: "Статус Беларусі павінен выбраць беларускі устаноўчы сход".

У Брэсце ішлі перамовы аб міры. 18 лютага 1918 года спынены перамовы і немцы пачалі наступаць на расійскія войскі. Была ўтворана камендатура і белполк. Адноўлена дзейнасць дзярждумы. Бальшавікі вярнуліся з падполля.

21 лютага 1918 г.выканкам рады выдаў першую ўстаўную граматуда народа Беларусі. Згодна з ёй:

трэба правесці выбары для склікання ўсебеларускага дзяржаўнага сходу

да часу яго склікання выканкам абвясціў сябе вышэйшай уладай Беларусі, яго ўзначаліў Язэп Варонка

25 лютага 1918 года Мінск захапілі немцы, разагналі кіраўніцтва БНР, забралі касу, скінулі бел-чырвона-белы сцяг. Папярэдзілі пра тое, каб на захопленай тэрыторыі не распачынаць ніякай палітычнай дзейнасці. 3 дні ішлі перамовы і немцы дазволілі неафіцыйна аднавіць працу ўраду БНР.

3 сакавіка 1918 года Германія і Расія заключылі Брэст-Літоўскі мір. Беларусь прызнавалася за Расіяй. А большая частка была акупавана да выплаты немцам 6 млрд кантрыбуцый (246 т. золата). За гэта па дагавору немцы не дазвалялі ствараць нацыянальную дзяржаву.

9 сакавіка 1918 года выканкам рады прыняў другую ўстаўную грамату.У адказ на Брэсцкі мір выканкам рады аб'явіў стварэнне БНР на аснове прыныпаў канстытуцыйнага ладу:

1. выбары на ўстаноўчы з'езд, які павінен вызначыць галоўныя законы БНР, павінны быць роўныя, тайныя, усеагульныя

2. скасаванне прыватнай уласнасці на зямлю, якая без выкупу аддавалася сялянам

3. свабода слова, друку, сходу, стварэнне палітычных арганізацый

4. недатыкальнасць асобы і жылля

5. 8-гадзінны рабочы дзень

6. свабода сумлення, любыя веравызнанні

7. правы нац.меншасцей на аўтаномію

8. усе мовы ў БНР – раўнапраўныя.

25 сакавіка 1918 года выдана трэцяя ўстаўная грамата да народаў Беларусі. БНР абвяшчалася незалежнай ад Расіі і вольнай дзяржавай, не прызнала Брэсцкага міру.

Рада працавала ў цяжкіх умовах, а ў студзені пачнецца вайна з Польшчай, урад пачаў асветніцкую дзейнасць, у Мінску адчынены пед.інстытут (1914 г.), у якім лекцыі чыталі Я.Карскі, У.Ігнатоўскі, Тарашкевіч. Створана камісія па адкрыцці БДУ, створаны БДТ (імя Я.Купалы), больш 150 беларускіх пачатковых школ, больш за 5 гімназій, 9 газет і часопісаў на беларускай мове. У чэрвені 1918 года на Беларусі былі аб'яўлены недзейнічаючымі дэкрэты савецкай улады, а 11 кастрычніка 1918 года ўрад БНР зацвердзіў часовую канстытуцыю.

З 1919 па 1920 гг. БНР прызналі больш за 10 краін свету (Аўстрыя, Балгарыя, Фінляндыя, Турцыя, Чэхаславакія, Грузія, Арменія,Літва,Латвія,Эстонія,Украіна).

Незалежнасць БНР не адпавядала інтарэсам суседзяў:

1. Савецкая Расія бачыла Беларусь у складзе сваёй краіны

2. Польшча бачыла яе ў сваім складзе

3. Свае прэтэнзіі былі ў Украіны і Літвы

4. Германія па Брэсцкаму міру (3 сакавіка 1918 г.) успрымала Беларусь як акупаваную частку Расіі

5. Бел. яўрэі былі супраць суверэннай Беларусі.

На тэрыторыі Беларусі БНР існавала да канца 1918 года. Урад БНР з'ехаў у Вільню, які быў пад Польшчай. Урад БНР аднаўляў краіну пасля вайны. Пасля выгнання Германіі на гэту тэрыторыю прыйшлі бальшавікі. Першая спроба аднаўлення дзяржаўнасці была няўдалай:

1. не змаглі стварыць дзярж. структуры кіравання

2. не стварылі эканамічныя атрыбуты (нац. банкі)

3. не стварылі сілавыя структуры (армію, войска), бо большая частка загінула на фронце

4. нізкая самасвядомасць большай часткі народа, ідэя незалежнай дзяржавы не "паспела"

5. пасля зыходаў немцаў, на Беларусь вярнулася бальшавіцкая улада

 

Значэнне БНР:

1. БНР распачала нацыянальна-культурнае адраджэннне (адкрыццё школ)

2. фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці

3. бачачы цягу беларусаў да незалежнасці, расійскія бальшавікі вымушаны былі пайсці на стварэнне БССР.

 

3.Адразу пасля вызвалення ад немцаў бальшавікі на тэрыторыі Беларусі пачалі падрыхтоўку да стварэння БССР. 30 снежня 1918 года ў Смаленску адбылася Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя партыі бальшавікоў. На ёй былі прадстаўлены ўсе камуністычныя арганізацыі Беларусі, і яна аб'явіла сябе І з'ездам кампартыі бальшавікоў Беларусі (КП(б)Б).

1 студзеня 1919 года быў абнародаваны маніфест аб утварэнні БССР. Гэта было першае абвяшчэнне БССР. Сфарміраваны ўрад на чале з Цішкам Гартным (Зміцер Жылуновічам). У яго склад увайшло 17 чалавек, з якіх толькі 2 беларусы, у тым ліку і праціўнікі незалежнай Беларусі (Ландар, Берсан).

7 студзеня 1919 г. урад пераехаў са Смаленска ў Мінск, які быў абвешчаны сталіцай. Трэба было аднаўляць Беларусь пасля вайны. У гэты час Польшча інтэнсіўна рыхтавалася да вайны, каб аднавіць РП у межах 1772 года.

16 студзеня 1919 г. Чырвоная Армія распачала вайну з Польшчай (1,5 гады). 2-3 лютага 1919 года на І Усебеларускім з'ездзе Саветаў у Мінску была прынята І канстытуцыя. Мэта – вярнуць Польшчу да бальшавікоў. Расія прымае рашэнне далучыць да сябе усх. Беларусь (Віц., Магіл., Смаленск губерніі), а Мінскую, Віленскую і Гродзенскую – аб'яднаць з Літоўскай СССР. Стварыць ЛітБел.

27 лютага 1919 г. Савецкі ўрад у Маскве вырашыў стварыць буфернае дзяржаўнае ўтварэнне, ім стала ЛітБел (Беларуска-Літоўская дзяржава) са сталіцай у Вільні – штучнае ўтварэнне для прадухілення прамой вайны Расіі з Польшчай. Урад гэтай дзяржавы ўзначаліў літоўскі бальшавік Міцкявічус-Капсукас. Такім чынам, БССР існавала ўсяго 58 дзён. Са жніўня 1919 г. сітуацыя змянілася – Польшча пачала наступленне. Хутка тэрыторыю Беларусі занялі польскія войскі і ЛітБел перастаў існаваць. Беларусы зноў аказаліся без дзяржавы. У час вайны на Беларусі ніякай улады не было.

Другое абвяшчэнне як бы незалежнай Беларусі адбылося пасля вызвалення ад польскіх войск тэрыторыі праз 1,5 гады. 31 ліпеня 1920 года быў створаны беларускі ўрад – Савет народных камісараў (СНК) на чале з Чарвяковым. Дэкларацыя аб незалежнасці гласіла: "Расійскае камандаванне бярэ ўладу ў свае рукі". Але скора Расія прайграла вайну. Зноў утвораная БССР мела вельмі маленькую тэрыторыю (складала прыкладна 16 % тэрыторыі Беларусі (52,3 тыс. кв. км)) з насельніцтвам 1,5 млн. Я.Купала з іроніяй адзначаў: "Далі 6 паветаў, ну дзякуй і за гэта". Гэта адбылося такім чынам: РСФСР не вярнула Беларусі наступныя тэрыторыі: Смаленшчыну, Віцебшчыну, Магілёўшчыну, Пскоўшчыну, а па рыжскай дамове (сакавік 1921 г.) ½ этнічнай тэрыторыі Беларусі (106 тыс. кв. км. з насельніцтвам 4,6 млн. чалавек), уся зах. яе частка перайшла да Польшчы. Мяжа праходзіла па лініі Мінск-Дзяржынск. Прычым на падзел тэрыторыі Беларусі беларускія прадстаўнікі не былі запрошаны, бо дзялілі Масква і Варшава. Гэтыя землі сталі называцца Крэсы Усходнія (усходняя акраіна).

Дзякуючы настойлівым патрабаванням урада БССР і беларускай грамадскасці, а таксама смешны памер суб'екта федэрацыі СССР, вымусілі Маскву пайсці на частковае ўзбуйненне рэспублікі, вярнуць частку беларускай тэрыторыі з РСФС Р. Было праведзена ў 2 этапа:

І этап.Сакавік 1924 года – вернуты 15 паветаў з насельніцтвам 4,2 млн чалавек з 110,6 тыс. кв. км. Трэба адзначыць, што партыйныя і савецкія кіраўнікі некаторых раёнаў (Полацкі, Віцебскі) не хацелі выходзіць з РСФСР.

ІІ этап.Снежань 1926 года – далучаны Гомельскі і Рэчыцкі паветы (126,3 тыс. кв. км з насельніцтвам 5 млн. чалавек).

У той жа час значная частка тэрыторыі з беларускім насельніцтвам засталася ў складзе Расіі. Згодна перапісу нац. складу насельніцтва ў Расійскай імперыі ў 1859 годзе, у Смаленскай губерніі было 12 паветаў і толькі ў пяці ўсходніх жыло рускае насельніцтва, а ў 7 зах. беларусы складалі:

1. Смаленск – 91 %

2. Рослаўскі павет – 95%

3. Красненскі – 95%

4. Парэчскі – 83 %

5. Ельніцкі – 85 %

6. Духаўчынскі – 79%

7. Дарагабужскі – 81%.

Прыкладна такія ж суадносіны беларускага і рускага насельніцтва ёсць і ў іншых паветах, якія засталіся ў складзе паветаў з гэтага часу (Дзвінскі, Себежскі, Вележскі паветы Пскоўскай вобласці). Большасць бел. насельніцтва жыло ў Чарнігаўскай вобласці гараднянскім уездзе, Бранскай вобласці (Старадублскі, Суражскі паветы). Такім чынам, гэтыя часткі не з'яўляліся іскона рускімі. У выніку тэрыторыя павялічылася ў 2 разы – 337 тыс. кв. км. Не вярнулі частку Браншчыны, Чарнігаўшчыны, Смаленшчыны, дзе 7 з 12 паветаў – этнічныя беларусы. Вільню аддалі Літве пры Сталіне.

Створанае савецкай уладай БССР фармальна лічылася суверэннай дзяржавай, якая добраахвотна разам з іншымі рэспублікамі аб'ядналася ў федэрацыю – СССР. Яны стварылі агульны ўрад, рэзідэнцыя якога знаходзілася ў Маскве. Як і іншыя рэспублікі, БССР юрыдычна мела права на самастойную ўнутраную палітыку, нават на выхад з СССР. На самой жа справе для магчымай рэалізацыі гэтай самастойнасці не былі створаны адпаведныя механізмы.

Агульнымі былі:

знешняя палітыка

абарона

частка транспарта

цяжкая прамысловасць.

Такім чынам, суверэнітэт БССР быў абмежаваны. Доказы:

БССР не мела сваіх грошай (спачатку расійскія, пасля - саюзныя)

не было свайго войска

з 1920 года не мела дзяржаўных сімвалаў

у 1923 г – ліквідаваны рэспубліканскі наркамат

у 1922 створаны СССР (Рас., Бел., Укр.і 3 закаўказскія рэспублікі)

уся ўлада рэгламентавалася Масквой.

Па меры ўзамацнення ўлады Сталіна ваяўнічы цэнтралізм з Масквы ўзмацняўся, і дзяржава беларусаў стала насіць яшчэ больш фармальны характар. Без дазволу з Масквы ў БССР нельга было нічога зрабіць ні ў палітыцы, ні ў эканоміцы. Калі ў СССР пачаўся масавы тэрор, на Беларусі стала фізічна знішчацца лепшая частка сялянства і інтэлігенцыі.

 

 

4.Эканамічнае развіццё Беларусі ў міжваенны перыяд (1921 – 1940 гг.) было вельмі складаным. У мірную паласу Беларусь уступіла пасля 6 гадоў разбуральных баявых дзеянняў (ням.-руск; польска-сав.; грамадзянскай вайны). У гэты час на тэрыторыі сав. Расіі рэалізавалася палітыка "ваеннага камунізму", згодна з якой спец. атрады на чале з чэкістамі прымусова забіралі ў сялян прадукты с/г. Гэта называлася продразвёрсткай. Яна вызначалася так: пайка, выдзяляемага галадаючым Масквы і Петраграда. Яе пакідалі сялянам на пракорм сям'і, а ўсё што заставалася зверх, лічылася лішкам і канфіскавалася. Адмяняліся і забараняліся рынкавыя адносіны, нельга было гандляваць, арэндаваць зямлю, займацца прадпрымальніцтвам. Такая палітыка прывяла эканоміку да краху, аб чым сведчыць глабальная эканамічная разруха, масавыя паўстанні сялян супраць улады бальшавікоў.

У 1921 г. Х з'езд ЦК КПБ(б) па ініцыятыве Леніна ўзяў курс на НЭП.

Прадугледжвалася:

1. замена харчраскладкі харчпадаткам

(Яго аб'ём вызначаўся селяніну яшчэ да сяўбы, што давала магчымасць планаваць сваю вытворчасць так, каб прадукты заставаліся і для гандлю)

2. абвяшчэнне свабоднага землекарыстання

(Дазвол здачы зямлі ў арэнду і найм працоўнай сілы)

3. развіццё таварна-грашовых адносін

(Адмянялася карткавая сістэма – безграшовыя адносіны)

4. дазвол прыватнага гандлю і дробнай прыватнай вытворчасці

(Кааперацыя сялян)

5. ажыўленне дробнага прадпрымальніцтва

(Крупныя заводы знаходзіліся ў руках дзяржавы)

6. у аплаце працы рабочых ліквідавалася ўраўнілаўка

7. у 1924 годзе праведзена грашовая рэформа

(Выпушчаны чырвонец (10 рубллёў), які быў самы дарагі)

8. аднаўленне работы дзяржбанка і акцыянерных камерцыйных банкаў

9. дапушчэнне замежнага капіталу

Гэтыя, па сутнасці, капіталістычныя меры, згодна слоў Леніна, уводзіліся "всерьёз и надолго", а ў сталінскі час і пазней лічыліся часовым адступленнем Савецкай улады ад генеральнага курса пабудовы сацыялізма.

НЭП спрыяла ажыўленню эканомікі, але супярэчыла ідэалагічнай праграме бальшавікоў. Таму калі эканамічная і палітычная сітуацыя ў СССР адносна стабілізавалася, партыя пачала будаваць камандную эканоміку.

Асаблівасцю Беларусі ў гады НЭПа сталі ніжэйшыя ў параўнанні з іншымі рэспублікамі тэмпы аднаўлення эканамічнага жыцця. Гэта было звязана з перанаселенасцю. У 1927 г. лішак працоўнай сілы ў сельскай гаспадарцы Беларусі складаў больш за 30%, у прамысловасці – каля 25% ад усіх рабочых. Забяспечанасць зямлёй у Беларусі была на 41% меншая, чым ў сярэднім па СССР. Па афіцыйных звестках наркамата земляробства, каля 96% сялянскіх гаспадарак жылі ва ўмовах натуральнай гаспадаркі, г. зн. не былі ў стане нічога прадаваць і нічога купляць. Па прыкладу Сталыпіна, бальшавікі з 1926 года заахвочвалі перасяленне беларускіх сялян на Далёкі Усход і Сібір, садзейнічалі аб'яднанню цераспалосных сялянскіх надзелаў у асобнае паселішча – хутар. У выніку да 40% сялянскіх гаспадарак БССР сталі хутарскімі, але ўжо з пачатку калектывізацыі ў 1929 годзе хутарская форма землекарыстання была забаронена, бо яна ўскладняла згон сялянаў у калгасы.

НЭП хутка даў багаты плён. Ужо ў 1925 годзе краіна не галадала. У 1926 годзе валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі перавісіла ўзровень 1913 года, але Беларусь, як і Расія заставалася сялянскай краінай, у якой 87% вытворчасці былі ў сельскай гаспадаркі і 13% – прамысловасці. Гэта не падабалася Сталіну, які хацеў за 10 гадоў зрабіць СССР індустрыяльнай краінай. З такой мэтай быў узяты курс на індустрыялізацыю. З канца 20-пачатку 30-х гадоў скончыўся НЭП, таму што ён не адпавядаў сацыялістычнай ідэалогіі бальшавікоў, ідэалогіі марксізму.

У галіне эканомікі былі выціснуты ўсе рынкавыя элементы. Дзяржава стала манапольным працадаўцам і ўласнікам сродкаў вытворчасці, што забяспечвала ёй поўны (татальны) кантроль над кожным з сваіх грамадзянаў. Рынкавая ініцыятыва была заменена сістэмай прадпісанняў і каманд.

Індустрыялізацыя прымянялася з 1925 года, у мэтанакіраваную палітыку бальшавікоў ператварылася з 1929 года. Згодна са спецыяльнымі пяцігадовымі планамі развіцця эканомікі, у гэты час масава ўзводзяцца прадпрыемствы: станкабудаўнічы завод імя Кірава ў Мінску, Мінскі радыёзавод, Гомсельмаш, швейная фабрыка ў Віцебску, Аршанскі ільнокамбінат, першыя ў Беларусі ГРЭС. Разам з рэканструяванымі з 1925 па 1940 гг. узніклі 1863 прадпрыемства, якія выраблялі 80% прамысловай прадукцыі Беларусі.

Для падтрымання высокіх тэмпаў індустрыялізацыі бальшавікі эканомілі сродкі на выраб спажывецкіх тавараў, замарожвалі заработную плату ва ўмовах інфляцыі, прапагандавалі стаханаўскія ідэалы (калі за 1 зарплату выконвалася 5,10 і больш працоўных нормаў). З 1927 года пачала праводзіцца штогадовая падпіска насельніцтва на ўнутраныя займы індустрыялізацыі – спачатку добраахватна, а потым – прымусова. Шляхам "займаў" з 1927 па 1932 гг. у фонд індустрыялізацыі ў прарцоўных было забрана тры чвэрці ўсіх сродкаў, атрыманых ад дзяржаўнай прамысловасці. У 30-я гады на сталінскіх будоўлях актыўна выкарыстоўвалася дармовая праца "вязняў" з дзесяткамі мільёнамі зняволеных.

Каб набыць за мяжой сучаснае абсталяванне для заводаў, бальшавікам патрэбна была валюта. Яе атрымлівалі праз продаж у заходнія краіны твораў мастацтва. Напрыклад, у 1931 г. з дзяржаўных музеяў БССР з мэтай продажу былі адпраўлены ў ленінградскую экспертную кантору "Антыкварыят" усе творы заходнееўрапейскіх майстроў і ўсе самыя каштоўныя культавыя прадметы іўдаізма.

Цалкам такія захады не выратоўвалі. Задаволіць патрэбу прамысловасці ў валютных паступленнях мог толькі хлеб – галоўны на той час экспартны тавар у СССР. Сродкам бясплатнага атрымання хлеба ў сялян сталі калгасы. З 1929 па 1934 года туды загналі 73% сялян, да 1941 года – 93%. Кошты, за якія ў калгасаў дзяржава купляла збожжа, былі ў 10-12 разоў ніжэйшыя за рыначныя. У калгаснікаў такім чынам хлеб фактычна забіраўся. Сяляне працавалі за "працадні" (палкі ў сшытку брыгадзіра). Калі Сталін стаў паўнапраўным дыктатарам у 1929 годзе, ён распачаў калектывізацыюсельскай гаспадаркі. Стварэнне калгасаў давала магчымасць дзяржаве браць хлеб столькі, колькі там было. Супраць ніхто нічога не мог сказаць. Найбольш гаспадарлівыя сяляне аказвалі ўпартае нежаданне раставацца з нажытым дабром, дзяліцца ім з гультаямі і абібокамі, п'яніцамі, якіх пасля 8-гадовай вайны развялося многа ў краіне і якія былі за калгас.

Калектывізацыя суправаджалася т.зв. "раскулачваннем". Заможныя сяляне перад калектывізацыя складалі 1,5 %. Пры правядзенні калектывізацыі з 800 тысяч сялянскіх гаспадарак Беларусі была раскулачана 95,5 тысяч.

Прымусовая калектывізацыя закончылася ў 1931 годзе, яна ператварылася ў сельскагаспадарчы крызіс. У 1932 годзе вытворчасць прадукцыі ў параўнанні з 1926 годам скарацілася больш як на чвэрць. Дзяржава стала забіраць у калгасаў усё зерне для правядзення індустрыялізацыі. Зімой 1932-1933 гг. узнік страшэнны голад на поўдні Расіі, Украіны, Беларусі. З-за таго, што збожжа ў ранейшых памерах вывозілася на экспарт, у 1932 годзе на поўдні Беларусі пачаўся жудасны голад. З Тураўскага раёна пісалі: "Калі не дапаможаце, вымушаны паядаць сваіх дзяцей". Толькі на Украіне памерла прыкладна 6 млн чалавек. Адзначаліся факты людаедства, але ўсё гэта было засакрэчана. Прапагада гаварыла, што голаду няма, і гэта выдумкі. Тады, у жніўні 1932 годзе, быў прыняты сумна вядомы закон аб пяці каласках, які дазваляў растрэльваць ці кідаць галодных сялян у турму на 10 год, калі яны падбіралі нават тое, што засталося на калгасным полі пасля ўборкі. Тэкст закона напісаў Сталін. На Беларусі толькі ў 1933-1934 гг. было асуджана 10 тысяч чалавек. За спазненне на працу на 20 хвілін прадугледжвалася 10 гадоў турмы (1939 г.).

Асноўным метадам будаўніцтва сацыялізму стала рэпрэсіўная палітыка, якая стала праводзіцца ў краіне. Для гэтага органам унутраных спраў і бяспекі НКВД былі дадзены практычна неабмежаваныя правы: яны былі падпарадкаваны асабіста Сталіну і пастаўлены вышэй закона.

У пачатку 30-х гадоў сфарміравалася камандна-адміністратыўная сістэма. Перавага аддавалася колькаснаму, а не якаснаму паказчыку вытворчасці, бо бюракратыі лягчэй было рабіць справаздачу па колькасці. Прычыны, якія абумовілі стварэнне камандна-адміністратыўнай сістэмы:

1. ідэя марксізма аб дыктатуры пралетарыята як сродка і інструмента пабудовы сацыялізму. На практыцы ў адсталай сялянскай краіне гэта дало магутны бюракратычны апарат, які сканцатраваў усю ўладу.

2. адсталасць і патрыярхальнасць асноўнай масы насельніцтва СССР, якое не мела вопыту дэмакратыі.

3. нізкі ўзровень адукаванасці кіруючых колаў СССР.

4. адукацыйны ўзровень партработнікаў: у 1937 годзе вышэйшую і сярэднюю адукацыю мелі 13%, а пачатковую або зусім не мелі - 87%.

Выкарыстанне працы мільёнаў асуджаных у ГУЛАГу, штучна зроблены энтузіазм савецкіх людзей за тры гады былі выкананы нормы пяцігодкі (11929-1932 гг.; 1933-1937 гг.; 1938-1941 гг.) і пабудавана гіганцкая прамысловасць. Гэта дало магчымасць у гады ВАВ забяспечыць Чырвоную армію перадавой ваеннай тэхнікай і ўзбраеннем.

У палітычным жыцці стварыўся таталітарны рэжым улады – рэпрэсіўны метад кіравання грамадствам. Цікава, што Канстытуцыя СССР 1936 г. і яе копія Канстытуцыя 1937 г. па сваім змесце былі дэмакратычнымі. У іх абвяшчаліся свабоды слова, друку, сходаў, мітынгаў. Такім чынам на паперы былі прапісаны ўсе дэмакратычныя атрыбуты ўлады.

А на практыцы:

Органы НКУС- Народны камісарыят унутраных спраў (пазней КДБ) па прыгавору троек на аснове нечалавечых каштоўнасцей прыгаварвалі людзей да высшай меры пакарання.

Ідэалогія, заснаваная на тэорыі аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму.

Культ асобы Сталіна (узвелічэнне ролі правадыра).

"Дзяржаўны сацыялізм".

Безальтэрнатыўны парадак выбараў

Дыктатура пралетарыята(поўны кантроль дзяржавы над усімі сферамі жыцця).

Былыя інтэлігенты страчвалі правы.

Правядзенне чыстак у ВНУ ад дзяцей арыстакратыі

Манаполія адной партыі

З канца 20-х пачаліся рэпрэсіі, свайго піку дасягнулі ў 1937 годзе

Класавая і нацыянальная нецярпімасць

Пачалося перапісванне гісторыі Беларусі

У 1939 г. забаронены перапіс насельніцтва, бо шмат каго не далічыліся

Замест беларусаў на пасадах – з іншых краін. 75% улады на Беларусі мелькі толькі пачатковую адукацыю.

Існаванне аднапартыйнай сістэмы.

 





Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 1517; Нарушение авторских прав?;


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



ПОИСК ПО САЙТУ:


Читайте также:
studopedia.su - Студопедия (2013 - 2022) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление
Генерация страницы за: 0.035 сек.