КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Эканамічнае развіццё БССР у другой палове 50 — першай палове 80-х гг
Версія 2 3 сярэдзіны 50-х гг. у свеце разгарнулася навукова-тэхнічная рэвалюцыя, якая адкрыла магчымасці комплекснай аўтаматызацыі вытворчасці, выкарыстання ЭВМ, новых крыніц энергіі, матэрыялаў і інш. Гэта не магло пе закрануць і эканоміку СССР, а разам з тым і БССР. Пераважнае развіццё атрымалі галіны прамысловасці, якія вызначалі тэхнічны прагрэс, — прыборабудавапне, радыётэхнічная, хімічная, нафтахімічпая, энергетыка. У канцы 50-х гг. адбыліся перамены ў кіраўніцтве гаспадаркай, у 1958 г. быў створаны Савет народнай гаспадаркі БССР (Саўнаргас). Саўнаргасы садзейнічалі лепшаму выкарыстанню мясцовых рэсурсаў, узмацненню спецыялізацыі і г.д. Аднак з 1962 г. назіралася зніжэнне ўсіх паказчыкаў прамысловай вытворчасці. Саўнаргасы не змаглі змяніць становішча, у 1965 г. адбылося вяртанне ад Саўнаргасаў да міністэрстваў. Прычынай зніжэння паказчыкаў было вычарпанне экстэнсіўных шляхоў развіцця. За 1956 — 1965 гг. у рэспубліцы было ўведзена ў строй звыш 450 буйных прадпрыемстваў — БелАЗ у Жодзіне, Салігорскі калійны камбінат, Магілёўскі метдлургічны камбінат, Полацкі нафтапераапрацоўчы камбінат. У Беларусі з'явіўся новы від транспарту — трубаправодны. Такім чынам, развіццё прамысловасці Бсларусі характарызавалася спробамі яе пераходу да навукова-індустрыяльнага тыпу на аснове ўвядзення комплекснай механізацыі і аўтаматызацыі, якія, аднак, значнага распаўсюджвання не атрымалі. Пашыралася матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэпне калгасаў і саўгасаў, а з 1958 г. у выніку ліквідацыі МТС яны самі сталі валодаць тэхнікай. Толькі з-за паспешлівасці ў рэарганізацыі МТС большасць калгасаў, не маючы магчымасці выкупіць адразу ўсю тэхніку МТС, вымушана была пазычаць грошы ў дзяржавы. Прымаліся меры па арганізацыйным умацаванні калгасаў, ажыўленні дэмакратычных пачаткаў у іх дзейнасці. Уводзілася абавязковая грашовая аплата працы сялянства, зменшыліся падаткі. 3 1956 г. калгаснікам сталі назначаць пенсіі па старасці і інваліднасці. Важным было і тое, што сяляне атрымалі пашпарты і сталі адчуваць сябе болыш паўнапраўнымі грамадзянамі краіны. У выніку сельская гаспадарка рэспублікі пачала выходзіць з пасляваеннага крызіснага стану, што знайшло сваё адлюстраванне ў росце яе вытворчасці. У 1960 г. у параўнанні з 1953 г. збор збожжа павялічыўся ў 2 разы, бульбы — у 1,3 раза, амаль што падвоілася вытворчасць прадуктаў жывёлагадоўлі. Значна палепшылася забеспячэнне насельніцтва харчовымі таварамі. Шырокі размах набыла меліярацыя — асушэнне забалочаных зямель і ў сувязі з гэтым павелічэнне пасяўных плошчаў. Але ў вьніку парушэння тэхналогіі гэтыя вельмі неабходныя для Беларускага Палесся мерапрыемствы ператваралі ў шэрагу раёнаў балоты ў крыніцы вялізных пыльных бур, якіх раней тут ніколі не было. БССР стала ўдзельніцай яшчэ аднаго эканамічнага мерапрыемства, якое праводзілася ў гады дзейнасці М.С.Хрушчова. Моладзь рэспублікі прыняла ўдзел у асваенні цалінных зямель. На асваенне цаліны па пуцёўках камсамола выехала каля 60 тыс. юнакоў і дзяўчат. Аднак пад'ём у сельскай гаспадарцы аказаўся нядоўгім. У сярэдзіне 60-х гг. тэмпы яе росту замарудзіліся. Надзеі і заклікі кіраўніцтва дагнаць і перагнаць ЗША ў галіне сельскай гаспадаркі аказаліся нязбыўнымі. Так рэагавала сельская гаспадарка на камандныя, валюнтарысцкія метады кіравання ёю з боку партыйна-дзяржаўнай улады. (Валюнтарызм (лац. voluntas — воля) — палітычны кірунак, пры якім воля кіруючай асобы лічыцца вызначальнай асновай грамадскага развіцця.) ' Агульная колькасць насельніцтва к 1965 г. павялічылася да 8,5 млн чалавек, што адбылося як за кошт натуральнага прыросту, так і ў выніку перасялення з іншых рэспублік. Міграцыя насельніцтва ў пасляваенныя гады была даволі інтэнсіўнай. Прыток адбываўся ў сувязі з увядзеннем у строй дзеючых сотняў новых прадпрыемстваў, што выклікала патрэбнасць у рабочай сіле. У вёсцы змяншалася колькасць насельніцтва. Палепшыліся жыллёвыя ўмовы насельніцтва. 3 1956 па 1965 г. 3 млн чалавек атрымалі жыллё. Увогуле патрэбна адзначыць, што гады хрушчоўскай "адлігі" былі адносна спрыяльнымі ў сацыльным развіцці рэспублікі. • Эканамічная рэформа 60-х гг. Цэнтралізаваная планавая эканоміка скоўвала тэхнічны прагрэс, не спрыяла росту творчай актыўнасці, параджала масавае ўтрыманства. У сувязі з гэтым была зроблена адна з самых рашучых у пасляваенныя гады спроб радыкальных змен у эканоміцы на аснове рэформы. Правядзенне яе пачалося ў 1965 г., калі кіраўніком СССР стаў Л.І.Брэжнеў, а ў БССР — П.М.Машэраў. Аўтарам рэформы з'яўляўся старшыня ўрада СССР A.M.Касыгін (яго намеснікам быў беларус К.Т.Мазураў). Задачы рэформы: ліквідаваць недахопы сацыялістычнай эканомікі, уключыць у дзеянне гаспадарча-разліковыя і таварна-грашовыя механізмы, пашырыць гаспадарчую самастойнасць прадпрыемстваў.
Сутпасцъ рэформы заключалася ў наступным: скарачэнне планавых паказчыкаў, што даводзіліся да прадпрыемства; стварэнне на прадпрыемствах фондаў матарыяльнага стымулявання; увядзенне трывалай платы за выкарыстоўваемыя прдапрыемствамі вытворчыя фонды; фінансаванне прамысловага будаўніцтва праз крэдыт, а не шляхам выдачы незваротных датацыіі; абавязковае ўзгадненне з прадпрыемствамі змяненняў у планах і г.д. Распрацоўка і правядзенне ў жыццё рэформы ажыццяўлялася зверху, таму ніякіх мясцовых асаблівасцеій яна не прадугледжвала.
Вынікі рэформы: 1. Уздым прамысловай вытворчасці ў другой палове 6O - пачатку 70-х гг. 2. Будаўніцтва 140 буйных прадпрыемстваў (Гродзенскі і Гомельскі хімкамбінаты, Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна, Бабруйскі шынны камбінат, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод і інш.). 3. Выпуск новых прамысловых вырабаў: электронна-вылічальных машын, асабліва дакладных станкоў, прыбораў. Нягледзячы на высокія паказчыкі колькаснага росту прамысловай вытворчасці, паралельна ішлі і ўзмацняліся негатыўныя з'явы, якія сведчылі, што эканамічная рэформа 1965 г. не дала жаданых вынікаў. Працягвалася адставанне тэмпаў навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі. Гэта стрымлівала пераход прамысловасці з экстэнсіўнага на інтэнсіўны шлях развіцця. Адбывалася падзенне якаснага ўзроўню многіх вырабаў, павялічвалася іх адставанне ад сусветных стандартаў, трацілася канкурэнтаздольнасць на сусветным рынку. Рабіліся спробы дабіцца павышэння эфектыўнасці вытворчасці і якасці выпускаемай прадукцыі, аднак ужо не ў рамках эканамічнай рэформы, а на аснове ўзмацнення адміністрацыйна-партыйнага ўздзеяння на эканоміку. Як і раней, упор рабіўся на забеспячэнне росту вытворчасці за кошт увядзення ў строй новых прадпрыемстваў, тады як праблемы тэхнічнай рэканструкцыі дзеючых вырашаліся ў вельмі абмежаваных маштабах. У 70-я-гг. пашырылася выкарыстанне станкоў лікавым праграмным кіраваннем, станкоў-аўтаматаў. Прыпцыпова новым панрамкам у аўтама тызацыі вытворчасці з'явілася робататэхпіка. У сярэдзіне 80-х гг. прамысловыя робаты выкарыстоўваліся на Мінскім трактарным заводзе, заводзе "Тэрмапласт" і інш. Галоўным вынікам развіцця прамысловасці з'явілася стварэнне ў Беларусі буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу. Індустрыяльны воблік рэспублікі пачалі вызначаць магутная энергетыка, машына- і прыборабудаванне, хімічная і нафтахімічная прамысловасць, электроніка і радыёэлектроніка, вытворчасць мінералыных угнаенняў, сінтэтычных валокнаў. Паказчыкам эфектыўнасці тэхнічнага прагрэсу быў рост прадук цыйнасці працы. Ён нарастаў аж да сярэдзіны 70-х гг., аднак у наступныя гады тэмпы яго затармазіліся, якасць вырабаў перастала адпавядаць сусветным стандартам. Прычынамі гэтага з'яўляюцца: 1) абвастрэнне супярэчнасцей паміж патрабаваннем свабоднага развіцця эканомікі на базе рыначных адносін і панаваннем дзяржаўнага цэнтралізаванага кіраўніцтва ёю; 2) апераджальпыя тэмпы развіцця групы "А' (сродкі вытворчасці) у параўнанні з групай "Б"(прадметы спажывання), у сувязі з чым першая расла даволі хуткімі тэмпамі, а патрабаванні ў спажывецкіх таварах задавальняліся ўсё горш; 3) прамысловае будаўніцтва ў рэспубліцы ажыццяўлялася ў адпаведпасці з планамі, якія распрацоўваліся ў Маскве. У іх не ўлічваліся патрэбнасці фарміравання рэгіянальнага прамысловага комплексу ў рамках асобных рэспублік. Таму, калі Беларусь набыла дзяржаўны суверэнітэт, яна атрымала не сваю самастойную прамысловасць, а механічна адрэзаны "кусок" саюзнай.
Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 786; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |