Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Індустрыяльная цывілізацыя (канец XVIII – пачатак XX СТ. ) і Беларусь




У XVI ст. завяршаецца перыяд фарміравання беларускай народнасці. Народнасць – форма моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і культурнай супольнасці людзей, якая ўтвараецца гістарычна ў выніку кансалідацыі, зліцця плямён і папярэднічае ўтварэнню нацыі. На фарміраванне беларускай народнасці ўплываў шэраг фактараў.

Шырокае распаўсюджанне ў XVI-XVIІ стст. набылі вершаваныя эпіграмы, прысвечаныя дзяржаўным дзеячам – Радзівілам, Сапегам, Валовічам. Усе эпіграмы мелі панегерычны, хвалебны характар. Узорам грамадзянскай, патрыятычнай паэзіі можна разглядаць верш Яна Казіміра Пашкевіча “Польска квітнет лаціною, Літва квітнет русчызною”. У гэтым творы падкрэсліваецца важная роля беларускай мовы ў жыцці дзяржавы.

Яшчэ больш паэтычная творчасць на Беларусі атрымала ў канцы XVI ст. У асноўным гэта былі творы героіка-эпічнага характару, аўтарамі якіх з’яўляюцца А.Рымша (“Дэкатэрас”), Я. Радван (“Радзівіліяда”), Г.Пельгрымоўскі (“Пасольства да вялікага князя Маскоўскага”). У сваіх творах аўтары апісвалі рэальныя гістарычныя падзеі, усхвалялі ваенныя справы князеў, простых вайскоўцаў.

У маёнтку Цяпіна, што на Полаччыне, здзяйсняў сваю выдавецкую дзейнасць Васіль Цяпінскі. У прадмове да “Евангелля”, якое ён выдаў каля 1570 г. на беларускай мове, была крытыка палітыкі акаталічвання беларускага народа. Аўтар выступаў за развіццё беларускай мовы, перабудову асветы і набліжэнне яе да працоўных мас. Дзейнасць В.Цяпінскага садзейнічала зараджэнню і кансалідацыі нацыянальна-культурнага і патрыятычнага руху на Беларусі.

Вельмі блізкай да творчасці М.Гусоўскага літаратурная дзейнасць другога буйнога паэта-лацініста Яна Вісліцкага. Ён з’яўляецца аўтарам паэмы “Пруская вайна”, якая прысвечана Грунвальдскай бітве.

Дзеячам эпохі Адраджэння, заснавальнікам новалацінскай паэзіі з’яўляецца М.Гусоўскі. Нарадзіўся будучы паэт у сям’і велікакняжацкага лоўчага, таму меў магчымасць пайсці па шляху свайго бацькі. Разам з тым М.Гусоўскі аддаў перавагу набыццю ведаў і атрымаў адукацыю ў Вільні, Польшчы і Італіі. У 1518 г. М.Гусоўскі трапіў у Рым у складзе польскай дыпламатычнай місіі, якую ўзначаліў Вітэлій – полацкі біскуп. Па заказе папы рымскага Льва Х у 1522 г. М.Гусоўскі стварыў свой лепшы твор “Песня пра зубра”. Напісаная на класічнай латыні, паэма не засталася толькі аповедам пра паляванне на зубра, яна аказалася творам, дзе адлюстраваны жыццё народа і лёс краіны ў пераломны момант гісторыі. Адну з галоўных прычын няшчасцяў і пакут радзімы М.Гусоўскі бачыў у войнах. Паэт-гуманіст заклікаў пакончыць з міжусобіцамі, прапаноўваў ідэю яднання еўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсцяў.

Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына (каля 1490 - каля 1551). Ён нарадзіўся ў купецкай сям’і ў Полацку. Мяркуюць, што там, а таксама ў Вільні Ф.Скарына атрымаў першапачатковую адукацыю. У 1504 г. ён паступіў у Кракаўскі універсітэт, дзе праз два гады атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі. У 1512 г. у італьянскім горадзе Падуя, універсітэт якога славіўся на ўсю Еўропу медыцынскім факультэтам, Ф.Скарына вытрымаў экзамен на атрыманне вучонай ступені доктара медыцынскіх навук. Біяграфічныя звесткі аб жыцці першадрукара не вельмі багатыя, але можна меркаваць, што пасля атрымання вучонай ступені, яго зацікавілі грамадскія праблемы і гуманітарныя навукі, зарадзілася думка выдаць кнігі Бібліі на роднай мове, зрабіць іх даступнымі для сваіх землякоў. Апынуўшыся ў Празе, Ф.Скарына пры дапамозе заможных віленекіх і полацкіх мяшчан Багдана Онкава, Якуба Бабіча, Юрыя Адверніка, магчыма і брата Івана Скарыны заснаваў друкарню. За няпоўныя тры гады ён пераклаў, пракаменціраваў і падрыхтаваў да друку 23 кнігі Бібліі. 6 жніўня 1517г. выйшла з друку першая кніга – “Псалтыр”. Ф.Скарына меў намер выдаць усю Біблію, аб чым сведчаць агульны тытульны ліст, прадмовы да ўсяго выдання. Аднак гэта задумка засталася незавершанай. Першадрукар выдаў пераважную частку Старога Запавету, прычым выбраў з Бібліі найболыш важныя кнігі. У 1520 г. Ф.Скарына пакінуў Прагу і пераехаў у Вільню, дзе адкрыў першую на сваёй радзіме друкарню. У 1522 г. выйшла ў свет “Малая падарожная кніжка” – зборнік рэлігійных і свецкіх твораў. Кніга прызначалася людзям, якія па характару сваіх заняткаў павінны былі часта вандраваць і ў дарозе атрымліваць канфесійную і астранамічную інфармацыю. Як і апошняе выданне Ф.Скарыны “Апостал” (1525г.), “Малая падарожная кніжка” была невялікім зручным выданнем, надрукаваным на таннай паперы. Гэтыя якасці рабілі кнігі першадрукара больш даступнымі для шырокіх колаў насельніцтва. Ф.Скарына выступіў у якасці стваральніка новага літаратурнага жанру – прадмоў, дзе адлюстроўваліся яго грамадска-палітычныя, філасофскія, прававыя, эстэтычныя, мовазнаўчыя і педагагічныя погляды. Коратка і лаканічна пераказваючы змест твораў, прадмовы Ф.Скарыны сталі класічнымі ўзорамі ў гэтым жанры беларускай літаратуры, паслужылі прыкладам для беларускіх пісьменнікаў XVI - XVII стст.

У канцы XV – пачатку XV стст. склаліся перадумовы для Рэнесансу на Беларусі: рост гарадоў, фарміраванне беларускай народнасці, ажыўленне грамадска-палітычнай дзейнасці, пашырнне міжнародных кантактаў. З’яўляючыся часткай еўрапейскага Рэнесансу, Адраджэнне на Беларусі мела свае асаблівасці. Па-першае, агульнае эканамічнае адставанне ад перадавых краін Еўропы і панаванне феадалізму стрымлівалі ўсебаковае развіццё свецкай культуры. З гэтай прычыны развіццё рэнесансавай культуры засталося незавершаным. Па-другое, для Рэнесансу ў ВКЛ характэрна большая залежнасць ад рэлігійных традыцый, пэўная сувязь з Рэфармацыяй. Па-трэцяе, дзеячы эпохі Адраджэння на Беларусі абапіраліся на старажытнарускую культуру (“Біблія Руска” Ф.Скарыны). У гэтым плане беларуская культура некалькі аддалялася ад еўрапейскай.

Для першага этапа Адраджэння ў ВКЛ (канец XV – першая палова XVI ст.) характэрна: узнікненне кнігадрукавання, станаўленне агульнадзяржаўнага заканадаўства (Статут ВКЛ), зараджэнне новалацінскай паэзіі, пранікненне рэнесансавых матываў у палацава-замкавае будаўніцтва і мастацтва. Другі этап эпохі Адраджэння (другая палова XVI ст. – пачатак XVII ст.) характарызуецца узнікненнем новага творчага асяроддзя (навукоўцы і пісьменнікі), паскарэннем духоўнай эмансіпацыі (культурнага развіцця) шляхты і часткі мяшчан, агульным пашырэннем свецкай культуры, пранікненнем рэнесансавай педагогікі ў школьную справу, пашырэннем культурных сувязей ВКЛ з замежжам.

Паслядоўнікамі асветніцкіх спраў Ф.Скарыны з’яўляліся С.Будны і В.Цяпінскі. Сымон Будны у 1562 г. выдаў у Нясвіжскай друкарні “Катэхізіс” на старабеларускай мове. Катэхізіс – рэлігійная кніга, якая утрымлівае кроткі выклад асноў хрысціянскага веравучэння ў форме пытанняў і адказаў. Найбольш значным творам С.Буднага з’яўляецца “Аб найгалоўнейшых палажэннях хрысціянскай веры” (Лоск, 1576 г.). У гэтым творы С.Будны адстойваў чалавечую прыроду Хрыста, выступаў супраць незямнога свету і замагільнага жыцця, Боскай Троіцы. С.Будны лічыў, што маральнай дасканаласці чалавек можа дасягнуць і без дапамогі царквы.

Адметнай рысай культурнага развіцця з’яўлялася публіцыстычная – грамадска-палітычная літаратура, у якой выказваліся думкі яе аўтараў наконт Рэфармацыі, уніяцтва і іншых падзей грамадскага жыцця. Да такой літаратуры адносяцца творы мемуарнай літаратуры (дыярыушы ці запіскі Ф.Еўлашоўскага, Я.Цадроўскага, Ф.Кміты-Чарнабыльскага, А.Філіповіча), а таксама палемічная літаратура. У абарону праваслаўнай царквы ў сваіх творах выступалі браты Зізаніі, М.Сматрыцкі (“Трэнас”), Л.Карповіч. Пісьменнікі выступалі супраць гвалтоўнага навязвання уніяцтва. З боку каталіцкай і уніяцкай цэркваў выступалі П.Скарга, І.Пацей, Л.Крэўза, Я.Намыслоўскі.

Падмуркам рэнесансавай культуры на Беларусі з’яўлялася адукацыя. На Беларусі існавала цэлая сетка навучальных устаноў, стваральнікамі якіх былі праваслаўныя, каталіцкія, пратэстанцкія, а потым і уніяцкія царкоўныя арганізацыі. Праваслаўныя школы з’явіліся на Беларусі яшчэ з пачаткам распаўсюджвання хрысціянства, а ў XVI ст. узніклі брацкія школы. Першая брацкая школа пачала працаваць у Вільні з 1564 г. Таксама школы былі арганізаваны ў Брэсце, Пінску, Слуцку, Магілёве. У брацкіх школах вучылі трывіум – граматыка, рыторыка, дыялектыка, а таксама “квадрыум” – арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка. У цэлым брацкія школы былі бессаслоўнымі ўстановамі. Некаторыя з праваслаўных школ па ўзроўню падрыхтоўкі вучняў набліжаліся да вышэйшых навучальных устаноў (грэка-лаціна-руская школа пры Свята-Троіцкім манастыры ў Вільні, Кіева-Магілянскі калегіум).

Асабліва моцны адбітак на адукацыю ВКЛ аказалі езуіты. Першы езуіцкі калегіум пачаў працаваць у Вільні ў 1570 г., а ўжо ў 1579 г. ён быў пераўтвораны ў акадэмію – вышэйшую навучальную ўстанову. Дарэчы, Віленская езуіцкая акадэмія – гэта першая ВНУ на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Акадэмія мела некалькі факультэтаў: тэалагічны, філасофскі, прававы, медыцынскі. Сярод выкладчыкаў вызначыліся М.Сміглецкі (“Логіка”), О.Крыгер (першым пазнаёміў студэнтаў з геліяцэнтрычнай сістэмай Каперніка). Таленавітыя педагогі працавалі і ў іншых езуіцкіх калегіумах. У Полацку Мацей Казімір Сарбеўскі выкладаў паэтыку і рыторыку, а ў Гродна працавала сем педагогаў са званнем прафесара. Безумоўна, каталіцкая царква пры арганізацыі навучальных устаноў ставіла перш за ўсё місіянерскія мэты. І тым не менш гэтыя ўстановы давалі вучням добрую падрыхтоўку.

Свае школы арганізоўвалі і пратэстанцкія абшчыны. Арыянскія школы працавалі ў Іўе, Наваградку, Нясвіжы, Клецку, Лоску. Рэктарам арыянскай школы ў Іўі быў Я.Намыслоўскі, аўтар шэрагу падручнікаў. З 1617 па 1918 гг. у Слуцку працавала кальвінісцкая гімназія (“Слуцкія Афіны”).

Значны ўплыў на жыццё грамадства адыгрывала кнігавыдавецкая дзейнасць. Першая на Беларусі друкарня працавала ў Берасці ў 1550-1570-я гг. пад апекай М.Радзівіла Чорнага. Яна выпусціла 40 выданняў на польскай і лацінскай мовах. Тут выйшаў поўны варыянт “Бібліі” на польскай мове. Першай друкарняй на Беларусі, якая стала выдаваць кнігі на кірыліцы была Нясвіжская. Тут, акрамя “Катэхізіса” С.Будны выдаў кнігу “Аб апраўданні грэшнага чалавека перад Богам”. Разам з Будным кнігі выдавалі Мацей Кавячынскі і Лаўрэнцій Крышкоўскі. Таксама друкарні існавалі ў Лоску, Цяпіне, Любчы, Куцейне, Бялынічах, Ашмянах. Некалькі друкарняў існавала ў Вільні: Васіля Гарабурды, П. Мсціслаўца і братоў Мамонічаў. У 1588 г. на сродкі братоў Мамонічаў быў выдадзены Статут ВКЛ на старабеларускай мове. Друкарню пры Віленскай езуіцкай Акадэміі заснаваў Мікалай Радзівіл Сіротка. У Заблудаве (каля Беластока) ў 1569 г. Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец выдалі “Евангелле вучыцельнае”.

Для школ пастаянна выдавалася вучэбная літаратура. Л.Зізаній выдаў “Азбуку” і “Граматыку славенскую”. У 1619 г. у Еўі была выдадзена “Граматыка”, якую склаў М.Сматрыцкі. На працягу двух стагоддзяў яна служыла асноўным падручнікам па царкоўнаславянскай мове. У 30-я гг. XVII ст. з’явіўся яшчэ адзін дапаможнік – “Буквар”, выдадзены магілёўскім асветнікам С.Собалем.

На развіццё гістарычных ведаў, акрамя агульнадзяржаўных летапісаў, вялікі ўплыў аказвалі творы, аўтарамі якіх былі замежныя вучоныя. Так, першым гісторыкам ВКЛ можна лічыць М.Стрыйкоўскага (“Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі”). Вядомай была ў XVI ст. і “Хроніка Еўрапейскай Сарматыі” А.Гваньіні.

Вялікую ролю ў захаванні і распаўсюджанні кніг адыгрывалі бібліятэкі. Найбольш старажытнай была бібліятэка Полацкага Сафійскага Сабора, якая дзейнічала з ХІ ст. па 1579 г., калі падчас Лівонскай вайны была разрабавана. Вельмі багатай была бібліятэка Супрасльскага Благавешчанскага манастыра. Тут было шмат выданняў Ф.Скарыны, унікальны экземпляр “Евангелля” В.Цяпінскага, выданні І.Фёдарава і П.Мсціслаўца. У ВКЛ існавала шмат прыватных бібліятэк, найбольш буйнымі з якіх былі бібліятэкі Радзівілаў у Нясвіжы, Сапегаў, Храптовічаў, Солтанаў.

У XVI – першай палове XVIІ ст. адбываецца будаўніцтва палацава-замкавых комплексаў у стылі рэнесанс (Мір, Нясвіж, Геранёны, Смаляны). У гэты час у гарадах з Магдэбургскім правам узводзяцца ратушы. Адной з самых старажытных на Беларусі была Нясвіжская ратуша, пабудаваная ў канцы XVI ст. Яскравымі прыкладамі культавага дойлідства былі Нясвіжскі фарны касцёл (першы помнік, які пабудаваны ў стылі барока па праекце італьянскага архітэктара Д.Бернардоні), Троіцкі касцёл у в. Чарнаўчыцы, Успенская царква і Петрапаўлаўскі касцёл у в. Новы Свержань, фарны касцёл у Гродна, кальвінскія зборы ў Смаргоні, Асташына, Кухцічах. Праваслаўныя храмы афармляліся на аснове старажытнарускіх традыцый з захаваннем візантыйскіх архітэктурных формаў, а каталіцкія – ў заходнееўрапейскім гатычным стылі.

З пачатку XVI ст. пад уплывам рэнесансавых павеваў у іканапісных і фрэскавых творах сталі паяўляцца рысы псіхалагізму, твары святых надзяляліся індывідуальнымі рысамі. У гэты ж перыяд з’яўляецца свецкі жывапіс – партрэт (партрэтныя галерэі Радзівілаў, Тышкевічаў, Сапегаў). У першай палове XVIІ ст. характэрным становіцца так званы сармацкі (рыцарскі) партрэт. Да ліку такіх партрэтаў належыць партрэт Ю.Радзівіла, якога празвалі “літоўскім Геркулесам” за вялікі рост і фізічную сілу. Цікавым з’яўляецца мемарыяльны партрэт жонак магната Януша Радзівіла – Катажыны і Марыі, намаляваны ў 1646 г. віленскім мастаком І.Шрэтэрам. У рамках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва развівалася размалёўка па дрэву, чаканка па металу, выраб кафлі.

Найбольш яскравым прыкладам развіцця тэатра на Беларусі стала распаўсюджанне лялечнага тэатра – батлейка. Батлейка ўяўляла сабой скрыню з дошак у выглядзе хаткі ці царквы, усярэдзіне якой паказваліся лялькі-персанажы. Пры езуіцкіх калегіумах узніклі школьныя тэатры.

Помнікам музычнай культуры з’яўляецца “Полацкі сшытак”, складзены ў канцы XVI – сярэдзіне XVIІ стст. з песень і танцаў.

Такім чынам, XVI – XVIІ стст. увайшлі ў гісторыю культуры як час яе найвялікшага ўздыму, калі створаныя нашымі землякамі шэдэўрамі папаўнялі залаты фонд здабыткаў сусветнай культуры.

Гістарычныя ўмовы развіцця культуры Беларусі былі ўскладнены ў сярэдзіне XVIІ-XVIІІ стст. шматлікімі войнамі. У выніку у другой палове XVIІ ст. беларускае насельніцтва, галоўным чынам майстры-рамеснікі, прымусова перасялялася ў Расійскую дзяржаву. Вялікая колькасць беларусаў апунулася ў Маскве, дзе пасялілася ў Мяшчанскай слабадзе. Майстры з Беларусі на чале са шклоўскім разьбяром Клімам Міхайлавым стварылі сапраўдны шэдэўр XVIІ ст. – пяціярусны, разьбяны, пазалочаны іканастас у Смаленскім саборы маскоўскага Новадзявочага манастыра. Беларускія майстры таксама ўпрыгожвалі аб’ёмнай пазалочанай разьбой палац цара Аляксея Мітхайлавіча ў сяле Каломенскім пад Масквой.

У другой палове XVIІІ ст. на тэрыторыю Беларусі з Заходняй Еўропы пачынаюць пранікаць ідэі Асветніцтва, якія абвяшчалі прыярытэт асветы, навукі, розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы. Грамадскім ідэалам становіцца адукаваны чалавек. Асветніцтва павінна было ліквідаваць застарэлы феадальны лад і адкрыць шлях да ўтварэння новага – буржуазнага ладу. Асаблівасцю Асветніцтва ў ВКЛ было тое, што праваднікамі ідэй была не буржуазія, а шляхта.

Школьная справа ў XVIІ – пачатку XVIІІ стст. усё яшчэ заставалася ў руках каталіцкай і уніяцкай царквы. Школьная адукацыя была двступна пераважна шляхецкім дзецям. Выкладанне вялося на лацінскай і польскай мовах. Прадметам навучання былі “сем вольных мастацтваў” – граматыка, рыторыка, дыялектыка, арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка. Цэнтрам адукацыі і навукі па-ранейшаму заставалася Віленская Акадэмія, якая мела статус універсітэта. З 1781 г. Акадэмія называлася Галоўнай школай ВКЛ. Высокі ўзровень адукацыі забяспечвалі езуіцкія калегіумы.

З сярэдзіны XVIІІ ст. пачаліся змены ў сістэме школьнай адукацыі. У 1773 г. была створана Адукацыйная камісія (установа накшталт Міністэрства адукацыі). Цяпер школа стала больш даступнай для ўсіх саслоўяў, характар адукацыі стаў свецкім. Увага надавалася не завучванню на памяць, а развіццю разумовых здольнасцей. Выкладанне вялося на польскай мове замест латыні. Школы падзяляліся на ўзроўні: парафіяльныя (ніжэйшая), падакруговыя і акруговыя (няпоўная сярэдняя і сярэдняя). Напрыканцы XVIІІ ст. дзейнічала 200 пачатковых і 20 школ сярэдняй ступені. Таксама ў ВКЛ адбывалася станаўленне прафесійнай адукацыі. У Гродна працавала медыцынская школа, заснаваная французскім вучоным Ж.Жыліберам. Пры ёй былі створаны анатамічны кабінет, аптэка, батанічны сад. Ж.Жылібер, знаходзячыся на Беларусі выдаў працу “Літоўская флора”. Таксама ў Гродна і Паставах па ініцыятыве А.Тызенгаўза былі арганізаваны медыцынская, акушэрская, фінансавая, чарцёжная і рысавальная школы. У 30-я гг. XVIII ст. на Беларусі з’явіліся піярскія школы. Гэта рэлігійныя ўстановы, аднак яны былі даволі прагрэсіўнымі для свайго часу: тут вывучаліся матэматыка, прыродазнаўства і гуманітарныя навукі.

Славутыя традыцыі кнігадрукавання працягваліся ў XVIII ст., на працягу якога колькасць друкарняў павялічылася да 11. У 1776 г. выйшла ў свет першая газета на тэрыторыі Беларусі – “ Газета Гродзенска ” (на польскай мове). Кнігавыдавецтвам у Амстэрдаме заняўся І.Капіевіч. Па даручэнні Пятра І ён выдаў першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове “Краткое и полезное руковедение во арифметику”.

Сярод вядомых вучоных другой паловы XVII – XVIII стст. трэба назваць К.Семяновіча – аўтара кнігі “Вялікае мастацтва артылерыі” (выйшла ў 1650 г. у Амстэрдаме). Ён адным з першых стварыў праект шматступенчатай ракеты і лічыцца папярэднікам К.Цыялкоўскага. Важны ўклад у развіццё беларускай навукі ўнёс М.Пачобут-Адляніцкі – рэктар Галоўнай школы ВКЛ, вучоны-прыродазнавец, які вывучаў планету Меркурый, адкрыў невядомае сузор’е, вызначыў каардынаты шматлікіх населеных пунктаў на Беларусі. Значныя дасягненні зроблены ў галіне навукова-прававой думкі ВКЛ. Свае творы выдаваў прафесар Віленскага універсітэта А.Алізароўскі: “Аб палітычнай супольнасці людзей”, “Палітычныя пытанні”. Цікавым быў крытычны трактат С.Шчукі “Зацьменне Польшчы”, дзе ён прапаноўваў правесці рэформу палітычнай сістэмы Рэчы Паспалітай. Першым беларускім філосафам-атэістам назваюць К.Лышчынскага. Яго за трактат “Аб неіснаванні бога” (1687 г.) спалілі на кастры. А.Дубовіч выдаў “Каляндар праўдзівай царквы”. Гэта цікавы агляд па гісторыі сусветнай астраноміі і каляндарных сістэм. Славутага картографам XVII ст. быў Т.Макоўскі. Ён падрыхтаваў лепшую карту ВКЛ, якая выдавалася ў Амстэрдаме ў 1603 і 1613 гг. Ю.Наронскі выдаў кнігу“Геаметрыя, або трактаванне і майстэрства ўсялякага вымярэння”. Ураджэнец Піншчыны А.Нарушэвіч стварыў “Гісторыю польскага народа”. На Беларусі працавалі філосафы-фізіякраты – М.Карповіч, І.Страйноўскі, І.Храптовіч. Фізіякраты – французскія буржуазныя эканамісты, якія прызнавалі зямлю і земляробства адзінай крыніцай багацця, а сельскагаспадарчую працу – адзінай вытворчай працай.

У літаратуры і мастацтве асноўным з XVII ст. становіцца стыль барока. У гэтым стылі напісаны творы настаўніка Полацкага калегіўма М.Сарбеўскага, паэта-панегірыста Д.Набароўскага, асветніцкая паэма Ф.Іяўлевіча “Лабірынт, або заблытаныя шляхі Мудрасці”, творы С.Полацкага. Мысліцель і асветнік Сімяон Полацкі (сапраўднае прозвішча – Пятроўскі-Сітняновіч) вучыўся ў Кіева-Магілянскай калегіі, працаваў настаўнікам у брацкай школе. З’яўляўся настаўнікам Пятра І, для якога надрукваў “Буквар языка славенска”. Аўтар выдаў зборнікі вершаў “Псалтыр рыфмаваная”, “Вертоград многоцветный”. Па яго ініцыятыве была створана першая ў Маскве вышэйшая адукацыйная ўстанова – Славяна-грэка-лацінская акадэмія.

Цэнтрамі развіцця мастацтва ў XVII-XVIIІ стст. становяцца магнацкія рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы, Сапегаў – у Ружанах, Агінскіх – у Слоніме, Тызенгаўзаў – у Гродна. Пераважная большасць замкаў гэтага часу будуецца ў стылі барока па праектах Глаўбіца, Сака, Спампані. На змену барока ў канцы XVIII ст. прыйшоў класіцызм. У гэтым стылі будаваліся і перабудоўваліся палацава-паркавыя ансамблі ў Гомелі, Валожыне, Ружанах, Слоніме, Дзярэчыне. У гэты час пашыраецца палацава-паркавая архітэктура, звязаная з будаўніцтвам у магнацкіх рэзідэнцыях паркаў са шматлікімі вадаёмамі, каналамі, каменнымі гротамі. Своеасаблівым натуральным будаўнічым матэрыялам сталі дрэвы і расліны. Уніяцкія храмы ў XVIIІ ст. будаваліся ў стылі віленскага барока. Так, у гэтым стылі паводле праекта Я.Глаўбіца перабудаваны Полацкі Сафійскі сабор, а таксама пабудаваны цэрквы ў Быцені, Жыровічах, Оршы. Касцёлы будаваліся ў стылі барока, а праваслаўныя храмы захоўвалі рысы візантыйскага дойлідства.

Самай яркай з’явай беларускай культуры другой паловы XVIII ст. стаў прыгонны тэатр. Найбольшую вядомасць набылі тэатры Радзівілаў у Нясвіжы (пры ім дзейнічалі балетная, музычная і тэатральная школы) і Слуцку, Гродзенскі Тызенгаўзаў, Ружанскі Сапегаў, Тышкевічаў у Свіслачы, Слонімскі тэатр Міхаіла Казіміра Агінскага (тэатр набыў еўрапейскую славу, яго называлі “Сядзіба Музаў”). Для Нясвіжскага прыгоннага тэатра п’есы пісала Францішка Уршуля Радзівіл. Многія выхаванцы прыгонных тэатраў праслаўлялі сцэны Варшавы і Пецярбурга.

У XVIIІ ст. музыка выйшла на першы план сярод мастацтваў. Сярод беларускіх кампазітараў трэба назваць Міхала Клеафаса Агінскі (напісаў паланез “Развітанне з Радзімай”), Яна Давыда Голанда, Мацея Радзівіла. Найбольш папулярным музычным жанрам была опера з камічным сюжэтам. Так, ініцыятарам стварэння оперы “Агатка” быў віленскі ваявода Кароль Радзівіл па мянушцы Пане Каханку, бо менавіта з гэтымі словамі ён звяртаўся да суразмоўцаў.

У жывапісе ў XVIII ст. папулярным заставаўся партрэтны жанр. Пры двары каралей Рэчы Паспалітай працавалі прафесійныя еўрапейскія майстры. Да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва належаць вырабы мануфактур – Урэцкай шкляной, Слуцкай шаўковых паясоў, Карэліцкай стакацкай.

 

1) Адзіная этнічная тэрыторыя (землі, якія заселены і абжыты пэўным народам). Паміж Літвой і Беларуссю мяжа прайшла па лініі Мерач-Трабы-возера Свір. Паўночная мяжа праходзіла на поўнач ад Браслава, Езярышча, Нешчарды – па граніцы ВКЛ з Лівонскім Ордэнам, Псковам і Ноўгарадам. Мяжа з Польшчай праходзіла па Заходняму Падляшшу, а з Украінай – па Палессю. Самымі рухомымі былі ўсходнія межы. У перыяд максімальнага пашырэння ВКЛ у працэс фарміравання беларускай народнасці былі ўцягнуты землі Браншчыны і Смаленшчыны.

2) Грамадска-палітычныя ўмовы. Землі Беларусі знаходзіліся ў складзе цэнтралізаванага ВКЛ. Гэтая магутнейшая еўрапейская дзяржава магла забяспечыць неабходныя ўмовы для развіцця беларусаў. Да таго ж удзел беларусаў у абароне Айчыны кансалідаваў народ.

3) Сацыяльна-эканамічныя ўмовы. Прагрэс у сельскай гаспадарцы і рамястве прывёў да паглыблення грамадскага падзелу працы паміж горадам і вёскай, наладжвання цесных сувязей паміж рознымі рэгіёнамі Беларусі, разбурэння натуральнага характару гаспадаркі, уцягвання беларускіх зямель у таварна-грашовыя адносіны. Такім чынам, у межах ВКЛ фарміраваўся агульны рынак, складваліся агульныя рысы гаспадарчай дзейнасці беларускага насельніцтва. Разам з гэтым адбылося складванне структуры беларускага грамадства праз юрыдычнае афармленне ўсіх станаў-саслоўяў.

4) Фарміраванне этнічнай самасвядомасці (усведамлення сваёй адметнасці ад іншых народаў). Працэс фарміравання самасвядомасці быў больш доўгім па часе, чым складванне агульных тэрытарыяльных, эканамічных, сацыяльных рыс. Да таго ж асаблівасцю фарміравання самасвядомасці беларусаў было тое, што сялянства, мяшчанства, дробная шляхта і чорнае духавенства трымалася сваіх каранёў, а феадальная знаць іх губляла. Асноўным эндаэтнонімам (саманазвай) насельніцтва Беларусі ў ХІІІ-XVIII стст. з’яўляўся “рускі люд” (“ русіны ”). Да таго ж для насельніцтва Беларусі была характэрна “зямляцкая” самасвядомасць: палачанін, віцяблянін, магілёвец, паляшук. Частка насельніцтва Беларусі называла сябе “ ліцвінамі ” (жыхары Віленскага і Трокскага ваяводстваў, жыхары Беларусі, што па розных прычынах знаходзіліся за мяжой, а таксама шляхцічы). Этнонім “ беларусцы ” сустракаецца ў пісьмовых крыніцах з канца XVI ст. Так дзякі маскоўскага пасольскага прыказа называлі палонных ці збеглых жыхароў усходніх рэгіёнаў Беларусі. Радзей у крыніцах сустакаецца назва “ліцвіны-беларусцы”.

5) Ментальнасць і асаблівасці псіхічнага складу. Ментальнасць – характэрныя асаблівасці светаўспрымання і светаразумення, якія фарміруюцца гістарычна і залежаць ад складу розуму і спосабу мыслення. Беларусам заўсёды было характэрна: працавітасць, міралюбівасць, гасціннасць, талерантнасць.

6) Народная культура і мова. Традыцыйная культура беларусаў была непаўторнай. У першую чаргу спецыфіка праяўлялася ў тыпах сялянскай сядзібы. Да сярэдзіны XVІ ст. пераважала замкнутая (вяночная) і рассеяная (з адасобленымі пабудовамі) планіроўка. А з сярэдзіны XVІ ст. на захадзе Беларусі (пад уплывам “валочнай памеры”) – пагонная. Цяпер памешчыкі перабудоўвалі вёску пад вулічную планіроўку. Сядзіба будавалася па стандартнаму плану: жылы дом размяшчаўся ў адзін або два рады насупраць адмераных валок зямлі.

Сяляне жылі ў драўляных хатах на тры пакоі: хата-святліца + сенцы + клець. На поўначы Беларусі хаты ставілі на падруб (фундамент), а на поўдні зруб ставілі на зямлю ці драўляныя плахі. Страха накрывалася саломай або дранкай, вокны закрываліся засаўкай ці бычым пузыром.

Традыцыйнымі заняткамі беларусаў былі земляробства і жывёлагадоўля. Адбываўся пераход ад двухпольнага земляробства да трохпольнага (азімыя, яравыя, папар). Цяглавай сілай на поўдні быў вол, на поўначы – конь. Прыладамі працы былі: саха, матыка, серп, барана, цэп (для абмалоту збожжа). Асноўнай сельскагаспадарчай культурай было жыта, дадатковымі – авёс, пшаніца, проса, каноплі, хмель, лён.

Своеасаблівым быў тып сялянскай сям’і. Бедныя сяляне жылі ў вялікіх сем’ях. Сюды ўключалася некалькі кроўна-сваяцкіх пар: бацькі, жанатыя сыны са сваімі дзецьмі і ўнукамі. Такая сям’я аблягчала вядзенне гаспадаркі.

У сялянскім асяроддзі пераважала ежа з расліннай асновай: хлеб, кашы, а таксама “прываркі” (стравы, што ўжываліся з хлебам: боршч, капуста, крупеня, кулеш) і малочныя стравы. Значнае месца на стале займала гародніна (у XVІІІ ст. з’явілася бульба). Мяса выкарыстоўвалі рэдка – (мачанка – з мясных кавалкаў), халадзец. З напіткаў ужывалі хлебны квас, бярозавы і кляновы сокі, кісель, медавуха, піва. Гарэлка да XVІІ ст. ужывалася рэдка, толькі як лекавы сродак.

Народны касцюм беларусаў меў шэраг непаўторных рыс. Сяляне насілі кашулі (сарочкі), нагавіцы (штаны, порты), зімой – суконныя світы, аўчынныя кажухі, валеныя шапкі-магеркі. Абутак – лапці, радзей – боты. Жанчыны насілі кашулі, андаракі (спадніцы з паласатай ці клетчатай тканіны), безрукаўкі (гарсеты). Галаву пакрывалі наміткамі, каптурамі (чапцамі), хусткамі. Верхняе адзенне і абутак быў тым жа, што і ў мужчын, толькі замест ботаў у святочныя дні жанчыны маглі насіць чаравікі.

У светапоглядзе беларусаў пераклікаліся язычніцкія і хрысціянскія ўяўленні. Язычніцкія па свайму паходжанню каляндарна-абрадавыя песні (зімнія – калядныя, вясеннія – валачобныя і г.д.) цяпер прымяркоўваліся да царкоўных свят (да прыкладу, валачобныя спявалі на Пасху). Найбольш пашыранымі фальклорнымі жанрамі ў беларусаў былі лірычныя балады, чарадзейныя казкі, ліра-эпічныя песні аб каханні і валачобныя песні. З ХVІІ ст. паступова распаўсюджваюцца сацыяльна-бытавыя і гістарычныя песні, а таксама сацыяльна-бытавыя казкі і легенды.

Свае асаблівасці набыла і беларуская мова. Ужо ў помніках пісьменнасці XIV-XV стст. захаваліся прыкметы старабеларускай мовы: дзеканне, цеканне, аканне, зацвярдзелыя зычныя р, ч, ш. Станаўленню беларускай мовы садзейнічала замацаванне яе ў якасці афіцыйнай мовы дзяржаўных дакументаў.

Вельмі важнай праблемай для сучасных даследчыкаў з’яўляецца вызначэнне паходжання назвы “ Белая Русь ”. Ёсць шмат поглядаў наконт паходжання назвы “Белая Русь”. Але і зараз гэта застаецца загадкай. Можна прывесці некалькі прыкладаў, як розныя даследчыкі тлумачылі сэнс назвы нашай краіны.

Шэраг аўтараў (А. Кiркор, Я. Карскi) лічылі, што ў аснове назвы – белы колер адзення – ад світак і кажухоў да нагавіц і шапак-магерак, а таксама светла-русыя валасы і блакітныя вочы нашых продкаў. Назва “Белая Русь” звязвалася з прыгажосцю зямлі, чысцінёй рэк і блакітам азёр (Макарый), вялікай колькасцю снега (С.Герберштэйн).

Частка даследчыкаў “белай”, г.зн. вольнай Руссю называлi землi ўсходняй Беларусi, якія не залежалі ў XIII ст. ад мангола-татараў (М. Любаўскi, М. Доўнаp-Запольскi). Некаторыя аўтары тлумачылі назву нашага края праз цюркскі эпітэт “белы”, які ў спалучэннi “белы цар”, азначаў “вялiкi, магутны”. Даследчык В. Астроўскi звязваў паходжанне назвы “Белая Русь” з плямёнамі аланаў, што жылі да прыходу славян у Падняпроўі, быццам бы “белых” – у сэнсе “вольных, незалежных”.

Даволі пераканаўчым з’яўляецца меркаванне, што ўсходняя частка нашай краіны была названа Белай Руссю (значыць праваслаўнай!) у процiвагу заходняй Чорнай, – доўгі час нехрышчонай (Я. Юхо, К. Тарасаў). Наадварот, язычніцкім бачыцца паходжанне назвы В.Ластоўскаму, які выводзiць Белую Русь ад міфічнага Белабога, якому нiбыта пакланялiся нашы продкі ў старажытнасці.

Італьянец А.Гваньіні ў сваёй кнізе “Хроніка Еўрапейскай Сарматыі” пісаў: “А ёсць Русь траякая: адна Белая, другая Чорная, трэцяя Чырвоная. Белая – каля Мазыра, Мсціслаўля, Віцебска… Чорная ў Маскоўскай зямлі, а Чырвоная – дзе паветы Галіцкі, Перамышльскі і горад Львоў”. Такое геаграфічнае становішча асобных частак Русі адпавядае еўрапейскай традыцыі, калі зямля, што размешчана на захадзе, называецца “Белай”, на поўначы – “Чорнай”, а на поўдні – “Чырвонай”.

А. Рогалеў адзначыў, быццам назву Белая Русь даў Полацкаму княству яго заснавальнiк Рагвалод у канцы X ст., маючы на ўвазе “Русь магутную i вялiкую, Русь мiрную, чыстую i праведную”. П. Крапiвiну назва “Белая Русь” уяўляецца паўперакладам на славянскую мову якойсьцi вельмi старажытнай назвы, якая азначае “белая вада”.

Дадзены пералiк варыянтаў паходжання назвы “Белая Русь” наўрад цi можна лiчыць вычарпальным. Версii паходжання назвы працягваюць множыцца. Але апроч таго, што няма згоды наконт паходжання, дакладна не вызначаныя i межы тэрыторый, да якіх яна ў розныя гістарычныя эпохi дастасоўвалася.

Упершыню назва “Белая Русь” была зафіксавана ў лацінскай форме Alba Rusсia каля 1255 – 1260 гг. у геаграфічным трактаце “Пачатак апісання земляў” (верагодна, у дачыненні да Наўгародскай рэспублікі).

У канцы XIV ст. польскі храніст Я.Чарнкоўскі назваў Полацк замкам Белай Русі, аднак да канца XVI ст. за землямі нашай краіны этнонім “Белая Русь” не ўжываўся больш ні ў аднаго аўтара. Прыкладна ў той жа час аўстрыйскі паэт П.Зухенвірт згадваў Белую Русь разам з Ізборскам на Пскоўшчыне як месца падарожжа сваіх герояў. У 1413 г. магістр Тэўтонскага ордэна ўжыў назву Белая Русь адносна пскоўска-наўгародскіх зямель як сінонім назвы Вялікая Русь. У другой палове XV ст. М.Кузанскі на геаграфічнай карце зрабіў надпіс “Белая Русь або Масковія”.

Самы даўнi помнiк усходнеславянскага паходжання, якi згадвае Белую Русь, – “Слово избpанное от святых писаний еже на латыню”, створанае, Пахомiем Лагафетам у Ноўгарадзе каля 1461 г.

У ВКЛ тэрмін Белая Русь вядомы з канца XV ст. і ў большасці выпадкаў прымяняўся адносна Маскоўскай дзяржавы, радзей – Ноўгарада.

Да часткi тэрыторыi сучаснай Беларусi, перш за ўсё да Полаччыны, назву Белая Русь пачалі трывала прымяняць у сярэдзіне XVI ст. (“Гісторыя…” Марціна Кромера, 1555 г.).

У значэннi “Русь Лiтоўская” тэрмiн Белая Русь спачатку ўжывалi або iншаземцы (М.Кромер, А.Гваньiнi) або ўраджэнцы ВКЛ – прадстаўнiкi адукаваных пластоў грамадства – у тым ліку С. Рысiнскi, які ўпершыню ўжыў тэрмін “leucorussus” (па-грэчаску “беларус”) як этнічную саманазву.

У канцы XVI – на пачатку XVII ст. назва Белая Русь трапіла з твораў польскiх гiсторыкаў i публiцыстаў у хронiкi ВКЛ: «Хpонiку..» М.Стрыйкоўскага, «Хpонiку Лiтоўскую i Жамойцкую».

3 пачатку XVII ст. назва Белая Русь усё больш трывала звязваецца з Падняпроўем і Падзвіннем, якія раней у ВКЛ называліся Руссю. Гэтая традыцыя ў XVIII ст. стала агульнапрынятай і была ўспрынята расійскім урадам, які лічыў “беларускімі” Магілёўскую і Віцебскую губерні. На працягу ХІХ ст. назва Белая Русь пашырылася на ўсю этнічную тэрыторыю нашай краіны і дала пачатак сучаснай назве Беларусь.

Акрамя беларусаў на тэрыторыі нашай зямлі пражывалі літоўцы, рускія, татары, яўрэі, палякі і іншыя этнічныя супольнасці. Літоўцы разам з беларусамі з’яўляліся тытульным насельніцтвам ВКЛ. Даволі значная група перасяленцаў з Масквы з’явілася ў ВКЛ у XVІ-XVІІ стст. Гэта пераважна прадстаўнікі рэлігійнай (несцяжацелі) і палітычнай апазіцыі – князь А.Курбскі, ерэтыкі Феадосій Касы, старац Арцёмій, а таксама асветнікі і кнігадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. З сярэдзіны XVІІ ст. на поўначы Беларусі стала жыць вялікая група старавераў. Росту польскага насельніцтва ў Беларусі садзейнічалі дзяржаўныя уніі ВКЛ з Польшчай. У выніку палякі масава перасяляліся пераважна на захад Беларусі.

Татары пачалі сяліцца на Беларусі ў першай палове XІV ст., калі Гедымін наёмнае татарскае войска выкарыстоўваў у барацьбе з крыжакамі. Шырокае рассяленне татар пачалося ў канцы XІV – першай трэці XV ст. Ваенна-адміністрацыйная арганізацыя татар складалася з 6 знатных княжацкіх родаў (улусаў ці харустваў). У ваенным плане татары падзяляліся на сцягі (атрады). Такое дзяленне супадала з назвамі цюрка-мангольскіх родаў. Сярод татар вылучаліся прывілеяваныя і непрывілеяваныя групы. Да першай групы адносіліся князі – прамыя нашчадкі залатаардынмскіх ханаў (іх вярхоўная ўлада выкарыстоўвала ў дыпламатычных адносінах з Крымскім ханствам і Турцыяй), а таксама нашчадкі простых воінаў. Яны мелі меншыя зямельныя ўладанні, неслі ваенную службу, а таксама выконвалі на карысць князя каравульную, кур’ерскую, падводную павіннасці. “Простыя людзі” – гэта самая шматлікая група татар. Іх сялілі ў гарадах і мястэчках, дзе тыя займаліся агародніцтвам, гарбарствам, возніцтвам. Даволі вялікія пасяленні татар былі на захадзе Беларусі: у Гародні, Берасці, Лідзе, Наваградку, Менску. Прыхільнае стаўленне да татарскага насельніцтва з боку вярхоўнай улады было абумоўлена: ваеннымі інтарэсамі, рэлігійнай талерантнасцю, дыпламатычнымі інтарэсамі. Разам з існавалі абмежаванні ў палітычнай сферы, якія накладаліся на татар. Так, татары не маглі выбірацца ў прадстаўнічыя органы ўлады – сойм і соймікі. Таму татары змаглі вызначыцца толькі на такіх дзяржаўных пасадах як пісар у канцылярыі ВКЛ або дыпламат. Пасля Люблінскай уніі становішча татар пагоршылася. Ва ўмовах наступлення Контррэфармацыі татарам забаранялася будаваць мячэці, татарскай знаці забаранялася мець прыгонных-хрысціян, набываць шляхецкія ўладанні, займаць афіцэрскія пасады ў войску. У выніку многія татары з’ехалі ў Крым і Турцыю. Татары спавядалі іслам, іх свяшчэннымі кнігамі былі Аль Кітабы. Большасць татар у паўсядзённым жыцці карысталася польскай і беларускай мовамі. Нават Аль Кітабы былі напісаны па-беларуску.

Яўрэі пачалі сяліцца на Беларусі яшчэ ў VІІІ ст. Масава засяляць Беларусь яўрэі сталі ў XІV-XV стст. Іх праследвалі у Заходняй Еўропе, а ў ВКЛ прытрымліваліся палітыкі талерантнасці. Ужо ў часы Вітаўта існавалі 5 яўрэйскіх абшчын, у тым ліку ў Гродна і Берасці. У XVІ ст. – 20 тысяч яўрэяў, у XVІІ ст. – 40 тысяч. У цэнтральных і ўсходніх землях Беларусі яўрэі з’явіліся ў XVІ ст. На яўрэяў накладаліся абмежаванні. Яны не маглі набываць зямельную ўласнасць, служыць у войску, хаця ў некаторых прыватных гарадах яўрэі маглі мець свае палкі і ўдзельнічаць у абароне населенага пункта. Каб пазбегнуць абмежаванняў трэба было прыняць хрысціянства. Такім чынам, прававое становішча яўрэяў вызначаў рэлігійны фактар. Яўрэі заўсёды жылі ізалявана – асобнымі кварталамі і абшчынамі – кагаламі. Іх цэнтральны орган самакіравання называўся Ваад. Ён вырашаў спрэчныя рэлігійныя, судовыя і адміністрацыйныя справы яўрэйскага насельніцтва. Яўрэі спавядалі іўдаізм, маліліся богу Яхве, іх храмы – сінагогі, сяшчэнныя кнігі – Талмуд і Стары Запавет Бібліі. Яўрэйскае насельніцтва жыло пераважна ў гарадах. Гэта тлумачылася эканамічнымі прычынамі. Яны былі добрымі прадпрымальнікамі і плацілі добрыя падаткі. Да таго ж яны лепш усяго арганізоўвалі функцыянаванне такіх важных галін, як збор падаткаў, гандлёвых пошлін (мытная справа), крэдытарскую дзейнасць. Яўрэі былі таксама добрымі рамеснікамі (праўда, у гарадскія цэхі яны не ўваходзілі, а стваралі свае “брацтвы”). Вялікім аўтарытэтам карысталіся яўрэйскія медыкі і прадстаўнікі “вольных навук”. Дзяржаве было лёгка збіраць падаткі з яўрэяў, таму што існавала кагальная сістэма – яўрэі былі звязаны кругавой парукай.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 876; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.099 сек.