КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Пытанне 1. БССР у 1946–1952 гг. Аднаўленне і далейшае развіццё народнай гаспадаркі. Грамадска-палітычнае жыццё
ТЭМА 1. БЕЛАРУСЬ ВА ЎМОВАХ СУПРАЦЬСТАЯННЯ СУСВЕТНЫХ ДЗЯРЖАЎ За гады Вялікай Айчыннай вайны Беларусь страціла чвэрць насельніцтва, матэрыяльныя страты склалі больш паловы нацыяналь-нага багацця, а па агульным развіцці эканоміка рэспублікі была адкінута да ўзроўню 1928 г. У межах планавай сістэмы, панаваўшай у СССР, аднаўленне народнай гаспадаркі БССР меркавалася завяршыць на працягу чацвёртага пяцігадовага плана (1946–1950 гг.). У забеспячэнні аднаўлення фінансавымі рэсурсамі вялікую ролю адыгралі агульнасаюзныя фонды і дапамога ад рэспублік СССР, якія пазбеглі акупацыі. Сродкі, атрыманыя рэспублікай, склалі 55% іх агульнай сумы. Акрамя таго, згодна з пасляваеннымі міжнароднымі дамоўленасцямі рэспубліка атрымала пэўную частку германскіх рэпарацый. Аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі патрабавала ад насельніцтва гераічнай працы. Даводзілася працаваць не толькі на прадпрыемствах, але і на аднаўленні жылля, аб’ектах сацкультбыту ва ўмовах вытворчых цяжкасцей і недастатковага харчовага забеспячэння. Нягледзячы на негатыўную сістэму камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання эканомікай, нельга не адзначыць відавочнае: дакладнае планаванне аднаўленчай працы, разумнае выкарыстанне фінансавых і матэрыяльных сродкаў далі свой станоўчы вынік. Так, Савет Міністраў БССР разгледзеў і зацвердзіў планы па развіццю сельскай гаспадаркі на 1947 г., аднаўленню і развіццю г. Мінска, электрыфікацыі БССР на 1948–1950 гг. і інш. Перш за ўсё ўвага была нададзена развіццю цяжкай прамыс-ловасці – машынабудаванню, металаапрацоўцы, торфаздабычы, энергетыцы. Акцэнт быў зроблены на стварэнне такіх галін, якіх раней на Беларусі не існавала: аўтамабіле- і трактарабудаванне. Дзякуючы іх развіццю, у 1950 г. прамысловасць рэспублікі перавысіла даваенны ўзровень амаль у 2,5 раза ў параўнанні з 1940 г. Аднаўленне і развіццё цяжкай прамысловасці падрыхтавала базу для развіцця вытворчасці прадметаў спажывання. Выкананне гэтай задачы ўскладалася на прадпрыемствы лёгкай, харчовай і мясцовай прамысловасці, якія працавалі на сваёй сыравіне і патрабавалі менш сродкаў, чым буйныя фабрыкі і заводы. Былі пабудаваны Мінскі і Гродзенскі тонкасуконныя камбінаты, рэканструяваны гарбарна-абутковыя прадпрыемствы, ільнозаводы, швейныя фабрыкі. Ва ўсіх галінах у значных маштабах праводзілася тэхнічная рэканструкцыя, уводзілася больш дасканалае абсталяванне, выкары-стоўваліся новыя метады вытворчасці: механізацыя, электрыфікацыя і аўтаматызацыя вытворчых працэсаў. У першай палове 50-х гг. уступілі ў строй дзеючых у Мінску падшыпнікавы, гадзіннікавы, радыятарны заводы, адзін з буйнейшых у Еўропе камвольны камбінат, шэраг прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. У сельскай гаспадарцы становішча заставалася цяжкім і не толькі з прычыны велізарных страт падчас вайны. Пасляваенная індустрыялізацыя БССР вялася па-ранейшаму за кошт сельскай гаспадаркі, хоць яна не была ў стане забяспечыць краіну неабходнымі харчовымі прадуктамі. Да 1947 г. існавала картачная сістэма прадуктовага забеспячэння. Тым не менш, адзінай формай арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці заставалася калгасна-саўгасная сістэма. На ХІХ з’ездзе КПБ, які адбыўся ў лютым 1949 г., было прынята рашэнне аб правядзенні суцэльнай калектывізацыі ў заходніх абласцях Беларусі ў сціслыя тэрміны. Хуткія тэмпы непазбежна прыводзілі да прымусовых метадаў яе ажыццяўлення. Адначасова адбывалася ссяленне хутароў, што разам са зменай традыцыйных формаў гаспадарання нанесла ўдар па сельскагаспадарчай вытворчасці. У канцы чацвёртай пяцігодкі агульная пасяўная плошча склала 91,4%, а пасевы збожжавых – 91,1% ад даваеннага ўзроўню; па колькасці пагалоўя жывёлы і прадукцыйнасці жывёлагадоўлі многія гаспадаркі перавысілі яго. Аднак дасягнуць агульных тэмпаў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі не ўдалося. Большасць калгасаў заставалася нерэнтабельнымі і стратнымі. Такім чынам, увесь пасляваенны перыяд азначаны паскоранымі тэмпамі індустрыялізацыі, стварэннем новых галін прамысловасці, якія ў будучым вызначалі асноўныя рысы эканомікі рэспублікі. Яны залажылі асновы для стварэння складанага народнагаспадарчага комплексу, забяспечылі дастаткова высокія тэмпы аднаўлення і развіцця заходніх абласцей Беларусі. Аднак празмерная цэнтралізацыя, недастатковае развіццё таварна-грашовых адносін стрымлівалі развіццё народнай гаспадаркі. У грамадска-палітычным развіцці рэспублікі першым крокам да мірнага жыцця сталі выбары ў Вярхоўны Савет БССР (1947 г.) і мясцовыя Саветы рэспублікі (1948 г.). Савецкія людзі ўспрымалі гэтую падзею як своеасаблівы паказчык вяртання да мірнага жыцця і галасавалі за прадстаўнікоў “непарушнага блока камуністаў і беспартыйных” са спадзяваннямі на перамены ў палітычным жыцці. Але перамогу атрымала жорсткая лінія, накіраваная на ўзмацненне таталітарызму. Камуністычная партыя Беларусі з’яўлялася не толькі палітычнай, але і дзяржаўнай арганізацыяй з адміністрацыйнымі, заканадаўчымі і выканаўчымі функцыямі ўлады. Характар партыйных пастаноў быў абавязваючы, насіў камандны характар і быў звязаны з рашэннем вытворчых пытанняў, тады як грамадска-палітычнае жыццё асвятлялася толькі ў плане ўзмацнення класавай і рэвалюцыйнай пільнасці. Спецыфічнай заставалася роля прафсаюзаў, камсамола і іншых грамадскіх арганізацый. Часта яны займаліся не ўласцівымі ім функцыямі, выконвалі рашэнні партыі і мабілізоўвалі беларускі народ на выкананне чарговых задач пабудовы сацыялізму. Найбольш абмежаванай аказалася такая функцыя, як абарона прафесійных правоў працоўных і маральнага выхавання падрастаючага пакалення. На практыцы гэта азначала, што ўсе грамадскія арганізацыі забяспечвалі ўстойлівасць партыйна-дзяржаўнай сістэмы ўлады. У такіх умовах на Беларусь прыйшла новая хваля рэпрэсій. Галоўны ўдар быў накіраваны супраць навуковай і творчай інтэлігенцыі, дзейнасці грамадска-палітычных і літаратурных часопісаў “Беларусь”, “Полымя”, “Бальшавік Беларусі” і многіх газет. Ішлі арышты грамадзян БССР, якія апынуліся ў Германіі ў гады акупацыі. Пачалася барацьба з так званым касмапалітызмам, нізкапаклонствам перад капіталістычным Захадам. Асабліва напружанае становішча склалася ў Заходняй Беларусі, дзе пасля вайны дзейнічалі атрады Арміі Краёвай і праходзіла калектывізацыя. Гэты рэгіён быў аб’яўлены “гняздом нацыяналізму і кулацтва”, у выніку чаго за 1946–1952 гг. было рэпрэсіравана каля 50 тыс. і выселена 349 тыс. чалавек. Махавік рэпрэсій быў спынены толькі пасля смерці Сталіна ў 1953 г. Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё ў БССР вызначалася ўсеагульнай рэгламентацыяй і татальным кантролем. Феномен сталінскай сістэмы заключаўся ў тым, што яна гвалтам падпарадкоўвала свайму кантролю эканоміку, грамадска-палітычнае жыццё, у кароткі час сфарміравала новы, адпаведны рэжыму, пануючы ў грамадстве таталітарны светапогляд. Асноўныя тэрміны і паняцці Рэпарацыя – поўная ці частковая кампенсацыя, аплата матэрыяльных страт сродкаў ад вайны дзяржавай, якая здзейсніла агрэсію, той краіне, якая падвяргалася агрэсіі. Цяжкая прамысловасць – вытворчасць сродкаў вытворчасці, перш за ўсё машынабудаванне, металаапрацоўка, электраэнергетыка і інш. Касмапалітызм – сістэма поглядаў, якая адмаўляе пачуццё патрыятызму і нацыянальна-культурныя традыцыі сваёй радзімы пад лозунгам: “Чалавек – грамадзянін свету”. Храналогія падзей Верасень 1946 г. – прыняты закон “Аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі Беларускай ССР на 1946–1950 гг.” Кастрычнік 1947 г. – Мінскі аўтамабільны завод выпусціў першыя самазвалы МАЗ-205. Снежань 1947 г. – адмена картачнай сістэмы. Грашовая рэформа ў СССР. Снежань 1948 г. – пачатак суцэльнай калектывізацыі ў Заходняй Беларусі. Лістапад 1950 г. – на Мінскім трактарным заводзе пачаўся выпуск трактароў. Верасень 1951 г. – Мінскі радыёзавод пачаў выпуск прадукцыі. Верасень 1952 г. – адкрыццё ў Мінску 1-й тралейбуснай лініі. Пытанні для самаправеркі 1. Вызначце прычыны марудных тэмпаў аднаўлення сельскай гаспадаркі Беларусі ў другой палове 40-х – пачатку 50-х гг. 2. У чым праявіліся асаблівасці правядзення калектывізацыі ў заходніх раёнах БССР? 3. Што, на Вашу думку, з’яўлялася асноўнай прычынай кансервацыі старой палітычнай сістэмы і ўзмацнення таталітарызму ў першыя пасляваенныя гады?
Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 813; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |