Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Асноўныя падыходы і паняцці

“Бібліятэказнаўства: Гісторыя” раскрывае сусветную гісторыю бібліятэчнай справы, вывучае патрэбнасці грамадства ў бібліятэцы, яе ролю ў вытворчым і культурным жыцці. Вывучэнне сусветнай гісторыі бібліятэчнай справы як састаўной часткі сусветнай культуры неабходна для разумення агульных заканамернасцей развіцця культуры і спецыфічных праблем бібліятэчнага працэсу.

Курс “Бібліятэказнаўства: Гісторыя” абапіраецца на законы і катэгорыі філасофіі, тэорыі бібліятэказнаўства і сусветнай гісторыі кнігі. У ім разглядаецца

· развіццё бібліятэчнай справы ў кожную гістарычную эпоху ў цеснай сувязі з канкрэтнымі ўмовамі пэўнай дзяржавы,

· вывучаецца дзейнасць бібліятэк з пазіцыі патрэб грамадства,

· погляды грамадства на бібліятэку як сістэму абслугоўвання кнігамі насельніцтва,

· тэарэтычныя і практычныя пытанні бібліятэчнай справы.

Гісторыя бібліятэк мае пэўную кропку адліку. З’яўленне першых бібліятэк, як устаноў па збору і захоўванні дакументаў пісьменства, абумоўлена пэўнымі зменамі ў жыцці чалавека і з’яўленнем патрэбнасці ў пісьмовай фіксацыі і перадачы моўнай інфармацыі.

Адсюль і першая зыходная функцыя бібліятэкі – збор і захоўванне дакументаў або функцыя фондаўтварэння. Другая – гэта функцыя забеспячэння доступу да фондаў або функцыя абслугоўвання.

Сусветная гісторыя бібліятэк – гэта, у першую чаргу, гісторыя даступнасці фондаў бібліятэк для карыстальнікаў.

Сусветная гісторыя бібліятэчных устаноў – гэта і гісторыя прафесійнай бібліятэчнай дзейнасці.

Мы будзем з вамі разглядаць развіццё бібліятэкі як установы ў гістарычным аспекце, бібліятэкі, якая мае пэўную матэрыяльную аснову для арганізацыі яе дзейнасці (будынкі, памяшканні, абсталяванне).

Адносіны паміж дзвюмя пярвічнымі функцыямі – функцыяй фондаўтварэння і функцыяй абслугоўвання, змены ў іх узаемадзеянні складаюць галоўны прадмет гісторыі бібліятэк.

Гісторыя бібліятэк – гэта і гісторыя “запатрабаванасці” бібліятэкі грамадствам. Вывучэнне гісторыі бібліятэк менавіта як часткі сусветнай гісторыі культуры дазваляе выявіць і асэнсаваць тыя з’явы, якія найбольш моцна паўплывалі на іх развіццё і сталі пачаткам новага этапу іх эвалюцыі. Такім чынам, эвалюцыя бібліятэкі разглядаецца не як нейкі бесперапынны працэс “прагрэсіўных” змен, а як працэс, які складаецца з шэрагу этапаў развіцця бібліятэкі. Пачатак кожнага новага этапа абумоўлены зменамі ў жыцці грамадства, што ў адносінах да бібліятэкі як да грамадскага інстытута праявілася ўпершыню ў той ці іншай частцы свету (краіне, рэгіёне), а затым шырока распаўсюдзілася далей у часе і прасторы.

У сувязі з гэтым прынцыпова важна разглядаць гісторыі бібліятэк у больш шырокім кантэксце, г.зн. як гісторыю культурнай спадчыны, гісторыю жыцця грамадства і гісторыю культуры, гісторыю адукацыі і сацыяльную гісторыю. Асабліва важна разглядаць гісторыю бібліятэк праз прызму гістарычнай навукі. Гэта дазваляе зразумець тую ролю, якую адыгралі бібліятэкі ў жыцці чалавецтва.

Акрамя таго, курс мае і практычнае значэнне, якое заключаецца ў развіцці гісторыка-бібліятэчнага мыслення, у разуменні асноўных тэндэнцый развіцця бібліятэчнай справы, якія дапамогуць вызначыць яе далейшыя перспектывы.

Перыядызацыя. За аснову перыядызацыі сусветнай гісторыі бібліятэк узята агульнапрызнаная гістарычная перыядызацыя. Адпаведна курс складаецца з сямі асноўных тэм, якія адпавядаюць гэтай перыядызацыі:

1. Бібліятэкі Старажытнага свету (ІV тыс. год. да н.ч. – V ст. н.ч.);

2. Бібліятэкі Сярэднявечча (V – ХІІІ стст.);

3. Бібліятэкі эпохі Адраджэння (ХІІІ – пер. пал. ХVII ст.);

4. Бібліятэкі эпохі Асветніцтва (ХVII ст. – пач. ХІХ ст.);

5. Бібліятэчная справа ў перыяд ХІХ – пач. ХХ стст.;

6. Бібліятэчная справа 1917 г. – 1991 г.;

7. Бібліятэчная справа на сучасным этапе (пасля 1991 г.).

Што тычыцца той самай перыядызацыі, то неабходна адзначыць, што для кожнай краіны яна мае свае асаблівасці. Так, напрыклад, межы эпохі Адраджэння для некаторых краін Заходняй Еўропы, як Італія, пачынаецца вельмі рана, у ХІІІ ст., а для Беларусі – гэта XVI – XVII стст. У кожнай краіне, у кожнага народа Асветніцтва таксама мела свае асаблівасці і храналогію: найранней яно выявілася ў Галандыі, дзе ў XVI ст. перамагла першая ў свеце буржуазная рэвалюцыя; у Англіі – у XVII ст.; у Беларусі – 2-я палова XVIII – пач. ХІХ ст.

Міфы ў гісторыі бібліятэк. Разгляд гісторыі бібліятэк старажытнага свету патрабуе своеасаблівай агаворкі не толькі ў плане раскрыцця асаблівасцей перыядызацыі, але і ў плане раскрыцця падыходаў, характэрных для вывучэння гісторыі бібліятэк таго часу. Дакладна ахарактарызаваў гэтыя асаблівасці французскі гісторык Хрысціян Жакоб: “Гісторыя бібліятэк жыве міфам”. Галоўнымі ж полюсамі ўяўлення, па яго меркаванні, з’яўляюцца Вавілон і Александрыя. Гэты перыяд здаецца добра вывучаням у сілу таго, што асвятляецца ў вялікай колькасці работ, але пры больш глыбокім іх вывучэнні высвятляецца, што ў шырокі навуковы ўжытак уведзены “факты”, якія не маюць пацвярджэння і нагадваюць найбольш міфы.

Эвалюцыя тыпаў бібліятэк. На працягу шматлікіх стагоддзяў свайго існавання бібліятэкі служылі навуцы, адукацыі, культуры. На пэўных этапах грамадскага развіцця ўзнікалі разнастайныя тыпы бібліятэк, якія з цягам часу фарміраваліся ў пэўныя бібліятэчныя сістэмы. У сучаснасці – гэта публічныя, навуковыя і нацыянальныя бібліятэкі, якія вызначаюць бібліятэчную сістэму практычна любой дзяржавы. Асноўнымі тыпалагічнымі прыметамі з’яўляюцца: тэрыторыя або значэнне бібліятэк (напрыклад, для Беларусі – нацыянальная, рэспубліканскія, абласныя, гарадскія, раённыя, гарпасялковыя), змест фондаў (бібліятэкі універсальныя і галіновыя), чытацкае назначэнне – публічныя і спецыяльныя.

Сёння бібліятэка (грэч. bibliotheke ад biblion – кніга, theke – сховішча) – гэта інфармацыйная, культурная, адукацыйная ўстанова, якая валодае арганізаваным фондам дакументаў і дае іх у часове карыстанне абанентам, а таксама ажыццяўляе іншыя бібліятэчныя паслугі. Ці заўжды было так?

Бібліятэка як грамадскі інстытут з’яўляецца ўстановай, воблік якога, змест работы і маштабы не з’яўляюцца нечым пастаяныым і нязменным, а наадварот, пастаянна мяняюцца. Змяняюцца адпаведна і тыпы бібліятэк. З пазіцый сусветнай гісторыі бібліятэк не можа быць абстрактна-часавай тыпалогіі бібліятэк. Трэба ведаць, што гістарычны падыход да тыпалогіі прынцыпова адрозніваецца ад падыходаў, прынятых у сучаснасці. У адрозненні ад сучаснага бібліятэказнаўства (у тым ліку, курс “Бібліятэказнаўства: Тэорыя”), якое прапаноўвае шматлікасць падыходаў да тыпалагізацыі бібліятэк (а гэта не ў апошнюю чаргу абумоўлена тым, што практычна любая сучасная бібліятэка з’яўляецца політыпалагічнай, г. зн. можа і нават павінна разглядацца з розных пазіцый), гістарычны падыход прадвызначае неабходнасць уліку асаблівасцей пэўнай эпохі, у якой фармаваўся той ці іншы тып бібліятэкі.

Фармаванне і развіццё тыпаў бібліятэк абумоўлена ўсталяваннем пэўных адносін паміж бібліятэкай як установай, якая выконвае свае пярвічныя функцыі (фондаўтварэння і абслугоўвання), і іншай установай (манастыром, музеям, універсітэтам і г.д.), з якімі яна можа быць звязана асабліва цеснымі адносінамі, будучы адначасова іх часткай. Характар гэтых узаемаадносін вызначаны той роляй, якую адыгрываў і / або адыгрывае ў жыцці грамадства той ці іншы грамадскі інстытут у пэўны гістарычны перыяд, і заўсёды – у пэўнай сацыякультурнай сітуацыі. Ролю грамалскіх інстытутаў могуць адыгрываць акрамя названых устаноў, таксама інстытут манархіі, інстытут дзяржавы, грамадска-ассветніцкія рухі, інстытут навукі і г.д. Гэта роля – актыўнага грамадскага інстытута – вызначана не абстрактнымі грамадскімі задачамі, патрэбамі грамадства ў развіцці навукі, адукацыі і культуры; патрэбамі ў фармаванні і развіцці бібліятэк як самастойнага грамадскага інстытута, які не будзе заключаны ў рамкі “ведамства”.

Вывучэнне гісторыі эвалюцыі тыпаў бібліятэк “у прасторы” азначае аналіз таго, як у межах той самай эпохі з’яўляюцца і развіваюцца розныя іх віды, што ў сваю чаргу абумоўлена сацыяльнымі, культурнымі і іншымі асаблівасцямі той ці іншай дзяржавы ці групы дзяржаў.

Сусветная гісторыя бібліятэк у Беларусі. Паняцце “бібліятэказнаўства: гісторыя” з’яўляецца складовай часткай бібліятэказнаўства як навукі, у якую у сваю чаргу ўваходзяць як тэорыя, так і адзначаная гісторыя. Кожная навуковая дысцыпліна развіваецца ў цеснай сувязі з практыкай, абагульненне вопыту якой дае пэўныя навуковы вынікі. У сваю чаргу тэарэтычныя распрацоўкі аказваюць свой уплыў на развіццё практыкі. Паняцце “бібліятэказнаўства: гісторыя”, а таксама агульнапрынятае паняцце “сусветная гісторыя бібліятэк” (у нашым выпадку выступаюць, як сінонімы) з’яўляюцца прынцыпова важнымі, бо гэта спроба разгледзець гісторыю бібліятэчнай справы як адзіную навуковую і вучэбную дысцыпліну.

У адрозненні ад іншых краін (асабліва Германіі, дзе апублікавана шмат прац па сусветнай гісторыі бібліятэк) у Беларусі сусветная гісторыя бібліятэк не атрымала развіцця (выключэнне складаюць толькі некаторыя публікацыі, у большасці сваёй, прысвечаныя кнігазборам тых ці іншых замежных бібліятэк у беларускіх фондасховішчах). Гісторыя бібліятэчнай справы як вучэбны курс за савецкім часам была падзелена на замежную і савецкую. Адзінай публікацыяй па гісторыі бібліятэчнай справы за мяжой быў падручнік Вольгі Іванаўны Талалакінай “История библиотечного дела за рубежом” (М., 1982), які адыграў у свой час важную ролю, аднак і адлюстраваў не толькі характэрны таму часу падзел бібліятэчнай справы на “сваю” і “чужую”, але і непазбежныя для таго часу ідэалагічныя ўстаноўкі.

У 2002 г. выйшла праца пецярбуржца Барыса Фёдаравіча Валодзіна “Всемирная история библиотек” (у 2004 г. – 2-е выданне), у якой гісторыя бібліятэк Расіі раскрываецца на фоне сусветнай бібліятэчнай гісторыі. Значная ўвага нададзена аўтарам тым падзеям, якія адбываліся на стыку гісторыі расійскай і замежнай; асобам, дзякуючы якім стваралася гісторыя бібліятэчнай справы.

Аднак, зразумела, гісторыя бібліятэчнай справы Беларусі ў дадзеным выданні не адлюстравана (акрамя агульных звестак перыяду Расійскай імперыі ці савецкага часу).

Адной з важнейшых нашых задач з’яўляецца вывучэнне гісторыі бібліятэчнай справы Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі бібліятэк. Адной з дапаможных вучэбных крыніц служыць “История библиотечного дела в БССР” Марыі Іванаўны Пакала (Мн., 1986). У выданні зроблена спроба разгляду бібліятэчнай справы ад пачатку яго зараджэння на тэрыторорыі Беларусі да сярэдзіны 1980-х гг. Як і названая папярэдне праца В.І. Талалакінай, яна мае вялізную колькасць “белых плям”, “запраграмаваных” адпаведным часам.

Праўда, у дапамогу вывучэнню гісторыі бібліятэк Беларусі служаць выданні літоўскіх і польскіх аўтараў, сярод якіх грунтоўныя працы Льва Іванавіча Уладзімірава “Всеобщая история книги” (М., 1988), М.Тапольскай “Czytelniki i książka w Wielkim Księstwie Litewskim w dobie Renesansu I Baroku” (Wrocław etc, 1984).

Апошнім часам (асабліва ў 1990-я – пач. 2000-х гг.) з’явілася ў друку пэўная колькасць новых публікацый, у якіх крок за крокам раскрываюцца тыя “белыя плямы” ў гісторыі бібліятэчных збораў Беларусі, сярод якіх асабліва неабходна адзначыць даследаванні Міколы Нікалаева (“Палата кнігапісная. Рукапісная кніга на Беларусі ў X – XVIII ст.”. Мн., 1993), Юрыя Лаўрыка (артыкул “Найдаўнейшыя беларускія кніжніцы” ў часопісе “Роднае слова” за 2006 г., №4, с.80–83). Аднак абагульняючай працы мы пакуль што па гісторыі бібліятэк Беларусі не маем.

Трэба сказаць, што шэраг прац замежных, прысвечаных сусветнай гісторыі бібліятэк таксама не пазбаўлены сваіх недахопаў. Звычайна, сюжэты сусветнай гісторыі бібліятэк прысутнічаюць у іх працах як перадгісторыя гісторыі бібліятэк ўласнай краіны (пераважаюць сюжэты, звязаныя з Старажытным і Антычным светам, затым пытанні “чужой” гісторыі або адступаюць на другі план, або займаюць даволі сціплае месца). Яшчэ адной асаблівасцю падобных работ з’яўляецца разгляд сусветнай гісторыі бібліятэк як гісторыі бібліятэк заходняга свету, г.зн. Старога і Новага свету (Еўропы і Паўночнай Амерыкі), якой, дарэчы, варта было б прытрымлівацца і нам.

Прынцыпова важным з’яўляецца асэнсаванне пройдзенага бібліятэкамі шляху, у тым ліку беларускімі бібліятэкамі, тым болей, неабходна асэнсаваць гэта ва ўмовах глабальнай інфарматызацыі, калі перад бібліятэкамі (асабліва былога СССР) адкрыліся новыя магчымасці міжнароднага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва. Таму важна зразумець не толькі тое, што ўжо пройдзена і засвоена бібліятэкамі Беларусі з моманту іх з’яўлення, але і тое, што па тых ці іншых прычынах часткова ці поўнасцю не пройдзена і не засвоена.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Автоматизация проектирования штампов. Принципы, заложенные в САПР в процессе проектирования, определяют ее функциональные возможности | Зараджэнне бібліятэк у дзяржавах старажытных цывілізацый
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 572; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.