КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Узнікненне нацыянальных бібліятэк
У XVII–XVIII стст. у Еўропе фармуецца бібліятэка новага тыпу – нацыянальная бібліятэка, якая становіцца адным з важнейшых інстытутаў дзяржавы і мае пэўныя абавязкі ў адносінах да грамадзян. Звычайна, нацыянальная бібліятэка – гэта цэнтральная універсальная бібліятэка, якая валодае самым значным фондам літаратуры універсальнага профілю. Нацыянальная бібліятэка ствараецца як агульнадаступная бібліятэка, даспутнасць жа прыводзіцца ў адпаведнасць з патрабаваннямі забеспячэння захаванасці унікальнага фонду, які павінен пастаянна (вечна) захоўвацца. Нацыянальная бібліятэка прынцыпова адрозніваецца ад іншых бібліятэк тым, што з’яўляецца бібліятэкай, якая выконвае ў адносінах да сваёй дзяржавы спецыфічныя унікальныя функцыі. Разам з тым бібліятэка мае інтэрнацыянальную прыроду. У адносінах да сусветнай супольнасці нацыянальная бібліятэка ўжо па сваёй прыродзе выконвае асобую місію, і з самага пачатку свайго існавання павінна праяўляць цікавасць да працы аналагічных бібліятэк. Нацыянальная бібліятэка ўзнікае як своеасаблівы, прынцыпова новы інстытут дзяржаўнасці. Яго з’яўленне абумоўлена зменамі прыярытэтаў дзяржаўнага развіцця. З’яўленне нацыянальных бібліятэк было абумоўлена фармаванне і развіццём мадэлі цэнтралізаванай нацыянальнай дзяржавы, і таму можна гаварыць аб прынцыпова новай мадэлі самой дзяржавы. Нацыянальная бібліятэка як новы інстытут дзяржаўнасці ў краінах Еўропы першапачаткова была зарыентавана на рэалізацыю функцыі, якую можна ахарактарызаваць як функцыю “нацыянальнай памяці”. У Еўропе ў XVIII ст. фарміруецца мадэль нацыянальнай дзяржавы. Нацыя разглядаецца як супольнасць грамадзян, аб’яднаных агульнай мовай. Першыя нацыянальныя бібліятэкі ўзніклі не на “пустым месцы”. Яны ствараліся на аснове багатых прыватных калекцый, або падораных дзяржаве, або набытых дзяржавай для сваіх грамадзян. Часцей за ўсё асновай будучых збораў станавіліся бібліятэкі, якія належалі манархам. Так, у склад фонда адкрытай у Лондане ў 1759 г. нацыянальнай бібліятэкі Вялікабрытаніі – Бібліятэкі Брытанскага музея ўвайшла бібліятэка караля Георга. Значным было папаўненне прыватнай бібліятэкай каралеўскага ўрача Ханса Слоўна ў 42 тыс. тамоў. У некаторых выпадках датай стварэння нацыянальнай бібліятэкі становіцца атрыманне абавязковага экземпляра (нацыянальная бібліятэка Швецыі – Стакгольмская Каралеўская бібліятэка, з 1661 г.). У іншых выпадках дата зараджэння нацыянальнай бібліятэкі звязваецца з датай адкрыцця бібліятэкі для шырокай публікі. Так, у 1793 г. становіцца агульнадаступнай Каралеўская бібліятэка ў Капенгагене, і з гэтага часу становіцца нацыянальнай бібліятэкай Даніі. Датай заснавання Нацыянальнай бібліятэкі ў Парыжы лічыцца 1795 г., калі Каралеўская бібліятэка атрымала новы будынак. У аснове яе фонда – збор Карла V. З 1537 г. атрымлівала абавязковы экземпляр. У аснову фонда Бібліятэкі Рэчы Паспалітай імя Залускіх – нацыянальнай бібліятэкі Польшчы, атрымаўшай гэты статус і назву ў 1774 г., была пакладзена прыватная калекцыя, сабраная братамі Залускімі (Юзэфам і Анджэеем), якая налічвала больш за 400 тыс. тамоў. Была на свой кошт адкрыта Анджэеем ў Варшаве ў 1747 г. для шырокай публікі. Кіраваў бібліятэкай. Была адкрыта для чытачоў у аўторак і чацвер. Па ініцыятыве Юзафа пасля смерці брата, польскі сейм у 1773 г. разгледзеў праект заснавання ў Варшаве на аснове дадзенай бібліятэкі універсітэта і Акадэміі навук. Пасля смерці Юзафа кароль Станіслаў Аўгуст усклаў кіраўніцтва бібліятэкай на Эдукацыйную камісі, першую ў Еўропе цэнтралізаваную ўстанову (міністэрства) ў сферы адукацыі. У пачатку 1790-х гг. гэта бібліятэка стала адной з чатырох буйнейшых бібліятэк Еўропы – разам з Каралеўскай бібліятэкай у Парыжы, Бібліятэкай Брытанскага музея ў Лондане і Каралеўскай бібліятэкай у Мюнхене. Гісторыя бібліятэкі абрываецца ў 1794 г., пасля падаўлення паўстання Тадэуша Касцюшкі і страты незалежнасці Польшчай, восенню таго ж года фонды бібліятэкі былі па распараджэнню Екацярыны ІІ вывезены ў С.-Пецярбург. Такім чынам, пасля Вялікай французскай буржуазнай рэвалюцыі у капіталістычных краінах складваецца адзіны тып навуковых і культурных устаноў. Характэрным было дзяленне на навуковыя і публічныя бібліятэкі (асветніцкіх таварыстваў, рабочых гурткоў, прафсаюзаў, партый).
Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 645; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |