Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Навуковыя і нацыянальныя бібліятэкі




ЛЕКЦЫЯ 9. Бібліятэчная справа ў XIX – пачатку XX стст.

Развіццё навукі ў XIX ст., як і ў эпоху Асветніцтва, праходзіла пад знакам ідэалізацыі яго магчымасцей у плане ўздзеяння на індывідума і на грамадства.

У першай палове XIX ст. найбольш інтэнсіўна развіваліся гуманітарныя навукі. Пазней усё больш яскрава адчувалася арыентацыя на даследаванні, якія мелі ярка выражанае практычнае значэнне.

У XIX ст. склаліся прынцыпова новыя ўяўленні аб універсітэце, які стаў разглядацца не толькі як месца перадачы ведаў, але і як установа, дзе гэтыя веды з’яўляюцца. У гэты час асабліва актыўна папаўняюцца фонды многіх універсітэцкіх бібліятэк. Бібліятэкі Кембрыджскага і Оксфардскага універсітэтаў у Англіі, Гарвардскага і Калумбійскага становяцца ў XIX ст. аднымі з самых буйнейшых навуковых бібліятэк свету.

Набірае сілу навуковая дзейнасць ва універсітэтах, якая фінансуецца дзяржавай – гэта навуковая палітыка (Прусія). Германія становіцца ў XIX ст. краінай, якая вызначала развіццё сусветнай навукі, і застаецца такой да канца первшай сусветнай вайны. Навуковыя бібліятэкі Германіі становяцца інстытутам развіцця навукі. Змены, якія адбыліся ў навуковых бібліятэках гэтай краіны, вызначылі наступнае развіццё навуковых бібліятэк і іншых краін свету.

Навуковыя бібліятэкі ў Германіі. Найбольш спрыяльныяўмовы для правядзення дэмакратычных рэформ склаліся менавіта ў Прусіі. Адукацыйная рэформа, у тым ліку і універсітэцкая (як важнейшая яе складаючая), стала магчымай дзякуючы дзейнасці нямецкага вучонага Вільгельма фон Гумбальдта (1767-1835). В.фон Гумбальдт імкнуўся да стварэння ў Прусіі цэнтралізаванай дзяржаўнай сістэмы адукацыі, выступаў за ўсеагульнае права на яго атрыманне, рэалізоўваў на практыцы адзін са сваіх асноўных пастулатаў аб свабодзе даследчыцкай дзейнасці і свабодзе выкладання, што, у сваю чаргу, патрабавала змены ролі універсітэцкай бібліятэкі (перш за ўсё ў вядучым універсітэце Прусіі – Берлінскім).

У пачатку XIX ст. бібліятэка Берлінскага ун-та была адной з лепшых у Прусіі і ў Германіі. Як складовая частка універсітэта, яна была самым цесным чынам звязана з Каралеўскай б-кай і кіраванне ёю да 1873 г. было ў кампетэнцыі галоўнага бібліятэкара менавіта Каралеўскай бібліятэкі. Каралеўская б-ка, заснаваная па ініцыятыве прускага караля Фрыдрыха II, аказала вялікі ўплыў на развіццё і іншых універсітэцкіх бібліятэк:

ва ўніфікацыі сістэмы кіравання – асабліва пры расрацоўцы іх статута, у аснову якіх былі паладзены Правілы Каралеўскай б-кі ад 1813 г. – гэта статуты б-к універсітэтаў у Брэслау (Вроцлаў) (1815), Боне (1819), Кёнігсберга (Калінінград) (1823) і Гале (1831). Правілы адлюстроўвалі імкненне да дакладнай арганізацыі сістэматычнай расстаноўкі фондаў і вядзення сістэматычнага каталога. Что касается университетской библиотеки Берлина, то ее Устав также был подготовлен (в 1831 г.) на основе Правил Королевской библиотеки;

у новаўвядзеннях у абслугоўванні чытачоў (пашыраецца кола чытачоў, ўзрастае попыт на літаратуру, павялічваецца колькасць наведванняў);

у арганізацыі працы б-к (павелічэнні гадзін выдачы літаратуры, працяг працы б-кі) па паляпшэнні ўмоў работы ў бібліятэцы.

Што тычыцца каталогаў, то яны не адпавядалі запатрабаванням новага часу. Значны ўклад у змяненне такога становішча зрабіў першы універсітэцткі прафесар па бібліятэказнаўству — прафесар універсітэта ў Гётынгене Карл Дзяцко (1842-1903), які распрацаваў інструкцыю па апісанні друкаваных выданняў. Палажэнні інструкцыі сталі асновай т.зв. «Прускай інструкцыі», прымяненне якой зрабіла магчымым вырашэнне праблему уніфнікацыі каталогаў у краіне.

Ота Хартвіг (1830-1903), дырэктар універсітэцкай б-кі ў Гале, прымае рашэнне аб неабходнасці алфавітнага каталога для чытачоў. Першы такі каталог з’яўляецца ў універсітэцкай б-цы ў Гале ў канцы XIX ст. Па яго ж ініцыятыве была апублікавана сістэма класіфікацыі сістэматычнага (рэальнага) каталога б-кі.

Для б-к Германіі не было характэрным паслядоўнае камплектаванне айчыннай і замежнай літаратурай. Новым стаў падыход да камплектавання ў сувязі з увядзеннем так зв. сістэмы рэферэнтаў (або сістэмы галіновых рэферэнтаў). За пэўным спецыялістам было як камплектванне, так і вядзенне адпаведных разделаў сістэматычнага каталога, падтрымка кантактаў з чытачамі-спецыялістамі пэўнай галіны. Пасля 1906 г. гэта сістэма распаўсюдзілася па ўсёй Германіі, дзякуючы актыўнай дзейнасці генеральнага дырэктара Каралеўскай бібліятэкі ў Берліне Адольфа фон Харнака (1851-1930).

Павелічэнне патока новай навуковай літаратуры патрабавала адмаўлення ад універсальнасці фондаў. Навуковая б-ка перастае быць «энцыклапедычнай бібліятэкай». У 1887 г. упершыню была выказана ідэя распрацоўкі профіля камплектавання кожнай б-кі. Яе аўтар Роберт фон Моль (1799-1875), гал.б-р ун-кай б-кі Цюбінгена, прафесар у галіне навукі аб дзяржаве.

Інтэнсіўнае павелічэнне аб’ёма фондаў універсітэцкіх б-к патрабавала новых архітэктурных рашэнняў.

Адной з праблем была неадпаведнасць бібліятэчнага персанала патрабаванням новага часу. Так, О. Хартвіг быў упэўнены, што ў бібліятэку павінен прыйсці бібліятэкар-прафесіянал, што кваліфікацыя бібліятэкара патрабуе пастаяннай увагі, а гэтаму павінна садзейнічаць прафесійная прэса. Ён заснаваў першы прафесійны часопіс “.............................................” і стаў кіраваць працай па яго выданні. Ён таксама заснаваў і першае прафесійнае аб’яднанне нямецкіх бібліятэкараў – “Саюз нямецкіх бібліятэкараў”.

На базе Берлінскага універсітэта пачала функцыянаваць вышэйшая бібліятэчная школа. Да канца першай сусветнай вайны заставалася адзінай навучальнай установай, дзе рыхтавалі прафесійных бібліятэкараў.

У канцы XIX ст. у аб’яднанай О. В. Бісмаркам Германіі наглядаецца тэндэнцыя да рэфармавання бібліятэчнай справы ва ўсёй краіне. У Германіі ў адрозненні ад Вялікабрытаніі, Францыі і іншых краін Еўропы – не было агульнанацыянальнай бібліятэкі. Аднак у 1913 г. гэта праблема была вырашана шляхам стварэння Нямецкай бібліятэкі ў Лейпцыгу, але самае галоўнае не было буйнай універсальнай навуковай б-кі, што стала асноўным стымулам агульнагерманскай бібліятэчнай рэформы, па якой меркавалася замест нацыянальнай б-кі стварыць у Каралеўскай б-цы ў Берліне копіі каталогаў усіх буйнейшых навуковых б-к Прусіі. Спрабавалі рэалізаваць гэты план ужо пасля заканчэння першай сусветнай вайны.

У апошняй чвэрці XIX ст. навуковая б-ка канчаткова адмаўляецца ад арыентацыі на мадэль «энцыклапедычнай б-кі», г. зн. ад прынцыпа універсальнасці камплектавання, што адлюстроўвала аб’ектыўную тэндэнцыю да дыферэнцыяцыі навук, да большай спецыялізацыі. Будучы інструментам навукі, навуковая б-ка адгукнулася на змены менавіта такім чынам.

Навуковыя бібліятэкі ў Расіі. Актівізація бібліятэчнай дзейнасці не толькі ў Санкт-Пецярбургу, але і ў розных рэгіёнах краіны з’являецца адной з самых характэрных рыс перыяда XIX ст. – пачатку XX ст. Гэта тычыцца дзейнасці універсітэцскіх біблліятэк, якія поўнасцю знаходзіліся на дзяржаўным бюджэце.

У пач. XIX ст. буйнейшай універсітэцкай б-й з’яўлялася б-ка Маскоўскага ун-та, у якой налічвалася звыш 20 тыс. кніг. У пачатку гэтага стагоддзя асабліва вылучаецца бібліятэка Казанскага унта, рэктарам якога ў 1827-1846 гг. быў выдатны вучоны-матэматык Мікалай Іванавіч Лабачэўскі (1792-1856), які адначасова займаў і пасаду дырэктара б-кі ун-та. М. І. Лабачэўскі дабіўся рэарганізацыі сістэмы камплектавання б-кі (на навуковай аснове), асаблівую ўвагу надаваў рашэнню пытанняў забеспячэння захаванасці фондаў і будаўніцтва новага будынка б-кі, дабіўся пераўтварэння б-кі ў публічную ў плане абслугоўвання шырокага кола «посторонних» чытачоў.

На 1895 г. найбольш значнымі былі фонды б-к Москоўскага (240 тыс. тамоў) і Пецярбургскага (230 тыс. тамоў) унтаў. Фонд б-кі Казанскага ун-та налічваў 147 тыс. тамоў.

У другой палове XIX – пач. XX стст. узмацняюцца кантакты рускіх вучоных з калегамі з іншых краін, развіваецца кнігаабмен, фарміруюцца прыватныя б-кі, а таксама развіваюцца дзяржаўныя, грамадскія і іншыя бібліятэкі. У гэты час рэзка павялічваецца і аб’ём кнігавыдавецкай дзейнасці ў Расіі. У 1860-я гг. выпуск кніг вырас з 1773 назваў у 1861 г. да 5451 найменняў у 1877 г. Лідэрам у справе кнігавыдання становіцца Пецярбург (63,4%).

У пачатку XX ст. у Расіі рэальна склалася сістэма бібліятэк, якая ўключала бібліятэкі самых розных тыпаў і відаў. Буйнейшай была нацыянальная – Імператарская Публічная б-ка. Па стану на 1917 г. яе фонд складаў болльш за 2 млн найменняў. Другой па велічыне была Бібліятэка Акадэміі навук, фонд якой у 1911 г. складаў каля 800 тыс. тамоў. З-е месца ў сістэме навуковых бібліятэк займала бібліятэка Румянцаўскага музея ў Маскве, фонд якой складаў па стану на 1917 г. амаль 1 млн тамоў. Да буйнейшых бібліятэк адносіліся бкі універсітэтаў і іншых вышэйшых навучальных устаноў – бібліятэка Маскоўскага універсітэта (у 1911 г. – каля 350 тыс. тамоў) і Петраградскага універсітэта (у 1910 г. – каля 300 тыс. тамоў).

У 1850–1870-я гг. у Расіі разам з універсітэцкімі бібліятэкамі і бібліятэкамі іншых вышэйшых вучэбных устноў адкрываюцца бібліятэктэкі Вышэйшых жаночых курсаў, народных універсітэтаў, гімназій і ліцэяў. У пач. XX ст. многія з іх налічвалі па 30-40 тыс. тамоў.

Да ліку буйнейшых бібліятэк адносіцца і бібліятэка Гістарычнага музея ў Маскве (каля 250 тыс. тамоў). Сярод бібліятэк з найбольш каштоўнымі па складзе фондамі былі бібліятэкі заканадаўчых устаноў – Дзяржаўнага Савета і Дзяржаўнай Думы (разам каля 300 тыс.тамоў) і бібліятэкі Ваенных ведамстваў – Генеральнага штаба, Марскога міністэрства, Ваеннай акадэміі і інш. (цалкам больш за 350 тыс. кніг). Да ліку вельмі багатых і надзвычай каштоўных адносілася таксама бібліятэка Эрмітажа і бібліятэкі іншых палацаў, у тым ліку прыгарадных палацаў Пецярбурга (Петрограда), якія належалі царскай сям’і, агульны фонд якіх складаў каля 100 тыс. тамоў.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-03; Просмотров: 578; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.