Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Як напісаць эсэ




Як падрыхтавацца да дыскусіі

Як падрыхтаваць вуснае паведамленне

 

Падрыхтоўка вуснага паведамлення прадугледжвае самастойнае даследаванне пэўнай навуковай праблемы, артыкула або манаграфіі. Выбар тэмы і зместу паведамлення — паказчык творчага патэнцыялу аўтара.

Пры адзнацы выкананага студэнтам даследавання выкладчык арыентуецца на наступныя крытэры:

— узровень даследчых навыкаў студэнта: якасць плану паведамлення, падбору літаратуры, сістэматызацыі і аналізу фактаў і ідэй; творчы характар аўтарскіх меркаванняў, выяўленых ім супярэчнасцяў і недахопаў;

— самастойнасць мыслення студэнта: абгрунтаванасць, дакладнасць і палемічнасць ідэй і асноўных палажэнняў;

— разуменне аўтарам значэння тэарэтычных пошукаў для жыццёвай практыкі і абранай прафесіі;

— уменне студэнта аргументаваць уласныя высновы, весці дыялог з апанентамі, адказваць на пытанні аўдыторыі.

Асноўныя патрабаванні да навуковага дакладу:

— актуальнасць тэмы даследавання;

— крытычна-творчая інтэрпрэтацыя навуковых ідэй, выкарыстанай літаратуры;

— самастойнасць і доказнасць аўтарскіх меркаванняў па навуковай праблеме.

Пошук літаратуры з'яўляецца складовай часткай працы над абранай тэмай. Пры падрыхтоўцы выступу трэба выкарыстаць некалькі крыніц, прычым інфармацыя павінна быць крытычна асэнсавана.

Пры падрыхтоўцы і заслухванні вуснага паведамлення галоўнымі крытэрамі яго высокай адзнакі з'яўляюцца навізна матэрыялу; захапляльнасць прапанаваных звестак; даступнасць інфармацыі; аптымальная форма выкладу. Непадрыхтаванае чытанне студэнтам інфармацыі з ксеракопіі крыніцы не расцэньваецца як заслугоўваючы станоўчай адзнакі даклада.

 

 

Дыскусія (ад лацін. discussio — разгляд, даследаванне) — спрэчка, абмеркаванне якога-небудзь пытання — вымагае кампетэнтнасці ўдзельнікаў дыскусіі і захавання імі нормаў палемікі.

Эфектыўнасць дыскусій зніжаюць наступныя недахопы:

— спрэчка не па сутнасці (неразуменне некаторымі ўдзельнікамі праблемы, іх непадрыхтаванасць да абмеркавання);

— непавага да апанентаў, нецярпімасць да чужога меркавання і няўменне адстойваць уласныя погляды і перакананні;

— павярхоўнасць меркаванняў і прапаноў;

— неразвітасць уяўленняў аб мастацтве палемікі.

Да дыскусіі трэба загадзя рыхтавацца. Трэба засвоіць сутнасць асноўных ідэй і палажэнняў тэорыі, асэнсаваць іх, прадумаць аргументы "за" і "супраць". Карысна звярнуцца да літаратуры аб мастацтве дыскусіі.

 

 

Эсе (фран. essai — спроба, нарыс) — празаічны аповед невялікага аб'ёму і вольнай кампазіцыі на вольную тэму, якая раскрываецца суб'ектыўна і звычайна няпоўна. Напісанне эсэ спрыяе фарміраванню здольнасці выкладаць свае думкі на паперы.

Эсэ выяўляе індывідуальныя ўражанні і меркаванні аўтара па пэўнай тэме. У дачыненні аб'ёму і функцыі мяжуе, з аднаго боку, з навуковым артыкулам і літаратурным нарысам (з якім эсэ нярэдка блытаюць), з іншага — з філасофскім трактатам. Эсэістычнаму стылю ўласцівыя такія асаблівасці, як вобразнасць, рухомасць асацыяцый, афарыстычнасць, устаноўка на інтымную шчырасць і гутарковую інтанацыю.

Структура эсэ, як правіла, складаецца з наступных кампанентаў:

— уводзіны ўключаюць абгрунтаванне выбару дадзенай тэмы;

— асноўная частка (развіццё тэмы) уяўляе сабой аргументаванае раскрыццё тэмы на аснове сабранага матэрыялу;

— заключэнне ўтрымлівае абагульненні і аргументаваныя высновы па тэме.

Уводзіны павінны ўключаць кароткі выклад вашага разумення праблемы. Карысна асвятліць вашы мэты, а таксама даць кароткія азначэнні ключавых тэрмінаў. Паспрабуйце звесці да мінімуму колькасць азначэнняў (тры або чатыры). Уласныя меркаванні варта прыводзіць у асноўнай частцы эсэ.

Змест асноўнай часткі эсэ ўтрымлівае развіццё вашай аргументацыі і аналізу, зыходзячы з наяўных дадзеных. Для захавання лагічнай паслядоўнасці выкладу можна выкарыстаць падзагалоўкі. У межах аднаго параграфа (абзаца) абмяжуйцеся разглядам адной галоўнай думкі.

Ад вас не патрабуецца канчатковага і катэгарычнага адказу на пытанні, ваша задача — зразумець сутнасць фактычнага матэрыялу і прадэманстраваць гэта ў сваім эсэ.

Пры напісанні эсэ могуць узнікаць цяжкасці з-за няведанні таго, як належным чынам выкарыстаць літаратуру па дадзенай тэме. Каб пазбегнуць падобных праблем, улічыце наступныя рэкамендацыі. Пры цытаванні заўсёды бярыце тэкст у двукоссі і давайце дакладную спасылку на крыніцы, уключаючы нумар старонкі. Прысваенне чужых думак расцэньваецца як плагіят. Даваць спасылку на крыніцы неабходна нават тады, калі вы пераказваеце тэкст сваімі словамі. Не спасылайцеся на працы, якія не чыталі; адзіным выключэннем можа быць выпадак, калі вы спасылаецеся на аўтара, які цытуе іншага аўтара.

Заключная частка эсэ можа змяшчаць кароткі выклад вашых асноўных аргументаў.

Пры ацэньванні эсэ ўлічваецца самастойнасць мыслення аўтара і здольнасць аргументаваць уласную пазіцыю на аснове набытых ведаў. Бяздумная згода з пунктам гледжання лектара (або меркаваннем іншага аўтарытэту), адсутнасць уласнай пазіцыі не заслугоўваюць высокай адзнакі.


 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-02-01; Просмотров: 197; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.