КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Ацэнка кантрольнай работы
Падрыхтаваная работа здаецца студэнтам метадысту або перасылаецца заказным лістом ва ўсталяваныя дэканатам тэрміны. Студэнты, якія не здалі кантрольную работу ў тэрмін, або работы якіх не залічаны, да здачы экзаменаў не дапускаюцца. Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца ў алфавітным парадку з абавязковым указаннем аўтара ці рэдактара, месца выдання, выдавецтва, года выдання, старонак (правілы афармлення крыніц гл. Дадатак 2). Тэма кантрольнай работы выбіраецца ў адпаведнасці з апошняй лічбай нумара заліковай кніжкі і дапускае некаторую варыятыўнасць. Напрыклад, калі нумар сканчаецца на …1, то студэнт можа абраць тэмы пад нумарамі 1, 11, 21 і г. д. На тытульным лісце неабходна ўказаць прадмет, нумар і назву тэмы, нумар заліковай кніжкі, факультэт, нумар групы, прозвішча і ініцыялы (Дадатак 1). Работа запісваецца чытэльным почыркам у сшыткі (12 лістоў) ці раздрукоўваецца з дапамогай прынтара на лістах паперы фармату А4 (шрыфт Times New Roman, памер 14, адзінарны інтэрвал з водступамі: верхні і ніжні — 20 мм, левы — 30 мм, правы — 10 мм) аб'ёмам 12—15 поўных старонак (без уліку тытульнага ліста, зместу і спісу крыніц). Работа павінна быць збрашуравана, лісты пранумараваны. Работа павінна ўтрымліваць спасылкі на скарыстаныя крыніцы (публікацыі дакументаў, даследаванні). Пры цытаванні спасылка абавязковая. Кожнае пытанне павінна завяршацца кароткай высновай. Высновы па ўсёй працы фармулююцца ў заключэнні. Спіс выкарыстаных крыніц павінен быць максімальна поўным, бібліяграфічныя апісанні афармляюцца па ўзорах, прыведзеным у Дадатку 2. Кантрольная работа з'яўляецца важным этапам засваення вучэбнага матэрыялу, формай кантролю ведаў і падрыхтоўкі студэнтаў да іспыту. Напісанне працы варта пачынаць пасля ўсебаковага вывучэння матэрыялаў, якія змяшчаюцца ў пераліку літаратуры. ЗАВОЧНАЙ ФОРМЫ НАВУЧАННЯ ДЛЯ СТУДЭНТАЎ ГІСТАРЫЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА Структура кантрольнай работы складаецца з тытульнага ліста, зместа (плана), уводзінаў, асноўнай часткі, якая падзелена на пытанні, заключэння і спісу выкарыстаных крыніц. Пры выкананні работы неабходна раскрываць змест тэмы ў строгай адпаведнасці з планам работы, паказаць уменне аналізаваць і абагульняць матэрыял. Работа мусіць мець выразны, лагічна паслядоўны парадак выкладу. Неабходна ўсебакова раскрыць асноўныя паняцці і катэгорыі тэмы, яе змест. Работы, выкананыя студэнтамі спецыяльнасці "Гісторыя" на кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі, павінны абапірацца на гістарычныя крыніцы (дакументаў з хрэстаматый, зборнікаў дакументаў).
Кантрольная работа не можа быць залічана:
— у выпадку павярхоўнага выкладу матэрыялу, які не раскрывае ўсіх пытанняў; — калі яна напісана не самастойна, а ўяўляе сабою кампіляцыю 1—2-х крыніц, або тэкст кантрольнай работы скапіяваны з інтэрнэту;
Дата добавления: 2017-02-01; Просмотров: 92; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |