Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Абуховіч




Піліп Казімір (7—6.9.1656)

Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Лі-тоўскага, дыпламат, пісьменнік. Паходзіў з мазырскай шляхты, якая пазней асела на Навагрудчыне. Спадчынным уладаннем А. была в. Ліпа ў Навагрудскім ваяв, (ця­пер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл.). Закон-чыўшы Замойскую акадэмію, служыў пры двары віленскага ваяводы, канцлера Вялі-кага княства Літоўскага Я.Сапегі. Вызна-чаўся выключным майстэрствам рыторыкі, пра што сведчаць яго прамовы на лацін-скай i грэчаскай мовах у гонар П.Замой-скага (апубл. ў 1617). Быў намеснікам ма­зырскага кашталяна. У 1632 выбраны пас-лом ад Мазырскага пав. ў Трибунал Вялі- кага княства Літоўскага. На Віленскім кан-вакацыйным сойме 1634 выступаў як прад-стаўнік Мазырскага пав., а на соймах 1638, 1639, 1640. 1645, 1646 — як пасол ад На­вагрудскага ваяводства. На канвакацыйным сойме 1648 выбраны прадстаўніком ад Вя-лікага княства Літоўскага ў раду пры пры-масе (гнезненскім арцыбіскупе) М.Лубен-скім, на выбарчым сойме — маршалкам пасольскай палаты. Яго лічылі дзеячам вя-лікага розуму і рэдкага красамоўства, ён быў разважлівы і вынаходлівы пры ўладка-ванні канфліктаў у складаных сітуацыях. На каранацыйным сойме 1649 у Кракаве адкрываў цырымоніі як маршалак папярэд-няга сойма, выбраны ў камісію па перага-ворах са Швецыяй. У 1651 прызначаны вя-лікім паслом ад Вялікага княства Літоўска-га да цара Аляксея Міхайлавіча, каб заклю-чыць дагавор з Расіяй супраць татар. 3 1653 А. — ваявода смаленскі. У 1654 ён узна-чальваў абарону Смаленска i пасля доўгай аблогі вымушаны быў здаць горад рускім войскам. За гэта быў абвінавачаны ў здра-дзе. Па руках пачалі хадзіць зласлівыя «пашквілі», у т.л. «Ліст да Абуховіча», Hani-саны 6.7.1655 у Тулянах Іванам-Цыпрыя-нам Каманякам (Каманэнькам). У маі 1655 А. быў выкліканы на сойм наконт здачы смаленскай крэпасці. Кароль даў магчы-масць А. даказаць сваю вернасць дзяржаве i даверыў яму камандаванне літоўскімі пал­кам! ў бітве супраць шведаў пад Варшавай. У ліпені 1656 A. накіраваўся ca сваім атра-дам пад Брэст, дзе захварэў i памёр. Паха­ваны ў сямейным склепе ў езуіцкім касцё­ле ў Навагрудку. Намаганнямі сыноў быў апраўданы на надзвычайным сойме 1658. А. пакінуў пасля сябе польскамоўны «Дыя-рыуш», які ахоплівае падзеі 1630—54 (апубл. ў 1859 М.Балінскім), а таксама запі-сы пра абарону Смаленска i шляхецкія вы-бары 1632. Мемуары маюць гістарычную каштоўнасць, расказваюць пра войны, па-сяджэнні соймаў, пасольства ў Маскву, ус-лаўляюць дабрачыннасць Сапегаў, даюць звесткі пра анамаліі ў надвор'і, пра хваро­бы, сведчаць пра тое, што A. быў патрыё-там аб'яднанай Рэчы Паспалітай, фанатыч-ным католікам. Бацькаву справу працягвалі сыны — М.Л.Абуховіч і Т.Т.Абуховіч, якія таксама вялі дзённікавыя запісы.

А.Ф.Коршунаў.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 605; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.