Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

АГІНСКІ. Дзяржаўны і грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага, асветнік

АГІНСКІ

Багдан (?—1625)

Дзяржаўны і грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага, асветнік. Паходзіў з старадаўняга магнацкага роду. 3 1580 пад­каморы трокскі, староста Віленскага пра-васлаўнага брацтва, удзельнік мірных пера-гавораў у Маскве ў 1587 i 1612. Пасля заба-роны дзейнасці брацкай беларускай Свята-духаўскай друкарні ў Вільні ён заснаваў у 1610 друкарню Віленскага праваслаўнага брацтва ў сваім уладанні — мяст. Еўі (ця­пер г. Вевіс у Літве). Гэтая друкарня пра-існавала да сярэдзіны 17 ст. i выпусціла больш за 25 выданняў, у т.л. «Новы запавет з Псалтыром» (1611), «Дыёптру» (1612), «Буквар славянскай мовы» (1618), «Грама-тыку» М.Сматрыцкага (1619) i інш. Кіры-лічныя кнігі Еўінскай друкарні вызначаліся высокімі мастацка-паліграфічнымі якасця-мі. Кнігавыдаўцы прадаўжалі i развівалі традыцыі Ф.Скарыны (прадмовы, пасля-слоўі, каментарыі i да т.п. рабіліся на бела­рускай мове). Як i выданні Скарыны, кнігі Еўінскай друкарні прызначаліся для шыро-кіх колаў насельніцтва i выкарыстоўваліся беларускімі i ўкраінскімі брацтвамі ў наву-чальна-асветніцкай i царкоўна-рэлігійнай дзейнасці. У прадмовах выдаўны падкрэс-лівалі патрыятычныя матывы сваёй дзей-насці, намер распаўсюджваць кнігі на ўсе «рускія» краіны, садзейнічаць развіццю

 

 

«народа рускага». Выданні разыходзіліся на Беларусі, Украіне, часткова вывозіліся ў Расію. Апрача кірылічных кніг друкарня выпускала ў 1-й палове 17 ст. польскія вы-данні, якія адыгрывалі пэўную ролю ў гра-мадска-палітычным i духоўным жыцці Рэ-чы Паспалітай.

 

Міхал Казімір (1730—31.5.1800)

Вялікі гетман літоўскі, мецэнат. Прад-стаўнік старадаўняга магнацкага роду: я го бацька, Юзаф, быў ваяводам трокскім, ма-ці, Ганна — з роду Вішнявецкіх. 3 1748 А. — чашнік літоўскі, пісар польны i генерал-маёр войск літоўскіх. У 1746 на сойме быў паслом ад Пінскага, у 1748 ад Старадубска-га пав. У 1753—61 падарожнічаў па Еўро-пе, быў у Дрэздэне, Вене, Парыжы. Ажа-ніўшыся з дачкою вялікага канцлера літоў-скага М.Чартарыйскага, атрымаў Слонім-скую эканомію. 3 1764 ваявода віленскі, з 1768 гетман вялікі літоўскі. Пасля смерці караля Аўгуста III адзін з кандыдатаў у ка­рал! Рэчы Паспалітай. У 1771 перайшоў на бок Барскай канфедэрацыі, але яго 3-ты­сячны атрад разбіў Сувораў пад в. Сталові-чы (цяпер Баранавіцкі р-н). У выніку А. быў вымушаны эмігрыраваць, а яго ма-ёнткі ва ўсходняй Беларусі, ужо далучаныя ла Расіі ў 1772, былі канфіскаваны. Вяр-нуўся на радзіму ў 1774. Пабудаваў у Сло-німе некалькі прамысловых прадпрыем-стваў, друкарню, тэатр. Па сваёй ініцыяты- ве пачаў пракладваць Агінскі канал, які злучыў рэкі Ясельду са Шчарай i тым са­мым р. Нёман Балтыйскага басейна з р. Прыпяць Чарнаморскага басейна.

А. быў добра адукаваным i таленавітым чалавекам, маляваў, пісаў вершы, аповесці, музычныя творы, іграў на кларнеце, скрыпцы, арфе i клавікордах (ігры на скрыпцы вучыўся ў Дж. Віёці). Пры сваім двары ў Слоніме ў 1765 ён стварыў вядо-мыя на той час оперны тэатр i капэлу. Для падрыхтоўкі балетных артыстаў. і музыкан-таў з прыгонных арганізаваў школу. Яго лі-чаць аўтарам выдадзеных у Варшаве пад псеўданімам «Слонімскі грамадзянін» пера-давых для свайго часу зборнікаў «Гістарыч-ныя i маральныя аповесці» (1782), «Байкі i не-байкі» (1788). У апошні зборнік увайшлі вершы з «Песень пана Міхала графа Агін-скага, гетмана Вялікага княства Літоўскага, укладзеныя ў верасні 1770 г. ў Слоніме». Выказвалася думка, што ў літаратурнай працы яму дапамагаў Ф.К.Хамінскі, аднак гэта меркаванне абвяргаюць сучасныя дас-ледчыкі. Вядомы ён i як оперны кампазітар — аўтар пастаўленых на сцэне яго опер «Зме-нены філосаф» (1771), «Елісейскія палі» (1788; верагодна пісаў з дапамогай Ф.Ма-рыні), а таксама «Сілы свету», «Становішча саслоўяў» (1784). Пісаў таксама скрыпіч-ныя п'есы. У 1778 адкрыў для сваіх пры­гонных школу — «Дэпартамент балетных дзяцей», дзе акрамя танцаў дзяцей вучылі чытанню i пісьму.

У 1781 А. прызначаны намеснікам Лі-тоўскай правінцыі, у 1782 выехаў за мяжу, быў у Бруселі, Амстэрдаме, Берліне, потым у Англіі. Прасіў дапамогі ў прускага караля Фрыдрыха Вільгельма II, каб вярнуць свае маёнткі ў Расіі. У 1793 адмовіўся ад вялікай гетманскай булавы, выехаў у Вену, у 1795 прысягнуў на вернасць Кацярыне II. Апошнія гады жыцця правёў у Варшаве, дзе i памёр.

Шт.: Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980; Дадйомо-в а О.В. Музыкальная культура городов Бело­руссии в ХУПІ веке. Мн., 1992; Цэхана-в е ц к i A. Міхал Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме: Пер. з ням. Мн., 1993.

А.М. Фйатава.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Авенарыус | Агінскі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 555; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.