Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Адамовіч

АГРЫПА

АГРЫЗКА

Іасафат Пятровіч (1826—18.3.1890)

Выдавец i журналіст, удзельнік грамад-скага i рэвалюцыйна-вызваленчага руху 1860-х гадоў. Нарадзіўся ў Лепельскім пав. Віцебскай губ. ў небагатай шляхецкай сям'і. Скончыў Лепельскае павятовае ву-чылішча, Мінскую гімназію, Пецярбургскі

 

 

універсітэт ca стугтенню кандидата права (1849). 3 1850 на службе ў кадыфікацыйнай камісіі Царства Польскага i міністэрстве фінансаў у Пенярбургу, дзе займаў высокія пасады. У Пецярбургу заснаваў друкарню. У 1859 выдаваў на польскай мове газ. «Słowo» («Слова», забаронена ўрадам). Вы-даў некаторыя тамы «Матэрыялаў для геаг-рафіі i статыстыкі Расіі, сабраных афіцэра-мі Генеральная штаба» (па Віленскай, Гродзенскай губ., 1861—63), перавыдаў зб. стараж. законаў Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны «Валюміна легум» (т. 1—8, 1859— 60), першы збор твораў М.А.Дабралюбава (т. 1—4, 1862) i інш. У студэнцкія гады ўключыўся ў грамадскі рэвалюцыйны рух, прымыкаў да гуртка З.Серакоўскага, да польскай рэвалюцыйнай арганізацыі ў Пе­цярбургу; падтрымліваў цесныя сувязі з М.Г.Чарнышэўскім, з рэвалюцыйным тава-рыствам «Зямля i воля». У час паўстання 1863—64 прызначаны галоўным прадстаў-ніком варшаўскага ўрада ў Пецярбургу. 14.11.1864 арыштаваны i прыгавораны да 20 гадоў катаргі. Памёр у Іркуцку.

Літ:. Баренбаум И.Е. Иосафат Огрызко (1826—1890). М, 1964: Шалькевич В. Пер­вый издатель сочинений Н.А.Добролюбова // Неман. 1986. №2; Шостакович Б.С. Си­бирские годы Юзефата Огрызко // Ссыльные революционеры в Сибири (XIX в. — февр. 1917 г.). Иркутск. 1974. Вып. 2;Марціновіч А. Аса-бісты вораг Мураўёва-Вешальніка // Літ. і мас-тацтва, 1997, 19 снеж. Г.В.Кісяіё'ў.

 

Вацлаў (Венцлаў; 7—1597)

Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Лі-тоўскага, дыпламат, палеміст. Вучыўся ў Кракаўскім i Вітэнбергскім ун-тах. Спачат-ку працаваў каралеўскім сакратаром у Польшчы, быў пасланнікам у Вене, потым інфлянцкім польным пісарам, маршалкам сойма; з 1575 — пісар Вялікага княства Лі-тоўскага. 3 1586 займаў пасаду мінскага кашталяна, з 1590 — смаленскі кашталян. Удзельнічаў у паходах Стафана Баторыя. Прыхільнік партыі Радзівілаў, лютэранін. Складаў палемічныя трактаты. Прымаў удзел у стварэнні Статута Вялікага княства Літоўскага 1588.

 

АДАМ (Adamus)

Рэйнальд (1602—1656?)

Дзеяч рэфармацыйнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім, педагог. Паходзіў з Рэйн-скага Пфальца. Тэалогію вывучаў у Лей-дэнскім універсітэце. Паводле звестак А.Вянгерскага, А. пэўны час быў рэктарам Слуцкай кальвінісцкай гімназіі, створанай у сярэдзіне 1620-х гадоў пад патранатам польнага гетмана Крыштофа II Радзівіла як школа новага тыпу з разнастайнай прагра-май навучання, настаўнікам сына Крышто­фа — Януша Радзівіла, будучага вялікага гетмана літоўскага, удзельніка т.зв. швед-скага «патопу». У 1630 атрымаў сан мініс-тра (пратэстанцкага святара) i пакінуў гім-назію. Крыштоф II Радзівіл даручыў яму разам з кальвінісцкім дзеячам А.Пшыпкоў-скім суправаджаць Януша ў час яго наву­чання за мяжой ва універсітэтах у Ліпску, Лейдэне, Альтдорфе. Разам ca світай Я.Ра-дзівіла А. наведаў многія краіны Еўропы. У 1633 вярнуўся ў Вялікае княства Літоўскае, быў прыдворным прапаведнікам у Я.Радзі-віла. У 1636 пасланы з місіяй у Парыж, дзе ўручыў вядомаму галандскаму палітычнаму мысліцелю i гуманісту Гуга Гроцыю пас-ланні з Польшчы. Па даручэнні Віленскай евангелісцка-рэфармацыйнай абшчыны ў 1642 інспектаваў асноўныя кальвінісцкія школы ў Вялікім княстве Літоўскім — Слуцкую i Кейданскую. Нейкі час жыў пры двары Я.Радзівіла ў Кейданах, быў біб-ліятэкарам, займаўся справамі Кейданскай школы (у 1647 склаў для яе праграму наву-

 

 

чання). Прысутнічаў на генеральным сіно-дзе пратэстантаў Польшчы i Вялікага княс-тва Літоўскага, які праходзіў у 1644 у Орлі (на Падляшшы).

А. разам з А.Дабжаньскім i А.Музоніем быў аўтарам статута Слуцкай школы («Ordo scholae Slucensis», выдадзены ў 1628 у Люб-чы). Статут уключаў зварот да чытача, пра-граму 4 класаў, метадычныя ўказанні, апі-санне пазашкольных заняткаў, правілы па-водзін для вучняў i настаўнікаў. Асноўная ўвага ў Слуцкай школе звярталася на гума-нітарныя навукі, вывучэнне твораў Вергі-лія, Гарацыя, Цыцэрона, лацінскай i грэ-часкай мовы, логікі i рыторыкі. У статуце падкрэслівалася, што асноўная задача на-стаўніка — выхоўваць шаноўных грама-дзян незалежна ад ix веравызнання i сацы-яльнага становішча: «Адчынены дзверы, якія вядуць да нашых грацый i муз, для ўсіх сумленных i шчырых людзей. Узрост, становішча, веравызнанне не маюць для нас ніякай розніцы. Месца на гэтых школьных лавах дадзена бедняку не менш, чым Крэзу, католіку не менш, чым пры-хільніку Рэфармацыі». Статут Слуцкай школы сведчыў аб пранікненні новых пра-грэсіўных, гуманістычных тэндэнцый у рэ-фармацыйную педагогіку таго часу.

У 1629 на Віленскім сінодзе быў ухвале-ны i зацверджаны да друку напісаны А. падручнік рыторыкі «Слуцкі кампенды-ум». Доўгі час даследчыкі лічылі, што з-за фінансавых цяжкасцей ён не быў надрука-ваны, але ў 1971 беларускі даследчык Ю.Прэнская ў бібліятэцы Чартарыйскіх у Кракаве знайшла твор «Compendium rhetoricum... in usum Scholae Slucensis» («Кароткі дапаможнік па рыторыцы... для карыстання ў Слуцкай школе»), выдадзены ў Любчы каля 1630. «Слуцкі кампендыум» змяшчае тры асноўныя часткі: «Метад, пы-танні i каноны», «Азначэнні ўсяго мастац-тва красамоўства», «Спецыяльная рыторы-ка». Для яго характерны нагляднасць, не-ардынарнасць i даходлівасць прыкладаў, гуманістычная накіраванасць. У «Звароце да чытача» аўтар піша: «Жыццё найбольш плённае ў школах — гэтых майстэрнях ча-лавечых душ, —тут найменш зламыснікаў, тут зберагаюцца годнасць i талент чалаве-ка». Верагодна, што «Слуцкі кампендыум» i ёсць той самы падручнік рыторыкі. Рэлі-гійная i педагагічная дзейнасць А. пакінула пэўны след у гісторыі рэфармацыйнага ру-ху ў Вялікім княстве Літоўскім. Літ.: Порецкий Я.И. Слуцкий компен­диум по риторике // Педагогика и психология. Вып. 9. Вопросы истории школы и педагогики в БССР. Мн., 1976; Антология педагогической мысли Белорусской СССР. М., 1986. С. 92—101.

Л.С.Іванова.

 

Адам Фердынанд (6.12.1802—30.4.1881)

Вучоны-медык. Нарадзіўся ў Вільні, дзе i атрымаў адукацыю. У 1822 магістр меды-цыны ў Віленскім універсітэце на кафедры параўнальнай анатоміі. 3 яго ўдзелам у 1823 у Вільні створана ветэрынарная шко­ла. 3 1826 доктар медыцыны. Заснавальнік музея зоатэрапеўтычных прэпаратаў. Вык-ладаў у Віленскай медыка-хірургічнай ака-дэміі з 1838 ветэрынарныя навукі, гісто-рыю i літаратуру медыцыны. Аўтар прац па ветэрынарыі. параўнальнай паталогіі, гісто-рыі развіцця вучэння анатоміі ў Польшчы i Вялікім княстве Літоўскім. Вывучаў гісто-рыю Вільні i вьшаў твор «Віленскі аўгсбург-скі касцёл...» (1855, Вільня, на польскай мове). Актыўна ўдзельнічаў у жыцці вілен-скага медыцынскага таварыства, падтрым-ліваў яго матэрыяльна. Памёр i пахаваны ў Вільні.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Агінскі | Азарэвіч
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 814; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.015 сек.