Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

АЛІЗАР0ЎСКІ




Аарон (Адам, Аляксандр; 1618—1659)

Правазнавец, палітолаг, сацыёлаг. Нара-дзіўся на Віцебшчыне ў праваслаўнай сям'і. Вучыўся ў навучальных установах Беларусі, Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Італіі. Доктар права (1645), прафесар права Віленскай акадэміі. Адзін з найбуйнейшых прадстаў-нікоў свецкага кірунку ў сацыялагічнай i палітыка-прававой думцы Беларусі 17 ст. Аўтар працы «Аб палітычнай супольнасці людзей» (выдадзена ў 1651 у Гданьску на лацінскай мове). Метадалагічны прынцып А.: ісці за прыродай як лепшай правадыр-кай. Ён шырока ўжываў эмпірыка-індук-тыўны i рацыянаіістычны метады пры рас-працоўцы i абгрунтаванні тэорыі натураль-нага права i грамадскага дагавору, на асно­ве якой вёў крытыку сучаснай яму рэчаіс-насці. Пры аналізе палітычных i прававых праблем імкнуўся не выкарысюўваць пану-ючых на той час тэалагічных падыходаў i ацэнак, хоць i не адвяргаў рэлігійных i тэа-лагічных канцэпцый, лічачы ix карыснымі толькі ў акрэсленых сферах грамадскага жыцця. Ён стаяў на пазіцыі дваістай ісці-ны, гнасеалагічнага i анталагічнага дуаліз-му. Гэта выяўлялася пры трактоўцы сутнас-ці i прызначэння права. Ён нават не ўспа-мінаў пра вечнае права (Lex alterna), якое, паводле вучэння Фамы Аквінскага, лічыла-ся законам вышэйшай боскай мудрасці i крыніцай усіх іншых відаў права. Паводле класіфікацыі A. існуюць боскае (Lex divina), натуральнае i права народаў. Пры гэтым боскае i натуральнае права знахо-дзяцца не ў падпарадкаванні другога пер-шаму, а выступаюць як самастойныя віды і дапаўняюць адзін аднаго. A. пазбягаў спе-цыяльнага аналізу ролі i прызначэння бос-кага права, a калі вымушаны быў да яго звяртацца, то даваў даволі нетрадыцыйнае тлумачэнне: «Боскае права забараняе не-справядлівасць, прыгнечанне бедных i ўся-лякія крыўды». Ен аналізаваў пераважна натуральнае права, якое прырода закладвае ў чалавеку як сацыяльнай i біялагічнай іс-тоце. У сацыяльным аспекце прынцыпы натуральнага права выяўляюцца праз раз-віццё i ўдасканаленне сацыяльнай арганіза-цыі жыцця людзей: сям'я, фальварак, пасе-лішча, грамадства, дзяржава. 3 біялагічнага пункту погляду правы чалавека вызначалі-ся яго агульнасцю з жывёльным светам i знаходзілі ўвасабленне, у прыватнасці, у праве самаабароны, праве распараджэння сабой, імкнення да супрацоўніцтва (зносін) з сабе падобнымі i інш.

У натуральна-прававым вучэнні А. адводзіў значнае месца, побач з прыродай, розуму i рацыянальным якасцям чалавека. Прырода i розум выступілі ў яго як зыход-ныя ўзаемадапаўняльныя перадумовы пра­ва. Абгрунтаванне натуральна-прававых ідэй дазваляла яму развіваць новае буржу-азнае разумение свабоды i роўнасці. Па­водле канцэпцыі А., існуюць тры віды сва­боды: прававая, філасофская i палітычная. Прававая свабода — гэта здольнасць лю­дзей у адпаведнасці з прыроднай i агульнай годнасцю распараджацца сваім жыццём па­водле ўласнага разумения i патрабаванняў закону. Філасофская — улада розуму над эмоцыямі i імкненнямі. Палітычная — па-наванне ў грамадстве права i закону, а не самавольства манарха. А. распрацаваў гума-ністычную канцэпцыю Новага часу — гра­мадскага дагавору, паводле якога прызначэнне i мэты дзяржавы звязваюцца з агуль-награмадзянскай карысцю i ўзаемазацікаў-ленасцю людзей у стварэнні палітычных саюзаў — супольнасцей. Перадумовы гэтага складваюцца ў рэгуляванні адносін у сям'і, двары (сукупнасць некалькіх сем'яў) або панскім фальварку, паселішчы, дзе ў рознай ступені фарміруюцца інстытуты ўлады: бацькоў над дзецьмі, пана над падданымі i інш. Дзяржаву А. вызначае «як створаны з мноства паселішчаў саюз i аб'яднанне людзей, якія звязаны правам, што i ўвайшлі ў згоду ў імя добрага i шчас-лівага жыцця». Яе праблемы ён цесна звяз-вае з пытаннямі грамадзянства. Паводле тагачаснай шляхецкай палітычнай ідэалогіі сапраўднымі грамадзянамі была толькі шляхта, арганізаваная ў замкнёнае каставае кола. A. лічыў, што грамадзянамі дзяржавы з'яўляюцца ўсе жыхары, акрамя рабоў i ін-

 

 

шаземцаў. Пры гэтым адзначаў, што ў гра-мадстве існуюць вышэйшыя i ніжэйшыя саслоўі, але для кожнага павінен існаваць свабодны пераход з аднаго саслоўя ў дру­гое, i грамадзяне ўсіх саслоўяў роўныя пе-рад законам.

Ігнараванне прынцыпаў грамадскага да-гавору, паводле А., вядзе да гібелі дзяржавы. Разбуральнымі фактарамі з'яўляюцца дзеянні людзей, якія парушаюць чалавечыя сувязі, дрэннае кіраванне, адсутнасць за-коннасці i справядлівасці, няроўнасць, эгаізм пануючых саслоўяў, несправядлівае вы-карыстанне права, асабліва ў судах. Ён прытрымліваўся думкі, што дасканачасць дзяржавы залежыць ад найбольш раішянальна выбранай формы кіравання. Сімпатыі А. былі на баку спадчыннай манархіі, i ў той жа час ён быў праціўнікам тыраніі. На яго думку, у выключных выпадках у на­рода павінна існаваць права на паўстанне і забойства тырана. А. з абурэннем пісаў пра неабгрунтаванасць прысваення сабе панамі права на жыццё i смерць сялян. У сваіх працах ён шырока выкарыстоўваў сучасную яму i старажытную літаратуру, цытаваў i аналізаваў творы больш як 250 аўтараў. Яго творчасць — сведчанне далейшага развіцйя на Беларусі 17 ст. палітычнай i пра-вавой думкі, пацвярджэнне таго, што інтэлектуальнае жыццё нашага народа арганічна звязана з агульнаеўрапейскім прагрэсам.

Літ:. Сокол С.Ф.Политическая и правовая мысль в Белоруссии XVI — первой половины XVII в. Мн„1984. С.Ф.Сока.1.

 

АЛЬГЕРД (1296? —май 1377)

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1345—1377; адзін з найвыдатнейшых палкаводцаў, правіцеляў, збіральнікаў i ахоўнікаў старажытнай Літоўска-Беларус-кай дзяржавы, за што быў празваны Аль-гердам Вялікім. Сын Гедзіміна. Пражыў больш за 80 гадоў, правіў дзяржавай 32 га­ды; бацька 12 сыноў, у т.д. Ягашіы, Андрэя Полацкага. Свідрыгайлы, Скіргайлы, Ула-дзіміра. У 1318 ён ажаніўся з віцебскай князёўнай Марыяй Яраслаўнай, a ў 1320 пасля смерці віцебскага князя атрымаў гэта княства ў спадчыну. У 1341 Гедзімін падзя-ліў свае ўладанні паміж сынамі. А. акрамя Віцебскага княства атрымаў славутую крэ-пасць Крэў i землі на р. Бярэзіна. У 1345 у саюзе з братам Кейстутам скінуў віленскага князя — свайго малодшага брата Яўнуція (Яўнуту) i стаў вялікім князем. Яўнуцій ат-рымаў Заслаўе, адкуль потым уцёк у Мас-кву, а затым зноў вярнуўся Ў Заслаўе. А. паспяхова змагаўся супраць агрэсіі Тэўтонскага ордэна (бітвы 1345, 1347, 1348, 1352, 1365, 1370 i інш.), у т.л. выйграў цяжкую бітву ў крыжакоў на р. Стрэва ў 1348. У 1341 A. аказаў дапамогу Пскову ў ба-рацьбе супраць крыжакоў. Ён вёў паспяхо-вую палітыку, накіраваную на далейшае аб'яднанне, эканамічнае i культурна-этніч-нае збліжэнне ўсходнеславянскіх зямель у адзінай дзяржаве. Калі быў віцебскім кня­зем, авалодаў Мажайскам. У 1340-я г. далу-чыў да Літоўска-Беларускай дзяржавы Чарнігава-Северскае княства. У палітычнай залежнасці ад яго апынулася i Смаленскае княства (1350-я г.). Каля 1355 далучыў да сваёй дзяржавы Бранскае княства, у 1356, 1359 i 1362 — гарады Ржэў, Мсціслаў, Тарапец. 3 1351 пастаянна вёў барацьбу з та­тарам!; у 1361—62 адваяваў у Залатой Арды Кіеўскае княства, усю Севершчыну i інш. землі. У канцы 1362 у вялікай бітве на р. Сінія Воды (каля Паўднёвага Буга) ён разфаміў войскі трох татарскіх князёў — васалаў Залатой Арды i далучыў да Вялікага княства Літоўскага Прычарнаморскія зе\цті ў вусці р. Серат, басейнах Днястра i Паў-днёвага Буга, паўднёвае Падняпроўе, Падольскую, Пераяслаўскую i Валынскую землі. Удзельным князем Кіева ён пасадзіў свайго сына Уладзіміра, Падолле аддаў у кіраванне навагрудскім князям Карыятаві-чам, войскі якіх складалі галоўную сілу ў бітве на р. Сінія Воды; з 1342 яго сын Ан-дрэй Полацкі стаў пскоўскім князем. У процівагу аб'яднаўчай палітыцы маскоўска-

 

 

га князя Дзмітрыя Данскога A. падтрымлі-ваў сепаратысцкую бараиьбу цвярскіх кня-зёў. Каб замацаваць саюз з Цвярскім княс-твам, ён пасля смерці першай жонкі ажа-ніўся з князёўнай Ульянай Аляксандраўнай Цвярской. Намер А. заключыць антымаскоўскі саюз з ханам Джанібекам скончыўся няўдачай. Ён учыніў тры паходы на Мас-кву (1368, 1370, 1372). Аўтар «Хронікі Бы-хаўца» з захапленнем адзначыў умение A. паставіць свайго праціўніка ў безвыход-нае становішча і такім чынам прадыкта-ваць яму сваю волю. У патрэбны момант ён дзейнічаў рашуча і вынаходліва. Вось як летапісец апісвае завязку паходу А. на Маскву. Маскоўскі князь Дзмітрый Івана-віч «без каждое прычыны, опустошивши докончания и приязнь и прыслал до вели­кого князя Ольгерда посла своей со отпо-ведию, а прыслал к нему огонь и саблю» i перадаў, щто будзе ў Літве летам. У адказ А. перадаў маскоўскаму князю: «Я, дасть Бог, в него буду на Велик день, а поцалую его красным яйцом через шчыт сулицою». I сапраўды, раніцай на Вялікдзень ён нечакана з'явіўся на Паклоннай гары пад Мас-квой. Захоплены знянаику маскоўскі князь вымушаны быў прасіць літасці і міру. A. спрабаваў падпарадкаваць Літоўскай Русі Пскоў і Ноўгарад (у 1342 пскавічы пры-нялі на княжанне яго сына Андрэя — вя-домага ў гісторыі як Андрэй Полацкі), вёў барацьбу з Польшчай за Валынь i Падляш-ша (1349—51, 1366). Такім чынам, яму прыйшлося ваяваць на поўдні — з татара-мі, на захадзе — з Польшчай, на ўсходзе — з Масквой, на паўночным захадзе — з крыжакамі, на паўночным усходзе — з Ноўгарадам, Псковам i Цвер'ю. Гэта патрабавала тытанічнага напружання i ўмення. Галоўнае было апярэдзіць праціўніка, перамагчы яго малой сілай.

За час праўлення А. тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага павялічылася ўдвая i яно стала самай вялікай i магутнай дзяржа-вай сярэдневяковай Еўропы. А. быў не толькі выдатным палкаводцам, але i муд­рым дзяржаўным дзеячам, меў выключныя дыпламатычныя здольнасці, набыў славу выдатнага будаўніка дзяржавы, які дбаў не толькі пра яе мои, але i пра росквіт. У летапісе Паўночна-Усходняй Рус i так характарызавалі яго высокія маральныя якасці i здаровы лад жыцця: «... Ён не піў ні віна, ні піва, меў вялікі розум i падпарадкаваў многія землі, у тайне рыхтаваў свае пахо- ды, ваюючы не столькі колькасцю, колькі ўменнем» (апошнія словы гэтага выказван-ня i ўзяў сабе на ўзбраенне А.В.Сувораў).

У часы яго праўлення ўсходнеславянскія народы складалі пераважную большасць насельніцтва краіны, таму ў Вялікім княс-тве Літоўскім дамінавала ix культура. Пры А. так званая «руская» мова ў яе беларускім варыянце была афіцыйна прызнанай агуль-надзяржаўнай мовай справаводства i велі-какняжацкага двара. Беларуская мова пас-пяхова абслугоўвала ўсе сферы грамадскага жыцця i ўсе класы. Па-беларуску пісаліся шматлікія акты, граматы, статуты i інш. Яна пранікла i ў царкоўна-рэлігійную сфе­ру. На беларускую мову перакладаліся апо-весці рэлігійнага зместу, ствараліся жыціі i т.зв. «Хаджэнні» ў Палесціну i Царград. Самым значным жанрам беларускай літа-ратуры заставаліся летапісы i хронікі, якія былі люстэркам грамадска-палітычнага жыцця тагачаснай Беларусі.

Літ. Антонович В.Б. Монография по истории Западной и Юго-Западной России. Т. 1. Киев, 1885; Любавский М.К.. Очерк исто­рии Литовско-Русского государства до Люблин­ской унии включительно. 2 изд. М., 1915; Хро­ника Быховца. М., 1966. І.П. Хаўратовіч.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 551; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.