КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
БАГДАНОВІЧ. Удзельнік рэвалюцыйнага руху, публі-цыст, крытык, рэдактар
БАГДАНОВІЧ Ангел Іванавіч (14.10.1860—6.4.1907) Удзельнік рэвалюцыйнага руху, публі-цыст, крытык, рэдактар. Нарадзіўся ў г. Га-радок Віцебскай губ. 3 1880 вучыўся на ме-дыцынскім факультэце Кіеўскага універсі-тэта; быў членам нарадавольскага гуртка, вёў прапаганду сярод рабочых. У 1883 высланы ў Ніжні Ноўгарад, дзе пазнаёміўся з У.Г.Караленкам i пачаў супрацоўнічаць у шэрагу волжскіх выданняў. З 1887 жыў у Казані, быў адным з рэдактараў газ. «Волжский вестник». У 1893 у Пецярбургу стаў адным з арганізатараў нелегальнай рэвалю-цыйна-дэмакратычнай партыі «Народнае права». Аўтар яе праграмнага дакумента — брашуры «Надзённае пытанне» (1894), у якім выстаўлялася патрабаванне ўвесці прадстаўнічае праўленне на аснове ўсеа-гульнага галасавання, свабоды веравызнан-ня, друку, сходаў, недатыкальнасці асобы і палітычнага самавызначэння нацый. 3 прычыны арыштаў у шэрагу гарадоў у кра-савіку 1894 перасталі існаваць цэнтр пар-тыі, друкарня i некаторыя мясцовыя групы. У 2-й палове 1890-х гадоў Б. адышоў ад на-родніцтва і перайшоў на пазіцыі «легальна-га марксізму». У пачатку 1890-х гадоў суп-рацоўнічаў у час. «Русское богатство». У 1894—1906 ён рэдактар час. «Мир божий», на старонках якога прапагандаваў неабход-насць адукацыі для шырокіх слаёў народа, ідэі В.Р.Бялінскага, М.А.Дабралюбава, М.Г.Чарнышэўскага, выступаў у абарону рэалістычнай літаратуры дэмакратычнага кірунку. Пісаў пра падзеі рэвалюцыі 1905— 07. Пасля публікацыі яго артыкула пра Снежаньскае ўзброенае паўстанне 1905 ча-сопіс быў забаронены. 3 1906 рэдагаваў ча-сопіс «Современный мир». Те: Годы перелома. Спб., 1908. Літ: Корнилович Э.А. Люди революционного подвига. Мн., 1985. Э.А.Карніловіч.
Максім Адамавіч (9.12.1891—25.5.1917)
цыяльнаму i нацыянальнаму вызваленню беларускага народа, сцвярджэнне ідэй роў-насці i братэрства, барацьба за гуманістыч-ныя ідэалы. Не прымаючы тагачаснай рэ-чаіснасці, уціску чалавека-працаўніка, Б. проціпастаўляў ім агульначалавечыя ду-хоўныя пачаткі прыгожага i добрага. Дэ-макратызм паэта эвалюцыянаваў да сцвяр-джэння ідэй гераічнага, самаахвярнага зма-гання за інтарэсы народа. У паэзіі Б. моц-на гучалі ідэі нацыянальна-вызваленчай барацьбы супраць царскай імперыі як тур-мы народаў, супраць велікадзяржаўнага шавінізму. Б.-мастак асноўнай сваёй зада-чай лічыў узбагачэнне роднай літаратуры новымі тэмамі i формамі. Яго вершы — шматгранны паказ жыцця чалавека ў раз-настайных сувязях з грамадствам i прыро-дай. Галоўнае ў ix — жыццялюбства, ак-тыўнае стаўленне да рэчаіснасці, захаплен-не красой жыцця, маладосцю, мудрасцю, працавітасцю i таленавітасцю народа. Але ў абставінах тагачаснай рэчаіснасці на пер-шы план вылучаліся тэма паднявольнага жыцця працоўнага народа, роднага краю («Краю мой родны! Як выкляты богам», «Народ, Беларускі Народ!», «Беларусь, твой народ дачакаецца»), вобраз селяніна-пра-цаўніка («Гнусь, працую, пакуль не пар-вецца»), грамадзянскі сум («Ой, чаму я стаў паэтам», «Вы, панове, пазіраеце далека», «Пагоня»). Матывы смутку паглыбля-ліся асабістай драмай паэта (з 18 гадоў хво-рага на сухоты). У Б.-лірыка моцная схіль-насць да роздуму, развагі. Адсюль філасоф-ская заглыбленасць яго вершаў. Б. з Я.Ку-палам — заснавальнікі пейзажнай і інтым-най любоўнай лірыкі ў бел. паэзіі. Вялікая заслуга паэта ў распрацоўцы гістарычнай тэмы («Летапісец», «Безнадзейнасць», «Пе-рапісчык», «Песня пра князя Ізяслава По-лацкага») i урбаністычных матываў («Вулкі Вільні зіяюць i гулка грымяць»). Шырока развіваў у бел. лірыцы т.зв. вечныя тэмы жыцця, смерці, кахання, дружбы. Твор-часць Б. мела першаступеннае значэнне ў гістарычным самапазнанні народа i сцвяр-джэнні яго месца ў гісторыі чалавецтва. Выхаваны на паэзіі А.Пушкіна, А.Фета, Ф.Цютчава, добра знаёмы з сучаснай яму рус. паэзіяй, узбагаціў родную літаратуру перадавымі ідэямі i багатым эстэтычным вопытам. 36. «Вянок» стаў у бел. паэзіі узорам творчага засваення класічнай паэтыкі на нацыянальнай глебе. Школай высокага майстэрства з'яўляюцца яго санеты, трыялеты, рандо, актавы, тэрцыны, пентаметры. Класічную культуру нёс роднаму слову Б. i як перакладчык Гарацыя, Авідзія, Ф.Шы-лера, Г.Гейнэ, А.Ф.Арвера, П.Вердена, Э.Верхарна, Ю.Святагора, А.Пушкіна, А.Майкава, А.Крымскага, М.Розенгейма, А.Алеся. Перакладаў на рус. мову творы Я.Купалы, Т.Шаўчэнкі, I.Франко, В.Ста-фаніка, У.Самійленкі. Вялікае месца ў творчасці Б. займаў фальклор: выкарыстан-не бел. міфалогіі, вобразаў, матываў, рыт-міка-інтанацыйнага складу бел. народнай песні. Вершы т.зв. беларускага складу — узор лірыкі, стылізаванай пад песенна-на-родную паэтыку. Паэмы Б. — пошук на-цыянальнага эпасу: гераічнага — «Максім i Магдалена», «Страцім-лебедзь», сацыяль-на-бытавога — «Мушка-зелянушка i кама-рык — насаты тварык». Працы Б.-крытыка накіраваны на абарону рэалізму i народ-насці — эстэтычных асноў перадавой бел. літаратуры пач. 20 ст. («Глыбы i слаі», 1911; «За тры гады», 1913; «Забыты шлях», 1915). Адзін з заснавальнікаў навуковай гісторыі беларускай літаратуры («Кароткая гісторыя бел. пісьменнасці да XVI сталец-ця», «Новы перыяд у гісторыі бел. літарату-ры»). Лепшыя апавяданні Б. стаяць каля вытокаў бел. нацыянальнай прозы («Апок-рыф», 1913; «Апавяданне аб іконніку i за-латару...», 1914). Даследаваў л-ру i гісторыю слав, народаў (арт. пра Шаўчэнку, М.Лама-носава, Пушкіна, М.Лермантава, гіст.-эт-нагр. нарысы «Украінскае казацтва», «Га-ліцкая Русь», «Угорская Русь», «Братычэхі» i інш. Паэзія Б. ўвайшла ў духоўную скар-бніцу бел. народа. Яна ўплывае на развіццё бел. паэзіі i сёння, асабліва сваім глыбокім пранікненнем у духоўны свет чалавека i высокай культурай паэтычнага слова. Не-каторыя вершы сталі нар. песнямі («Зорка Венера», «Слуцкія ткачыхі»), многія пакла-дзены на музыку кампазітарамі. У Мінску працуе літаратурны музей М.Багдановіча. Помнікі паэту ў Мінску i Місхоры. Тв:. Творы. Т. 1—2. Мн., 1927—28; Збор тв. Т. 1—2. Мн., 1968; Поўны зб. тв. Т. 1—3. Мн., 1991—95. Літ:. Г р ы н ч ы к М. Максім Багдановіч i народныя паэзія. Мн., 1963; Я г о ж. Шляхі беларускага вершаскладання. Мн., 1973. С. 240— 255; Лойка А. Максім Багдановіч. Мн., 1966; Стральцоў М. Загадка Багдановіча. Мн., 1969; Кабаковіч А.К. Паэзія Максіма Баг-дановіча: Дыялектыка рацыянальнага i эмацыя-нальнага. Мн., 1978; Б а ч ы л а А. Дарогамі
Максіма Багдановіча. 2-е выд. Мн., 1983; Б яр о з к i н Р. Чалавек напрадвесні: Расказ пра
БАГДАНОЎСКІ Яўстафій Іванавіч (1833—1888) Вучоны ў галіне медыцыны, акадэмік (1880). Нарадзіўся ў в. Падолкава Мсці-слаўскага павета Магілёўскай губ. ў сям'і святара. Сярэднюю адукацыю атрымаў ў Магілёўскай духоўнай семінарыі. У 1853 паступіў на казённы кошт у медыка-хірур-гічную акадэмію, якую скончыў у 1858 з залатым медалём. Быў пакінуты пры інсты-туце па ўдасканаленні ўрачоў, дзе пачаў займацца самастойна навуковай дзейнас-цю. Абараніў дысертацыю «Пра рэзекцыю локцевага сучлянення» i атрымаў выключ-ныя ступені доктара хірургіі i доктара медыцыны (1861). Для ўдасканалення ведаў пасланы за мяжу. Быў выбраны ад'юнкт-прафесарам акадэміі на кафедры хірургіч-най акадэмічнай клінікі. У сакавіку 1868 ардынарны прафесар. У час руска-турэцкай вайны 1877—78 працаваў у дзеючай арміі кансультантам-хірургам ад Таварыства Чырвонага Крыжа. Аўтар шэрагу навуко-вых прац. Быў выдатным педагогам, вык-ладаў свой прадмет проста i ясна. Меў шмат вучняў i памочнікаў, якія пазней праславілі айчынную медыцыну. Пры ра-шэнні пытання аб правядзенні аперацыі ён гаварыў сваім вучням: «Пастаў сябе на мес-ца хворага i тады вырашай, што i як яму рабіць: рэзаць або літаваць, кансерваваць ці бравіраваць». Смерць застала яго ў апе-рацыйнай зале адразу пасля заканчэння аперацыі, якая праводзілася пад яго кіраў-ніцтвам. Те.: Опыты переноса костей от одного животного к другому // Медицинский вестн. 1861.
БАГДАШЭЎСКІ (Bogdaszewski) Ігнат(1809 —каля 1870) Польскі паэт. Скончыў Мінскую гімна-зію. Вучыўся ў Віленскім універсітэце. По-тым жыў у фальварку Антосін (цяпер в. Антосіна Дзяржынскага р-на Мінскайвобл.). Выбіраўся маршалкам шляхты Мінскай губ. (1841). Аўтар паэтычнага зборніка «Некалькі абалад i аповясцей» (Вільня, 1826), у якім выкарыстаў матывы беларускага фальклору. Першы перакладчык на польскую мову «Гістарычных дум» К.Рылеева (Вільня, 1829). Паводле сведчання маці Ю.Славацкага, Б. пісаў «рускія» (г.зн. беларускія) песенькі, музыку да якіх падбірала яго сястра Антаніна. А.В.Мсыьдзіс.
БАГРЫМ Паўлюк (Павел Восіпавіч; 14.11.1812—1891) Беларускі паэт-дэмакрат. Нарадзіўся ў в. Крошын Навагрудскага павета (цяпер Ба-ранавіцкі р-н) у сям'і рамесніка. Пачатко-вую адукацыю атрымаў у Крошынскай па-рафіяльнай школе. 3 дзяцінства захапляўся мастацкай літаратурай, асабліва паэзіяй. Рана пазнаёміўся з творамі Гамера i Эзопа, якія ўразілі яго хараством вершаскладання i гуманізмам. Пад уплывам фальклору i na-эзіі Ю.Нямцэвіча i A.Нарушэвіча, яе свабо-далюбства i антыфеадальнай накіраванасці Б. сам стаў складаць вершы. У ix гучалі за-мілаванасць да роднага краю, яго прыроды, людзей, боль за ix нялёгкае жыццё пры паншчыне, імкненне да свабоды. Сялян-скія хваляванні, што адбыліся ў роднай вёсцы, не пакінулі Б. ў баку, i ён адгукнуў-ся на гэтыя падзеі сваімі вершаванымі рад-камі, чытаў аднавяскоўцам забароненыя
вершы іншых аўтараў. Пры вобыску жандармы знайшлі ў Б. спіс ананімнага верша-ванага твора «Гутарка пана з хлопам». За распаўсюджванне антыпрыгонніцкіх вер-шаў ён быў здадзены ў рэкруты i прайшоў доўгі i нялёгкі шлях царскай службы. Вяр-нуўшыся, працаваў кавалём у роднай вёс-цы. Пра яго майстэрства сведчыць вялікая прыгожая выкаваная ім жырандоль (люстра), якая да гэтага часу знаходзіцца ў Кро-шынскім касцёле. Над яе стварэннем ён працаваў некалькі гадоў. 3 яго творчай спадчыны да нас дайшоў толькі адзін верш «Заиграй, заиграй, хлопча малы...», напіса-ны ім у юнацкім узросце i надрукаваны ва ўспамінах навагрудскага адваката І.Яцкоў-скага «Аповесць з майго часу» (Лондан, 1854, с 257—265). Вось што піша Яцкоў-скі: «...Сенатар i рэктар хвалілі поспехі вуч-няў, гаворачы, што ксёндз Магнушэўскі робіць паслугу краю. Гэта пахвала тым менш здавалася яму падступнай, што ён у глыбіні душы быў перакананы ў яе шчы-расці. I вось пачаў разважаць, якія ў тых бедных хлопцах схаваны таленты, якім, ка-лі б дапамаглі развіцца, можна было б да-сягнуць вялікай карысці, — што адзін асабліва мог бы зрабіцца славутым паэтам, i як доказ выклікаў Пётрака, каб ён прачы-таў уласныя вершы на беларускай гаворцы, напісаныя без чыйго-небудзь натхнення i ўзору. Заахвочаны гэтым, Пётрак дастаў сшытак і, не прадбачачы, што можа быць пакараны за тое, за што дабрадушны ксёндз яго столькі разоў хваліў, пачаў чы-таць свае журботныя элегіі, з якіх толькі некалькі строф засталося ў аўтара ў памяці, i якія тут прыводзім (паралельна ў кнізе падаецца польскі мастацкі пераклад, апу-шчаны намі. — Рэд.): Заиграй, заиграй, хлопча малы, // I ў скрыпачку i ў цымба-лы, /'/ А я заиграю ў дуду, // Бо ў Крашы-не жыць не буду. // Бо ў Крашыне пан сярдзіты, // Бацька кіямі забіты, // Маці тужыць, сястра плача, // Дзе ж ты пой-дзеш, небарача?.. Такія i да таго падобныя чуллівыя нара-канні хлопчыка, які меў усяго дзесятак з нечым год, кранулі пачцівага ксяндза, але зусім іншы ўплыў рабілі яны на бессардэч-ных экзаменатараў, якія, аднак, шэсць ці сем элегій выслухалі з прытворным спачу-ваннем, паглядаючы толькі адзін на аднаго ў найбольш выразных месцах. Пасля пра-чытання сенатар загадаў адцаць яму сшытак, i абодва паехалі з абяцаннем, што па думаюць пра лес такога надзвычайнага па-эта. Ксёндз яго пагладзіў у знак задаваль-нення i запэўніў, што гэта яму пойдзе на карысць. Аднак якое ж было яго засмучэн-не i роспач, калі праз некалькі дзён бязвін-ны хлопчык быў забраны паліцыяй у рэкруты, якіх ён так баяўся... Пётрак з Кро-шына за талент, дадзены яму ад Бога, за-знаў самае жорсткае няшчасце!» Верш Б. — сапраўдны шэдэўр бел. лірыкі 19 ст., ён кранае глыбінёй i непасрэднасцю пачуц-цяў, яркім народна-песенным каларытам, сілай пратэсту супраць прыгону. Б. памёр i пахаваны ў роднай вёсцы. У 1985 у Крошыне адкрыты музей нар. мастацтва i рамёстваў імя Б. Літ:. Александровіч С. Незабыўнымі сцежкамі. 2 вьш. Мн., 1962; Паўлюк Багрым. Мн., 1994.
БАГУСЛОЎСКІ (Багуслаўскі) Юзаф Канстанцін (9.12.1754—14.3.1819) Рэлігійны i грамадскі дзеяч, філосаф, правазнавец, тэолаг, калекцыянер. Месца нараджэння невядома. Працаваў пераважна ў Вільні. Прафесар Галоўнай школы Вялі-кага княства Літоўскага, член Адукацыйнай камісіі. Закончыўшы курс навук у грамад-скім вучылішчы ў Злачаве на Харкаўшчы-не, уступіў у ордэн піяраў i быў выкладчы-кам у ix школах у Міжрэччы на Валыні i ў Варшаве. У 1790 прызначаны прафесарам багаслоўя ў Віленскі універсітэт, у якім з 1804 па 1812 быў дэканам факультэта ба-гаслоўскіх i маральных навук, i адначасова капеланам. Перайшоў па дазволу папы Рымскага ў свецкае духавенства. Склаў зборнік біяграфій дзяржаўных дзеячаў Вя-лікага княства Літоўскага i Рэчы Паспалі-тай (Варшава, 1788, 2-е выд., Вільня, 1814). Сабраў больш за 200 партрэтаў знакамітых людзей краю. Пабудаваў для гэтай калек-цыі асобны дом у Вільні. Пасля смерці Б. калекцыя была распрададзена з публіч-ных таргоў. Аўтар кнігі «Пра дасканалае за-канадаўства» (1786), у якой поруч з натуральным правам як асновай справядлівага заканадаўства разглядаў чалавека як адзін-ства двух субстанций — матэрыяльнай i духоўнай. Падзяляў асветніцкае палажэнне пра тое, што чым больш будзе адукаваны народ, тым дасканалей будуць яго законы. Б., як i Х.Страйноўскі, абгрунтоўваў неаб-ходнасць канстытуцыйных форм кіраван-
ня, крытыкаваў самадзяржаўе i арыстакра-тычную алігархію. Асветніцкая накірава-насць адчувалася ва ўсёй яго творчасці, на-вукова-педагагічнай i фамадскай дзейнас-ці. Te.: Życie sławnych Polaków krotko zebrane. T. 1—2. Wilno, 1788—1814. Jlim.: Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 224—225; Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1977; Бирало А.А. Философские проблемы в науке эпохи Просвещения в Белоруссии и Литве. Мн.,1979. Э.К.Дарашэвіч.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 664; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |