КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Барэйка
БАРЭЙКА БАРЫЧЭЎСКІ (Барычэўскі-Тарнава) Іван Пятровіч (1810—24.7.1887) Беларускі археограф, гісторык, этнограф, фалькларыст i перакладчык. Нара-дзіўся ў сям'і святара Мінскай епархіі. Вы-хоўваўся ў Мінскай духоўнай семінарыі, потым у Кіеўскай духоўнай акадэміі. Пасля заканчэння акадэміі са ступенню старшага кандидата ў 1833—35 быў выкладчыкам славеснасці ў Арлоўскай семінарыі. Пазней служыў на адміністрацыйных пасадах у ве-дамствах шляхоў зносін i публічных збуда-ванняў, дзяржаўных маёмасцей i інш. На-вукова-літаратурную дзейнасць пачаў у 1837 артыкуламі ў часопісе «Журнал Министерства народного просвещения», сярод ix «Пра рускі летапіс у Літве, названы Хро-нікай Быхаўца» (1838), «Першае падарожжа англічан у Расію ў 1553» (1838) i інш. У 1840—41 паявілася яго першая вялікая праца «Аповесці i паданні народаў славян-скага племені» (у 2 частках), працягам якой былі «Народныя славянскія апавядан-ні» (1844). Гэтыя працы ўключалі значную колькасць матэрыялаў, якія публікаваліся ўпершыню. Б. адзін з першых пачаў выву-чаць гісторыю i старажытнасці народаў Вя-лікага княства Літоўскага, напісаў грунтоў-ныя працы «Даследаванне пра паходжанне, назву i мову літоўскага народа» (1847), «Праваслаўе i руская народнасць у Літве» (1851) i шэраг артыкулаў. Пазней Б. рэда-гаваў 5-ы том выдання «Акты Заходняй Ра-сіі». Аўтар публікацый i артыкулаў па розных галінах ведаў. Зрабіў шмат выкладак па пытаннях гісторыі епархій i іерархаў, апісання манастыроў, гісторыі i старажыт-насцей, гісторыі кнігадрукавання, мова-знаўства, статыстыкі, этнаграфіі i інш. Па-мёр у Выбаргу. Аляксандр, гл. Ходзъка Аляксандр Юзаф (1729—1762) Прафесар красамоўства Віленскага шля-хецкага калегіума, перакладчык Цыцэрона на польскую мову. Месца нараджэння не-вядома. У 1763 у Вільні выйшла яго праца «Навука пра красамоўства» (выдавалася двойчы), якая складалася з трох самастой-ных частак: свабоднага выкладання рыто-рыкі Цыцэрона, разважанняў пра карысць, што прыносіць моладзі вывучэнне краса-моўства, i падборкі ўзорных прамоў дзяр-жаўных дзеячаў Рэчы Паспалітай. Асновы красамоўства выкладзены Б. уперамежку з разважаннямі пра значэнне i мэты наву-чання i выхавання, пра ролю настаўніка, месца навукі ў жыцці грамадства, неабход-насць палітычных рэформ. Глыбока ўсве-дамляючы неабходнасць выхаду духоўнай культуры Рэчы Паспалітай ca стану дэпрэ-сіі, лічыў за неабходнае павышаць ролю навукі ў жыцці грамадства, гаварыў пра не-пазбежнасць рэформ. У канцы кнігі заклі-каў моладзь настойліва авалодваць ведамі, бо гэта дасць магчымасць з часам упарад-каваць дзейнасць сеймаў i сеймікаў i іншых дзяржаўных органаў, умацаваць міжнарод-ны аўтарытэт Рэчы Пасп&тітай. Усё гэта збліжае Б. з асветнікамі Беларусі i Літвы апошняй трэці 18 ст. Шт.: Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII — середине ХУТП в. Мн., 1971. С. 128—129. В.В.Краснова.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 431; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |