Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Богуш-сестранцэвіч




БОГУШ

БЛУС

БІСІС

БІРУТА

[сапр. Даравінская (Derewińska) Амелія; 1863—27.7.1891]

Беларуская і польская фалькларыстка i этнограф. Нарадзілася ў в. Ройсталі, цяпер у межах Вільнюса. Адуканыю атрымала ў Варшаве. Настаўнічала ў Лідскім пав., дзе затевала беларускі фшіьклор і праводзіла этнаграфічныя назіранні. Друкаватася ў краязнаўчым часопісе «Wisła» («Вісла»). У 1889 змясціла ў ім нарыс «Дажынкі на Літ-ве», у якім дала апісанне жніўнага абраду з песнямі ў в. Шаўры Лідскага павета, па-данні «Сосны ў Лідзе», «Пра касцёл святой Ганны ў Вільні», «Паданне пра Пілакаль-ную rapy» (у Ваўкавыскім пав.). У часопісе «Zbiór wiadomości do antropologii krajowej» («Зборнік паведамленняў па айчыннай ан-трапалогіі». 1892. Т. 16) пасмяротна апублі-каваны «Беларускія песні з Лідскага паве­та», куды ўвайшлі 24 тэксты пазаабрадавай лірыкі (сямейна-бытавыя, рэкруцкія, лю-боўныя песні), і ў часопісе «Wisła» (1899. Т. 13) нарыс «Над прускай граніцай» з апі-саннем жыццёвага укладу літоўцаў паўднё-ва-заходняй часткі Ковенскай губ. Аўтар манаграфіі «Народ Лідскага павета» («Апі-санне Лідскага павета», не збераглася). Асобныя рукапісы, дакументы, звязаныя з

 

 

 

дзейнасцю Б., знаходзяцца ў архівах Віль-нюса i Варшавы.

Літ.: Саламевіч Я. Даследчыца беларускага фальклору // Полымя. 1969. № 11; В а с i л е в i ч У.А. Бірута // Васілевіч У.А. Збіральнікі. Мн., 1991. І.У.Самшевіч, У.А.Васілевіч.

Стафан

(Bisio Stefan Wawrzyniec;

каля 1720 —каля 1784)

Вучоны-медык, філосаф, прадстаўнік прыродазнаўчага матэрыялізму на Беларусі 2-й паловы 18 ст. Нарадзіўся ў Венецыі. Вывучаў медыцыну ў Павіі, дзе ў 1746 аба-раніў дысертацыю на ступень доктара ме-дыцыны i філасофіі. К&пя 1748 быў прафе-сарам лекарскага калегіума ў Турыне, по-тым займаўся ўрачэбнай практыкай у Ве-нецыі. У 1763 па запрашэнні прыехаў у Вя-лікае княства Літоўскае i праіхаваў спачатку хатнім урачом у маёнтку каля Драгічына, потым у К.Радзівіла, празванага Пане Ка-ханку. Каля 1772 быў урачом пры Вілен-скай акадэміі. У час знаходжання на Бела-русі з 1770 выкладаў у Нясвіжы на секцыі паталагічнай анатоміі, эксперыментаваў на жывёлах у Вільні, меў дачыненне да ства-рэння анатамічнага кабінета пры Віленскім універсітэце. У 1779—80 у Львове. Пасля рэформы Віленскай акадэміі i стварэння асобнага медыцынскага калегіума ў 1781 прызначаны яго прафесарам i да 1782 узна-чальваў кафедру тэорыі ўрачэбнай анатоміі, а пазней кафедру фізіялогіі i анатоміі. У 1787 пакінуў універсітэт i вярнуўся на ра-дзіму ў Італію. Аўтар некалькіх медыцын-скіх трактатаў. Рашуча выступаў супраць умяшання рэлігіі ў медыцыну. Апублікаваў на лацінскай мове твор «Адказ С.Бісіса, доктара філасофіі i медыцыны, сябру філо-сафу на пытанні адносна меланхоліі, магіі i каўтуна» (1772), у якім з навукова-матэрыя-лістычных пазіцый падыходзіў да этыялогіі шэрагу нервова-псіхічных захворванняў, тлумачыў ix паходжанне пэўнымі паталагіч-нымі зменамі нервовай сістэмы. Б. лічыў, што галоўную ролю ў псіхіцы адыгрывае мозг, асабліва яго крывяносныя сасуды. Нягледзячы на тое, што аб'ектыўнае яго вывучэнне вышэйшай нервовай сістэмы ў той час было ў зародкавым стане, погляды Б. можна безумоўна разглядаць як спробу матэрыялістычнага тлумачэння духоўнай сферы.

Літ.: Очерки истории философской и социо­логической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 236.

Франц Феліксавіч (Ілья Піліпавіч)

Паэт, аўтар вершаваных твораў кансер-ватыўнага кірунку 2-й паловы 19 ст. Нара-дзіўся ў Быхаўскім пав. Магілёўскай губ. ў сялянскай сям'і. Паводле некаторых звес-так, служыў чыноўнікам на Магілёўшчыне. Заўзяты манархіст i праціўнік вызваленчага руху. У 1862, ва ўмовах рэвалюцыйнага ўздыму, напісаў на беларускай мове, якой добра валодаў, вершаваныя гутаркі «Пра-мова Старавойта да сялян аб свабодзе» i «Прамова Старавойта (для чытання маім землякам)», у якіх заклікаў сялян да пако-ры i цярпення, славіў цара i сялянскую рэ-форму 1861, даводзіў справядлівасць сацы-яльнай няроўнасці. Гутаркі былі вельмі аператыўна надрукаваны ў Магілёве i выка-рыстаны для спынення сялянскага антырэ-форменнага руху. Існуюць звесткі, што Б. напісаў яшчэ нейкі твор «супраць агіта-тараў польскага паўстання». Пасля паў-стання 1863—64 працаваў на чыгунцы ў Бузулуку, звольнены, некаторы час жыў у Самары. У той час яго звалі Ілья Піліпавіч. Гэта значыць, што пад гутаркамі 1862 ён паставіў несапраўдныя імя і імя па бацьку (Франц Феліксавіч) або змяніў ix пасля (магчыма, пры пераходзе з каталіцызму ў праваслаўе). У Самары зноў прапанаваў свае пяро ўраду. На пачатку 1881, незадоў-га да забойства Аляксандра II, прыслаў мі-ністру ўнутраных спраў некалькі вершаў на рускай мове, прысвечаных цару, i прасіў надрукаваць ix для чытання на фабрыках i заводах, каб супрацьдзейнічаць агітацыі «дэмакратаў-сацыялаў». Пры гэтым ён спа-сылаўся на свой беларускі вопыт 1862. Вершы 1881 было дазволена надрукаваць э некаторымі купюрамі (выкінуты радкі пра беднасць i ўціск народа). Далейшы лёс ix, як i самога аўтара, невядомы. Беларускія гутаркі Б. — цікавы дакумент той эпохі. Незалежна ад намераў аўтара ў ix адлюс-траваны рэаліі тагачаснага народнага жыц-ця. антыпрыгонніцкія настроі сялянства, яго абыякавасць да рэлігіі i г.д. Некаторыя даследчыкі звязваюць з Б. таксама ананім-ную празаічную брашуру «Бяседа старога вольніка з новымі пра іхняе дзела», выда-

 

 

дзеную ў Магілёве (1861), аўтарам якой лі-
чыцца А.Кісель. Г.В.Кісялёў.

Францішак Ксаверый Міхал (1.1.1746—4.4.1820)

Філосаф, гісторык, тэолаг, пісьменнік Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся ў Вількамірскім пав. Віленскага ваяв. Скон-чыў езуіцкі калегіум i Віленскую езуіцкую акадэмію. Пасля забароны ордэна езуітаў (1773) працаваў хатнім настаўнікам у А.Ты-зенгаўза, наведаў разам з ім Германію, Францыю, Італію. Пасля адстаўкі Тызен-гаўза жыў у Вільні, быў прэлатам, каад'ю-тарам віленскім, прэзідэнтам Трибунала цывільнага, займаўся навукай. Выступаў супраць Таргавіцкай канфедэрацыі. За ўдзел у Барскай канфедэрацыі (быў яе ге­неральным сакратаром) i ў паўстанні А.Т. Касцюшкі быў інтэрніраваны ў Смален-ску. Пасля вяртання ў Вільню стаў прэла­там, з 1803 —генеральным інспектарам лі-тоўскіх школ. 3 1804 жыў у Варшаве, цал-кам прысвяціў сябе навуцы. Ганаровы член шматлікіх еўрапейскіх навуковых таварыс-тваў. Аўтар твораў «Філосаф без рэлігіі» (1785), «Пра пачатак народа i мовы літоў-скай» (1808), «Літаратурнае жыццё М.ГТа-чобута», «Пахвала Іахіму Храптовічу», «Ус-паміны пра Антонія Тызенгаўза» (1820) i інш.

У ліку найважнейшых светапоглядных пазіцый Б. былі наступныя: вызваліць ся-лянства з-пад прыгону, наблізіць мяшчан у ix прававым становішчы да шляхты, заах-вочваць духавенства да таго, каб веданне рэлігійных догматаў пашыралася, а вера была адзінай, г.зн. каталіцкай, i такім чы-нам аб'яднаць край на аснове аднадумства. Склаў план напісання гісторыі польскага народа, але здзейсніць яго не паспеў. 3 мэ-тай лепшага вывучэння мінулага лічыў не-абходным праводзіць археалагічныя рас-копкі, у прыватнасці, на тэрыторыі Вяліка-га княства Літоўскага. Многія працы Б. засталіся неапублікаваныя. Пісаў на польскай мове. Памёр у Варшаве.

Г.A. Масіыка.

 

Станіслаў Іванавіч (3.9.1731—13.12.1826)

Беларускі палітычны i царкоўны дзеяч, вучоны-славіст, пісьменнік. Нарадзіўся ў в. Занкі Ваўкавыскага пав. Гродзенскага ваяв, (цяпер Свіслаіжі р-н) у сям'i шляхіііцаў пратэстанцкага веравызнання. Дзядзька В.Дуніна-Марцінкевіча. Вучыўся ва універсі-тэтах Кёнігсберга (Круляўца; цяпер Калі-нінград), Франкфурта, Амстэрдама, Лонда-на. Пасля вучобы ў Франкфурцкім універ-сітэце служыў афіцэрам у прускім гусар-скім пшіку, а потым перайшоў у Літоўскую гвардыю. У 1761 выйшаў у адстаўку i зай-маўся выхаваннем дзяцей князя Радзівіла, у доме якога перайшоў у каталіцтва. Пасля заканчэння ў 1763 Галоўнай школы піяраў у Варшаве пасвечаны ў ксяндзы. Служыў настаяцелем у Гомелі i Бабруйску, каноні-кам у Вільні, дзе ўзведзены ў сан епіскапа-суфрагана. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспа-літай (1772) i далучэння ўсходняй часткі Беларусі да Расіі прызначаны епіскапам беларускім, у 1782 — архіепіскапам, кіраў-ніком беларускай каталіцкай епархіі, а по­тым мітрапалітам усіх рымска-каталіцкіх цэркваў у Расіі. Кацярына II дамаглася для яго ад рымскага папы правоў кардынала, Павел I узвёў яго ў званне камандора Вялі-кага Крыжа св. Іаана Іерусалімскага. Ня-гледзячы на самыя высокія рангі i саны ў царкоўнай іерархіі, быў абыякавы да рэлі-гіі, выступаў супраць разумовага прыгнёту i схаластыкі ў навуцы. Выступаў праціўнікам езуітаў і, апіраючыся на падтрымку расій-скіх імператараў, вёў барацьбу з экспансіяй Ватыкана на ўсход. Намаганнямі езуітаў у 1800 Б.-С. высланы з Пецярбурга, але праз год вярнуўся і стаў папскім прымасам.

Быў шырока адукаваным чалавекам, дасведчаным у літаратуры, гісторыі, агра-

 

 

homu i медыцыне, займаўся даследаваннем многіх гуманітарных праблем. У коле яго навуковых інтарэсаў былі праблемы пахо-джання славян, прапаганда ідэй асветніц-тва i гуманізму. Асаблівую ўвагу надаваў даследаванню Беларусі. 3 1813 — прэзі-дэнт Вольнага эканамічнага таварыства, член Расійскай акадэміі навук i Пецярбург-скай медыка-хірургічнай акадэміі. Свае аў-тарытэт, высокія пасады па лініі духоўнай службы i сродкі ён часта выкарыстоўваў на пашырэнне асветы. Яго намаганнямі ад-крыта значная колькасць новых школ на Беларусі, ахвяраваў свой дом у Пецярбургу пад гімназію. На свой кошт Б.-С. пабуда-ваў у Пецярбургу касцёл св. Станіслава. У перыяд знаходжання на пасадзе магілёў-скага архіепіскапа (з 1782) заснаваў у Магі-лёве друкарню (Магілёўская прыдворная друкарня; дзейнічала ў 1774—97), дзе вы-дадзена больш за 50 назваў кніг на рускай, польскай, лацінскай i французскай мовах. Тут Б.-С. напісаў, паставіў і выдаў у 1783 трагедию «Гіцыя ў Таўрыдзе». У 1793 вы-даў у гэтай друкарні сваю гісторыка-края-знаўчую працу «Аб Заходняй Расіі», пры-свечаную пытанням гісторыі ўсходнесла-вянскіх народаў, абгрунтаванню гістарыч-най еднасці беларусаў, украінцаў i рускіх. Ён быў ініцыятарам выдання календароў («Каляндар беларускіх намесніцтваў на 1783 г.», «Каляндар беларускі» 1784—95). Сярод яго найбольш грунтоўных даследа-ванняў i выданняў «Гісторыя Таўрыды» (т. 1—2, Браўншвейг, 1800, рускі пераклад, Спб., 1806), «Гісторыя сарматаў i славян» (т. 1—4, Спб., 1812), «Даследаванне аб па-ходжанні рускай мовы», «Літоўская фама-тыка» (мелася на ўвазе граматыка беларус-кай мовы; не выдадзена). Ёсць падставы сцвярджаць, што Б.-С. аўтар «Беларускай граматыкі» (рукапіс пакуль не знойдзены). Ён напісаў шмат вершаў, драматичных твораў на польскай i лацінскай мовах, вы-даў значную колькасць твораў у сваім пера-кладзе з еўрапейскіх моў. Спадчыну Б.-С. часткова выдаў у 1872 А.Вярыга-Дарэўскі.

Літ.: Краткое начертание деятельной и тру­довой жизни... Станислава Богуша-Сестренцеви-
ча. СПб., 1826; Мальдзіс А.І. Кнігадрукаванне Беларусі ў XVIII стагоддзі // Книга,
библиотечное дело и библиография в Белорус­сии. Мн., 1974. І.П.Хаўратовіч




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 753; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.