Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Будзіла

БРЭТЭ

БРЭН

БРЖЭСКІ

Мікалай Карнілавіч (1860—9.8.1910)

Эканаміст, публіцыст. Нарадзіўся ў Мінску, дзе скончыў мясцовую гімназію. Вучыўся на юрыдычным факультэце Пе-цярбургскага універсітэта. Яшчэ студэнтам 4-га курса атрымаў прэмію i залаты медаль за конкурсную працу «Дзяржаўныя даўгі Расіі...». Пасля заканчэння універсітэта ў 1886 атрымаў пасаду ў Міністэрстве фінан-саў. 3 1891 прайаваў рэферэнтам у канцы-лярыі Дзяржаўнага савета. У 1893 стаў чле­нам тарыфнага i гандлёва-прамысловага камітэта Міністэрства фінансаў i адначасо-ва намеснікам дэпартамента ўскосных па-даткаў. Пагаршэнне здароўя i тое, што ён, хоць i быў праваслаўнага веравызнання, у сваім пецярбургскім доме паводзіў сябе як польскі шляхціц, перашкодзіла таленавіта-му эканамісту i правазнаўцу ў яго росце па службе. Выбаршчыкі ад Мінскай губерні хацелі выбраць яго сваім дэпутатам у 1-ю Дзяржаўную думу Расіі, але Б. саступіў гэта месца больш вядомым i папулярным кан­дидатам. У 1909 Б. ахвяраваў сваю біблія-тэку (каля 3 тыс. тамоў каштоўнай літара-туры па фінансавых пытаннях) Віленскаму таварыству сяброў навук, якое аддзячыла ахвярадаўца наданнем яму тытула члена-пратэктара таварыства. Аўтар прац «Падат-ковая рэформа: французскія тэорыі XVIII ст.» (1888, магістэрская дысертацыя) i «Круга-вая парука сельскіх суполак...» (1896, у 1897 за яе Б. присвоена ступень доктара фінансавага права), нарыса аб прававым становішчы сельскіх суполак. Быў рэдакта-рам юбілейнага выдання «Стагоддзе Мініс-тэрства фінансаў», у якім змясціў гістарыч-ны агляд заканадаўства аб ускосных палат­ках. Памёр Б. ў Расіенскім павеце. Пахава­ны ў Вільні.

Келясцін Іванавіч (каля 1800—29.3.1875)

Беларускі краязнавец, збіральнік фальк-лору. Нарадзіўся на Брэстчыне. Скончыў Брэсцкае шасцікласнае вучылішча. У кан-цы 1820-х гадоў вучыўся і працаваў пісьма-водам у Жыровіцкай семінарыі. 3 1831 свя-тар у Кобрыне, з 1838 настаяцель царквы ў в. Стары Корнін Бельскага павета Гродзен-скай губ. Аўтар працы «Мясцовае этнагра-фічнае апісанне Бельскага павета Гродзен-скай губерні...» (нап. ў 1856), у якой ад-люстравана матэрыяльная i духоўная куль­тура беларускага насельніцтва на тэрыторыі Падляшша. Складаецца з 6 раздзелаў: «Вонкавы выгляд», «Мова», «Хатні побыт», «Асаблівасці фамадскага быту», «Разумо-выя'здольнасці, маральныя якасці i адука-цыя», «Народныя паданні i помнікі». У працы 38 песень (з ix 14 вясельных), 24 за-гадкі, 15 прымавак, 2 казкі. Вясельныя песні пададзены ў адпаведнасці з апісан-нем вясельных абрадаў, іншы фальклорны матэрыял змешчаны ў дадатку. Ёсць ма-люнкі адзення, рыбалоўных прылад, жы-лых i гаспадарчых будынкаў i ix планы. Аў-тар параўноўвае штодзённы побыт белару-саў i мазураў, вылучае адметнае i аднолька-вае ў ix культуры. Рукапіс зберагаецца ў ар­хиве Геаграфічнага таварыства ў Санкт-Пе-цярбургу.

Літ:. Л о б а ч М. Па слядах рукапіснага эт-
награфічнага апісання Бельскага павета свя-
шчэнніка Келясціна Брэна з 50-х гадоў XIX ста-
годдзя // Studia polsko-litewsko-białoruskie.
Warszawa, 1988. М.С.Лобач

 

Antoni

Якуб Антоні [Briotet Jakub (1746—25.5.1819)]

Вучоны-медык, хірург, прадстаўнік пры-родазнаўчага матэрыялізму на Беларусі канца 18 ст. Паходзіў з Францыі. Працаваў хірургам у шпіталі ў Ліёне. 3 1768 на пра-цягу 10 гадоў быў празектарам i дэманстра-тарам анатоміі ў шпіталі ў Парыжы, а за-тым у 1777 у Вільні, пры Галоўнай літоў-скай школе, дзе ў 1780 выкладаў хірургію. 3 1781 выконваў абавязкі дэманстратара пры кафедры фізіялогіі i анатоміі, набыў вялікую папулярнасць як выдатны хірург i акушэр. У 1787 атрымаў дыплом доктара медыцыны i хірургіі i пасаду прафесара практычнай хірургіі, у 1791 —патэнт гене-ральнага хірурга войск Вялікага княства Лі-тоўскага. Член-карэспандэнт Парыжскага медыцынскага таварыства, член Віленскага таварыства ўрачоў. Па даручэнні Віленска-га універсітэта заснаваў у 1808 хірургічную клініку, якой кіраваў да 1811. Па ўласнай ініцыятыве арганізаваў навучанне малод-шага медыцынскага персаналу, пры гэтым заняткі па анатоміі праводзіў на польскай мове. У далейшым многія з яго вучняў ста-лі знакамітымі ўрачамі. У 1788— 89 апублі-каваў на французскай мове свае лекцыі па практычнай хірургіі i назіранні за хворымі. Насуперак поглядам рэлігіі на хваробу як боскую кару сцвярджаў, што захворванні выклікаюцца пэўнымі матэрыяльнымі пры-чынамі. Памёр i пахаваны ў Вільні.

Літ.: Очерки истории философской и социо­логической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 235.

 

Іосіф

Беларускі мемуарыст 17 ст., мазырскі харунжы, адзін з кіраўнікоў маскоўскага гарнізона войск Ілжэдзмітрыя II. Меў бага-ты жыццёвы i вайсковы вопыт. У 1611—12 удзельнічаў у захопе i ўтрыманні Масквы. Пасля здачы Масквы сасланы ў Ніжні Ноўгарад i зняволены (1612—19). У выніку абмену палоннымі вярнууся на радзіму. Адзін з аўтараў «Дзённіка падзей, что адно-сяцца да «Смутнага часу» (1603—13) — своеасаблівага летапісу ваенных паходаў i баёў, якія адбыліся з часу з'яўлення на па-літычнай арэне Лжэдзмітрыя I i да разгро­му абложаных у Маскоўскім Крамлі польс-ка-літоўскіх войск апалчэннем К.Мініна i Дз.Пажарскага. Уласнае апавяданне Б. па-чынаецца ў гэтым летапісе з запісу ад 6.9.1607, г.зн. з часу з'яўлення яго ў стане войск Ілжэдзмітрыя II, вядомага ў расій-скай гісторыі як «самазванец» i «тушынскі злодзей». Аўтар — здольны апавядаіьнік, мог зацікавіць чытача сваімі асабістымі на-зіраннямі, а часам i скалыхнуць уяўленне тымі жахамі, сведкам якіх ён быў, як, на-прыклад, страшэнная карціна голаду ў стане абложаных, дзе даходзіла да каніба-лізму.

Літ:. История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 211—212.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
БРАНЕЎСКІ | Буйніцкі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 606; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.