Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

БЫЧКОВЫ. Філосаф, пісьменнік, перакладчык. На-радзіўся ў Слонімскім пав. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Віленскім універсітэце (1794). Пасля 2 гады правёў у замежнай




БЫХАВЕЦ

Юзаф Уладзіслаў (1778—1845)

Філосаф, пісьменнік, перакладчык. На-радзіўся ў Слонімскім пав. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Віленскім універсітэце (1794). Пасля 2 гады правёў у замежнай камандзіроўцы ў Германіі, дзе ўдасканальваў свае веды ў Франкфурцкім-на-Одэры i Кё-нігсбергскім універсітэтах. У Кёнігсбергу слухаў лекцыі І.Канта. Пераклаў на польс­кую мову i выдаў некаторыя яго навуковыя творы («Да вечнага свету», 1796, i інш.). У сувязі ca службай у французскім войску ў 1806 прыпыніў заняткі па філасофіі. Выні-кам вайсковай службы з'явілася яго праца «Ліст пра вайну i прызначэнне жаўнера» (1809). Пасля звальнення з арміі працаваў

 

 

чыноўнікам у міністэрстве ў Варшаве. Пераклаў на польскую мову французскае вы-данне «Цывільная працэдура i матывацыя да кодэкса Напалеона». У 1812 удзельнічаў у вайне супраць Расіі (быў ад'ютантам Мюрата). Пасля вайны нейкі час жыў у Варшаве, a потым пераехаў у Вільню, дзе прысвяціў сваё жыццё навуковай дзейнас-ці. У 1816 надрукаваў працу «Слова пра фі-ласофію...», каб атрымаць кафедру філасо-фіі ў Галоўнай школе ў Варшаве, але ў вы­шку конкурсу гэту пасаду атрымаў іншы вучоны. Б. працягваў сваю асветніцкую дзейнасць. Яго філасофскія погляды фар-міраваліся пад уплывам Канта, але сваім ідэалам лічыў яго вучня Ф.Бутэрвека, які пераасэнсоўваў вучэнне Канта ў духу ідэа-лістычнага антрапалагізму i псіхалагізму. Аўтар працы «Агляд Расіі ў плане гістарыч-ным, статыстычным, матэрыяльным i наву-ковым...» (1817) i інш., перакладаў Лафан-тэна, I.Вашингтона, Гердэра i інш. Памёр i пахаваны ў Вільні.

Літ:. Dzieje filozoficznej myśli polskiej. Kraków, 1912.

Рэвалюцыянеры-народнікі 1870—80-х га-доў. браты.

Яўген Іванавіч (1858—?). Нара-дзіўся ў г. Горкі Магілёўскай вобл. Аргані-зоўваў у Кіеве ваенныя гурткі нарадаволь-цаў. 11.4.1881 арыштаваны i сасланы пад нагляд паліцыі ў Падольскую губ.

Уладзімір Іванавіч (1861 — 18.8.1883). Нарадзіўся ў г. Горкі Магілёў-скай вобл. У 1879 арганізаваў у Кіеве тэра-рыстычны гурток нарадавольцаў. Вёў прапаганду сярод рабочых, вайскоўцаў, мола-дзі, падрыхтаваў замах на жандарскага падпалкоўніка. 11.4.1881 арыштаваны i сасла­ны ва Усходнюю Сібір. Уцёк з турмы, уз-началіў Харкаўскую фупу нарадаволыдаў. У 1883 спрабаваў арганізаваць уцёкі ссыль­ных у Томску, пры арышце застрэліўся.

Аляксандр Іванавіч (1862— 27.9.1925). Нарадзіўся ў в. Ябланаўка Лы-сянскага р-на Чаркаскай вобл. Член Кіеў-скай групы нарадавольцаў. 11.4.1881 арыш­таваны, сасланы пад нагляд паліцыі ў Ма-гілёўскую губ. У студзені 1882 прыгавораны да катаргі i ссылкі ў Сібір; у студзені 1888 уцёк з турмы. Намагаўся аднавіць «Народ­ную волю». У верасні 1888 зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07, у 1918 член Харкаўскага Савета рабочых дэпутатаў.

 

БЯЛІНСКІ (Bieliński)

Даніэль

Дзеяч рэфармацыйнага руху ў Польшчы i Вялікім княстве Літоўскім. Паходзіў з сі-лезскіх мяшчан ці шляхты. 3 1554 вучыўся ў Кракаўскім універсітэце. Служыў прапа-веднікам пры касцёле св. Барбары ў Крака-ве. У канцы 1550-х гадоў адкрыта пе-райшоў у Рэфармацыю. Выконваў абавязкі прапаведніка i святара («міністра») пры рэ-фармацыйных зборах у Бжэзінах, Кракаве, з 1563 у Шыдлоўцы, маёнтку Мікалая Ра-дзівіла Чорнага, з 1570 у Олтушы. У 2-й палове 1570-х гадоў вярнуўся ў Кракаў. У канцы жыішя пераехаў у Вільню, дзе i па­мёр.

Сваю рэфармацыйную дзейнасць распа-чаў пад уплывам Гжэгажа Паўла. Сярод ан-тытрынітарыяў Польшчы i Вялікага княс-тва Літоўскага вылучаўся найбольш рады-кальнымі поглядамі: ад трыдэізму эвалю-цыяніраваў да дытэізму, унітарызму i ана-баптызму. За свой твор, у якім паказаў шматлікія супярэчнасці Новага Запавету ў параўнанні са Старым, часова быў адлуча-ны ад кальвінісцкага руху. Кнігі Б. не заха-валіся i вядомы толькі па звестках іншых аўтараў, апанентаў i палемістаў. С.Будны рэзка крытыкаваў творы Б. ў сваёй кнізе «Пра найважнейшыя артыкулы хрысціян-скай веры». 3 канца 1570-х гадоў Б. пры-трымліваўся даволі памяркоўных кальвініс-цкіх поглядаў. У 1603 яго творы ўвайшлі ў Індэкс забароненых кніг Рэчы Паспалітай.

Літ.: Парэцкі Я.І. Сымон Будны. Мн., 1975; Подокшин С.А. Реформация и об­щественная мысль Белоруссии и Литвы (Вторая половина XVI —нач. XVII в.). Мн., 1970.

Г.Я.Гсыенчанка.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 379; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.