КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Вайніловіч
ВАДКОЎСКІЯ Дзекабрысты, браты. 3 дваран Віцебскай губерні. Іван Фёдаравіч (1790—?) — палкоўнік, камандзір батальёна ў Сямёнаў-скім палку. За спачуванне салдатам у час выступления палка ў 1820 у Пецярбургу прыгавораны да пакарання смерцю, якое заменена турмой; да 1826 сядзеў у віцеб-скай турме. У 1829 высланы ў дзеючую ар-мію на Каўказ. Фёдар Фёдаравіч (1800—20.1.1844) — прапаршчык Нежынскага конна-егерскага палка. Выхоўваўся ў Маскоўскім універсі-тэцкім пансіёне (1810—12), у прыватных пансіёнах Пецярбурга. Вайсковую службу пачаў у Сямёнаўскім палку (1818), потым служыў у прэстыжным Кавалергардскім палку. У 1824 за «непрыстойныя паводзі-ны» (жарты ў адрас імператара i складзе-ную сатырычную песню) пераведзены ў Нежынскі полк. Быў членам Паўночнага i Паўднёвага таварыстваў дзекабрыстаў i па-дзяляў прафаму апошняга — увесці ў Расіі рэспубліканскае праўленне са знішчэннем царскай сям'і. Арыштаваны ў Курску i з 21.12.1825 утрымліваўся ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Асуджаны на вечную катаргу, пазней тэрмін катаргі быў скарочаны да 20, а потым да 13 гадоў. 3 1839 на пасяленні ў Іркуцкай губ., дзе i памёр. Аўтар рэвалю-цыйных вершаў i музыкі песні «Славянскія дзевы». Аляксандр Фёдаравіч (каля 1801 — пасля 1837) — падпаручнік 17-га Егерскага палка. Выхоўваўся ў Маскоўскім універсітэцкім пансіёне, затым у вучылі-шчы св. Пятра ў Пецярбургу i прыватных пансіёнах. Вайсковую службы пачаў пад-прапаршчыкам у Сямёнаўскім палку. За спачуванне салдатам у час выступления палка ў 1820 у Пецярбургу пераведзены ў Крамянчугскі полк, потым у 17-ы Егерскі. У 1823 прыняты ў Паўночнае таварыства сваім братам Фёдарам. Арыштаваны ў час паўстання Чарнігаўскага палка пад Новы, 1826, год у г. Белая Царква (меў намер па просьбе брата Фёдара падняць свой полк у падтрымку паўстаўшых). Пасля следства высланы ў дзеючую армію на Каўказ. У 1830 звольнены з арміі па хваробе пад строгі сакрэтны нагляд па месцы жыхар-ства ў Тамбоўскай губ.
Антон Станіслававіч (1801—45) Рэвалюігыянер-дзекабрыст, удзельнік паў-стання Чарнігаўскага пяхотнага палка, пад-паручнік Чарнігаўскага пяхотнага палка (1823), палкавы кватэрмайстар. 3 дваран Гродзенскай губ. Вайсковую службу пачаў у 1816 падпрапаршчыкам Новарасійскаг
драгунскага палка, у 1819 перайшоў у Чар-нігаўскі пяхотны полк, з 29.4.1819 прапар-шчык. Членам тайнага таварыства не быў. Аб паўстанні ў Пецярбургу даведаўся ў г. Васількаў, дзе жыў разам з С.І.Мураўёвым-Апосталам. У час паўстання Чарнігаўскага пяхотнага палка выконваў даручэнні яго кіраўнікоў: забяспечваў полк правіянтам, узначальваў авангард палка на маршы i падтрымліваў дысцыпліну сярод саідат. Разам з капітанам Казловым прывёў з в. Сне-цінка ў Матавілаўку 1 -ю грэнадзёрскую роту, але тая ўдзельнічаць у паўстанні адмові-лася. У ноч на 2.1.1826 адстаў ад паўстан-цаў і з'явіўся да начальства. Камісія ваен-нага суда ў Магілёве прыгаварыла яго да пакарання смерцю праз адсячэнне галавы. Але паводле заключэння аўдытарскага дэ-партамента Ваеннага міністэрства, канфір-маванага Мікалаем I, быў пазбаўлены чы-ноў, дваранства i высланы ў далёкія гарні-зоны. Некаторы час знаходзіўся ў Сібіры, потым пераведзены на Каўказ. У баях з горцамі паказаў адвагу i воінскае майстэр-ства, заслужыў чын прапаршчыка. Удзель-нічаў у руска-персідскай вайне 1826—28. Потым вярнуўся на Каўказ, дзе i загінуў у адным з баёў супраць горцаў.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 703; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |