КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
ВЯРОЎКІН
ВЫРВІЧ БУЛЬ Ялегі Пранціш (сапр. Карафа- Корбут Элігій Францішак Маўрыкіевіч; 21.4.1835—1880-я гады) Беларускі паэт. Нарадзіўся ў Віцебску ў сям'і дробнага чыноўніка. Вучыўся ў Ві-цебскай гімназіі. У 1856—62 працаваў піса-рам у Віцебскай палаце дзяржаўных маё-масцей. За ўдзел у паўстанні 1863—64 разам з бацькам i братам сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыў у Варшаве, дзе з В.Ка-ратынскім i А. Плугам стварыў беларускі гурток. Як паэт фарміраваўся пад уплывам А.Вярыгі-Дарэўскага. У 1859 упісаў у «Альбом» Вярыгі-Дарэўскага свой адзіны вядо-мы на бел. мове верш «К дудару Арцёму ад наддзвінскага мужыка» — узор бел. грама-дзянскай лірыкі сярэдзіны 19 ст., які яс-крава выяўляе талент i дэмакратычныя па-зіцыі аўтара. Ад імя прыгоннага беларуска-га селяніна В. вітаў творчасць i дзейнасць Вярыгі-Дарэўскага, накіраваную на абаро-ну i асвету працоўнага народа. Верш адмет-ны дасканаласцю формы, паэтычнай сім-волікай, натуральнасцю i чысцінёй мовы. Менш арыгінальны яго польскі верш «Ня-новая думка» (1859), таксама ўпісаны ў «Аіьбом». Творы В. пры жыцці не друкава-ліся. Верш «К дудару Арцёму...» ўпершыню апублікаваны ў «Нашай ніве» (9.11.1912). Те.: У кн.: Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1977. С 112—113; Пачы-нальнікі. Мн., 1977. С 262—264. Літ.: Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971. С 166—167, 203—207; Каваленка В.А. Вытокі. Уплывы. Паскора-насць. Мн., 1975. С 122—123. Кароль (1717—93) Педагог, філосаф. Нарадзіўся ў Браслаў-скім пав. ў беднай шляхецкай сям'і. Пер-шапачатковую адукацыю атрымаў у езуіц-кіх калегіумах Пінска i Дынабурга. Пасля ўступлення ў ордэн езуітаў некаторы час выкладаў у пачатковых класах навучальных устаноў ордэна ў Вільні i Пінску. У 1746 скончыў Віленскую акадэмію. 3 1747 пра-фесар рыторыкі ў Крожскім, з 1749 прафе-сар рыторыкі, гісторыі i геаграфіі ў Нава-грудскім езуіцкіх калегіумах. У 1751—57 вы-хавацель сына віленскага ваяводы ЯнаПльзена. Жыў пры яго двары ў Дынабургу
i Полацку, разам са сваім выхаванцам быў у Францыі, Галандыі i Германіі, дзе выву-чаў арганізацыю асветы. У 1757 прызнача-ны прафесарам Варшаўскага Collegium Nobilium — узорнай на той час навучаль-най установи, дзе вучыліся сыны магнатаў i багатай шляхты. Пазней В. стаў рэктарам гэтага калегіума, прымаў актыўны ўдзел у рэформе езуіцкіх навучальных устаноў, уваходзіў у бліжэйшае акружэнне караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Аўтар двух падручнікаў па гісторыі на француз-скай мове: «Паходжанне сучасных дзяржаў i народаў» (Варшава, 1769) i «Кароткае сіс-тэматычнае выкладанне ўсеагульнай гісто-рыі» (т. 1—2, Варшава, 1766—71). У калек-тыўным творы «Палітычная гісторыя стара-жытных дзяржаў» (Варшава, 1772) В. змяс-ціў свой пераклад з французскай мовы на польскую некалькіх вытрымак з кнігі Ш.Мантэск'е «Пра дух законаў». Як гісторык В. зазнаў уплыў французскай асветнай гісторыяграфіі, асабліва Ш.Мантэск'е i Вальтэра. Ён адмоўна ста-віўся да традыцыйнага разумения гісторыі як гісторыі палітычных падзей i войнаў; тлумачыў гісторыю народа як сукупнасць змен у палітычным жыцці, звычаях, рэлігіі, навуцы, мастацтве, эканоміцы; падкрэслі-ваў, што вывучэнне гісторыі дазваляе атры-маць веды, неабходныя для накіраванай змены ладу сучасных дзяржаў. Шырокую вядомасць В. атрымаў дзяку-ючы сваім падручнікам па геаграфіі, якія адыгралі важную ролю ў пашырэнні геагра-фічных ведаў у Польшчы, Літве i на Беларусь У 1786 ён выдаў у Варшаве «Сучасную геаграфію» (у 1794 перавыдадзена ў Вільні), што паводле задумы павінна была скласці 1-ы том усеагульнай мнагатомнай геагра-фіі. У 1773 у Варшаве выйшаў другі пад-ручнік «Усеагульная геаграфія», у якім быў вялікі самастойны раздзел «Аб палітыцы». Палітыку В. лічыў навукай, блізкай да геа-графіі, i выкладаў яе ў той меры, у якой яна ўваходзіла ў геаграфію. У гэтым раздзе-ле асвятляліся асновы прыродазнаўчага права, права народаў, цывільнага i царкоў-нага правоў, апісаны дзяржаўны лад еўра-пейскіх дзяржаў, ix рэлігіі, секты i інш. Усё гэта дазволіла выкарыстоўваць кнігу як падручнік палітычнай эканоміі. Светапогляд В. супярэчлівы. У яго тво-рах перакрыжаваліся традыцыйныя тэала-гічныя i прагрэсіўныя асветніцкія тэндэн-цыі: з аднаго боку, ён далучаўся да тэалагічных асноў навучання ордэна езуітаў; з другога — разумеў, што ва ўмовах пашы-рэння рацыяналістычнай філасофіі актыў-нае адлюстраванне тэалагічнага тлумачэння з'яў прыроды i фамадскага жыцця можа прывесці да адваротных вынікаў. Таму ён аддаваў перавагу кампраміснай пазіцыі i вельмі часта проста замоўчваў прынцыпо-выя праблемы ў светапоглядзе. Важнае месца ў яго працах займалі пы-танні ролі эканомікі ў жыцці грамадства, а таксама эканамічнага развіцця Рэчы Пас-палітай. Вялікае значэнне ён надаваў ган-длю, у якім бачыў галоўную крыніцу багац-ця краіны. На яго погляд, сродкам пашы-рэння гандлю з'яўляецца развіццё прамыс-ловасці i земляробства; асуджаў вываз сы-равіны за межы краіны i выступаў за ства-рэнне ўласных мануфактур па яе перапра-цоўцы. Літ:. Бирало А.А. Философские проблемы в науке эпохи просвещения в Белоруссии и Литве. Мн., 1979. С. 41—49.
ВЯЖБІЦКІ (Вяржбіцкі; Wierzbicki) Казімір (1704—55) Прафесар Віленскай акадэміі. Нарадзіў-ся на Віцебшчыне. Вывучаў рыторыку, фі-ласофію, тэалогію ў Вільні, быў рэктарам вучылішча ў Жодзішках. У сваёй «Логі-цы...», выдадзенай у 1738 у Вільні, крыты-каваў вучэнне памяркоўных рэалістаў пра рэальнасць універсалій i іманентнасць ix рэчам пачуццёвага свету. Адхіляючы пункт погляду крайніх наміналістаў, якія ператва-ралі універсаліі ў простыя знакі, фікцыі, В. сцвярджаў, што універсаліі ўзнікаюць у розуме ў выніку абстрагавання падобных рысаў рэальна існуючых асобных рэчаў. У тэорыі пазнання В. падзяляў многія пала-жэнні вучэння Дунса Скота. У яго выразна выступалі эмпірычная i сенсуалістычная тэндэнныі. Пачаткам пазнання В. лічыў дзейнасць органаў пачуццяў. У адрозненне ад тамістаў, якія з недаверам ставіліся да паказанняў органаў пачуццяў, ён сцвяр-джаў, што пачуццямі можна пазнаваць рэчы навакольнага свету. Калі б было інакш, то, паводле яго слоў, розум апынуўся б не ў стане што-небудзь сказаць пра рэчы. Розум, які валодае дзейнай сілай, пераўтварае пачуццёвыя вобразы ў пазнанне. В. пры-знаў за аксіёму вядомую формулу сенсуа-
лізму: «Няма нічога ў розуме, чаго раней не было б у пачуццях». Літ:. Бирало А.А. Философская и общественная мысль в Белоруссии и Литве в конце XVII —середине XVIII в. Мн., 1971. С. 35— 36. Міхаіл Лаўрэнцьевіч (1825—20.2.1896) вучоны-архівіст, археограф. Верагодна, паходзіў з Віцебшчыны. У 1839—47 вучыўся ў Полацкай духоўнай семінарыі. У 1847—53 выкладаў у духоўным вучылішчы ў Віцебску, працаваў у Полацкай духоўнай кансісторыі, віцебскіх губернскім праўленні, губернскім статыстычным
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 528; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |