Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Дабравольскі




ДАБРАВОЛЬСКІ

Іван Вікенцьевіч (1780—90-я гады — 1851)

Скрыпач, дырыжор, кампазітар, фальк-ларыст, педагог i музычны дзеяч. Выхадзец з Магілёўшчыны. Быў рэгентам хору i ка-пельмайстрам духавой i інструментальнай музыкі магілёўскага епіскапа Анастасія. Каля 1810 разам з капэлай пераехаў у Ас­трахань, дзе правёў больш за 30 гадоў. 3 пач. 1840-х гадоў праііаваў настаўнікам му-зыкі ў Гродзенскай гімназіі, узначальваў аматарскі аркестр, які выконваў творы кампазітараў-класікаў. У 1816—18 ён выда-ваў «Азиатский музыкальный журнал». Гэ-та была першая ў Расіі спроба выкарыстан-ня літаграфскага спосабу ў нотадрукаванні, a таксама запісу, публікацыі i апрацоўкі з выкарыстаннем прыёмаў еўрапейскай кам-пазітарскай тэхнікі музычнага фальклору народаў Сярэдняй Азіі i Каўказа. У часопі-се друкаваліся i інструментальныя п'есы для хатняга музіцыравання, у т.л. самога Д. («Паланэз» для скрыпкі i інш.).

Літ:. Коростин А.Ф. Начало литографии в России. М., 1943. С. 73—77; К а п и л о в АЛ. Скрипка белорусская. Мн., 1982.

 

Уладзімір Мікалаевіч (11.8.1856—7.5.1920)

Беларускі і рускі краязнавец, этнограф i фалькларыст. Нарадзіўся ў с. Краснасвяц-кае Смаленскага пав. ў сям'і дробнага па-мешчыка. Скончыўшы Смаленскую гімна-зію, у 1876 паступіў на філалагічны фа-культэт Маскоўскага універсітэта. У сту-дэнцкія гады праяўляў цікавасць да этна-графіі, наведваў лекдыі Ф.Буслаева, Ф.Кор-ша, У.Мілера, прымаў удзел у працы этна-графічнага гуртка. Пасля заканчэння уні-версітэта (1880) працаваў выкладчыкам лі-таратуры, логікі i гісторыі ў Смаленскай жаночай гімназіі. Праз 3 гады з-за хваробы выйшаў у адстаўку і, пасяліўшыся ў вёсцы, збіраў i запісваў народныя песні, казкі, ле­генды, паданні, замовы, прыказкі i пры-маўкі, якія пазней увайшлі ў «Смаленскі этнаграфічны зборнік» (ч. 1—4, 1891 — 1903). Матэрыялы Д. збіраў у асноўным ся-род сялян, зусім не карыстаўся апублікава-нымі фальклорнымі творамі. Галоўны прын-цып, якога ён прытрымліваўся ў сваёй ра-боце, — асабісты запіс фальклорных тво-раў з вуснаў народа з захаваннем асаблівас-цей гаворкі. Навуковыя інтарэсы вучонага былі шматграннымі. Ён даследаваў народ­ныя абрады i святы, народны тэатр, выву-чаў вераванні народа, збіраў прадметы по-быту i інш. Разам з М.Дз.Бэрам ён запісаў больш за 500 мелодый сабраных ім песень (адшуканы 182 запісы; 9 напеваў балад упершыню апублікаваны ў кн. «Балады», кн. 2, 1978). У яго творчай спадчыне арты-кулы «Прыказка i загадка» (1898), «Смерць, пахаванне i галашэнні» (1900), «Кроены» (1902), «Адрозненні ў вераваннях i звычаях беларусаў i велікарусаў Смаленскай губер-ні» (1903), «Юр'еў дзень у Смаленскай гу-берні» (1908), «Абрады i павер'і, якія даты-чацца хатніх i палявых работ сялян Сма­ленскай губерні» (1909), «Смаленскі аблас-ны слоўнік» (1914) i інш., апублікаваныя пераважна ў часопісах «Этнографическое обозрение» i «Живая старина». Прысвяціў-шы жыццё навуковай дзейнасці, Д. ўвесь час адчуваў вялікія матэрыяльныя цяжкас-ці, шукаў работу, якая не перашкаджала б яго збіральніцкай і краязнаўчай дзейнасці. 3 1902 служыў інспектарам народных ву-чылішчаў Разанскай губ., з 1906 — інспек-тарам народных вучылішчаў у Смаленскай

 

 

губ. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі вык-ладаў гісторыю рускага тэатра i этнаграфіі ў Беларускім народным універсітэце (Мас-ква), Віцебскім інстытуце народнай асветы, Смаленскім аддзяленні Маскоўскага археа-лагічнага інстытута. У пачатку мая 1920 па даручэнні Аддзела народнай адукацыі накі-раваўся для збірання этнаграфічнага матэ-рыялу ў вёску. У ноч на 8 мая за 25 вёрст ад Смаленска Д. забіты бандытамі.

Літ.: Дмитриев В.В. В.Н.Добровольс­кий: (Краткий биогр. очерк). Смоленск, 1930; Бандарчык В.К. Псторыя беларускай эт-награфіі XIX ст. Мн., 1964; Акунькова А.М. Беларуская казка ў запісах У.М.Дабра-вольскага // Беларуская фалькларыстыка. Мн., 1980.

ДАБШЭВІЧ (Dobszewicz) Бенядзікт (12.3.1722—1799)

Прадстаўнік эклектычнай філасофіі на Беларусі і ў Літве, тэолаг, езуіт. Нарадзіўся каля Навафудка. Адукацыю атрымаў у Навагрудскім езуіцкім калегіуме i Вілен-скай езуіцкай акадэміі. Перыяд яго вык-ладчыцкай дзейнасці ў Навагрудку — ціка-вы эпізод асветы на Беларусі. Паводле шматлікіх звестак у 2-й палове 18 ст. ў На­вагрудку быў вельмі высокі на той час уз-ровень выкладання, у вялікай пашане былі дакладныя навукі, існавалі добра абсталя-ваныя фізічныя i інш. кабінеты. Адначасо-ва з Д. тут працаваў С.Шадурскі. Галоўная праца Д. «Погляды новых філосафаў...» фактычна складаецііа з лекідый у Навагруд-скім езуіцкім калегіуме, дзе ён выкладаў фізіку, матэматыку, філасофію i тэалогію. 3 1758 Д. стаў выкладчыкам Віленскай езуіц-кай акадэміі, з 1773 —дэкан тэалагічнага факультэта гэтай акадэміі. Дакладных звес­так пра яго далейшы лес не знойдзена. Але можна меркаваць, што яму не даравалі за-надта смелыя выступленні супраць схалас-тыкі i падтрымку новай філасофіі (многімі тэолагамі атаясамлівалася з атэізмам). Ён вымушаны быў пакінуць працу ў акадэміі i перабрацца ў мястэчка Кражай (на захадзе Літвы), дзе i памёр.

Яго жыццё i творчасць мала вывучаныя, хоць апрача беларускіх даследчыкаў яго фі-ласофскімі поглядамі зацікавіліся вядомы германскі даследчык, гісторык, акадэмік Э.Вінтэр, польскія даследчыкі, у т.л. Л.Хмай. Светапогляд Д. рэлігійна-ідэаліс-тычны, але аб'ектыўна ён пашыраў на Беларусі новую прагрэсіўную філасофію, на-туразнаўства i своеасаблівае асветніцтва (у тым сэнсе, у якім Вінтэр выкарыстоўваў тэрмін «рэлігійнае асветніцтва»). У гэтай плыні Д. напісаў некалькі спецыяльных кніг па логіцы, у т.л. «Лекцыі па логіцы..., напісаны А(йцом) Бенядзіктам Дабшэві-чам... доктарам i прафесарам філасофіі на аснове ўхваленых меркаванняў старажыт-ных i больш новых мысліцеляў для выка-рыстання служкамі філасофіі» (Вільня, 1761). Найбольш плённымі былі 1760—61-я гады, калі Д. напісаў 3 кнігі. Усяго ён над-рукаваў больш за 10 прац (у рукапісах зас-талося, відаць, больш), у якіх разглядаў амаль усе існуючыя ў тагачаснай еўрапей-скай думцы значныя ідэі, тэорыі, творы, аргументацыі (Платон, Арыстоцель, Дэ-макрыт, Эпікур, Эмпедокл, Анаксімен, Секст Эмпірык, крытычны скептыцызм, стаіцызм, патрыстыка, Ф.Бэкан, М.Капер-нік, Г.Галілей, Р.Дэкарт, Б.Спіноза, Г.Лейб-ніц, М.Мальбранш, Х.Вольф, Маперцью i інш.). Паводле Вінтэра, Д. быў першы ў Рэчы Паспалітай, хто так рушыў да новага, a ў яго творы «Тэзісы ва універсальную фі-ласофію» (1763) сістэма філасофіі пабуда-вана на аснове сістэмы Дэкарта.

У кнізе «Погляды новых філосафаў» Д. па сутнасці разгарнуў сістэму поглядаў, якія абапіраюцца на новыя філасофскія i натуральныя тэорыі. Як i ўсе тагачасныя вучоныя, што імкнуліся ўсё вырашыць дак-ладнымі матэматычнымі падыходамі, Д. падкрэсліваў вялікую ролю матэматыкі для філасофіі. «Калі б мы пажадалі пазба-віць філасофію гэтай яе асновы — матэма-тыкі, — сцвярджаў ён, — дык гэта азнача-ла б па сутнасці выступіць супраць самой яе прыроды, бо пазбавіць філасофію яе ма-тэматычнай асновы тое ж самае, што чала-веку паспрабаваць хадзіць без ног. Гэта таксама было б падобна да таго мастака, які выкінуў усе прылады, неабходныя для ажыццяўлення мастацкай задумы, i тым не менш намагаецца яе ажьшцявіць». Аднак Д. не абмяжоўваўся панегірыкамі матэма-тыцы i натуразнаўству, ён упарта шукаў су-вяз! паміж імі і філасофіяй ва ўсіх сваіх працах. Ён лічыў логіку першай з навук, здатных да ўмацавання гэтых сувязей, каб адшукаць ісціну. Задача яе «надзейна адчы-няць дарогу да вывучэння ўсіх навук i да-ваць спосаб удалага параўнання». Фунда­ментальным! прынцыпамі логікі Д. лічыў прынцып дастатковай падставы i прынцып

 

 

сумнення. Ён самастойны ў выбары кан-цэпцый, не згодны з X.Вольфам, што кры-тэрый — гэта толькі лагічнае паняцце, прымаў канцэпцыю Лейбніца аб дзвюх іс-цінах: неабходнай (крытэрыем можа быць толькі розум) i выпадковай (крытэрый — індукцыя, вопыт). Логіка Д. адлюстроўвае, з аднаго боку, яго эрудыцыю, а з другога — адчуванне неабходнасці ўлічыць у ёй во­пыт, эксперимент. Болыл распрацавана ў яго тое, што мае адносіны да аналізу па-няццяў, тое, што мы ўяўляем як семанты-ку, прагматыку, семасіялогію i г.д. Шкавы-мі з'яўляюціда i яго асэнсаванні праблем метаду: «Метад — гэта такая функцыя ро-зуму, з дапамогай якой шмат якія паняцці, многія меркаванні i мноства разважанняў так зводзяциа ў ясныя i пэўныя правілы, што або выяўленыя ісціны яны (гэтыя пра-вілы) раскрываюць іншым, або з ix дапа­могай выяўляюцца да гэтага часу невядо-мыя [ісціны]». Наконт прынцыпу сумнен­ня Д. заўважаў: «Метадычнае сумненне (пад гэтай назвай маецца на ўвазе больш дасканалае даследаванне) азначае, што мы не асуджаем, не падумаўшы, погляды ін-шых, але спакойна ўзважваем розумам усе гэтыя заявы, што здаюцца нам непрымаль-нымі палажэннямі, якія не маюць ніякай асновы, пытаннямі i абставінамі..., а ста-ранна вывучаем гэтыя п&тажэнні, як быц-цам бы яны былі карысныя...» Такіх тонкіх хадоў у логіцы ў Д. нямала. Больш трады-цыйна ў яго творах падаецца метафізіка, якую ён падзяляў на анталогію (вучэнне пра быццё), этыялогію (вучэнне аб пры-чыннасці), натуральную тэалогію, пнеўма-талогію (пра духаў), якая ў сваю чаргу па-дзяляецца на натуральную тэалогію, псіха-логію i касмалогію. Псіхалогія ў сістэме Д. разглядалася як самастойная частка, але па сутнасці звязаная з метафізікай i нату-ральнай тэштогіяй. I тут выяўляецца пра-межкавасць яго светапоглядных уяўленняў: з аднаго боку — натураліста-даследчыка, з другога — тэолага-прафесіянала. Такі сплаў наогул характэрны для «эклектычнай філасофіі». 3 аднаго боку, ён разглядаў ду­шу як духоўную субстаниыю, звязаную з Богам, а з другога — звязаную вельмі цес-на з целам (з нервамі i г.д.). Д. прызнаваў прыроджаныя здольнасці і адначасова схі-ляўся да прыняцця локаўскага сенсуалізму, пагаджаўся з т.зв. «сістэмай фізічнага ўздзеяння» французскага філосафа Турне-міна, сцвярджаючы, што, «калі ў органах пачуццяў адбываюцца змены пад уздзеян-нем аб'ектаў, якія знаходзяцца па-за намі, тады з дапамогай руху, які бесперапынна перадаецца праз нервы ў мозг, уяўленне аддрукоўваецца ў душы». Гэты падьгход ужо выходзіць за межы схаластыкі i нават тэалогіі таго часу, душа (гэта частка боска-га) рэальна становіцца часткай матэрыі прыроды чалавечага цела, таму ў раздзеле «Пра адчуванні» ён разглядаў аргументы сувязі душы з целам праз нервы, прымаў зыходныя даныя анатоміі, фізіялогіі і кры-тыкаваў нават тэорыю картэзіянцаў аб шышкападобнай залозе як цэнтры душы. Д. цікавілі і дакладныя навукі. Таму, напр., у касмалогіі (як частцы фізікі) Д. разглядаў розныя сістэмы будовы сусвету (Пталамея, Ціха Браге), але спецыяльна вылучаў сістэ-му Каперніка (геліяцэнтрычную). Гэту сіс-тэму ён лічыў вельмі верагоднай гіпотэзай, якая, аднак, не павінна прымацца як абса-лютная ісціна: «Сістэма Каперніка можа абараняцца як гіпотэза... бо ў сістэме Ка-перніка тлумачацца ўсе з'явы нябесных цел... i да таго ж проста i адпаведна зако­нам прыроды... Сістэма Каперніка не па-вінна абараняцца як тэорыя, г.зн. не трэба гаварыць, што сусвет пабудаваны так, як лічыў Капернік». У гэтым супярэчлівасць думак Д.

Фізіку ён падзяляў на гістарычную і этыялагічную (раскрыццё прычын фізічных з'яў), агульную i выключную, на касмало-гію і стэхіялогію (навука пра элементы), мінералогію, гідралогію і фіталогію (навука пра расліны), заалогію і антрапалогію. У агульнай фізіцы. Д. разглядаў праблемы рэ-альнага існавання цел, крытыкаваў суб'ек-тыўных ідэалістаў, якія адмаўлялі ix рэаль-нае быццё (Берклі i інш.). Галоўныя ўлас-цівасці цел ён выводзіў з прыроднай ix не-абходнасці, але асэнсаванне ix лічыў неда-сягальным. Д. імкнуўся быць канфармістам, не парушыць традыцыю, a толькі «апра-нуць яе ў новую вопратку», хоць гэта не заўсёды атрымлівалася. Таму ён не адкідаў цалкам арыстоцелеўскія паняцці (напр. форма i змест), a толькі ix рэфармаваў, да-лучаў да ix новыя, напр. фізічная прырода, механічная форма, атамы ці мікрачасцінкі i г.д. У крытыцы перыпатэтыкаў, якія ні на пядзю не жадалі адступаць ад Арыстоцеля, Д. схіляўся да канцэпцыі Платона i яго паслядоўнікаў у Новы час: «Форма — гэта адзінае, як тое — парадак i музыка, альбо што-небудзь з такіх паняццяў, што завуцца

 

 

падобным чынам». Для яго свет — гэта тварэнне Бога, таму што з маленства i да смерці малітва была заўсёды з ім, нават та-ды, калі ён часам у логіцы, філасофіі ці ў фізіцы пагаджаўся з матэрыялістамі. Супя-рэчлівасць душы i часу, ведаў i малітвы, ра-цыянальнасці i містыкі былі адметнымі ры-самі думкі гэтай пераходнай эпохі. Для яго сучаснікаў гэта здавалася збіраннем карыс-нага з усіх крыніц, таму адзін з ix пісаў пра Д., што ён «наследуе філосафам Новага ча­су», не прытрымліваецца думак аніводнага з ix, а карыстаецца ix працамі, «як пчала, якая збірае мёд з розных кветак».

Літ:. Цукерман А.Я. Бенедикт Добшевйч (1722 — ок. 1794) // Памятники философ­ской мысли Белоруссии XVII — первой полови­ны XVIII в. Мн., 1991; Дорошевич Э. Натурфилософские взгляды Добшевича //
История и методология естествознания. Мн.,1966; Очерки истории философской и социоло­
гической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн.,1973. Э.К.Дарашэвіч.

 




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 607; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.