КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
ДЗМІТРЫЕЎ
ДЗМІТР0ВІЧ Павел (7—1641) Пісьменнік, педагог. Нарадзіўся ў сям'і беларускага дробнага шляхціца. Навучаўся ў кальвінісцкай гімназіі ў Вільні. У час за-межнага падарожжа, якое ён ажыццявіў як выхавацель у С.Прылюбскага, слухаў лек-цыі ва універсітэтах Франкфўрта-на-Одэ-ры, Ліпска, Гейдэльберга, Інгалылтата, Альтдорфа (1611—13). Пасля вяртання з-за мяжы быў памочнікам рэктара (1615), кі-раўніком двух вышэйшых класаў (1616), потым рэктарам кальвінісцкай гімназіі ў Вільні. Пазней выконваў функцыі выхава-целя І.Радзівіла ў Слуцку (1627), потым — В.Радзівіла. Пад канец жыідця быў свята-ром у Дубінках i куратарам Слуцкай гімна-зіі. Большую частку свайго жыцця быў звя-заны з мецэнатамі Радзівіламі; разам з Д. Набароўскім i С.Рысінскім належаў да вя-дучых літаратараў з акружэння К.Радзівіла. Пісаў пераважна на лацінскай мове. Апра-ча шэрагу твораў, прысвечаных Крыштофу i Янушу Радзівілам, выдаў на базе Вілен-скай гімназіі панегірыкі (з уласнымі прад-мовамі) знакамітым родам Вялікага княс-тва Літоўскага i інш. асобам (Галаўчын-скім, А.Храпавіцкаму, М.С.Масальскаму). У 1625 закончыў парадыйнае сачыненне «Кампендыум, або Кароткае апісанне як князёў i каралёў польскіх, так i ix спраў, асобных выпадкаў i даўніх падзей у Кара-леўстве Польскім паводле хронікі М.Кро-мера, біскупа вармянскага, i іншых». Міхаіл Аляксеевіч (1832—26.5.1873) Рускі i беларускі этнограф i фалькла-рыст, педагог. Нарадзіўся ў Пецярбургу. Скончыў Галоўны педагагічны інстытут у Пецярбургу. 3 1853 настаўнік дваранскага вучылішча, пазней дырэктар гімназіі ў На-вагрудку. У 1867—73 інспектар, потым дырэктар Гродзенскай дырэкйыі народных вучылішчаў. Член Рускага геаграфічнага та-варыства. Займаўся збіраннем беларускай вусна-паэтычнай творчасці, асабліва тапа-німічных i міфалагічных легенд, якія дру-каваў у газетах «Виленский вестник», «Минские губернские ведомости», часопі-сах «Вестник Западной России» i «Вестник императорского Русского географического общества». Апісваў таксама народныя звы-чаі, абрады, сялянскі побыт, цікавіўся жы-вой беларускай мовай — спрабаваў скласці паказальнік слоў і выразаў гаворак Нава-грудчыны. У архівах сабраў каштоўныя звесткі пра А.Міцкевіча, на радзіме паэта запісваў легенды i ўспаміны пра яго земля-коў-сучаснікаў. Выдаў зборнік беларускай народнай паэзіі «Вопыт збірання песень i казак сялян Паўночна-Заходняга краю» (1868) i «Збор песень, казак, абрадаў i звы-чаяў сялян Паўночна-Заходняга краю» (1869). У «Збор...» уключана 277 сямейна-бытавых, каляндарна-абрадавых i пазаабра-давых песень, 8 казак i апісанні абрадаў. У сваіх публікацыях Дз. нярэдка выкарыстоў-ваў запісы іншых фалькларыстаў. Шэраг тэкстаў песень у «Зборы...» запазычаны са зборніка Я.Чачопш «Вясковыя песні...» (1837—46), a апісанне хаўтурнага абраду — з працы А.Кіркора «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» (1858). Частка фальклорна-этнафафічнай спадчыны Дз. не
надрукавана і зберагаецца ў архівах Геагра-фічнага таварыства i Бібліятэкі АН у Санкт-Пецярбургу, у Цэнтральным гіста-рычным архіве Літвы (Вільнюс). І.К.Шшчанка.
ДЗЮПРЭ (Dupre) Луі Максіміліян (каля 1697 — кастр. 1774) Танцоўшчык, бшіетмайстар i педагог. Адзін з заснавальнікаў мужчынскага сцэ-нічнага танца. Вучыўся ў Французскай ака-дэміі музыкі. У 1730—51 саліст тэатра «Ка-ралеўская акадэмія музыкі i танца» ў Па-рыжы («Гранд-Апера»). Гастраліраваў у Лондане, Варшаве, Дрэздэне, Вене. У 1756 запрошаны Г.Ф.Радзівілам у яго прыдвор-ны тэатр у Слуцку, разам з А.Пуціні стаў стваральнікам мясцовага балета. У 1756— 58 выкладаў у Слуцкай балетнай школе, выступаў у Слуцку i ў Белым (Бяла-Пад-ляска, Польшча). У сакавіку 1758 пераехаў у Нясвіж, дзе паводле дагавору з М.К.Ра-дзівілам Рыбанькай павінен быў да 1761 не толькі выступаць на сцэне, але i падрыхта-ваць да тэатра 8 дзяцей i вучыць танцам усіх, каго яму дадуць.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 460; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |