КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Завадскія
ЗАБЕЛІН ЗАБЕЛА Мікалай Міхеевіч (3.10.1862—1885) Удзельнік рэвалкшыйна-народніцкага руху. Нарадзіўся ў Чэрыкаўскім пав. Магі-лёўскай губ. У час вучобы ў Магілёўскайгімназіі ў 1875 удзельнічаў у гуртках «сама-развіцця». 3 1877 член гуртка Л.С.Залкінда, які ў 1880 далучыўся да «Народнай волі». Вёў агітацыйную работу сярод сялян на беларускай мове, вывучаў i збіраў фальклор. У час вучобы ў Кіеўскім універсітэце ства-рыў «Камуну магілёўцаў». У 1882 член на-родавольскага гуртка УЛ.Бычкова. У крас. 1883 арыштаваны, ў 1884 высланы ва Усх. Сібір. Патануў у р. Селенга. М.Б.Ласінскі. Іосіф Вікенцьевіч (1.4.1834—7.12.1875) Вучоны-медык. Нарадзіўся ў Віцебскай губ. ў сям'i святара. Першапачатковую аду-кацыю атрымаў у Полацкай семінарыі (1854). Па заканчэнні з залатым медалём Санкт-Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі (1858) атрымаў званне лекара i ў ліку 10 лепшых выхаванцаў пакінуты на 3 гады на спецыяльных курсах i прымацава-ны да 2-га ваенна-сухапутнага шпіталя. Першае яго навуковае даследаванне па фармакалогіі — «Аб уплыве мыш'яковых соляў на метамарфоз рэчываў у арганізме». За наступную працу «Аб фізіялагічным уз-дзеянні лімонна-кіслага кафеіну» атрымаў ступень доктара медыцыны (1861) i званне дацэнта фармакалогіі. Для спецыялізацыі ў галіне фармакалогіі ў 1862 на 3 гады накі-раваны за мяжу, дзе наведваў лепшыя біё-лагахімічныя лабараторыі. Пасля вяртання працаваў у Пецярбургскай медыка-хірургіч-най акадэміі прыват-дацэнтам (1864), ад'-юнкт-прафесарам (1866), ардынарным пра-фесарам (1868). Фармакалогія ў той час спалучалася з інш. спецыяльнасцямі, чыта-лася на лацінскай мове i ўяўляла сабой нешта накшталт фармакапеі з тэарэтычны-мі паказаннямі на выкарыстанне лякар-стваў. 3 прыходам у акадэмію 3. тут пачаў-ся новы падыход да фармакалогіі: гэты курс ён зрабіў самастойным, стварыў добрую лабараторыю, увёў лабараторны экспериментальны метад фармакалагічных дас-ледаванняў. Лекцыі тут упершыню чыт&чі-ся на ўзроўні тагачасных еўрапейскіх пог-лядаў. У 1870 разам з прафесарамі ЯЛ.Баг-даноўскім, Ф.М.Заварыкіным i М.М.Рудневым ён выдаваў «Журнал для нормальной и патологической гистологии, фармакологии и клинической медицины», а з 1874 рэдагаваў свой часопіс «Современный лечебник», у якім змяшчаў працы, падрыхта
ваныя ў фармакалагічнай лабараторыі. Аў-тар шматлікіх прац па фармакалогіі: «Аб уплыве кухоннай солі на засваенне арганіз-мам вапны, аднаўленне касцявой тканкі i засваенне жалеза», «Аб умовах выдзялення аміяку з лёгкіх» i інш. Сямейная дынастыя выдаўцоў i друка-роў 19 — 1-й паловы 20 ст. Юзаф (7 або 15.3.1781—17.2.1838), заснав&чьнік выдавецкай справы. Паходзіў з Польшчы. У 1803 пераехаў у Вільню. Пэўны час працаваў у кнігарні Я.Ф.Біча. У 1805 заснаваў тут невялікую ўласную дру-карню. Па дамоўленасці з адміністрацыяй Віленскага універсітэта ў жніўні 1805 набыў тытул друкара універсітэта i атрымаў субсі-дыю на ўдасканаленне друкарні. Ён забяс-печыў друкарню найноўшым на той час за-межным абсталяваннем, у т.л. шрыфтамі розных моў: польскай, рускай, грэчаскай, арабскай, яўрэйскай. У 1807 арганізаваў пры друкарні стэрэатыпнае аддзяленне. У 1808 адкрыў філіял універсітэцкай друкарні ў Гродне, т. зв. Новую друкарню. Папера на друкарскія патрэбы друкарняў завозится галоўным чынам з Расіі, а часткова з мясцовых паперняў Свіслачы, Слоніма, Супрасля. У друкарнях 3. выдаваліся школьныя падручнікі, календары, малітоў-нікі, а таксама навуковыя універсітэцкія выданні. У 1816 3. набыў універсітэцкую друкарню ва ўласнасць i перавёз яе абста-ляванне i кнігарню з універсітэцкіх будын-каў у сваё памяшканне на вул. Замкавай. Але абавязкі універсітэцкага друкара ён выконваў да 1826, кнігара — да 1828. У 1810 Юзаф адкрыў таксама філіял у Варшаве. Віленская кнігарня 3., у якой было больш за 20 тыс. кніг, лічылася адной з лепшых у краі. Яна забяспечвалася новай i антыкварнай літаратурай з Варшавы, Вены, Лейпцыга, Парыжа, Лондана, Масквы, Пе-цярбурга i інш. Для лепшага забеспячэння кнігарні i задавальнення попыту чытачоў 3. дамагаўся ад кіраўніцтва універсітэта вы-дання новых кніг i перакладаў, дапаможні-каў для прафесуры, студэнтаў i вучняў, ар-ганізоўваў пункты па продажы кніг пры школах, выдаваў каталогі літаратуры. У яго друкарні выдаваліся творы І.Ляіевеля, А.Бекю, Г.Гродэка, В.Страйноўскага, А.Міцкевіча, Красіцкага, Заблоцкага, Трам-біцкага, пераклады з Дж.Байрана, Ф.Купера, В.Скота, Т.Таса i інш. У 1805—21 тут выдаваўся «Палітычны каляндар...», друка-валіся «Dziennik Wileński» («Віленскі дзён-нік»), «Tygodnik Wileński» («Віленскі што-тыднёвік»), «Wiadomości brukowe» («Вуліч-ныя навіны») i інш. Выданні 3. вылучаліся дасканаласцю паліграфіі, багатымі ілюстра-цыямі. Гравюры да кніг напачатку заказва-ліся майстрам з Парыжа, пазней ix рабілі ў літаграфічнай майстэрні універсітэта. Свае выданні 3. адпраўляў на продаж апрача Вільні ў Мінск, Варшаву, Кіеў, а таксама ў Францыю i Германію. У 1823—24 ён тайна забяспечваў кнігамі арыштаваных членаў таварыства філарэтаў, якіх трымалі ў Ба-зыльянскіх мурах. Значныя заслугі Юзафа ў галіне развіцця бібліяграфіі. У 1814 ён выдаў «Псторыю польскай літаратуры» Ф.Бянткоўскага. Праз бібліятэкі краю (а таксама замежныя), кляштары, літаратараў i бібліяфілаў збіраў звесткі для сваей біблі-яграфічнай працы. Аднак выдаць яе не паспеў. 3. актыўна займаўся пашырэннем кніжнага гандлю, выказваўся за правядзен-не кніжных кірмашоў. Быў членам Вілен-скага друкарскага таварыства, удзельнічаў у працы Віленскага таварыства дабрачыннас-ці. Свой асабісты кнігазбор, у т.л. творы Міцкевіча i Снядэцкага, падараваныя яму аўтарамі, перадаў бібліятэцы Радзівілаў у Манковічах на Піншчыне. Пасля смерці яго кніжную справу працягваў старэйшы сын Адам. Адам (12.12.1814—5.1.1875), друкар, выдавец. Нарадзіўся ў Вільні. Сын Юзафа. У 1830 паступіў у Віленскі універсітэт, аднак не скончыў яго з прычыны закрыцця універсітэта (1832). У 1830—36 ён дапама-гаў бацьку ў выдавецкіх справах. У 1836 i 1837 наведаў друкарні, кнігарні i бібліятэкі Гданьска, Таруні, Кракава, Варшавы, Бер-ліна, Лондана, Лейпцыга, Парыжа, дзе збі-раў матэрыялы для бібліяграфічнай працы бацькі. Стаўшы ў 1838 кіраўніком выдавецкай справы, ён працягваў працу над скла-даннем бібліяграфіі. У 1840—57 выдаў працу А.Б. Іёхера «Бібліяграфічна-гістарычны агляд польскай літаратуры i навук» у 3 та-мах. Ненадрукаваныя бібліяграфічныя матэрыялы пазней дасталіся К.Эстрайхеру. Да 1843 выдаваў «Навуковыя партрэты i звес-ткі» (у гэтай серыі выйшла 60 тамоў). На працягу 1840—60 Віленскае выдавецтва i друкарня 3. выпусціла ў свет вялікую коль-касць выданняў, у т.л. «Літоўскія малюнкі» i «Літоўскія паданні» І.Ходзькі, творы Я.Ча-чота, Е.Фялінскай, Ю.Крашэўскага,
А.Плуга, У'.Сыракомлі i інш., «Шэдэўры драматурги» (т. 1—2, 1844—45, творы Шэкспіра, Сафокла, Гётэ), навуковыя творы Ф.Баброўскага, Я.Снядэцкага, М.Балін-скага i інш., серыю «Бібліятэка падарожжаў i маляўніча-гістарычных апісанняў розных краёў» (т. 1—11, 1856—64), ноты С.Ма-нюшкі. У 1849—51 тут друкаваўся часопіс «Athenaeum» («Атэнэум»). На працягу 1854—64 3. выдаваў каля паловы друкава-най прадукцыі, што прыпадала на Вільню. У 1863—64 дзейнасць кніжнай фірмы 3. неаднаразова рэвізав&тася расійскімі ўладамі, а спецыяльная камісія ў 1865 пры-знала яе дзейнасць «шкоднай для русіфіка-цыі краю». 3. вымушаны быў абмежаваць колькасць выданняў, асабліва на мовах краю. Юзаф (23.11.1818—7.4.1886), друкар, выдавец. Нарадзіўся ў Вільні. Сын Юзафа. Скончыўшы Віленскую гімназію, працаваў у фірме бацькі. У 1839 пераехаў у Кіеў, дзе ў 1841 адкрыў кнігарню i склад нот. У 1852 выдаў каталог нот. Паводле пагадненняў з адміністрацыяй Кіеўскага універсітэта на працягу 1850—84 ён выдаў у сваей друкар-ні шэраг каштоўных публікацый на польс-кай i рускай мовах па пытаннях гісторыі, медыцыны, творы мастацкай літаратуры, а таксама ноты. Быў саветнікам Кіеўскай га-радской думы, a ў 1860—63 яе прэзідэнтам. У 1863 у сувязі з антыпольскімі тэндэнцы-ямі ў Расійскай імперыі ён вымушаны быў прадаць кнігарню. Выдавецкую справу пра-цягваў яго сын Юзаф (каля 1847 — каля 1903). Фелікс (каля 1824—25.9.1891), друкар, выдавец. Сын Юзафа старэйшага. На-радзіўся ў Вільні. У 1847 за распаўсю-джванне забароненай літаратуры быў высланы на 10 гадоў у Саратаў. Там заснаваў бібліятэку. Пасля вяртання на радзіму суп-рацоўнічаў з братам Адамам, пасля яго смерці ўзначаліў вьшавецкую справу. У 1881 заснаваў кнігарню ў Коўне. Калі ў 1882 у Вільні была ліквідавана кнігарня
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 588; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |