Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Заранка




ЗАН

Тамаш (21.12.1796—19.7.1855)

Паэт-рамантык, удзельнік рэвалюцый-нага руху, даследчык прыроды. Нарадзіўся ў в. Мясота Навафудскага пав. Мінскай губ. ў беларускай шляхецкай сям'і па про-звішчы Зань. Дзяцінства яго прайшло ў Вязыні, куды ўладкаваўся аканомам яго бацька Кароль пасля ўдзелу ў паўстанні пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. У 1807 паступіў у Мінскую гімназію, пасля хваробы пра-цягваў вучобу ў павятовай школе ў г. Ма-ладзечна. У 1815 паступіў на фізіка-матэ-матычны факультэт Віленскага універсітэта i адначасова займаўся на літаратурным фа-культэце. Чалавек надзвычайнай сілы волі i душэўнай чысціні, 3. карыстаўся вялікай

 

 

павагай сярод студэнтаў i выкладчыкаў, быў кумірам моладзі. Галоўнай мэтай свай-го жыцця лічыў падрыхтоўку моладзі да ра-шучай бітвы з царскім самаўладдзем за вызваленне роднай Беларусі ад дэспатызму. У 1815—20 у час вучобы арганізоўваў тай-ныя i легальный гурткі моладзі, стаў кіраў-ніком патрыятычнага i дэмакратычнага ру-ху, арганізатарам радыкальных згуртаван-няў моладзі ў Вільні. Разам з А.Міцкевічам i Ю.Яжоўскім быў ініцыятарам стварэння таварыства філаматаў, якое стала ядром ін-шых прагрэсіўных арганізайый, таварыства філарэтаў (сяброў дабрачыннасці), кіраваў больш шырокім i разгатінаваным згурта-ваннем моладзі — таварыствам «прамяніс-тых». Я.Чачот прысвяціў яму верш «У дзень урачыстасці ў гонар Тамаша Зана 29 мая 1821 года», дзе ёсць радкі: «О, брацці! Нам заутра шчаслівае ззяе! Яго перад намі Тамаш расчыняе!». Захаваліся дакументы аб выдачы 3. дыплома магістэрскай ступені па філасофіі, які ён не паспеў атрымаць з-за арышту.

У 1823 пасля арышту на працэсе 3. пра-явіў мужнасць i высакароднасць: каб выра-таваць сваіх сяброў па арганізацыі, усю ві-ну за яе дзейнасць узяў на сябе. Пра гэта расказаў А.Міцкевіч у паэме «Дзяды», дзе намаляваў вобраз 3.

У 1824 высланы ў Арэнбург, там прабыў 13 гадоў. У час ссылкі аб'ездзіў Урал, Прыўралле, Тургайскі стэп, займаўся дас-ледаваннем нетраў, флоры i фауны. Знай-шоў каля Самары нафту, катя Троіцкай крэпасці — медную руду, у Зауральскім стэпе — багатыя паклады золата. Стварыў мінералагічны музей у Арэнбургу. У 1837 3. дазволена пераехаць у Пецярбург, дзе працаваў бібліятэкарам у Горным інстыту-ue. a ў 1841 вярнуцца на радзіму, дзе ён набыў маёнтак Кахачын каля Оршы i зай-маўся літаратурнай дзейнасцю.

3. — адзін з пачынатьнікаў новай бела-рускай літаратуры, якая спалучае ў сабе рысы асветніцтва і рамантызму. Пісаў на польскай мове, апе яго творчасць грунтава-лася на родных крыніцах, гісторыі беларус-кага народа. Адзін з першых звярнуў увагу на народную паэзію, вусную творчасць як на крыніцу абнаўлення і ўзбагачэння літа-ратуры. 3. апяваў прыгажосць роднай Бела-русі, уваскрашаў гісторыю беларускага на­рода. У камедыі «Грэцкія піражкі» (1817) выкарыстаў беларускі фальклор, у паэме -Табакерка» (1818) апісаў беларускае вяселле, свята Купалле, звычаі i абрады белару-саў. Ім напісаны балады i паэмы «Цыган­ка», «Свіцязь-возера», «Твардоўскі», «Бе-кіш», лірычныя вершы. Сваёй творчасцю звярнуў увагу на багацце беларускага фатьклору, гістарычную пераемнасць i прыгажосць мовы беларусаў. 3. аказаў значны ўплыў на паэтычную творчасць А.Міцкевіча, сябраваў з Я.Чачотам, А.Адынцом i інш. пісьменнікамі.

Te.: Triolety i wiersze miłosne. Warszawa, 1922; Z wygnania. Wilno, 1929.

Jlim.: Грицкевич В.П. От Немана к бе­регам Тихого океана. Мн., 1986. С. 92—131; Калинкович Н. «Дело №26 // Неман. 1990. №4; Ц в i p к а К. Дарогамі Т.Зана // По­
лымя. 1992. №5—6. Т.І.Доўнар.

Сяргей Канстанцінавіч (6.10.1818—1.1.1871)

Жывапісец, педагог. Нарадзіўся ў в. Ля­ды Дубровенскага р-на. У сярэдзіне 1830-х гадоў вучыўся ў А.Венецыянава, скончыў Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў (1834). 3 1843 акадэмік. 3 1856 прафесар Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульп­туры i дойлідства. Лепшыя яго жывапісныя творы адметныя дакладнасцю i матэрыяль-насцю пісьма. Аўтар партрэтаў мастака А.Венецыянава (1830-я гады), спевака В.Пятрова (1840), скульптара-медатьера Ф.Талстога (1850), групавых i сямейных партрэтаў. Сярод групавых партрэтаў вылу-чаецца «Выгляд зачы вучылішча правазнаў-ства з групамі настаўнікаў і выхаванцаў» (1841), з інтэр'ерных карцін — «Унутраны выгляд Марскога Нікольскага сабора» (1843). Як педагог ён распрацаваў сістэму выкладання, пабудаваную пераважна на вывучэнні натуры, дакладнасці ў перадачы бачнага свету. Адыграў вялікую ролю ў вы-хаванні цэлага пакалення мастакоў-рэаліс-таў. Сярод яго вучняў вядомыя рускія мас­так! В.Р.Пяроў, У.Я.Макоўскі i інш.

Літ:. Смирнов Г. С.К.Зарянко. 1818— 1870. М., 1951; Алексеева Т. Художники школы Венецианова. М., 1958.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 562; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.007 сек.