КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Каменскі
КАЛІНОЎСКІ Юзаф Андрэевіч (1.9.1835—15.11.1907) Мемуарыст, удзельнік паўстання 1863— 64 у Польшчы, Літве i Беларусі. Нарадзіў-ся ў Вільні. У 1856 скончыў Пецярбур-гскую інжынерную акадэмію, інжынер-ка-пітан расійскай арміі. Працаваў у Пецяр-бургу, падтрымліваў сувязі з Польскай рэ-валюпыйнай арганізайыяй, удзельнічаў у гуртку З.Серакоўскага. 3 1860 у Брэсце. 3 чэрвеня 1863 узначальваў ваенную секцыю ў Выканаўчым аддзеле Літвы (Літоўска-бе-ларускі чырвоны жонд), які быў цэнтрам па кіраўніцтве паўстаннем i які з 12.8.1863 узначатьваў К.С.Ксьііноўскі. К. стаў бліжэй-шым памочнікам К.Каліноўскага, але не заўсёды падзяляў яго погляды, лічыў ix за-лішне крайнімі, імкнуўся стрымлівапь яго. Арыштаваны ў сакавіку 1864 i засуджаны на 10 гадоў катаргі. У 1868 вызвалены. Жыў у Іркуцку, Пермі, Смаленску. У 1874 пераехаў у Варшаву. 3 1877 у Галіцыі, ма-нах-кармеліт. Аўтар успамінаў пра паўстан-не К.Катіноўскага. Te.: Wspomnienia, 1835—1877. Lublin, 1965.
Адам Рыгор (Каменскі-Длужык, Длужык-Каменскі;?—27.1.1667) Пісьменнік-мемуарыст. 3 аршанскай шляхты. Аўтар унікальнага па змесце «Ды-ярыуша», апублікаванага ў 1874 А.Марыян-скім па копіі, зробленай у Гембіцах (Поль-шча) у прыватнай бібліятэцы ксяндза П.Кушынскага нейкім шляхціцам Панін-скім. Тэкст «Дыярыуша» выяўляе ў К. добра адукаванага чалавека, здольнага апавя-дальніка з вострай i тонкай назіральнасцю, рамантычнай узнёсласцю i адначасова з цвярозым, гаспадарскім поглядам на жыц-цё. Як відаць з мемуараў, у час руска-польскай вайны 1654— -(Л у канцы 1657 К. трапіў у рускі палон. 3-пад Шклова Ма-гілёўскага ваяв, ён адпраўлены пад канвоем у Якуцк, адтуль у Запаляр'е i Прымор'е. Быў там зборшчыкам ясака (падатку) сярод мясцовага насельніцтва. 3 павагай ставіўся да тамашніх народаў, асабліва да прыангар-скіх тунгусаў. «Дыярыуш» — самы ранні з усіх вядо-мых пісьмовых помнікаў пра Сібір (калі не лічыць, відаць, ужо страчанага апісання гэ-тага рэгіёна, зробленага ў 1655 навагруд-скім езуітам Кавячынскім). К. пачаў сваё вымушанае падарожжа па сібірскіх землях на 17 гадоў раней, чым перакладчык руска-га пасольства ў Кітаі Н.Спафарый. «Дыярыуш» адрозніваецца ад апісання Спафа-рыя не толькі ў геаграфічным i этнаграфіч-ным плане, але i большай вобразнасцю, глыбінёй асэнсавання рэчаіснасці, што на-дае яму характар мастацкага твора. «Дыярыуш» з поўным правам можна назваць энцыклапедыяй ведаў пра Сібір 17 ст. Аў-тара цікавіла ўсё: адлегласць паміж населе-нымі пунктамі, навакольная фауна i флора, заняткі мясцовага насельніцтва, яго побыт i звычаі, эканамічны стан, размяшчэнне гарадоў i мястэчак, здабыча солі i яе кошт, багацці рэк i лясоў. Побач з апісаннем по-быту сібірскіх абарыгенаў твор змяшчае i цікавыя звесткі пра лад жыцця рускіх пася-ленцаў Заходняй i Усходняй Сібіры, ціка-выя характарыстыкі многіх сібірскіх гара-доў i апорных абарончых пунктаў, так званых астрогаў. Усё гэта робіць «Дыярыуш» каштоўным помнікам мемуарнай літарату-ры 2-й паловы 17 ст., у якім упершынюпытанні геаграфіі i этнаграфіі Сібіры сталі прадметам мастацкага апавядання. Те:. Бел. пер. —Дыярыуш маскоўскага пало-ну з апісаннем гарадоў i мясцовасцей // Бела-руская літаратура i літаратуразнаўства. Мн.. 1974. Вып. 2. Лі/п.: Коршунаў А.Ф. «Дыярыуш» Адама Каменскага Длужыка // Беларуская літаратура i літаратуразнаўства. Мн., 1974. Вып. 2.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 421; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |