Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

КІРЫЛА ТУРАЎСКІ




КІРКОР

КІПРЫЯНОВІЧ

Рыгор Якаўлевіч (1851 —пасля 1915) Царкоўны гісторык, педагог. Магістр
багаслоўя (1873). Нарадзіўся ў в. Крайск Лагойскага р-на Мінскай вобл. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, Пецярбургскую духоўную акадэмію (1869). Выкладаў у Літоўскай духоўнай семінарыі, Віленскай гімназіі i Віленскім жаночым вучылішчы духоўнага ведамства. Друкаваўся пераважна
ў «Литовских епархиальных ведомостях». Аўтар прац, прысвечаных гісторыі права- слаўя, каталіцызму i уніяцтва ў Беларусі i Літве. В.М. Чарапіца.

Адам Ганоры Карлавіч (псеўданімы: Ян са Слівіна, Ян Валігурскі, Сабары i інш.; 24.12.1812—23.11.1886)

Этнограф, археолаг, публіцыст, выдавец, гісторык, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў в. Слівіна Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ. (цяпер Манастыршчынскі р-н, Сма-ленская вобл.). Належаў да небагатага беларускага шляхецкага роду татарскага пахо-джання. Бацькі яго ў 1830—40-я гады ва-лодалі невялікім фальваркам Грынеўшчына (Кіркораўшчына) у Клімавіцкім пав. У 1832—34 К. вучыўся ў Магілёўскай гімна-зіі, потым у 2-й Віленскай гімназіі (Вілен-скі дваранскі інстытут), якую скончыў эк-стэрнам у 1838. Яшчэ ў гады навучання ў гімназіі зацікавіўся фальклорам i этнагра-фіяй i надрукаваў у зборніку лепшых сачы-ненняў выхаванцаў Беларускай навучаль-най акругі (1839) свой першы артыкул «Рэшткі язычніцкіх звычаяў на Беларусі». Пад уплывам былога выкладчыка Віленска-га універсітэта, знаўца старажытнасцей Ы.Гамсыіцкага зацікавіўся гісторыяй i археа-логіяй роднага краю. Паступіўшы на службу ў Віленскую казённую палату (1838—64), ён не кідаў і літаратурна-наву-ковых заняткаў, пісаў тэатральныя рэцэн-зіі, выдаваў альманахі «Radegast» («Радэ-гаст», 1843) i «Pamętniki umysłowe» («Разумо-выя дзённікі», 1845—46). Напачатку вілен-скае асяроддзе не да канна задав&чьняла яго i ён рабіў спробы перанесці сваю жур-налісцка-выдавецкую дзейнасць у Адэсу, Кракаў ці Пецярбург. У 1846 у сувязі з вос-трымі сацыяльнымі канфліктамі ў Галіцыі ўлады даручылі яму сакрэтную місію — разведаць настроі насельніцтва ў заходняй Беларусі, i ён напісаў па гэтых пытаннях цікавую дакладную запіску, адзначыўшы глыбокую варожасць мясцовых сялян да памешчыкаў. Да гэтага ж часу адносіцца яго нешчаслівы шлюб з артысткай Аленай Маеўскай, які прынёс яму ў будучым вялі

 

 

кія расчараванні (у 1857 жонка пакінула яго i паехала ў Польшчу, дзе прыняла ак-тыўны ўдзел у падзеях 1863). 3 1849 К. — член Віленскага статыстычнага камітэта, i як сакратар гэтага камітэта (да 1854) ён па сутнасці кіраваў усімі яго справамі. Рэдагу-ючы губернскія «Памятныя кніжкі» (1850—54) ён пашырыў у ix неафіцыйны аддзел, змясціў багатыя матэрыялы па гіс-торыі i статыстыцы Віленшчыны, у т.л. яе беларускіх паветаў. Ён вёў шматлікія ар-хеалагічныя раскопкі ў Літве i на Беларусі, раскапаў (часткова сумесна з археолагам Я.Тышкевічам) каля 1000 курганоў. Актыў-ны ўдзел прыняў ён у арганізацыі Музея старажытнасцей у Вільні (1855), стаў яго хаватьнікам i сакратаром Археалагічнай ка-місіі. Выдатны знаўца гісторыі i этнаграфіі Беларусі i Літвы, ён падрыхтаваў некалькі папулярных даведнікаў па Вільні i яе вако-ліцах, друкаваў шматлікія навуковыя матэ­рыялы ў рускай i польскай перыёдыцы. Асабліва каштоўнай для беларускай навукі была яго праца «Этнаграфічны погляд на Віленскую губерню» (1857—59), складзеная паводле праграмы Рускага геаграфічнага таварыства. У ёй выказана вялікая павага да духоўнага жыішя працоўнага народа, прыведзена болын за 100 беларускіх пе-сень, 200 прыказак, слоўнік беларускай мо-вы. У 1857—58 К. выдаваў неперыядычны зборнік «Teka Wileńska» («Віленскі збор-нік»), забаронены за змяшчэнне пісьма вя-домага гісторыка (у той час палітычнага эмігранта) Х.Лялевеля. У 1859 К. заснаваў у Вільні ўласную друкарню (спачатку ў су-полцы, потым перайшла ў яго поўную ўласнасць) i выдаў у ёй шэраг навуковых i мастацкіх кніг, у тым ліку творы ЮЛ.Кра-шэўскага, У.Сыракомяі, Ю.Ляскоўскага. 3 1860 выдаваў i рэдагаваў галоўную газету літоўска-беларускага рэгіёна «Виленский вестник» (на польскай i рускай мовах), зра-біўшы яе больш змястоўнай і папулярнай. У 1850-я гады вакол К. ўтварыўся гурток мясиовых (беларускіх, польскіх, літоўскіх) літаратараў і культурных дзеячаў. Да яго належалі або падтрымлівалі з ім сувязі пісьменнікі У.Сыракомля, В. Каратынскі, В.Лунін-Марцінкевіч, А. Вярыга-Дарэускі, А.Адынец, Х.Ходзька i інш., гісторыкі Ы.Ма-ліноўскі i Я.Тышкевіч, журналіст В.Пшы-быльскі, кампазітар СМанюшка. Многія з удзельнікаў гуртка былі звязаны з беларускай літаратурай, у сувязі з чым гурток К. часам называюць першым беларускім літаратурным гуртком, падкрэсліваючы тым самым яго значэнне для станаўлення новай беларускай літаратуры.

Паводле няпэўных звестак, сам К. «пі-саў для народа папулярныя беларускія бра-шуркі» (Багдановіч М. Поўн. зб. тв.: У 3 т. Мн., 1993. Т. 2. С 270), але сёння навука нічога пра ix не ведае. Затое добра вядома яго сардэчная прыхільнасць да беларуска-літоўскага краю, які традыцыйна ў тыя ча­сы называўся «Літвой», а яго жыхары «літ-вінамі». «Я літвін, — пісаў К., — ніколі не знішчыць ува мне гэтага пачуцця». У ін-шых выпадках ён называў сябе «не пры-родным палякам, а беларусам». У 1858 К. разам ca сваімі аднадумцамі ўдзельнічаў у т.зв. «Віленскім альбоме», выдадзеным у гонар прыезду ў Вільню цара Аляксандра II. Гэты ўчынак быў расцэнены многімі як адыход ад традыцый вызваленчага руху i выклікаў крытыку ў розных слаях польска-га грамадства, асабліва ў эміграцыі. Лібе-ральная лінія К., накіраваная на супрацоў-ніцтва з царскімі ўладамі, не раз выклікала крытыку i потым. Цяжкія выпрабаванні выпалі на яго долю ў перыяд паўстання 1863, калі газету К. ператварылі ў афіцый-ны орган генерал-губернатарскага ўпраў-лення. Прыхільнікаў паўстання абурыла дачыненне К. да выпрацоўкі вернападдан-нінцкага адраса мясцовага дваранства цару. Разам з тым К. быў прыцягнуты да след-ства ў сувязі з удзелам у паўстанні яго жонкі А.Маеўскай, у варшаўскай кватэры якой доўгі час хаваўся кіраўнік паўстанцка-га ўрада Р.Траўгут. I хоць следства не знай-шло яго віны, тым не менш улады бачылі ў ім праціўніка сваёй палітыкі, яму не давя-р&іі, i ён, страціўшы магчымасць праца-ваць у Вільні, быў вымушаны перабрацца ў Пецярбург, дзе разам з М.Юматавым выда-ваў у 1868—71 газету «Новое время», якая праводзіла курс на збліжэнне рускага i польскага грамадства i таксама была на па-дазрэнні ва ўлад. Апрача тага, К. апынуўся ў вельмі цяжкім фінансавым становішчы i яму пагражала даўгавая турма. Усё гэта вы-

мусіла яго пакінуць Расію i ўжо ў немала-дым узросце асталявацца ў Кракаве (тады Аўстрыйская імперыя). Тут ён працягваў займацца навуковай i журналісцкай дзей-насцю, у розныя часы рабіў няўдалыя

 

 

спробы выдаваць літаратурна-навуковыя альманахі «Na dziś» («На сёння», 1872), «Teka Krakowska» («Кракаўскі зборнік», 1884). Ён з поспехам як супрацоўнік Кра-каўскай акадэміі вёў раскопкі ў Галіцыі, чытаў публічныя лекцыі па літаратуры i ap-хеалогіі. 3 прац гэтага перыяду асаблівую цікавасць маюць «Нарысы сучаснай рускай літаратуры» (1873), дзе падкрэсліваліся яе дэмакратычныя традыцыі, роля ў ёй В.Бя-лінскага i М.Чарнышэўскага, «Літоўскія абразкі» (1874) i інш. віленскія ўспаміны, «Пра літаратуру братніх славянскіх наро-даў» (1874) з асобным нарысам гісторыі бе-ларускай літаратуры, «Літва i Русь у гіста-рычных, геаграфічных, статыстычных i ap-хеалагічных адносінах» (1875), нарысы гіс-торыі i культуры Беларусі ў «Жывапіснай Расіі» (т. 3, 1882, перавыданне 1993). Апошнія гады К. цяжка хварэў i жыў у вя-лікай беднасці.

К. не меў спецыяльнай адукацыі, праца-ваў у неспрыяльных умовах, але паспеў зрабіць нямала ў розных галінах навукі i культуры. Як даследчык духоўнай культуры беларускага народа i літаратуразнавец, збі-ральнік літаратурна-культурных сіл ён адыграў прыкметную ролю ў станаўленні новай беларускай літаратуры. Свае зборы i рукапісы ён завяшчаў кракаўскаму Нацыя-нальнаму музею. Зараз яго архіў захоўваец-ца ў Ягелонскай бібліятэцы ў Кракаве, час-тка архіва зберагаецца ў Дзяржаўным гіста-рычным архіве Літвы ў Вільнюсе.

Літ.: 3 я м к е в i ч Р. Адам Ганоры Кіркор. Вільня, 1911; Я н ч у к Н. А.К.Киркор: Краткий очерк жизни и деятельности. М.. 1888; Я н у ш -к е в i ч Я. Тастамент Адама Кіркора // Літ. і мастацтва, 1998, 25 снеж.; Запрудский И. «Да мілага пабачэння!»: К жизнеописанию Адама Киркора// Неман, 1998, № 10.

Г.В.Кіаыёў.

(каля ИЗО —пасля 1190)

Старажытнарускі (старабеларускі) пісь-меннік, царкоўны дзеяч, багаслоў. Звестак пра яго жыццё няшмат, У рукапісных пра-логах захавалася яго «Жыціе» — кананіч-ная царкоўная біяграфія: «Гэты шчасны Кірыла, — гаворыцца ў ёй, — нарадзіўся i выхаваўся ў горадзе Тураве. Сын заможных бацькоў, ён не любіў, аднак жа, Багацця i тленнай славы гэтага свету; але найперш стараўся спасцігнуць вучэнне боскіх кніг і добра напрактыкаваўся ў святых пісаннях». Атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі i мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Па-майстэрску вало-даў народнай вобразнай i стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую куль­туру, асабліва паэзію i красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з тураўскіх манас-тыроў. К.Т. быў першым вядомым на Русі «стоўпнікам» (зачыніўся ў манастырскай вежы, каб поўнасцю аддацца роздуму i ма-літвам). Там ён не толькі сузіраў свет Божы i маліўся: у затвор малады паслушнік пера-нёс багатую на той час бібліятэку i напісаў там свае першыя творы.

Каля 1169 князь Юрый Яраславіч з ту-раўскімі старэйшынамі ўпрасілі Кірылу-мніха прыняць епіскапства. У першы год свайго служэння тураўскі епіскап набыў вядомасць удзелам у т.зв. «справе Феадор-ца». Нейкі Фёдар з Уладзіміра-Суздальска-га княства, выкарыстаўшы славалюбівыя планы князя Андрэя Багалюбскага, пачаў раскол да гэтага часу адзінай праваслаўнай царквы на Русі. К.Т. дасціпна выкрыў ерась Феадорца i пракляў яго, а да Андрэя Багалюбскага напісаў шмат пасланняў па гэтай справе, якія, аднак, не захаваліся. На думку даследчыка спадчыны Кірылы епіс-капа Яўгенія, сваімі пасланнямі да Ан­дрэя Багалюбскага асветнік імкнуўся па-хрысціянску паўплываць на князя цэн-

 

 

тральнай Русі, куды перамяшчаўся цэнтр будучай Расіі.

На думку даследчыкаў (І.Яроміна, В.Ча-мярыцкага), да літаратурнай спадчыны К.Т. належаць 8 слоў-казанняў, 2 прытчы пра душу i цела, альбо пра сляпога i куль-гавага (кароткая i поўная рэдакцыі), 2 ка-занні пра манаскі чын i ангельскі вобраз, 2 пасланні да Васіля ігумена Пячорскага, 2 каноны i каля 30 спавядальных малітваў, дзе з найбольшай глыбінёй выявіліся асоба пісьменніка, яго духоўныя перажыванні. Апошнія творы К.Т. напісаў, верагодна, ужо пасля таго, як зноў адышоў ад грамад-ска-царкоўнай дзейнасці, жыў у келлі пры царкве св. Міколы ў Тураве, засяродзіўшы-ся на малітвах i багаслоўскай творчасці. Памёр асветнік у апошняе дзесяцігоддзе 12 ст. Яго памяць царква шануе 28 красавіка па старому стылю.

Творы К.Т. набылі вялікую папуляр-насць на Русі i распаўсюджваліся ў спісах 12—17 ст. Яго малітвы друкаваліся на Бе­ларуси ў «Евангелии учительном» (Заблудаў, 1569) І.Фёдарава i П.Мсціслаўца, у «Мо­литвах повседневных» (Еўе, 1615; Вільня, 1635) i інш. выданнях. У 1821 К.Калайдовіч выдаў 15 твораў Кірылы ў «Помніках ра-сійскай славеснасці XII ст.». Пазней епіс-кап мінскі i тураўскі Яўгеній выдаў зборнік яго твораў у перакладзе на рускую мову (Кіеў, 1880). Акадэмічнае выданне літара-турнай спадчыны беларускага асветніка ажыццявіў І.Яромін у 1956—58. Ю.Лабын-цаў перавыдаў факсімільным спосабам (1992) малітоўныя творы Кірылы з вілен-скага выдання «Молитвы повседневные» (1956).

Казанні, альбо «Словы», св. Кірылы ахопліваюць велікодны цыкл нядзельных i святочных дзён ад Вербніцы («нядзелі Ва-ій») да Ушэсця. Кожнае з ix, з'яўляючыся класічным творам красамоўніцкага мастац-тва, адлюстроўвае пэўную грань багаслоў-ска-філасофскіх i грамадска-этычных по-глядаў пісьменніка. Калі тэалагічныя ідэі К.Т. адлюстраваны відавочна i не заўсёды ўзгадняюцца з артадаксальным праваслаў-ным багаслоўем, то сацыяльна-філасофскае вучэнне прысутнічае ў яго творах у скры­тых формах прытчаў, мастацкіх вобразах i сімвалах. Ён нідзе не сцвярджае, што Бог стварыў сусвет з «нічога», з нейкай пуста-ты, як гэта прыпісваецца яму даследчыкамі хрысціянскай філасофскай анталогіі. Услед за ўсходнімі айцамі царквы ён упадабляе Бога-Дэміурга мастаку i дойліду, які ства-рыў дасканалы твор — космас, зямлю i не­ба, расліны i жывёлы, урэшце чалавека — вянец гэтага тварэння. Распавядаючы пра цэнтральную падзею вербнага тыдня — трыумфальны ўезд Хрыста ў Іерусалім за тыдзень да яго смяротных пакут i ўваскрэ-сення, пісьменнік усклікае: «Ныне шеству­ет в Іерусалім — измеривый небо пядію и Землю дланію». Таму і паслядоўнікаў Хрыста, духоўных кіраўнікоў хрысціянства — патрыярхаў, архірэяў, ігуменаў, іерэяў «і ўсіх царкоўных вучыцеляў» ён называе «ўмелымі будаўнікамі слаўнага i вельмі чэс-нага дому» («Слова ў нядзелю Ваій»).

У «Слове на антыпасху» пісьменнік кід-кімі жывапіснымі метафарамі малюе весна-вое абнаўленне прыроды як урачысты гімн прыгожага тварэння свайму Творцу: «Ныне солнце красуяся к высоте восходить и, ра-дуяся, землю ограваеть: взиде бо нам от фоба праведное солнце Хрыстос и вся ве­рующая Ему спасаеть. (...) Днесь весна красуеться, оживляюши земное естьство, и бурній ветри, тихо повевающе, плоды го-бозують (спеляць) i земля семена питающе зеленую траву рождаеть. Весна убо красная вера есть Христосова, якоже креіценіем по-ражаеть человеческое паки естьство; бурній же ветры — грехотворній помыслы, иже покоянием претворившеся на добродетель — душеполезный плоды гобозують. Земля же естьства нашаго, акы семя Слово Божіе пріймшй (...), дух спасенія рождаеть». У «Слове пра паралізаванага» аўтар ад імя гэ­тага пакутніка выказвае думку пра асноў-ную прыкмету боскай прыроды Хрыста: ён не чарадзей, нават не анёл, але сам Бог, та­му што «слова яго сталася справай». Бог жа адносна створанай ім прыроды выступае як вярхоўны заканадаўца, які ўтрымлівае быц-цё ў стане дынамічнай, рухомай гармоніі («Слова пра сляпога»).

Законы прыроды, паводле К.Т., ёсць тое, што на метафарычнай мове багаслоўя называецца «страхам боскім», ім «движется земля, расседается каменіе, животная тре-пещють, горы куряться, светила раболепно служать, облаци и воздушная тварь повеле-ніе творять» («Прытча пра чалавечую душу i цела»). Вось чаму ўваскрэсенню Хрысто-ваму радуецца ўся зямля, неба ўпрыгожва-ецца светачамі-зоркамі, і ўся прырода кра-суецца, прасветленая Збавіцелем Хрыстом

 

 

які, учалавечыўшыся, прыйшоў у свет зям-нога жыцця, каб абнавіць яго, прасвятліць боскім святлом. У пакаяльных малітвах па-эт бачыць прамудрасць, дабрату i красу Бо-га-Стваральніка паводле дасканаласці яго тварэння — Сусвету, падпарадкаванага за­конам боскай гармоніі. Боскай воляю зям-ля трымаецца ні на чым, мора абмежавана пяском, ёю праведзеныя рэчышчы вялікіх i малых рэк, вада хмараў трымаецца ў павет-ры, сонца гарыць няспынна, месяц свеціць са страхам i зорка здзяйсняе свой мудры дух.

Такім чынам, філасофскія погляды К.Т. — тэацэнтрызм, які толькі па аналогіі можна было б назваць аб'ектыўным ідэалізмам, бо завершаная сістэма аб'ектыўнага ідэалізму Гегеля грунтуецца на канцэпцыі абсалют-най ідэі як асновы быцця.

К.Т. развівае багаслоўскую традыцыю ўсходніх айцоў хрысціянскай царквы, па­водле якой Бог ёсць непазнавальны ў па-няццях, трансцэндэнтны (па-за межамі людскога вопыту) Дух як абсалютны суб'-ект, які сімвалічна пазнаецца праз пазнан-не i ўмілаванне створанага ім дасканалага сусвету, праз веру i любоў да Яго адзіна-роднага i аднаіснага з ім Сына Ісуса Хрыс-та, праз якога адбылася тайна спалучэння Духа i цела, Бога i чалавека, трансцэндэн-тнага i іманентнага светаў. А праз гэту тай­ну стала магчымым выратаванне чалавека i ўсёй «плоці» прыроды, ix далучэнне да трэ-цяй іпастасі Святой Троицы — да Святога Духа, стала рэальнай перамога жыцця над смерцю, святасці над грахом. Багаслоўская канцэпцыя К.Т. грунтуецца на гэтых ас-ноўных пастулатах хрысціянскага светапог-ляду.

У сваім арыгінальным творы «Прытча пра чалавечую душу i цела» ён абвяргае на-іўны анапацэнтрызм «бытавога» хрысціян-ства, папярэджваючы ад спакусы літараль-на тлумачыць сімволіку біблейскіх кніг, асабліва вядомыя боскія словы: «Створым чалавека па вобразу Нашаму, падабенству Нашаму». Падабенства гэтае, на думку аў-тара, — «не вобразам, а прытчаю», гэта значыць, іншасказальнае i сімвалічнае. Ён называў ерассю погляды тых, хто насупе-рак здароваму сэнсу ўяўляе бесцялеснага Бога цялесным. Бога нелыа апісаць альбо вызначыць мераю. Тут асветнік не мог не заўважыць супярэчнасці сваёй рэлігійнай антрапалогіі, бо сам прыкладаў да чалавека толькі цялесную i душэўную меркі, забыўшыся на трэцюю людскую іпастась — дух. Толькі духоўнасцю чалавек апраўдвае біб-лейскія словы пра богападобнасць i свой вобраз Божы. Гэта духоўнае адзінства Бога з чалавекам увасобілася ў богачалавечай постаці Хрыста — другой іпастасі святой Тройцы.

Дарэчы, у творах самога асветніка ёсш> шмат красамоўных вобразных думак пра ўчалавечанне Сына Божага, які жыў з лю-дзьмі i самаахвяраваўся для ix духоўнага абнаўлення. У «Слове на святы Вялік-дзень» ён красамоўна пацвярджае богача-лавечнасць Хрыста евангельскімі сведчан-нямі: «Пред вчерашним днем Господь наш Исус Христос яко человек распинаем бе, и яко Бог и солнце помрачи и луну в кровь преложи, и тма бысть по всей земли: яко человек, воспив, и спусти дух, но яко Бог землю потрясе, и каменье распадеся...». Як чалавек — памёр, а як Бог уваскрэс на трэці дзень, перамог пекла смерці. A ў «Слове на трэці тыдзень пасля Вялікадня» асветнік зноў звяртаецца да сваіх слухачоў: «Вам хотю тайны поведати Божія челове-колюбія, яже за Адама, въ тлю падша, пос­трада. Того бо ради с небесе сниде и въпльтивься, и бысть человек, да ис-тлевъшаго обновить и на небеса възведеть. Он [Адам] послушав с[о]вета вражія, вос-хоте быти Бог и проклят бысть, се же [Хрыстос], послушав Отца, Бог сы бысть человек, да змія погубить и человека обо-жить».

Хрысталагічная праблема надае разнас-тайным жанрам спадчыны беларускага ас-ветніка светапоглядную цэласнасць, аб'яд-ноўвае яго філасофскія, сацыяльна-палі-тычныя, этычныя, эстэтычныя погляды, злучае яго аксіялогію з хрысціянскай тэа-логіяй. Ён жыў у эпоху, калі хрысціянства на Русі яшчэ сутыкалася з жывой язычніц-кай плынню ў народнай культуры, a ўся-ленская царква яшчэ не закончыла бараць-бу з уплывамі праціўнікаў Хрыста — так званымі «старазапаветнікамі». з разнастай-нымі рэлігійна-філасофскімі школамі гнас-тыцызму, прыхільнікі якога спалучалі хрысціянскія догматы з эліністычнымі фі-ласофскімі сістэмамі.

У царкоўным асяроддзі сярэдневяковай Русі склалася негатывісцкая канцэпцыя язычніцкай культуры, паводле якой паган-скія багі ёсць «бесы» альбо іхнія слугі, ix неабходна выкрываць, па магчымасці не ўпамінаць ix імён. На гэтым ідэалагічным

 

 

фоне асветніцтва К.Т. вызначаецца сваей памяркоўнасцю, цярпімасцю да народнай культуры. Паганская міфалогія ўяўлялася яму верай у створаную прыроду, а не ў са-мога Творцу.

Абвяржэнню арыянства, прыхільнікі якога адмаўлялі саму найглыбейшую іс-насиь хрысціянства — боскую прыроду Хрыста i яго богачалавечую місію на зямлі, К.Т. прысвяціў твор «Слова на пахвалу 318-ui аййоў Нікейскага сабору». Гэты пер-шы ўсяленскі сабор асудзіў антытрыніта-рызм арыянства i зацвердзіў асновы хрыс-ціянскага Сімвала веры — траістасць Бога i аднасутнасць Сына з Айцом. Нягледзячы на свой пафас нецярпімасці да арыянскай ерасі, асветнік дакладна вызначыў сутнасць вучэння «папы Александрыйскай царквы» Арыя (не толькі Христос, але i ўсё створа-нае Богам — людзі і прырода — іншаска-запьна могуць называцца «сынамі Божы-мі», адмаўленне спрадвечнасці Хрыста i Яго аднасутнасці з Айцом i да т.п.) i нават прызнаў філасофскую «злохітрасць» ераты-ка: «Велик бо бе воевода сатанин Арій, но цесарь его уже бе связан, тем и воинства его не твердо боряшеся...» Аднак у адпа-веднасці з жанрам урачыстага i разам з тым выкрывальніцкага твора, звернутага да на­рода, К.Т. рэдка карыстаўся лагічнымі до-вадамі ці хоць бы спасылкамі на аўтарытэ-ты, спадзяваўся на сугестыўнасць (уну-ш&чьнасць) вытанчаных сррдкаў паэзіі і аратарскага мастацтва. На яго думку, «храбрыя i вялікія ваяводы Божыя» на Hi-кейскім саборы заслугоўваюць большай пахвалы ад «летописьцев и песнотворцев», чым гераічныя справы uapoy i палкаводцаў. Сам аўтар гэтага «Слова...» не паскупіўся на вытанчаныя красамоўніцкія тропы-воб-разы, каб узвысіць святых айцоў («Вы есте реки разумьнаго рая, напоивъше мир весь спасенаго ученія і феховную скверну стру­ями вашего наказания омывающе! Земній ангели, Божіему престолу присно пред-ъстояше!...») i прынізіць Арыя, яго шматлі-кіх тагачасных i будучых паслядоўнікаў («Новый Каине, вторый Іюдо, плътяный демоне..., церковъный всеми ведомый та­ти, необратьный разбойниче...»). Істотная прыкмета багаслоўскіх поглядаў К.Т. — не барацьба супраць ерасей, а апафеоз еван-гельскай багадаці, вастрыня адчування ду-хоўнага нараджэння ў Хрысце.

Эпіграфам да антрапалагічнай канцэп-цыі К.Т. маглі б стаць яго словы з паэтычнаи малітвы ў нядзелю пасля рашшняи лі-тургіі: «Ведаю, што Ты прывёў мяне з ня-быту ў быццё і ўпрыгожыў падобнасцю да вобраза Свайго, надзяліў мяне словам i po-зумам. Ты ўзнёс мяне вышэй за ўсё жывое i паставіў мяне валадаром усяго тварэння». 3 найвялікшай паэтычнай экспрэсіяй хрысціянскую думку пра супярэчлівасць чалавека, яго высокую духоўную місію на зямлі і яго падзенне праз фахі і спакусы зямныя пісьменнік выявіў у «Слове пра па-ралізаванага», драматызаваўшы вядомы евангельскі эпізод. Матыў палярнасці, ам-бівалентнасці чалавечага быцця задаецца першым радком твора: «Неизмерьна небес­ная высота, ні испытана преисподняя глу­бина, ниже сведомо Божія смотренія та-иньство». Як паэт К.Т. дапоўніў эпічна спакойны расказ евангеліста пра сустрэчу чалавекалюбцы Хрыста i безнадзейна хво-рага пакутніка, які 38 гадоў чакае цуду збаўлення ад сваей немачы. Паралізаваны пачынае з любімай паэтамі споведзі ў сваіх грахах: «Усё цела мае расслаблена грахамі, а душа ўкушана ганебнымі страсцямі, i ня-ма чалавека, які пашкадаваў бы мяне». У адказ чуе ад Хрыста: «Што ты кажаш — чалавека не маю? Я дзеля цябе пакінуў скі-петр нябеснага царства, прыйшоў на зям-лю, каб выратаваць людзей. Бог стварыў свет для цябе, чалавек: «Тебе ради солнце светом и теплотою служить, и луна съ звез­дами нощь обеляеть. Тебе для облаци дож-демь землю напаяють и земля всяку траву семениту и древа плодовитая на твою службу израстають. Тебе ради реки рыбы носять, и пустыни звери питаеть».

Спавядальныя малітвы К.Т. — шчырае лірычнае самараскрыццё душы чалавека перад сваімі нябеснымі бацькамі — Богам Айцом, Сынам Божым, Маці Боскай i зас-тупнікамі людзей перад Богам, яго святы-мі: «Знаю, — кажа спавядальнік словамі паэта, — што Ты прывёў мяне з небыцця ў быццё i ўпрыгожыў падабенства Свайго вобраза, даўшы ў дар мне слова i розум. Ты ўзнёс мяне вышэй за жывёлу i паставіў ва­ладаром усяго тварэння. I вось я, як дзіця, падмануты ворагам маім, і падпаў пад ула-ду крайняй пагібелі (...) Хоць я ўвесь ня-чысты i апаганены, але спадзяюся на Тваю літасцівасць, бо Ты не адхіліў дзве лепты удавы, але пахваліў яе пераважна перад ін-шымі, а таксама i мытара, што маліўся ca скрухаю, апраўдаў». Бог, кажа паэт у сваіх малітвах, стварыў чалавека самаўладным, а

 

ен падпарадкаваўся граху i нячысціку, за-цямніўшы сваю першаствораную красу. I вось чалавек просіць Хрыста ўкрыжаваць цела яго страхам боскім, вызваліць думкі ад усяго зямнога i далучыць да нябеснага, а Багародзіцу моліць заступіцца за яго перад нябесным Царом. Цыкл малітшў завяршае «Канон малітоўны» — своеасаблівы паэ-тычны «магістрал», які падсумоўвае страс-ны самааналіз чалавека, самавыкрыццё яго неспакойнай душы, якая імкнецца да неба, але крылы яе абцяжараныя зямнымі страс-цямі — самалюбствам, зайздрасцю, злос-цю, варожасцю, непрымірымасцю ды ін-шымі грахамі душы i цела.

Праблему чалавека ў яго грамадскім быцці К.Т. сімвалічна выявіў у дзвюх пры-тчах (кароткай i падрабязнай) пра сляпога i кульгавага, альбо пра чалавечую душу i це­ла. Як i ў іншых сваіх творах, пісьменнік выкарыстаў як сюжэтную аснову еван-гельскае апавяданне пра «дамавітага» гас-падара, які насадзіў вінаград i паставіў вар-ту ля яго варотаў. Але развіў гэты сюжэт у складаны красамоўніцкі твор дыдактычна-філасофскага i сацыяльна-этычнага зместу. Дамавіты гаспадар тут сімвалізуе Бога, стваральніка сусвету, сад-вінаград (верта-град) — зямля i «свет гэты», кульгавы — цела чалавека, а сляпы — яго душа, агаро-джа вакол саду — законы i запаведзі Бо-жыя, а незачыненыя вароты, якія вядуць у сад, — шлях да пазнання Творцы i створа-нага ім сусвету. Сляпы i кульгавы, аб'яд-наўшы свае сілы (сляпы нёс кульгавага, а кульгавы паказваў дарогу), самавольна тра-пілі ў сад, каб паспрабаваць забароненых пладоў. «Сляпая» душа i «кульгавае» цела сімвалізуюць недасканаласць чалавечага грамадства, якое «кантрабандай» авалодала тайнамі боскага тварэння, не ў стане (па сваей грахоўнасці i маральнай недаскана-ласці) выкарыстаць ix для дабра.

У апошніх творах красамоўніцкага жан­ру (пасланнях да ігумена Кіева-Пячорскага манастыра Васіля), арыгінальных прытчах К.Т. раскрыў глыбокі сацыяльна-этычны сэнс манаскага жыцця i ўскосна выкрыў недасканаласць дзяржаўнага ладу, зямной улады наогул, якая служыць грахоўнай прыродзе чалавека, а не яго духоўнаму ўдасканаленню. Тут, сярод чалавечай ула­ды, выяўляецца духоўная місія «манаскага чына» — даць чалавеку i фамадству узоры быцця з Богам i для боскага промыслу, жыцця паводле вядомай малітвы: ціхага і мірнага, у чысціні i ў адпаведнасці з бос-кай праўдай.

Г Для хрысціянскай культуры таго часу багаслоўская паэтычная, красамоўніцкая i асветніцкая творчасць К.Т. была сапраў-дным адкрыццём красы i мастацкай выяў-ленчай сілы роднай мовы. Пісьменнік доб­ра ведаў класічную візантыйскую рыторыку i паэтыку, творча выкарыстаў гэту багатую эстэтычную традыцыю, узбагаціўшы куль­туру i мову свайго народа.1. 3 пазнейшых бе-ларускіх асветнікаў бадай што адзіны Сімяон Полацкі дасканала валодаў красамоўніцкім майстэрствам, хоць i ўступаў свайму выдат-наму папярэдніку ў сіле i прыгажосці лі-рычнага самавыяўлення.

Те:. Творения... Кирилла, епископа Туров­ского... Киев, 1880; Молитвы на всю седмицу св. Кирилла, епископа Туровского. Казань, 1857; Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літара-туры. Мн., 1959.

Шт.: Лабынцаў Ю. «Напой росою бла­годати...». Мн., 1992; Мельнікаў А.А. КІ-
рыл, епіскап Тураўскі: Жьпшё, спадчына, света-погляд. Мн., 1997; Надсон A. i інш. Кірыл
Тураўскі//Крыніца. 1994. 1(7). У.М.Конан.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 1774; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.027 сек.