КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
КРАЧКОЎСКІ
КОСАЎ КОРСАК КОРЗАН КОПАЦЬ Юзаф (16.5.1762—1827) Мемуарыст-падарожнік, удзельнік выз-валенчага руху. Нарадзіўся на Піншчыне. За ўдзел у паўстанні 1794 сасланы царскім урадам на Камчатку. Свае ўражанні ад зна-ходжання на паўвостраве апісаў у «Дзённі-ку падарожжа..." (нап. каля 1810, выд. 1837). 3 павагай пісаў пра камчадалаў, чук-чаў, якутаў, буратаў i прыводзіў пра ix эт-награфічныя звесткі. Вярнуўшыся са ссыл-кі ў 1796, жыў на Валыні, у Нясвіжы, Варшаве. Те:. Описание путешествия Иосифа Konna вдоль всей Азии... // Ист. вестн. 1896. Т. 66. Jlim.: Худзиковский Я., Ястер Я. Люди великой отваги: Пер. с пол. М., 1957. С. 76—96. Тадэвуш Сільвестр (9.11.1839—8.3.1918) Гісторык, публіцыст, прадстаўнік вар-шаўскай гістарычнай школы. Правадзейны член Польскай АН у Кракаве (1903). Нара-дзіўся ў Мінску. Скончыў Мінскую гімна-зію, потым Маскоўскі універсітэт (1859). Працаваў настаўнікам гімназіі ў Коўне, пі-саў карэспандэнцыі ў «Колокол» А.Герцэ-на. У 1861 за ўдзел у антыўрадавых мані-фестацыях арыштаваны i высланы ў Арэн-бург. Вярнуўшыся са ссылкі, з 1869 жыў i працаваў у Варшаве. Даследаваў пытанні нацыянальнай i ўсеагульнай гісторыі, тэо-рыі i методыкі гістарычнага даследавання, гістарыяграфіі, эканомікі Полыпчы. Аўтар прац «Унутраная гісторыя Польшчы пры Станіславе Аўгусце» (т. 1—4, 1882—86), «Касцюшка» (1894), «Доля i нядоля Яна Сабескага» (т. 1—3, 1898). Ba ўспамінах пра гімназічныя гады «Мой дагістарычны дзённік» (выдадзены ў 1912) шмат звестак з культурнага жыцця Мінска, беларускіх прымавак. Адзін з раздзелаў гэтых мемуа-раў («Мінск у сярэдзіне XIX стагоддзя») надрукаваў у «Мінскім календары» (1908). Te:. Wewnętrzne dzieje Polski za Stanisława Augusta. 2 wyd. T. 1—6. Warszawa, 1897—98.
Jlim.: M а л ь д з i с А. Падарожжа ў XIX ста-годдзе. Мн., 1969. С. 180—181. Юліян (13.2.1806—30.8.1885) Паэт i перакладчык. Нарадзіўся ў г. Слонім. Вучыўся ў Віленскім універсітэце (1823—26). 3 1829 жыў у Пецярбургу. У 1830 вярнуўся ў в. Страла (Дзятлаўскі р-н). Апошнія гады жыцця правёў у Навагрудку. Пісаў на польскай мове. Аўтар кніг «Вер-шы» (1830, 2-е выданне 1836) i «Новыя вершы» (т. 1—2, 1840), куды ўвайшлі тво-ры з беларускай тэматыкай: «Да Немана», «Да І(гната) Д(амейкі)» i інш. Пад уплывам творчасці А.Міцкевіча засвоіў рамантычны стыль лірычнай паэзіі, у якой выкарыстоў-ваў класічныя i беларускія фальклорныя матывы. На польскую мову перакладаў Піндара, Вергілія, Гарацыя, Дантэ, Ф.Шы-лера, Дж.Байрана, У.Шэкспіра. Некаторыя вершы К. («Пілігрым», «Баркарола») пак-ладзены на музыку СМанюшкам. У.Сыра-кошя прысвяціў К. артыкул «Нататкі з дзі-цячых уражанняў» (1853). Літ.: Korespondencja filomatów. T. 5. Kraków, 1913. Сільвестр(?—23.4.1657) Рэлігійны i грамадскі дзеяч, пісьменнік-публіцыст. Нарадзіўся ў маёнтку Жаробы-чы Віцебскага ваяв. Скончыў Віленскую брацкую школу, Люблінскі езуіцкі калегі-ум, Замасцянскую акадэмію. Выкладаў ры-торыку ў Вільні i Львове. 3 1631 прафесар філасофіі ў Кіева-Пячэрскай школе. 3 1633 епіскап магілёўскі, аршанскі i мсціслаўскі. 3 1647 кіеўскі мітрапаліт. Выяўляючы інта-рэсы вышэйшага ўкраінскага духавенства, якое выступала супрайь вызваленчай вай-ны ўкраінскага i беларускага народаў 1648—54, праводзіў згодніцкую палітыку з польскай шляхтай. Быў праціўнікам Брэс-цкай уніі 1596, дамагаўся роўных правоў для праваслаўнага i каталіцкага духавенства. Пісаў на польскай i царкоўнаславян-скай мовах. У 1635 выдаў кнігу «Экзеге-зіс...», у якой выступіў у абарону правас-лаўных лацінскіх школ, закрытых у 1634 па хадайніцтве уніятаў і католікаў. У тым жа годзе з'явіўся на польскай мове «Патэры-кон, або зборнік жыццяў святых пячорскіх айцоў» (перавыдадзены на царкоўнаславян-скай мове ў 1661 i 1678). У Куцеінскай друкарні (пад Оршай) надрукаваў з рэлігійна-асветнымі мэтамі кнігу на царкоўнаславян-скай мове — «Дыдаскалія, або Навука для святароў» (1637). Літ.: Саверчанка І.В. Сільвестр Косаў // Бел. гіст. часоп. 1995. № 3.
КРАСІНСКІ (Скорабагаты) Валяр'ян (1795—22.12.1855) Друкар, гісторык, публіцыст. Нарадзіўся на Беларусі. Адукацыю атрымаў на гісто-рыка-філалагічным факультэце Віленскага універсітэта (1818—22). 3 1822 працаваў асэсарам у Варшаве. У 1828 распачаў выданне універсальнай энцыклапедыі, аснову якой складаў пераклад нямецкага энцыкла-педычнага лексікона («Conversations Lexicon»), дапоўненага артыкуламі мясцо-вай тэматыкі. Для гэтага К. набыў неабход-нае абсталяванне i заснаваў першую ў Польшчы стэрэатыпную друкарню ў Варшаве. Першым яго выданнем быў «Псал-тыр Давіда» ў перакладзе Ф.Карпінскага (1829), потым раманы В. Скота (у серыі «Бібліятэка новых раманаў»), а таксама падручнікі, у тым ліку «Буквар польскі» (1830). Кнігі, што выдаваліся К., адметныя выдатным друкам i нізкім коштам. Усяго К. надрукаваў каля 50 выданняў, якія прад-аваліся непасрэдна з друкарні або праз варшаўскія кнігарні ці ў правінцыі. Дру-карня выпускала таксама віньеткі i інш. паліграфічнаыя ўпрыгожанні. Задуманая К. універсальная энцыклапедыя не змагла выйсці ў свет, надрукавана для спробы толькі некалькі сшыткаў 1-га тома, з-за та-го што пачалося паўстанне 1830—31. У час паўстання К. выдаў кнігі «Арол Белы i Па-гоня» i «Паляк сумленны». Пасля задушэн-ня паўстання К. выехаў з дыпламатычнай місіяй Часовага ўрада ў Англію i на радзіму не вярнуўся. Без яго ў друкарні выпушча-ны «Гімн» i «Ода на вольнасць» Ю.Славац-кага i «Гімн да маладосці» А.Міцкевіча (1830—31). Юльян Фаміч (25.7.1840—25.7.1903) Беларускі фалькларыст, этнограф, гісто-рык i педагог. Нарадзіўся ў R. Азяты Жа-бінкаўскага р-на Брэсцкай вобл. У 1861 скончыў Пецярбургскую духоўную акадэ-мію. Адмовіўся ад духоўнага сану, прайаваў настаўнікам рускай мовы ў Маладзечан
скай настаўніцкай семінарыі, інспектарам народных вучылішчаў Віленскай навучаль-най акругі, дырэктарам Полацкай настаў-ніцкай семінарыі i Віленскага настаўніцка-га інстытута, Туркестанскай настаўніцкай семінарыі. У 1888—1902 старшыня Вілен-скай археаграфічнай камісіі. Складальнік 16-га i 20-га тамоў, аўтар прадмоў да ix i да 25-га тома Актаў Віленскай камісіі. У 1900—02 пад яго рэдакцыяй i з яго прад-мовамі выйшлі 12-ы i 13-ы тамы Археагра-фічнага зборніка дакументаў. Апублікаваў нарыс пра старажытную Вільню («Старая Вільня да канца XVII стагоддзя», 1893) i зборнік дакументаў пра гісторыю Вілен-скай навучальнай акругі («Гістарычны аг-ляд дзейнасці Віленскай навучальнай акру-гі за першы перыяд яе існавання, 1803— 1832», 1903). Аўтар першага грунтоўнага даследавання пра радзінны абрад беларусаў i выхаванне дзіцяці («Нарысы быту заход-нярускага селяніна», 1869) i фальклорна-этнаграфічнага зборніка «Быт заходнярус-кага селяніна» (1874), прысвечанага сямей-ным (пераважна вясельным) i каляндарна-аграрным абрадам беларусаў, у якім акрамя вядомых матэрыялаў выкарыстаны i новыя запісы. К. ў працах па методыцы педагагіч-нага выхавання ў навучальных установах прытрымліваўся даволі рэакцыйных погля-даў [«Руска-польскія адносіны....», 1896 (пад псеўд. Бібліяфіл)]. Шт.: Голу б В. Ю.Ф.Крачковский. Вильна, 1904; Бандарчык В.К. Псторьгя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964. С. 118—122; Улащик Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973. С. 110—113. КРАШЭЎСКІ (Kraszewski) Каятан (11.3.1827—1.7.1896) Пісьменнік, кампазітар, астраном-ама-тар. Нарадзіўся ў в. Доўгае Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. Брат ЮА.Крашэўскага. Скончыў Свіслацкую гімназію. У спадчын-ным (па маці) маёнтку ў Раманове на Пад-ляшшы (ияпер Польшча) заснаваў астрана-мічную і метэаралагічную абсерваторыю, меў бібліятэку, у якой была значная коль-касць старадрукаў, матэрыялы з архіва Са-пегаў, кнігі па прыродазнаўстве, фізіцы, гісторыі, мастацкай літаратуры. К. сабраў значную колькасць гербаў, польскіх хронік i інш., багаты матэрыял часоў праўлення СА.Панятоўскага, поўны камплект твораў Ю.Крашэўскага. Пісаў гістарычныя аповес-ці, мемуары, абразкі «Брэсцкі канюшыц» (1875), «Патурчэнцы» (1895), «3 успамінаў кашталяніца» (1896) i інш., творы пра па-дзеі, якія адбываліся пераважна на Беларусь Шсаў камедыі, вершы, займаўся музы-кай, стварыў некалькі канцэртаў, санат i мініяцюр для фартэпіяна, у некаторых з ix выкарыстаў народныя матывы. Пасля смерці К. бібліятэка (каля 10 тыс. тамоў) засталася яго сыну Крыштофу, які ахвяра-ваў частку яе фондаў бібліятэцы імя Лапа-цінскага ў Любліне, архіўныя матэрьшлы — Ягелонскай бібліятэцы.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 731; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |