КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
Кукальнік
КРЭЎЗА КРЫШКОЎСКІ Лаўрэнцій Дзеяч рэфармацыйнага руху, гуманіст, пісьменнік 2-й паловы 16 ст. У 1550-я гады прыхільнік вучэння Чэшскіх братоў. У 1558 у друкарні г. Шаматулы (Польшча) выдаў кнігу «Размова чатырох братоў закону хрысціянскага». 3 1561 кальвінісцкі прапа
веднік у Нясвіжы. У 1562 у Нясвіжскай друкарні разам з СБудным i М.Кавячынскім выдаў на беларускай мове «Катэхізіс», «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад богам». Каля 1563 перайшоў на пазіцыі ан-тытрынітарызму, пазней падтрымліваў рэ-лігійныя i сацыяльныя ідэі анабаптызму. Пры дапамозе Буднага пераклаў i выдаў на польскай мове «Размову св. Юстына філо-сафа...» (Нясвіж, 1564). У сваіх пропаведзях К. выступаў з крытыкай прыгонніцтва як ганебнай формы феадальнага грамадства, адстойваў прынцыпы верацярпімасці, пра-пагандаваў грамадска-карыснуто працу. Па-водле ацэнкі К.Ф.Калайдовіча, Будны, Ка-вячынскі i К. «зрабілі беларускую мову кніжнай», a кнігу даступнай шырокаму колу чытачоў. Выкарыстанне жывой народ-най мовы ў рэлігійнай пісьменнасці i цар-коўным богаслужэнні было важным срод-кам уздыму i далейшага развіцця наідыя-нальнай культуры. Літ:. Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (Вторая половина XVI —нач. XVII в.). Мн., 1970. Г.Я.Таленчанка. Леў (Лявон; 2-я пал. 16 ст. — 1639) Пісьменнік-палеміст, царкоўны дзеяч, смаленскі уніяцкі архіепіскап. Паходзіў з дробнай беларускай шляхты на Падляшшы (па мянушцы Бэйда). Пастрыгся ў манахі Віленскага манастыра св. Тройцы i прыняў імя Леў. У 1617 без ведама i санкцыі мітра-паліта Іосіфа Вельяміна Руцкага паслушні-кі выбралі яго архімандрытам. Ведаючы здольнасці i стараннасць К., мітрапаліт не аспрэчваў гэта рашэнне. I новы архіман-дрыт апраўдаў давер. Ён стаў падтрымлі-ваць палітыку Руцкага, скіраваную на сцвярджэнне уніяцтва, наладзіў у Вільні публічны дыспут з антыуніятамі. Каб дака-заць гістарычную заканамернасць i пера-емнасць традыцый Фларэнтыйскага сабора 1439, удзельнікі якога заклікалі да аб'яд-нання гтраваслаўных патрыярхаў з папам рымскім, К. ўзяўся за пяро, імкнучыся знайсці ў далёкай гісторыі пачынаючы ад часоў хрышчэння Кіеўскай Русі факты, якія б сведчылі пра адзінства хрысціянскай царквы. Ён напісаў на польскай мове пале-мічны твор «За сінодам Фларэнтыйскім» (не збярогся), накіраваны супраць ананімнага праваслаўнага апалагета Клірыка Ас- Нестар Васілевіч (20.9.1809—20.12.1868) Драматург i паэт. Нарадзіўся ў сям'і прафесара Педагагічнага інстытута ў Віль-ні. Дзяцінства яго прайшло ў маёнтку бацькі ў Віленскай губ., адкуль ён у 1820 пераехаў у Нежын, дзе вучыўся ў мясцо-вым ліцэі разам з М.В.Гогалем. Быў адным з лепшых навучэнцаў ліцэя, шмат чытаў, пісаў вершы, песні, драмы, займаўся ў са-мадзейным тэатры. Прымкнуў да гуртка прафесара Белавусава, які ў сваіх лекцыях
выступаў супраць самадзяржаўнага дэспа-тызму. За «крамольныя» паводзіны пры выпуску К. пазбаўлены цывільнага чына 12-га класа i залатога медаля. Быў прызна-чаны выкладчыкам рускай мовы i славес-насці ў Віленскую гімназію. Праз 3 гады ўладкаваўся на службу ў міністэрства фі-нансаў, дзе працаваў каля 25 гадоў, па службовых справах часта ездзіў па ўсёй Ра-сіі. У 1836 распачаў выдавецкую дзейнасць: выпускаў «Художественную газету», потым часопісы «Дагерротип» i «Иллюстрация». Быў вельмі пладавітым пісьменнікам, вы-пускаў штогод дзесяткі драм i раманаў. 3 гістарычных раманаў К. найбольш папу-лярныя былі «Эвеліна дэ Вальероль» (1841) i «Альф i Альдона» (1842) пра маральны стан i палітычнае становішча ў Вялікім княстве Літоўскім сярэдзіны 14 ст. Мно-ства аповесцей i апавяданняў прысвечаны часу праўлення Пятра I. Рэзка адышоўшы ад ліберальных захапленняў маладосці, па-чау усхваляць самадзяржаўную ўладу, народ паказваў як пасіўны безаблічны на-тоўп. П'есы К. былі забыты яшчэ пры яго жыцці. В.Р.Бялінскі лічыў, што К. меў нейкія літаратурныя дараванні i белетрыс-тычны талент, але ў яго не было творчых здольнасцей, яго п'есы назваў узорам «аб-страктнай ідэальнасці». Некаторыя лірыч-ныя песні К. пакладзены на музыку М.Глінкам («Жаваранак», «Калыханка», «Сумненне» i інш.).
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 418; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |