Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Лавіцкі

ЛАБАДА

Андрэй Мітрафанавіч (26.6.1871—1.1.1931)

Фаіькларыст, этнограф i літаратуразна-вец. Нарадзіўся ў мяст. Свянцяны Вілен-скай губ. (цяпер г. Швенчоніс, Літва) ў сям'і дробнага службоўца. Пасля заканчэн-ня Екацярынаслаўскай гімназіі (1890) пас-туту на славяна-рускае аддзяленне гіста-рычна-філалагічнага факультэта Кіеўскага універсітэта, які скончыў у 1894. Быў вуч-нем прафесараў П.Уладзімірава, М.Дашке-віча, Ц.Фларынскага. 3 1898 прыват-да-цэнт, з 1900 прафесар гэтага універсітэта. 3 1921 кіраваў Этнаграфічнай камісіяй АН Украіны, у 1923—25 віцэ-прэзідэнт АН Ук-раіны. У 1925—30 рэдактар часопіса «Ет-нографічнйй віснйк». У працах «Рускі во-латоўскі эпас» (1896), «Рускія быліны пра сватанне» (1902—04, магістарская дысерта-цыя) выявіліся яго ліберальна-буржуазныя погляды. Аўтар прац па гісторыі тэатра i драмы («Народнасць у рускай музычнай драме сто гадоў назад», 1899), этнаграфіі («ПА.Куліш — этнограф», 1918), краязнаў-стве («Краязнаўства на Украіне», 1925) i інш. Даследаваў беларускі фальклор («Бе-ларуская народная паэзія i рускі былінны эпас», 1895). У сваіх працах выказваў плён-ныя думкі пра ўзаемасувязь у славянскім

 

 

фальклоры. Быў прыхільнікам гістарычнага метаду даследавання, абвяргаў устаноўкі міфалагічнай школы. У параўнальных по-шуках звычайна імкнуўся паказваць сацы-яльна-гістарычную i культурна-бытавую ас-нову твораў, прасачыць характар узаема-дзеяння ў народнай паэзіі славян.

Шт.: Музиченко С. Андрій Лобода // Народна творчість та етнографія. 1971. № 3.

Мацвей Восіпавіч

(псеўд. Лук'ян Адольф з-пад

Вельска; 1816—1900)

Філосаф-дэмакрат, асветнік i публіцыст. Нарадзіўся ў в. Вашкі каля г. Гайнаўка (Польшча) ў дробнашляхецкай сям'і. Ву-чыўся ў Віленскай медыка-хірургічнай ака-дэміі, працаваў лекарам у Коўне i Беласто-ку. Прымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыйна-дэмакратычным руху i ў дзейнасці звяза-ных з ім тайных таварыстваў, якія абвя-шчалі неабходнасць сацыяльна-палітычных змен у грамадстве i вялі асветную работу сярод насельніцтва. У 1840 разам з іншымі членамі студэнцкага «Дэмакратычнага та-варыства» ён арыштаваны, у 1841 высланы ў Сібір. Амнісціраваны ў 1858. Супрацоўні-чаў у часопісах «Gwiazda» («Звязда») ł «Pamiętnik naukowo-literacki» («Навукова-літаратурны дзённік»), якія ў той час былі органамі прагрэсіўнай грамадскай думкі на тэрыторыі Украіны, Беларусі i Літвы. Л. зрабіў значны уклад у развіццё філасоф-скай думкі, i найперш у вучэнне пра гра-мадства i мараль. На фарміраванне яго све-тапогляду пэўным чынам паўплывалі ідэа-логія Асветніцтва i нацыянальна-вызвален-чага руху, даследаванні філосафаў-матэры-ялістаў, Гегеля, Шэлінга, Бэкана, Лока i інш. мысліцеляў, але вырашальную ролю, паводле сцвярджэння самога Л., адыгралі рэальныя жыццёвыя фактары: бядотнае становішча прыгонных, жабрацкія ўмовы існавання безмаянтковай шляхты, цяжкая доля саддат. Яму былі блізкія i зразумелыя ідэі сацыяльнай справядлівасці i салідар-насці людзей працы, ідэі свабоды, гуманіз-му i самакаштоўнасці чалавечай асобы. Зы-ходным пунктам яго філасофскай сістэмы быў прынцып «натуральнага права» i «на-туральнай роўнасці» людзей, які служыў i абгрунтаваннем права прыгнечаных наро-даў на нацыянальную самастойнасць, сва-боднае i незалежнае развійцё ў супольнасці інш. народаў. Неабходнасць новага, больш дасканалага правапарадку Л. выводзіў з за-канамернага характару развіцця самога гра-мадства. Пры гэтым ён, як Гегель i інш. мысліцелі 18—19 ст., параўноўваў пэўныя перыяды гісторыі чалавецтва з натураль­ным працэсам развіцця індывідуума. Су-часнае яму грамадства, сцвярджаў Л., на-гадвае 19-гадовага юнака, які развіў i ад-шліфаваў свае здольнасці i таму можа хутка ісці да сваёй мэты, i ніхто не ў стане стры-маць яго рух. Для Л. «залаты век» — гэта справядлівае грамадства, якое яшчэ будзе. 3 прыроды самога чалавека ён выводзіў яго схільнасць да маральных паводзін; адсюль аб'ектыўная неабходнасць выхавання высо-камаральнай i адказнай асобы. На думку Л., высокія якасці чалавека набываюць сапраўдную каштоўнасць толькі ў рэчышчы яго дзейнасці ў імя грамадскага дабра i шчасця. Таму асаблівая адказнасць кла-дзецца на тых, хто здольны прадбачыць гістарычны шлях да будучыні i весці лю­дзей да разумения ліберальных прынцыпаў, пашыраючы ў ix асяроддзі адпаведныя дум-кі i меркаванні. Паводле Л., асветніцтва — галоўны рухавік гісторыі.

Падтрымліваючы пераважна пануючую на той час у навуцы канцэпцыю паступо-вага i паслядоўнага развіцця, Л. лічыў маг-чымым i рэвалюцыйны шлях пераўтварэн-ня грамадства. У сваіх паказаннях у след-чай камісіі ён рабіў акцэнт на мірны, бяс-кроўны характар рэвалюцыі, хоць адзначаў i пэўную адноснасць такога разумения. Са-цыяльныя ісціны, на яго думку, не здзяй-сняюцца без ахвяр. Гэта ён лічыў свайго роду доказам ісціны для наступных пака-ленняў, якім належыць правесці яе ў жыц-цё. У выніку Л. прыйшоў да высновы, што сама па сабе ісціна не з'яўляецца сілай, бо на шляху да яе ажыццяўлення не абысціся без сілы матэрыяльнай. Неабходнай умовай дасягнення сапраўднай асветы і вольнасці ён лічыў знішчэнне саслоўных адрознен-няў, прадастаўленне ўсім членам грамад-ства роўных магчымасцей для развіцця здольнасцей, адмаўленне ўсялякіх прывіле-яў арыстакратыі. Але грамадства фармаль-най роўнасці, на думку Л., гэта толькі крок на шляху чалавецтва да шчаслівай будучы-ні, a шчаслівыя часы настануць толькі та-ды, калі гістарычныя паданні данясуць звесткі пра былую некалі няроўнасць кара-лёў, князёў, графаў, дваран, мяшчан i ся-лян-рабоў. Л. рашуча адвяргаў крывавыя

 

 

перавароты і рэвалюцыі тыпу якабінскай дыктатуры за ix жорсткі, антыгуманны ха-рактар, лічыў ix з'явай бяссэнсавай з пун­кту гледжання натуральнага парадку рэчаў. Падтрымліваючы ідэю народаўладдзя i вы-карыстання ўсёй паўнаты чалавечых пра-воў, ён лічыў, што найлепшае ўвасабленне гэтая ідэя знойдзс ў рэспубліканскай фор­ме праўлення.

У перыяд агульнанароднага самакіра-вання на змену кровапралітным войнам прыйдуць дружба i мір. Пытанні ўмацаван-ня дружбы паміж народамі, спынення вой-наў Л. разглядаў у непарыўнай сувязі з канкрэтнай праблемай нармалізацыі адно-сін паміж рускім i польскім народамі, уста-ляваннем прынцыпаў нацыянальнага раў-напраўя i суверэнітэту. У сваіх прайах «На-рыс духу Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі», «Погляд на хрысйіянскі свет», «Варыяцыі» i інш. Л. пастаянна звяртаўся да гэтай праблемы, якая хвалявала ўдзель-нікаў вызваленчага руху абедзвюх краін. Ён ставіў i імкнуўся знайсці адказ на пытанні: ці ёсць у Расіі сілы, якія могуць быць са-юзнікам прыгнечаных народаў у ix змаган-ні за сваё сацыяльнае i нацыянальнае выз-валенне; ці можа сама Расія ў будучым стаць краінай, свабоднай ад прыгнёту i дэспатызму, i бьшь для іншых народаў не катам, а сябрам? Як адзін з ідэолагаў «Дэ-макратычнага таварыства» Л. разглядаў гэ-тыя пытанні ў плане суадносін процілеглых інтарэсаў нацыі, якая змагаецца за аднаў-ленне нацыянальнай незалежнасці, i інта-рэсаў дзяржавы-прыгнятальніцы. Ён быў перакананы, што ў натуральным развіцці чалавецтва не павінна быць народаў-паноў i народаў-рабоў, што ўсе народы роўныя, а справа вызвалення Радзімы павінна стаць асабістым інтарэсам, асабістай справай кожнага чалавека як члена грамадства. Л. выступаў за стварэнне ўмоў, якія б за-бяспечылі «роўнае права для ўсіх станаў адукаваць сябе так, каб быць карысным са­бе i іншым». У выпрацоўцы пэўных гра-мадскіх ідэалаў i агульначалавечых каштоў-насцей ён адводзіў важнае месца літарату-ры i мастацтву: «Хто творыць толькі дзеля самога мастацтва, — пісаў Л., — той кла-поціцца толькі аб сваёй славе, а не аб пат-рэбах сучаснікаў, таму ўсе яго намаганні — гэта сапраўды пустая забава, мёртвы ка­мень, хоць часам i ўмела адшліфаваны». Нярэдка звяртаўся Л. i да ідэі недатыкаль-насці прынцыпаў афіцыйнай хрысціянскай рэлігіі ў стварэнні гарманічных узаемаад-носін паміж людзьмі i народамі, а пацвяр-джэнне таму бачыў у так i не рэалізаваным рэлігійным догмаце аб любові да бліжняга. Ён верыў, што ў будучым настане шчаслі-вы век агульнага яднання людзей, калі бу-дуць забытыя крывавыя сваркі паміж дзяр-жавамі i народамі, калі канчаткова спы-няцца войны, калі збудуцца спадзяванні ўсіх народаў i ўсталююіша гуманістычныя ідэалы чалавецтва.

Літ.: Мохнач Н.Н. Идейная борьба в Бе­лоруссии в 30—40-е годы XIX в. Мн., 1971; Яго ж. От просвещения к революционному демократизму: (Обществ.-полит, и филос. мысль Белоруссии конца 10-х —начала 50-х годов XIX в.). Мн., 1976; Яго ж. Общественно-полити­ческая и этическая мысль Белоруссии начала XIX в. Мн., 1985; Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973; Идеи гуманизма в общественно-по­литической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьский период). Мн., 1977.

С. Ф.Дубянецкі.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Кутневіч | Лада-заблоцкі
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 359; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.008 сек.