Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

ЛАТЫШАЎ

ЛАПО

Дзмітрый Еўдакімавіч

(кастрычнік 1861 —люты 1936)

Пісьменнік, грамадскі дзеяч, удзельнік народніцкага рэвалюцыйнага руху. Нара-дзіўся ў г. Беліца на Гомельшчыне ў мя-шчанскай сям'і. У час вучобы ў Гомельс-кай прагімназіі зблізіўся з рэвалюцыйна настроенай моладдзю, быў удзельнікам тайных гурткоў самаразвіцця, прапаганда-ваў антыўрадавыя ідэі сярод рабочых. 3 1879 вучыўся ў Кіеўскай гімназіі. Сярод навучэнцаў вылучаўся актыўнасцю i ста-ласцю, нейкі час быў старшынёй аб'ядна-нага камітэта рэвалюцыйных груп сярэдніх навучальных устаноў Кіева. Пасля закан-чэння гімназіі паступіў на юрыдычны фа-культэт Кіеўскага універсітэта. Быў актыў-ным членам кіеўскай групы нарадавольцаў, уваходзіў у «тэхнічную» падгрупу, якая зай-малася справамі падпольнай друкарні.

 

 

Прыязджаючы дамоў, вёў агітацыю сярод рабочых у Гомелі i ў вёсках. У 1885 арыш-таваны ў Гомелі i сасланы ў Табольскую, потым у Енісейскую губ. У ссылцы пачаў пісаць свае апавяданні з беларускага жыц-ця, дзе выкарыстоўваў уражанні дзяцінства i юнацтва. Пасля заканчэння тэрміну ссыл-кі (1890) вярнуўся ў Гомель i ўключыўся ў работу па ўзнаўленні мясцовых нарада-вольскіх арганізацый. 3 1892 жыў у г. Чыс-тапаль Казанскай губ., служыў сакратаром гарадской управы, займаўся прыватнай ад-ваканкай практыкай, выдаў кнігу па гісто-рыі Чыстапаля. У 1896 перабраўся ў Крас-наярск. Праз 2 гады здаў экзамен у Казан-скім універсітэце на званне юрыста i неўза-баве атрымаў месца міравога суддзі пры Краснаярскім акруговым судзе з адкаман-дзіраваннем у Мінусінск. 3 1903 працаваў міравым суддзёй, пракурорам акруговага суда ў Краснаярску. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, быў гарадскім сакрата­ром i гласным думы ў Краснаярску. 3 1898 супрацоўнічаў у многіх сібірскіх газетах, дзе пад рознымі псеўданімамі змяшчаў публіцыстычныя артыкулы i допісы. Як член, а потым старшыня вучылішчнай ка-місіі пры Краснаярскай гарадской управе шмат зрабіў для развіцця ў горадзе асветы, марыў пра ўвядзенне ў Краснаярску ўсе-агульнай адукацыі. Займаўся педагагічнай дзейнасцю — выкладаў гісторыю i закана-даўства ў мясцовай гімназіі i гандлёвай школе. Па яго ініцыятыве адкрыты Марць-янаўскі дзіцячы прытулак. Быў членам ка-мітэта Мінусінскага музея. Зімой 1901—02 актыўна дапамагаў галадаючаму насельніц-тву Мінусінскай акругі. Як член партыі ка-дэтаў прымыкаў да так званых «абласні-коў», удзельнічаў у падзеях 1905. Вывучаў побыт i норавы карэннага сібірскага на-сельніцтва, адстойваў яго правы, прапана-ваў стварыць у Томскім універсітэце ка­федры стэпавага права i цюрка-мангольскіх гаворак, адкрыць шлях качавым народам да асветы. Пасля Кастрычніцкай рэвалю-цыі 1917 уключыўся ў культурнае будаўніц-тва ў Сібіры, у 1923 склаў асноватворныя дакументы, якія вызначылі нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва народнасцей ені-сейскай Поўначы. Працу юрыста сумяшчаў з выкладчыцкай работай у Краснаярскім тэхнікуме. Захапляўся краязнаўствам, вы-ступаў з дакладамі ў Сярэдне-Сібірскім ад-дзеле Рускага геаграфічнага таварыства (быў яго старэйшым членам), з лекцыямі ў рабочых клубах Краснаярска.

Асноўнае месца ў творчай спадчыне Л. займае зборнік «Беларускія апавяданні» (1895). Ва ўключаных у яго творах праўдзіва, з дэмакратычных пазіцый паказана цяжкае жыццё сялян Прысожжа, выкарыстаны гомельскія паданні, апісаны пародныя заняткі, звычаі. Г.В.Ккялёў.

 

ЛАСІЦКІ (Łasicki)

Ян (каля 1534 —пасля 1599)

Гісторык, бібліёграф, пратэстанцкі рэлі-гійны дзеяч. Нарадзіўся ў Польшчы ў неза-можнай шляхецкай сям'і. У 1556—61 суп-раваджаў аднаго з маладых паноў у ван-дроўках na краінах Заходняй Еўропы, слу-хаў лекцыі ва універсітэтах Гейдэльберга, Страсбурга, Жэневы, Лазаны, ІІюрыха, Падуі i інш. Цікавіўся матэматычнымі i тэхнічнымі навукамі, астраноміяй, у якой быў гірыхільнікам геліяпэнтрычнай сістэмы сусвету. Перапісваўся з заходнееўрапейскі-мі рэфарматарамі па розных багаслоўскіх i царкоўных пытаннях, якія ў той час пачалі цікавіць польскіх пратэстантаў, i прымаў удзел у барацьбе з антытрынітарскім рухам. У 1567 наведаў Чэхію, дзе пазнаёміўся з членамі рэлігійнай секты Чэшскіх братоў, i быў у захапленні ад арганізацыі ix царквы; напісаў пра ix сачыненне (захаваўся невялі-кі ўрывак), якое ў рукапісе паслаў швей-царскім рэфарматарам, у прыватнасці Безэ. У 1571 Л. зноў наведаў Чэшскіх братоў i пасля гэтага напісаў гісторыю секты (выда-дзена толькі ў 1649). У 1580 пераехаў у Вя-лікае княства Літоўскае i з 1581 працаваў у Вільні хатнім настаўнікам i выхавальнікам сыноў мінскага кашталяна Я.Глябовіча, якія пад яго наглядам навучаліся ў кальві-нісцкіх школах. У Вільні Л. пазнаёміўся i блізка сышоўся з кіраўнікамі мясцовых кальвіністаў — К Воланам, С.Судроўскім i інш. Да гэтага Л. пазбягаў удзелу ў пале-мічных диспутах, але, зыходзячы з сяброў-скіх пачуццяў і падзяляючы погляды Вола­на, у 1583 выступіў у падтрымку апошняга ў яго спрэчках з езуітамі і папістамі. Апош-нія гады жыцця правёў у Заслаўі каля Мін-ска ў доме свайго выхаванца М.Глябовіча.

Л. быў чалавекам шырокага кругагляду. Займаўся кнігазнаўствам, напісаў некалькі кніг па гісторыі вывучэння рэлігіі, цікавіў-ся этнаграфіяй народаў, якія насялялі тэ-рыторыю Польшчы i Вялікага княства Лі-тоўскага, тэорыяй культуры. Пісаў на ла

 

 

цінскай мове. Аўтар прац «Пра рэлігію, ах-вярапрынашэнне, вясельныя i пахавальныя абрады русінаў, маскавітаў i татараў...» (1582), у якой апісваў сямейныя абрады, народнае адзенне, стравы, матэрыяльную культуру беларусаў, асаблівасці архітэктуры Полацка, Вільні i інш. гарадоў. У творы «Пра багоў самагітаў, іншых сарматаў i не-сапраўдных хрысціян» (выд. ў 1615) шыро-ка паказаў міфалогію i ўяўленні пра свет язычніцкіх вераванняў жыхароў тагачаснай Літвы.

Те:. Бел. пер. — у кн. Вяселле: Абрад. Мн., 1978; У кн.: Пахаванні. Памінкі. Галашэнні. Мн., 1986.

Jlim:. В а г у с z H. Jan Łasicki. Wrocław, 1973.

Г.А.Маслыка.

Васіль Васілевіч (10.8.1855—2.5.1921)

Філолаг, археолаг, педагог, доктар грэ-часкай славеснасці. Нарадзіўся ў в. Дзіева Цвярской вобл. Вучыўся ў Гродзенскай гімназіі, у Пецярбургскім гісторыка-філа-лагічным інстытуце. Выкладаў у Віленскай гімназіі, потым у Пецярбургскім гісторыка-філалагічным інстытуце, з'яўляўся таксама прыват-дацэнтам на кафедры класічнай фі-лалогіі ў Пецярбургскім універсітэце. 3 1887—90 узначапьваў гімназію пры гісто-рыка-філаіагічным інстытуце. 3 1890 па-мочнік папячыцеля Казанскай навучальнай акругі, з 1893 віцэ-дырэктар дэпартамента Міністэрства народнай асветы. Сваю дас-ледчую дзейнасць засяродзіў на вывучэнні гісторыі старажытнагрэчаскіх паселішчаў на ўзбярэжжы Чорнага мора (Херсанес, Пантыкапея i інш.). 3 1900 удзельнічаў у рабоце Археалагічнай камісіі ў Пецярбургу. Аўтар прац «Даследаванне аб гісторыі i дзяржаўным ладзе Ольвіі» (Спб., 1887; док-тарская дысертацыя), «Нарыс грэчаскіх старажытнасцей» (1888), «Дзяржаўныя i ва-енныя старажытнасці» (т. 1—2, 1897—99) i інш. Вялікае значэнне для навукі меў яго «Збор антычных надпісаў, знойдзеных у Паўночным Прычарнамор'і» (т. 1—2, 4, 1885—1901).

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Лада-заблоцкі | ЛАЎКСМІН
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 401; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.01 сек.