КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
ЛІЦЫНІЙ НАМЫСЛОЎСКІ
ЛІТВІН ЛІСОЎСКІ Іраклій (свецкае імя Іосіф; 1734—11.9.1809) Уніяцкі царкоўны дзеяч. Нарадзіўся ў Полацкім ваяводстве. Вучыўся ў школе пры кляштары дамініканцаў у мястэчку Ушачы, там уступіў у ордэн базыльян. У 1784—1809 полацкі архіепіскап. 3 1795 пасля скасавання Кацярынай II уніяцкіх епархій (акрамя Полацкай) фактычны кі-раўнік усіх фэка-католікаў Расійскай імпе-рыі. У 1806—09 уніяцкі мітрапаліт кіеўскі (не заиверджаны папам рымскім). У цар-коўным жыцці ў процівагу базыльянам абапіраўся на белае духавенства, вылучаў яго на кіруючыя пасады. Садзейнічаў ства-рэнню Галоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце (1803), адкрыў семінарыю для белага духавенства ў в. Струнь (1803, каля Полацка). Быў прыхільнікам ачышчэння абрадаў ад лашнскіх запазычанняў. Дамог-ся ад расійскага імператара Аляксандра I стварэння ўнутры рымска-каталіцкай кале-гіі асобнага дэпартамента для уніятаў (1805), старшынёй якога стаў сам. Курс Л. на збліжэнне грэка-каталіцкай царквы з праваслаўем працягвалі ў 1820—30-я г. уні-яцкія царкоўныя дзеячы А.Зубко, І.Красоў-скі, В.Лужынскі, І.Сямашка i інш. Літ:, Коялович М. История воссоединения западнорусских униятов... СПб., 1873. С.В.Казуля
Міхалон (сапр. Цішкевіч Міхайла) Беларускі гуманіст i мысліцель 16 ст. Звесткі пра час i месца нараджэння i смер-ці не захаваліся. Вядома, што паходзіў са збяднелай беларускай шляхты. У 1553 ажа-ніўся з князёўнай Глінскай, у пасаг за якой атрымаў некалькі маёнткаў у Ваўкавыскім пав. Каля 1538—40 пасол Вялікага княства Літоўскага пры двары крымскага хана Са-хіп-Прэя. Л. хваляваў лёс чалавека, умовы яго свабоднага развіцця, узаемаадносіны з дзяржавай i грамадствам. Каля 1550 ён на-пісаў сацыяльна-п&чітычны трактат «Аб норавах татараў, літоўцаў i масквіцян» (вы-дадзены ў 1615 у Базелі на лацінскай мо-ве), у якім параўноўваў звычаі, законы i норавы, арганізацыю кіравання i суда ў та-тарскай, літоўскай i Маскоўскай дзяржавах, звязваў моцную дзяржаўнасць з разумнас-цю законаў, а мараллю штодзённага жыцця грамадства, стабільнасцю сям'і. Адлюстра-ваў погляды тых, хто кіраваўся у сваёй дзейнасці нацыянальнымі інтарэсамі Вялі-кага княства Літоўскага, быў сапраўдным патрыётам. У трактаие Л. ставіў пытанні сацыяльна-палітычнага ўдасканалення фа-мадства, рэфармавання існуючых фамад-скіх інстытутаў. Аснову гарманічнага грамадства бачыў у маёмаснай роўнасці, пры-трымліваўся канцэпцыі ідэальнага правіце-ля, справядлівага кіравання i правасуддзя. Грамадскія праблемы разглядаў з пазіцый проціпастаўлення дрэнных i добрых звыча-яў. Так, імкненням да багацця i раскошы проціпастаўляў самаабмежаванне, памяр-коўнасць, устрыманне. Пашырэнне добрых звычаяў звязваў з утылітарна-практычнай неабходнасцю нармальнага i разумнага іс-навання фамадства (напр., «каб ні адзін бедны не паміраў з голаду або холаду»). Крытыкаваў маральныя заганы шляхты Вя-лікага княства Літоўскага, выступаў суп-раць заняволення адных людзей другімі. Л. закранаў праблемы сацыяльнай роўнасці перад законам, аднолькавага прынцыпу аб-кладання падаткамі простага чалавека i шляхціца: чым большая маёмасць, тым большым павінен быць падатак. Шмат месца ў трактацс адведзена пытанням удас-каналення правасуддзя. Асноўнае з ix — ахова жыцця простага чалавека; прынцып «кроў за кроў» павінен бьшь аднолькавы да ўсіх злачынцаў незалежна ад ix сацыяльнага становішча. 3 гэтай прычыны лічыў не-абходным вызваліць працоўнае насельніц-тва з-пад юрысдыкцыі феадалаў, а права на вынясенне смяротнай кары дазволіць толь-кі вышэйшым судам, прапаноўваў увесці агульнасаслоўныя суды. Лічыў, што суду павінны падпарадкоўвацца нароўні з про-стымі людзьмі вяльможы i правадыры, бо ўсе маюць аднолькавыя правы. Да недахо-паў судовай сістэмы, яе прынцыпаў, пра-цэсуальных нормаў, што вядуць да сама-вольства ў судах i яшчэ больш псуюць норавы фамадства, ён адносіў: адсутнасць апеляцыйных судоў, гатоснасці, хібы сістэ-мы паказанняў сведак, адсутнасць нормаў судовай пісьменнасці. Падкрэсліваў, што сістэма непадзельнасці судовай i адмініс-трацыйнай улад, сумяшчэнне адной асобай некалькіх адміністрацыйных пасад вядуць да страты самой ідэі справядлівасці i неза-лежнасці суда. Праблемы, узнятыя Л. у трактаце, часткова былі вырашаны ў час судовай рэформы 1564: удасканалена дзяр-жаўнае кіраванне i правасуддзе, працэдура судовага разбору, створана апеляцыйная судовая інстанцыя, падрыхтаваны кваліфі-каваныя ўраднікі дзяржаўнага кіравання i суда. Л. крытыкаваў карыслівасць i распусту духавенства, падтрымліваў ідэю верацярпі-масйі, рэлігійнай талерантнасці, выступаў супраць умяшання каталіцкай царквы ў свецкія справы. Погляды Л. дастаткова блізкія да кірунку «фамадзянскага гуманіз-му», прасякнуты рэфармацыйна-гуманіс-тычным пафасам эпохі Адраджэння. Літ.: Сокол С.Ф. Политическая и правовая мысль в Белоруссии XVI—первой половины
Ян (пач. 1560-х гадоў —каля 1635) Мысліцель-гуманіст, пісьменнік, педагог. Паходзіў з сілезскага г. Намыслаў (Полыича). Вучыўся ў Ягелонскім універсі-тэце ў Кракаве. У 1585 прызначаны рэкта-рам арыянскай школы ў Іўі, заснаванай паплечнікамі С.Буднага, рэфармацыйным дзеячам Лаўрэнціем Крышкоўскім. 3 1593 прапаведнік абшчыны арыян у Навафудку. Паводле сцверджання сілезскага паэта Ш.Пісторыя, галоўнымі прычынамі, што
прымусілі Л.Н. пакінуць родныя мясціны, былі «пачуццё абавязку i прага служэння ісйіне». Сваю асветніцкую дзейнасць сн прысвяйіў барацьбе за здзяйсненне ідэй ле-вага рацыяналістычнага крыла Рэфарма-цыі, якое на Беларусі ўзначальваў С.Будны. У 1592 Л.Н. выдаў твор «Анатомія i гарма-пічнасць хрысціянскага жыцця чалавека» (на польскай мове, не збярогся, у 1636 пе-ракладзены на нямецкую мову). У 1597 надрукаваў «Зварот да братоў-евангелікаў», у якім выказаў свае рацыяналістычныя рэ-лігійна-філасофскія погляды. У палеміч-ным творы «Каталісіс» (1598) ён выступаў супраць кальвінісцкай шляхты. 3 лацінскай мовы пераклаў на польскую трактат А.Бус-беквіса аб турэцкай палітьшы (Вільня, 1598). Светапоглядную пазіцыю Л.Н., зас-наваную на прынцыпе дэізму, адлюстроў-вае яго вусная i пісьмовая палеміка з езуі-тамі М.Сміглецкім (1594) i М.Фрыбеліусам (1603), кальвіністамі А.Воланам i Г.Жарноў-скім (1603). У 1615 за атэістычныя погляды Навагрудскі сінод адлучыў Л.Н. ад сацыні-янскай абшчыны. Памёр у Навагрудку. Л.Н. — адзін з пачынальнікаў свецкай адукацыі на Беларусь Працуючы i Іўеўскай школе, ён напісаў падручнік па логіцы пад назвай «Дапаможнік для авалодання вучэн-нем Арыстоцеля» i надрукаваў яго ў Лоску ў 1586 на лацінскай мове пад псеўданімам Gracianus Prosper. У гэтай кнізе шмат яс-кравых узораў лагічных разважанняў, у якіх крытыкаваліся асноўныя догмы хрысціян-скай рэлігіі. Багаслоў Ф.Юніус у сваёй кні-зе, выдадзенай у 1596 у Лейдэне (Галан-дыя), адкрыта выступіў з крытыкай погля-даў Л.Н. i перасцерагаў аб небяспечнасці распаўсюджвання яго ідэй. У 1589 у Лоскім друкарскім двары выдадзены другі вучэбны дапаможнік Л.Н. «Сентэнцыі, неабходныя ў грамадскім жыцці» — адзіны ў сваім ро-дзе зборнік маралізатарскіх выказванняў, часткова арыгінальных думак, часткова за-пазычаных з іншых літаратурных крыніц i апрацаваных у вершаванай форме. Гэту кнігу можна лічыць першым падручнікам жывых замежных моў у тагачаснай Белару-сі, таму што тут чаргаваліся розныя, але аналагічныя паводле зместу выказванні на лацінскай, польскай i нямецкай мовах. У кнізе 255 вершаваных павучанняў трох ты-паў, вытрыманых у духу Адраджэння: ла-цінскія набраны антыквай, польскія — га-тычным шрыфтам i нямецкія — курсівам. Большасць лацінамоўных павучанняў Haniсана ў форме элегічнага двуверша, асоб-ныя — чыстым гекзаметрам або сапфічнай страфой, зрэдку — адзінаццаціскладовікам. Польскія i нямецкія выказванні рыфмуюц-ца, ix метрычны памер звычайна трынац-цаціскладовік. Кожная сентэнцыя мае зага-ловак i парадкавы нумар. У 110 павучаннях ёсць спасылкі на крыніцы (псалмы, пры-тчы, Кніга прарокаў, Евангелле i інш.). Увогуле ж сентэнцыі, вершаваныя Л.Н., — арыгінальныя i не маюць аналогій у працах тагачасных еўрапейскіх паэтаў. Вось не-калькі прыкладаў у перакладзе Я.Парэцка-га, Ю.Свіркі, А.Міхневіча. Так, у сентэн-цыі «Спадчына» (18) ён ставіў жыццёва важнае пытанне: «Ці можаш пакінуць ты спадчыну лепшую, // Чым удзячнасць дзя-цей за бездакорнасць тваю?»; у сентэнцыі «Карысць» (30) сцвярджаецца сацыяльная вартасць творчай працы чалавека: «Той больш прыносіць карысці, хто з розумам робіць работу, // Чым той, хто працуе бяз-думна, выконвае слепа загад»; у выслоўі «Высакародны розум» (37) багаццю проці-пастаўляецца розум чалавека: «Не, не ба-гацце дае высакароднаму розуму сілу, // Розум жа сам найкаштоўнейшы ў свеце ca скарбаў зямных»; у павучанні «Язык» (51) маральнае папярэджванне зламыснікам і нядобразычліўцам: «Раніць бязлітасны меч цела жывое не гэтак, // Як нявіннага ядам смяртэльным злачынны язык». Ёсць у кні-зе нямала аптымістычных сентэнцый, у якіх выказваецца вера ў стваральна-твор-чыя магчымасці нацыі, у духоўную сілу чалавека. У адной з ix — «Надзея» (66) гаво-рыцца: «Доўга маркоціцца нельга, губляць не патрэбна надзею; // Знай: калі цяжка сягоння, хутка будзе лягчэй». Спецыяль-ныя сентэнцыі Л.Н. прысвечаны i такім мар&іьным вартасцям i заганам, як паслух-мянасць, непакой, памяркоўнасць, выт-рымка, пьянства, помета, мудрасць i інш. Для ўсіх выслоўяў характэрны розныя ад-ценні адной i той жа думкі на лацінскай, польскай i нямецкай мовах, што яшчэ шы-рэй раскрывае абрысы задумы аўтара, яго поглядаў і высноў. Напрыклад, сентэнцыя пра любоў да радзімы ў лацінскім варыян-це гучыць так: «Кожны, хто сумленны, так палка любіць радзіму, што кіне беззброй-нае цела ў агонь кастра»; у польскім — «Кожны, хто доблесны, так любіць сваю радзіму, што гатовы згарэць у агні дзеля таго, каб яна засталася некранутай»; у ня-мецкім — «Кожны годны чалавек любіць
сваю радзшу i ахвотна прыме смерць за яе шчасце». Лацінскі варыянт сентэнцыі пра тыранаў гучыць так: «Тыранаў чакае смерць, i не меней жахлівая, чым тых, хто мірна праводзіць свае дні»; польскі — «Не лягчэйшая смерць знаходзіць жорсткіх лю-дзей, чым мірных, i тых, хто бедны»; ня-мецкі — «Тыранам наканавана стаць пра-хам нароўні з тымі людзьмі, хто мірна жы-ве на зямлі». Параўнальны аналіз разна-моўных сентэнцый дае магчымасць паглы-біць нашы ўяўленні аб ix філасофскай, ма-ральнай i жыццёвай значнасці і тым самым аб светапоглядзе i дыдактычных прынцы-пах аўтара. Цікавае ў навуковым плане параўнанне Л.Н. з творчым набыткам маралістаў Еўро-пы, у прыватнасці з «Максімамі» Ларошфуко, першае выданне якіх з'явілася ў Францыі ў 1665 г. (г.зн., што выслоўі іўеўскага настаўніка надрукаваны на 76 га-доў раней за «Максімаў», прычым у верша-ванай форме на трох мовах). Апрача таго, афарызмы французскага мысліцеля больш складаныя па структуры, чым «Сентэнцыі» Л.Н., у ix часам даволі цяжка «вылушчыць зерне» ісціны. Думкі Л.Н. больш простыя i даступныя чытачу. Напрыклад, Ларошфуко «Самалюбства» вызначае як любоў да сябе i да ўсіх рэчаў, «якія табе карысныя». Л.Н. пра «Самалюбства» піша так: «Ісціннае слова распаўсюджана ў вуснах народа: кожны лічыць за лепшае дабро сабе, чым іншым». Дабрадзейнасцю Л.Н. лічыць мэ-танакіраванае дзеянне, а не выпадковую ўдачу, хоць менавіта недальнабачны карыс-лівец імкнецца да выпадковага поспеху. Ларошфуко прытрымліваўся падобнай жа думкі: «Прыстойныя людзі паважаюць нас за нашыя дабрадзейнасш, a натоўп — за прыхільнасць лёсу». Аўтар «Максімаў» вы-казвае думку, што адрозніць хлусню ад праўды вельмі цяжка, a аўтар «Сентэнцый» перасцерагае, што хлусня ўласціва людзям, i таму не трэба здзіўляцца падманам. Разам з тым першы з'едліва заўважаў: «Сваім не-даверам мы апраўдваем чужую хлусню», а другі павучаў, што «толькі той, хто не можа даказаць праўду, карыстаецца хлуснёй». Каіі супаставіць «Максімы» з «Сентэнцыя-мі», то высвятляецца, што абодва аўтары імкнуліся да абагульнення асабістага жыц-цёвага вопыту, назапашанага ў выніку на-маганняў зразумець супярэчнасці сучаснага ім грамадства і акалічнасцей уласных пос-пехаў і няўдач. Літ:. Нарысы гісторыі народнай асветы i пе-дагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968; П о -д о к ш и н С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (Вторая половина XVI —нач. XVII в.). Мн., 1970. Я.І.Парэцкі, А.Я.МіхневЫ.
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 454; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |