Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

Лышчынскі




Казімір (4.3.1634—30.3.1689)

Мысліцель-атэіст, педагог i грамадска-палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў маёнтку Лы-шчыцы на Брэстчыне. Пачатковую адука-цыю атрымаў у мясцовай школе, потым вучыўся ў Брэсцкім езуіцкім калегіуме. Прымаў удзел у маскоўскай, шведскай, ту-рэцкай ваенных кампаніях. У 1658 уступіў у ордэн езуітаў у Кракаве, адначасова ву-чыўся ў Кракаве, потым у Калішы ў 4-га-довай студыі, якая рыхтавала выкладчыкаў для езуіцкіх школ. Пасля заканчэння сту-дыі нейкі час выкладаў у Львове, а з 1665 з'яўляўся памочнікам рэктара Брэсцкага езуіцкага калегіума. У 1666 выйшаў з ордэ-на езуітаў, ажаніўся, пакінуў Брэст i пася-ліўся ў сваім родавым маёнтку Лышчыцы. Займаўся юрыдычнай практыкай, выбіраў-ся паслом ад шляхты Брэсцкага ваяводства на соймы ў Варшаве (1669, 1670, 1672, 1674). Прывілеем караля Яна III у 1682 прызначаны на пасаду брэсцкага падсудка. Аб'ектыўны і справядлівы, шмат судовых спраў ён правёў у карысць мяшчан i шлях­ты, якія судзіліся з езуітамі за захопленыя землі, даўгі і інш. Л. ўдзельнічаў таксама ў трыбунальскім судзе, быў пісарам каралеў-скага суда. Грамадская дзейнасць прынесла яму аўтарытэт сярод брэсцкай шляхты.

У сваім маёнтку Л. адкрыў школу, вучыў дзяцей шляхты i сялян пісьму, лічэнню, выкладаў мовы i асновы навук. Школа бы­ла дэмакратычная па духу i свецкая па змесце. Пра характар выкладання сведчаиь факты з прамовы пракурора С.Куровіча, які адзначаў, што гэты «бязбожны настаў-нік» меў у сваей школе табліцу, на якой было напісана: «Калі сярод філосафаў узні-маецца пытанне аб вывучэнні прыроды ба-гоў, то лепш за ўсё прызнаць, што мы пра гэта нічога не ведаем». У гэтай перафраза-ванай вытрымцы старажытнагрэчаскага фі-лосафа Пратагора з твора «Пра багоў» ві-даць сумненне ў існаванні бога, за што яму i давялося паплаціцца жыццём. На гэты час Л. ўжо пераадолеў скептыцызм стара-жытнага мысліцеля і лічыў багоў хімерыч-ным тварэннем людзей. Адкінуўшы езуіц-кую педагогіку, у сваёй школе ён сцвяр-джаў зусім іншыя прынцыпы навучання i выхавання. Замест таго. каб вучыць дзяцей па Катэхізісе, як было ў тагачасных шко­лах, ён аб'явіў рэлігійную мудрасць хлус-нёй i свядомым падманам. Л. даваў дзецям веды пра прыроду i прыродазнаўчыя зако­ны, па якіх яна развіваецца.

Усё жыццё Л. правёў у навуковых пошу-ках. Асабліва глыбока вывучаў філасофію, гісторыю i прыродазнаўства. Нямецкі гіс-торык Сейлер адзначаў, што яшчэ ў езуіц-кім калегіуме Л. імкнуўся высветліць «уся-лякія фэшныя пытанні», выказваў пара-даксальныя думкі пра бога, анёлаў, рэлігію. Ён глыбока вывучаў творы вучоных-мыслі-целяў старажытнасці i сваіх сучаснікаў, але не слепа прытрымліваўся ix вучэнняў, а крытычна ix асэнсоўваў. Усё гэта знайшло адлюстраванне ў яго рукапісным творы «Аб неіснаванні бога», напісаным на лацінскай мове (530 старонак). Творчая спадчына Л. невялікая. Частка яго рукапісаў была знішчана ў час пакарання, лёс астатніх не-вядомы. Да нас дайшло толькі 5 тэзісаў яго твора з матэрыялаў судовага працэсу, на-друкаваных польскім гісторыкам А.Навіц-кім у 1957, эпітафія, складзеная самім Л.

Атэістычныя ідэі Л. складаюць цэлую сістэму. Паслядоўна адмаўляючы ўсе рэлі-гійныя ідэі, ён абгрунтавана i лагічна да-казваў неіснаванне бога, прапаведаваў сіс-тэму ідэй, свабодную ад тэалагічных уяўлен-няў. Л. ўпершыню ўжыў тэрмін «атэісты» для вызначэння пэўнага кірунку ў сусвет-най гісторыі філасофскай думкі, першы сказаў: «Мы — атэісты». Яго атэістычныя ідэі заснаваны на матэрыялістьічных уяўлен-нях пра навакольны свет. Ён прызнаваў вечнае існаванне бясконцай прыроды, якая развіваецца па сваіх законах без умяшання бога, даў навуковае тлумачэнне сутнасці бога. На ўзроўні навукі свайго часу ён за-своіў асноўны матэрыялістычны тэзіс пра прыроду як рэальнасць, што знаходзіцца ў пастаянным руху i развіцці. Адмаўляючы бога як стваральніка свету, Л. прызнас ро­лю творцы за самой прыродай. Прырода прычына самой сябе, развіваецца па пры-родных законах, i ей не патрэбна ніякая звышнатуральная сіла. Галоўнай ідэяй атэ-істычнай сістэмы Л., якая вынікала з яго стыхійна-матэрыялістычнага погляду на свет, з'яўляецца паслядоўнае адмаўленне існавання бога як рэальнасці. Першы яго тэзіс пра бога i чалавека «чалавек — твор­ца бога, а бог — тварэнне i стварэнне ча­лавека...» нясе глыбокі філасофскі і рэлігій-ны сэнс. Гэта «чалавек — творца»; «бог — стварэнне чалавечага розуму, які не адпа-вядае нічаму ў прыродзе»; «бог — не рэ-альная сутнасць, а тварэнне фантастычнае.

 

 

хімерычнае». Але сказаць, што бог — тва-рэнне чалавека, яшчэ не значыць раскрыць прыроду бога. Таму Л. канкрэтызуе, што бог тварэнне чалавека, але тварэнне хіме-рычнае, выдуманае, якое не мае рэальнай асновы, «бог — плён яго фантастычнага ўяулення». Паводле Л., чалавек стварыў бо­га i надзяліў яго рознымі рысамі. У гэтым ёп прытрымліваўся палажэнняў антычнага філосафа-атэіста Ксенафана, што людзі стварылі багоў па вобразе i падабенстве сваім. Але, прыпісаўшы богу негатыўныя характарыстыкі, Л. тым самым скідаў яго з п'едэстала, на які яго ўзвялі хрысціянскія тэолагі. Ды i самі тэолагі адмаўляюць бога ўжо тым, што характарызуюць яго супярэч-ліва. Адмаўленне існавання бога на аснове аналізу яго сутнасці — вышэйшае дасяг-ненне атэіста Л., бо ён не проста адхіляе творцу-бога, але на яго месца ставіідь чала­века. Чалавек — творца, бог — плод яго розуму, як паняцце фантазіі і ўяўлення, як вобраз.

Матэрыялістычнае разумение прыроды бога з'явілася высновай перагляду i іншых рэлігійных ідэй. Л. адхіляў несмяротнасць душы. Чалавек смяротны, як i ўсё жывое ў прыродзе, i гэтым ён не адрозніваецца ад жывёлы. Смяротная i яго душа, яна памі-рае разам з целам. Нічога іншага, ніякай асобнай духоўнай несмяротнай субстанцыі не існуе па-за светам самога чалавека. Не прызнаваў Л. i хрысціянскія догматы, аб'яўляючы ix бессэнсоўнымі і абсурднымі (троица, бязгрэшнае зачацце дзевы Марыі, уваскрэсенне Хрыста i інш.). Паслядоўна адхіляў ён існаванне раю, пекла, чысцілі-шча, якія не маюць ніякай падставы ў прыродзе, анёлаў, чарцей, д'ябла i інш. звышнатуральных прыродных істот; сцвяр-джаў, што няма ні добрай, ні дрэннай веч-насці, ні ўзнагароды добрым, ні пакарання злым. Л. адмаўляў праўдзівасць Старога і Новага запаветаў, творы багасловаў, якія ў сваіх інтарэсах стварылі розныя рэлігійныя ўстанаўленні. Як строгі бацька розгамі ўтрымлівае дзяцей ад дрэнных учынкаў, сцвярджаў Л., так i багасловы палохаюць людзей вечнымі мукамі, страшным судом за адступленне ад веры, за парушэнне «бо-жых законаў».

У процівагу багасловам пра божае пахо-джанне хрысціянства і інш. рэлігій Л. сцвярджаў, што «вера, якую лічаць свя-шчэннай, — гэта чалавечая гісторыя» і яе стварылі нявернікі. Л. абвяргаў таксама тэзіс багасловаў пра прыроджаныя рэлігій-ныя пачуцці, пра быццам бы ўласцівую людзям божую ідэю, якая сведчыць пра іс-наванне бога. Л. пісаў: «Але мы не знахо-дзім ні ў нас саміх, ні ў іншых гэтага пака-зу розуму, умацоўваючага нас у адкрыцці божым, бо калі б яно ў нас было, то ўсе б пагадзіліся, не сумняваліся i не пярэчылі б пісанню Маісея і Евангелля (якое памыл-ковае) i не было б розных вынаходнікаў сект...». У сапраўднасці людзям не ўласціва гэта божаская ідэя, няма гэтага знака, зна­чыць няма i бога. У гэтым тлумачэнні Л. стаіць на пазіцыі рэалізму і рацыяналіз-му. Пра трываласць атэістычных перака-нанняў Л. сведчыць i той факт, што ён прасіў пахаваць яго не па хрысціянскім звычаі, а спаліць цела, попел закапаць у роднай вёсцы i пакласці камень з эпітафі-яй: «Гэй, вандроўнік, не праміні гэтых ка-мянёў, не выбірай іншай дарогі. Ты на ix не спатыкнешся, каіі не спатыкнешся на ісціне. Вучыся праўдзе ў камянёў, бо тыя людзі, што ведаюиь гэтую ісціну, вучаць, што яна ёсць хлусня. Дактрына мудра-цоў — свядомы падман».

Радыкалізм атэістычнай сістэмы Л. абу-моўліваў радыкалізм сацыяльны. Ён разу-меў, што адно адмаўленне бога не можа змяніць грамадства. Ён лічыў неабходным змену грамадскага ладу на больш справяд-лівых асновах, калі грамадства будзе існа-ваць «без правіцеля, горад без начальнікаў, народ без гаспадара, храмы без святароў, капітолій без суддзяў».

Веды i энергія, здольнасці і розум Л., вольныя ад забабонаў, праявіліся i ў гаспа-дарчай дзейнасці. Атрымаўшы ў спадчыну невялікую частку вотчыннага маёнтка. ён становіцца багатым, дапамагае сваім бра-там, пазычае грошы суседзям. Гэтая дабра-чыннасць адыграла ў яго лесе злавесную ролю. Сябра i сусед Л. Ян Казімір Бжоска бьгў вінаваты яму значную суму грошай (100 тысяч талераў). Калі Л. папрасіў вяр-нуць доўг, Бжоска не хацеў гэта зрабіць. Ён выкраў у Л. частку (15 сшыткаў) яго ру-капісаў «Аб неіснаванні бога», кнігу пра-тэстанцкага тэолага І.Г.Альстэда «Нату­ральная тэалогія» з паметамі Л. на палях: «мы, атэісты, так думаем», «значыць, я па-казваю, што бога няма» i інш. На падставе гэтых матэрыялаў быў складзены данос на Л. i адпраўлены віленскаму епіскапу К.Бжастоўскаму. У хуткім часе Л. быў арыштаваны. «Я, знаходзячыся дома, нічо

 

 

га не ведаючы, абвінавачаны без апавя-шчэння, без доказаў быў схоплены, абраба-ваны i пасаджаны ў турму», — пісаў паз-ней Л.

У 1687 духоўны суд прыняў рашэнне: за цяжкае злачынства — атэізм, спаліць Л. жывога на вогнішчы. Пастанова духоў-нага суда выклікала сярод брэсцкіх мяшчан пратэст за парушэнне прывілеяў шляхты (па тагачасным праве шляхту нельга было судзіць духоўным судом). Падкаморы Ш-саржэўскі нават абвінаваціў каталіцкае ду-хавенства ў жаданні ўвесці ў Вялікім княс-тве Літоўскім іспанскую інквізіцыю. Раз-гледзеўшы пратэст, Літоўскі трыбунал ад-мяніў прыгавор. Але гэта абазначала i acy-джэнне духавенства. Епіскапы найбольш былі абураны тым, што трыбунал абараняў атэіста. Справа Л. была накіравана на сойм у Гродна (люты 1688), але там яна не раз-глядалася. Л. апынуўся на свабодзе. Епіс-капы i даносчык Бжоска актывізаваліся. Яны перадалі справу Л. на соймавы суд у Варшаву (снежань 1688 — люты 1689), прыцягнулі ўплывовых духоўных саноўні-каў (17 епіскапаў) на чале з папскім нун-цыем Дж.Кантэльмі, якія i вырашылі лёс Л. 28.2.1689 быў вынесены прысуд спаліць Л. Цэлы месяц Л. не паведамлялі пра гэта рашэнне, але i не давалі жыць спакойна — пераконвалі, прымушалі выконваиь хрыс-ціянскія прадпісанні і інш. Духавенства рыхтавала грамадскую думку да такога жорсткага прысуду, які быццам бы павінен папярэдзіць у дзяржаве «непазбежныя ня-шчасці». Калі 28.3.1689 прыгавор быў за-чытаны, Л. папрасіў караля замяніць кару на адсячэнне галавы. Ян III даў згоду. Па-каранне адбылося 30.3.1689 на старым рынку ў Варшаве. Глыбока перакананы ў правайе сваёй справы i сваіх поглядаў, Л. прыняў смерць мужна. Так царкоўныя i свецкія вяльможы расправіліся з мысліце-лем-самародкам. педагогам i грамадскім дзеячам, сумленным i добрым чалавекам.

Атэістычная сістэма Л. ўвабрала ў сябе прагрэсіўныя ідэі свайго часу, рэнесанса-выя i асветнійкія ідэалы. Яна фарміравала-ся ў рэчышчы еўрапейскай i айчыннай ма-тэрыялістычнай i атэістычнай традыцыі. Яго імя заслужана стаіць побач з такімі прадстаўнікамі гэтай традыцыі, як Дж.Бру-на, Л.Ваніні, М.Сэрвет, Т.Кампанела, Б.Спіноза, С.Будны, К.Бенеш, С.Лован

Літ:. Из истории философской и обществен­но-политической мысли Белоруссии. Мн., 1962;
Из истории свободомыслия и атеизма в Бело­руссии. Мн., 1978; Прокошина Е.С.,
Шалькевич В.Ф. Казимир Лышчинский.Мн., 1986; N о w i с k i A. Kazimierz Łyszczyrislci,
1634—1689. Łódź, 1989. К.С.Пракошына.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 712; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.012 сек.