Студопедия

КАТЕГОРИИ:


Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748)

МАКУШАЎ




МАКОЎСКІ

Тамаш

(1562 ці 1575 —каля 1630)

Гравёр, картограф i друкар. Творчасць звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Літ-вы i Польшчы. Працаваў пры двары князя Радзівіла ў Нясвіжы (у пач. 17 ст. кіраваў друкарняй). Награвіраваў першую даклад-ную карту Вялікага княства Літоўскага (1613, Амстэрдам), да якой складаў тлума-чальны тэкст, уключыўшы ў яго важней-шыя звесткі пра Беларусь, i даў агульную характарыстыку краю (захоўваецца ў біблія-тэцы Вільнюскага універсітэта). М., — аў-тар фавюр з відамі Масквы, Нясвіжа (каля 1600), Вільні, Трокаў, Клецка, серыі «Асада Смаленска» (1611), «Панегірыка братоў Скарульскіх — Яна, Захара i Мікалая» (1604, Нясвіж), «Панегірыка Казіміра» (Вільня, 1610), ілюстрацый да кніг «Ван-драванні князя Мікалая Радзівіла-Сіроткі ў Ерусалім» (1601, Брунсберг), «Ппіка» К.Да-рагастайскага (1603, Кракаў; 1620, Поз­нань). Работы падпісваў Міковіус, Макоў-скі, Т.М. Гравюры сведчаць пра высокае майстэрства мастака.

Jlim.: Шматаў В.Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стагоддзяў. Мн., 1984.

С.А.АкулЫ.

Вікенцій Васілевіч (22.10.1837—14.3.1883)

Гісторык, філолаг, славяназнавец. Нара-дзіўся ў Брэсце ў дваранскай сям'і. Скон-чыў гімназію (1856) i гісторыка-філалагіч-ны факультэт Пецярбургскага універсітэта (1860), дзе яшчэ студэнтам выявіў свае здольнасці ў сачыненні на залаты медаль «Сказанні іншаземцаў 6—10 ст. пра побыт i норавы славян». Пасля заканчэння уні-версітэта паступіў на службу ў Міністэрства

 

 

замежных спраў (1861), а потым накірава-ны ў Дуброўнік як сакратар консульства. Там заняўся вывучэннем гісторыі Дуброў-ніцкай рэспублікі, у выніку з'явілася праца «Матэрыялы для гісторыі дыпламатычных зносін Расіі з Рагузскай (Дуброўніцкай) рэспублікай» (1865). У 1866 М. выйшаў у адстаўку i цалкам аддаўся навукова-літара-турнай i асветніцкай дзейнасці. Магістар-скую дысертацыю «Даследаванні пра гіста-рычныя помнікі i бытапісцаў Дуброўніка» абараніў у 1867, доктарскую — «Псторыя вышукванняў пра славян у Албаніі ў сярэд-нія стагоддзі» — у 1871. Член таварыстваў Пецярбургскага гістарычна-філалагічнага, Балгарскага літаратурнага i Сербскага наву-ковага. Славяназнаўствам пачаў займацца ў Пецярбургскім універсітэце пад кіраўніц-твам І.І.Сразнеўскага. Здзейсніў паездкі ў Францыю, Германію, Аўстрыю, Сербію, Чарнагорыю, Балгарыю, Румынію (1861, 1868—71, 1880—81). Чытаў у Варшаўскім універсітэце курс гісторыі славянскіх літа-ратур, вёў спецыяльныя семінары. Асноў-ным прадметам яго даследаванняў была гісторыя паўднёвых славян i суседніх з імі народаў. Шэраг прац М. прысвечаны ўзае-маадносінам Расіі i Польшчы ў 18 ст., гра-мадска-палітычным творам польскай літа-ратуры 16 ст. Паводле поглядаў на гіста-рычны лес славян М. быў блізкі да ідэі славянафілаў i панславістаў. Ён звязваў праваслаўе ў адзінае паняцце са славянскай народнасцю, выказваўся супраць пашырэн-ня каталіцызму на славянскія землі. У ма-нархіі бачыў быццам бы арганічна ўласцівы i найбольш гістарычна апраўданы спосаб праўлення для ўсіх славянскіх краін. Аднак ён не быў прыхільнікам абавязковага аб'яднання славян пад эгідай царскай Ра-сіі. Ускладаючы вялікія спадзяванні на культурна-гістарычнае адзінства славян, М. выступаў за ўсялякае развіццё паміж імі літаратурных, навуковых i культурных су-вязей. Вітаючы рост нацыянальнай сама-свядомасці ў славянскіх краінах, ён заклікаў аказваць гэтаму працэсу матэрыяльную i дзейсную духоўную падтрымку. Адначасова ён бачыў небяспеку ў нацыяналістычным настроі часткі замежных славян i інтэліген-цыі, якія стымулявалі германа-аўстрыйскія імкненні на Балканах i ў Польшчы. Сабраў у замежных архівах і апрацаваў вялікую колькасць пісьмовых крыніц, дакументаў, самыя старажытныя з якіх узыходзілі да 12 ст. Частку гэтага фонду М. выдаў у 2 тамах (т. 1—2, 1874—82). Другая частка дакумен-таў засталася неапублікавана. Копіі ix заха-валіся ў архіве вучонага. М. быў публіцыс-там i папулярызатарам славяназнаўства, чытаў публічныя лекцыі, змяшчаў артыку-лы i нарысы ў перыядычным друку, пад-трымліваў пастаянныя сувязі з рускімі i за-межнымі гісторыкамі i філолагамі. Шмат сіл i часу аддаваў выкладчыцкай рабоце. Асаблівую ўвагу звяртаў на крытычную ацэнку крыніц i дапаможнікаў, развіццё навыкаў самастойных даследаванняў. Вуч-нямі М. былі вядомыя славісты У.В.Кача-ноўскі, АЛ.Маркевіч i інш. Аўтар прац «Ар-тыкулы пра паўднёва-славянскія землі» (1866), «Італьянскія архівы i матэрыялы, якія ў ix захоўваюцца, для славянскай гіс-торыі» (1870), «Самазванец Сцяпан Малы» (1871), «Сляды рускага ўплыву на стара-польскую пісьменнасць» (1876) i інш.

Шт.: Флоринский Т.Д. В.В.Макушев // Славянский ежегодник. 1884. Вып. 6; Очерки истории и исторической науки в СССР. М., 1960. Т. 2.




Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 466; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы!


Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет



studopedia.su - Студопедия (2013 - 2024) год. Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав! Последнее добавление




Генерация страницы за: 0.009 сек.