КАТЕГОРИИ: Архитектура-(3434)Астрономия-(809)Биология-(7483)Биотехнологии-(1457)Военное дело-(14632)Высокие технологии-(1363)География-(913)Геология-(1438)Государство-(451)Демография-(1065)Дом-(47672)Журналистика и СМИ-(912)Изобретательство-(14524)Иностранные языки-(4268)Информатика-(17799)Искусство-(1338)История-(13644)Компьютеры-(11121)Косметика-(55)Кулинария-(373)Культура-(8427)Лингвистика-(374)Литература-(1642)Маркетинг-(23702)Математика-(16968)Машиностроение-(1700)Медицина-(12668)Менеджмент-(24684)Механика-(15423)Науковедение-(506)Образование-(11852)Охрана труда-(3308)Педагогика-(5571)Полиграфия-(1312)Политика-(7869)Право-(5454)Приборостроение-(1369)Программирование-(2801)Производство-(97182)Промышленность-(8706)Психология-(18388)Религия-(3217)Связь-(10668)Сельское хозяйство-(299)Социология-(6455)Спорт-(42831)Строительство-(4793)Торговля-(5050)Транспорт-(2929)Туризм-(1568)Физика-(3942)Философия-(17015)Финансы-(26596)Химия-(22929)Экология-(12095)Экономика-(9961)Электроника-(8441)Электротехника-(4623)Энергетика-(12629)Юриспруденция-(1492)Ядерная техника-(1748) |
МАРАХОЎСКІ
МАРАЛ ЁЎСКІ Юзаф (5.3.1777—12.8.1845) Паэт, педагог. Нарадзіўся ў г. Гарадок Віцебскай вобл, (паводле інш. звестак — каля Оршы). Пісаў на польскай, лацінскай, рускай мовах. У 1790 скончыў клас рыто-рыкі ў езуіцкай калегіі ў Оршы, вывучаў французскую мову ў Полацкай езуіцкай ка-легіі, лацінскую i польскую літаратуры — у Оршы. 3 1794 настаўнік у езуіцкіх калегіях у Мсціславе, Магілёве, Полацку. Быў выха-вацелем у езуіцкім пансіёне ў Пецярбургу (1806—10), працаваў у настаўніцкай семі-нарыі i загадваў манастырскай бібліятэкай у Оршы (1810—14). Сакратар ордэна езуі-таў Беларускай правінцыі (1814—16), кі-раўнік Полацкай акадэміі (1816—18). У 1818 пераехаў на Валынь. Друкаваўся ў час. «Miesięcznik Polocki» («Полацкі штомесяч-нік»), «Вестник Европы». Творчасць М. выяўляла характэрныя рысы літаратуры часоў пераходу ад класіцызму да рамантыз-му. Адначасова з класіцыстычнымі трэна-мі, элегіямі, эпіграмамі, панегірыкамі, наследаваннямі Гарацыю пісаў у перадра-мантычным стылі лірычныя песні, у якіх з агульнагуманістычных i хрысціянскіх пазі-цый разважаў аб выхаваўчым значэнні паэ-зіі, выказваў замілаванне да прыроды i род-нага краю. Te.: Wiersze. Wrocław etc, 1983. У.І.Мархель. Ілья (свецкае імя Стафановіч Ірахім; каля 1576—1631) Шсьменнік-палеміст, палітычны i цар-коўны дзеяч Польшчы i Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся ў Львове ў шляхец-кай сям'і герба «Корчак». У канцы 1595, магчыма, з ганаровай світай уніяцкіх епіс-капаў, уладзіміра-брэсцкага І.Пацея i луц-кага К.Тарлецкага, быў накіраваны ў Рым на вучобу ў папскі калегіум, куды быў залі-чаны ў 1596 па хадайніцтве кардынала Се-вярына. У Рыме займаўся на працягу 7 га-доў, вывучаў тэалогію i філасофію. У кра-савіку 1603 прыбыў у Польшчу з рэкамен дацыйнымі лістамі да епіскапа Б.Мацяеў-скага i папскага нунцыя Ранганега. Дзяку-ючы ім пасля прыезду ў Кракаў быў прад-стаўлены каралю Жыгімонту III Вазе i міт-рапаліту І.Пацею. Відаць, талы ж М. праца-ваў у канцылярыі мітрапаліта, выконваў функцыі сакратара. У 1608—09 па даручэн-ні Пацея ён займаўся вырашэннем спрэчкі паміж І.В.Руцкім i архімандрытам Вілен-скага манастыра св. Троицы С.Сянчылам, які не прымаў царкоўнай уніі 1596. Звязаў-шы свой лес з Пацеем, М. ў 1612 стаў членам уніяцкага ордэна св. Базыля. Мярку-юць, што ён у сааўтарстве з Пацеем напі-саў кнігі «Гармонія» i «Рэляцыя», выдадзе-ныя ў Вільні ў 1608 i 1609. У 1609 Жыгі-монт III прызначыў М. сваім сакратаром на Вялікае княства Літоўскае, а потым зра-біў ero пераемнікам мітрапаліта на Уладзі-міра-Брэсцкім епіскапстве. Пасля смерці Пацея (1613) Жыгімонт III выдаў М. свой прывілей на гэта епіскапства. Валынская шляхта, незадаволеная дзеяннямі епіскапа, на сойме 1616 дамагалася ад караля яго замены. М., калі быў епіскапам, прымаў ак-тыўны ўдзел у з'ездзе уніятаў у Навагрудку (1624), дзе стаяла пытанне аб пашырэнні царкоўнай уніі за кошт далучэння да яе праваслаўных, а таксама ў рабоце Кобрын-скага сінода 1626, на якім абяцаў выдаць 2000 злотых на стварэнне уніяцкай семіна-рыі. Разам з езуіцкім епіскапам Е.Пачапоў-скім напісаў рэляцыю кар&чю i папскаму нунцыю ў Варшаву. Аўтар «Перыгорыі...» (на польскай мове, Вільня, 1612) — твора, накіраванага суп-раць «Фрынаса» М.Сматрыцкага. М.кры-тыкаваў праваслаўных манахаў, ідэолагаў брацкага руху, якія побач з іншымі абвіна-вачваннямі уніяцкіх святароў выдавалі за папоўскую выдумку i выкарыстанне імі ў сваіх пропаведзях жывой беларускай гутар-ковай мовы. Аўтар «Размовы пра пачатак адарвання грэчаскай царквы ад рымскага касцёла i хто быў яго прычынаю...» (на польскай мове, Замосце, 1622), «Паведам-лення пра забойства... Іасафата Кунцэвіча» (на польскай мове, Замосце, 1624). Шт.: Псторыя беларускай дакастрычніцкай
Дата добавления: 2014-01-04; Просмотров: 439; Нарушение авторских прав?; Мы поможем в написании вашей работы! Нам важно ваше мнение! Был ли полезен опубликованный материал? Да | Нет |